• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    У верасні 1906 г. актывісты БСГ пачалі выдаваць у Вільні штотыднёвую грамадскапалітычную і літаратурную беларускую газету «Наша доля». Радыкальныя рэвалюцыйныя погляды, якія прапагандаваліся на старонках гэтай газеты, палохалі царскія ўлады, таму чатыры з шасці яе нумароў былі канфіскаваныя, а далейшы выпуск газеты забаронены. Аднак у лістападзе 1906 г. у свет выйшаў першы нумар новай газеты «Наша ніва». Менавіта ёй належыць вялікая роля ў згуртаванні ўсіх нацыянальных сіл, якія на пачатку XX ст. змагаліся за нацыянальнае адраджэнне Беларусі. На
    VI і138 віймОДй “^1® ® НА 1911 ГОД
    — нл вдзш>ю шялруоогю : Азэп
    „МАША ПІВА
    НЛШЛ НІВЛ
    пегшля Б&ЛАГУСНАЯ ГАЗЭТЛ 3 РЬКУППММ
    RL^ .uiu мт» тйдйеш. рускімі 1 .іійійгшмі ліпрыі.
    
    
    U NAM МЛЛОХЯ
    ХЛІНЛЛІК sow
    мшдашрусь
    MALADAJABEIARUS
    ІАГЛІМ сж>
    ўнмп
    8Ц0НД
    
    
    
    J'S
    11
    Ш
    105
    старонках газеты друкаваліся творы Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Уладзіслава Галубка і шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Пры газеце існавала выдавецтва, якое з 1910 г. наладзіла выпуск папулярнага сярод вяскоўцаў «Беларускага календара», з 1912 г.  сатырычнагачасопіса «Крапіва», сельскагаспадарчага часопіса «Саха», літаратурнага штомесячніка для моладзі «Лучынка» і інш.
    Беларускія выдавецтвы існавалі таксама і ў Мінску. У 1910 г. у Вільні выйшла кніга Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая паклала пачатак афармленню нацыянальнай канцэпцыі беларускай гісторыі. Усяго за 19061915 гг. было выдадзена каля 160 беларускіх кніг.
    Нягледзячы на пэўныя поспехі і дасягненні, у нацыянальным руху Беларусі меліся аб’ектыўныя цяжкасці. Яны былі выкліканы тым, што, папершае, доўгі час у Расійскай імперыі не было ўмоваў для развіцця беларускай мовы. Падругое, беларуская інтэлігенцыя, як правіла, складалася з выхадцаў з вёскі і была інтэлігенцыяй першага пакалення. Па нацыянальнаму складу беларусамі былі пераважна сяляне, якія з прычыны сваёй неадукаванасці не маглі адстойваць нацыянальную ідэю. He было зваротнай сувязі паміж нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыяй і сялянствам. Адмоўным момантам на шляху нацыянальнага развіцця з’яўляўся таксама той факт, што генератарам нацыянальнай ідэі не мог стаць горад, паколькі сярод яго жыхароў на пачатку XX ст. беларусы складалі толькі каля 17%.
    Разам з тым першае дзесяцігоддзе XX ст. яскрава сведчыла, што насуперак розным перашкодам адбывалася згуртаванне беларускіх нацыянальных сіл. За вялікую ролю, якую ў нацыянальнавызваленчым і культурнаасветніцкім руху ў Беларусі адыграла газета «Наша ніва», перыяд 19061915 гг. у беларускай гісторыі атрымаў назву «нашаніўскага».
    4.	Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Першая сусветная вайна (01.08.191411.11.1918 гг.) стала вынікам абвастрэння супярэчнасцяў паміж вядучымі еўрапейскімі дзяржавамі за перадзел
    106
    сфер уплыву, за рынкі збыту і крыніцы сыравіны. Асноўныя ваенныя сапернікі былі аб’яднаныя ў два ваеннапалітычныя блокі: Антанту (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, АўстраВенгрыя, Італія), усяго ў вайну было ўцягнута 38 краін.
    Вайна пачалася 1 жніўня 1914г.,анепасрэднадатэрыторыі Беларусі фронт наблізіўся летам 1915 г. Аднак ужо ў першыя дні вайны беларускае насельніцтва выразна адчувала яе подых: беларускія губерні былі абвешчаны на ваенным становішчы. Забараняліся дзейнасць палітычных партый, правядзенне мітынгаў, маніфестацый, шэсцяў, забастовак, уводзілася цэнзура пры выданні газет і кніг. На тэрыторыі Беларусі была праведзена мабілізацыя  у армію было прызвана больш за палову працаздольных мужчын, на насельніцтва былі ўскладзены павялічаныя падаткі, людзі прыцягваліся да будаўніцтва абарончых умацаванняў. У Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскай арміі.
    У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна  Вільня, а на пачатку верасня нямецкая армія прарвала фронтураёне в. Свянцяны (сёння знаходзіцца на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі) і дайшла да Смалявіч (Свянцянскі прарыу). Восен
    Першая сусветная вайна. Беларусь.
    107
    ню 1915 г. лінія фронту стабілізавалася ў раёне гарадоў Дзвінск Паставы  Смаргонь  Баранавічы  Пінск. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання была перанесена ў Магілёў.
    На тэрыторыі Заходняй Беларусі быўусталяваны германскі акупацыйны рэжьм. Ён быў заснаваны на жорсткай сістэме падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцыяў. У Германію вывозіліся матэрыяльныя каштоўнасці і працаздольнае насельніцтва. Пры гэтым нямецкае камандаванне рабіла пэўныя крокі па падтрымцы беларускага нацыянальнага руху. Праўда, у гэтай палітыцы Германія зыходзіла не з інтарэсаў беларускага народа, а са сваіх геапалітычных інтарэсаў  не прызнаючы права беларускага народа на самавызначэнне, разам з тым нямецкі ўрад хацеў паменшыць расійскі ўплыў на гэтых тэрыторыях за кошт падтрымкі адукацыі і культуры іншых нацыянальнасцяў, у першую чаргу беларусаў. У адпаведнасці з распараджэннем генералфельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 г. на акупаванай тэрыторыі забаранялася навучанне паруску і ўводзілася абавязковае навучанне дзяцей на роднай мове. У выніку на тэрыторыі Заходняй Беларусі было адкрыта каля 300 беларускіх школ, пачалося выдан
    Першая сусветная вайна. Беларусь.
    108
    не газет і часопісаў на беларускай мове, ствараліся розныя нацыянальныя арганізацыі. Са згоды нямецкага ваеннага камандавання ў Вільні ў 1915 г. быў створаны каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый  Беларускі народны камітэт, які ўзначаліў А. Луцкевіч. Сябры гэтай арганізацыі прытрымліваліся канцэпцыі стварэння БеларускаЛітоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаноміяў. 3 гэтай ідэяй дзеячы Беларускага народнага камітэта выступалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. Таксама пытанне незалежнасці Беларусі ўздымалася на старонках газеты «Гоман», галоўным рэдактарам якой быў В. Ластоўскі. Акрамя таго, у перыяд акупацыі ў Вільні дзейнічаў Беларускі клуб, пры якім існаваў аматарскі тэатр, было створана навуковае таварыства, адчынілася беларуская бібліятэка і інш.
    На той тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася на ўсход ад лініі фронту, паранейшаму існаваў рэжым ваеннага становішча, працягваліся мабілізацыя, рэквізіцыі. Сітуацыя ўскладнялася тым, што адступленне расійскай арміі суправаджалася масавым бежанствам. Часткова яно было справакавана агітацыйнай палітыкай
    Першая сусветная вайна. Беларусь.
    109
    царскага ўрада, які заклікаў насельніцтва ратавацца ўцёкамі ад нямецкага гвалту, а часткова перасяленні мелі вымушаны характар, калі пры адступленні войскі спальвалі вёскі і сяляне гублялі дах над галавой. Летам 1915 г. у Мінску было створана Бепарускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое арганізоўвала для бежанцаў начлегі, харчаванне і дапамагала ў працаўладкаванні. Але дапамагчы ўсім не было магчымасці, бежанцаў было вельмі многа. Ваенныя ўлады выкарыстоўвалі іх як танную рабочую сілу на будаўніцтве абарончых умацаванняў і іншых ваенных аб’ектаў, але большасць вымушана была ў пошуках лепшай долі накіроўвацца далей на ўсход.
    Першая сусветная вайна прынесла шмат гора беларускаму народу  Расія і Германія аспрэчвалі права гегемоніі ў Еўропе менавіта на тэрыторыі Беларусі. Ваенныя дзеянні, татальная мабілізацыя, рэквізіцыі, акупацыйны рэжым і інш. падрывалі гаспадарчы, дэмаграфічны, нацыянальны патэнцыял нашай краіны: загінулі 1 мільён 200 тыс. чалавек, сотні тысяч беларусаў не вярнуліся з эвакуацыі, амаль на 75% скараціліся пасяўныя плошчы, былі разбураны прамысловыя прадпрыемствы і іншыя будынкі.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
    Акупацыйны рэжым  сістэма эканамічных, палітычных, ваенных, ідэалагічных мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю існуючага грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне насельніцтва.
    Акцыянернае таварыства  форма арганізацыі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, пры якой капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.
    Анексія  далучэнне з дапамогай сілы адной дзяржавай усёй тэрыторыі або часткі другой дзяржавы.
    Ваеннае становішча  спецыяльны прававы рэжым, які ўводзіцца дзяржавай у надзвычайных абставінах і выяўляецца ў пашырэнні паўнамоцтваў ваенных улад і ўвядзенні абмежаванняў для насельніцтва.
    110
    Водруб  адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сялянскай сям’і паводле сталыпінскай аграрнай рэформы.
    Кантрыбуцыя  грошы або матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяржавыпераможцы спаганяюць з краін, што пацярпелі паражэнне.
    Манаполія  прадпрыемства або саюз прадпрыемстваў, якія кантралююць выпуск і продаж тавараў у адной галіне прамысловасці ці сельскай гаспадарцы.
    Рэвалюцыйная сітуацыя  сітуацыя ў краіне, пры якой магчыма рэвалюцыя.
    Сіндыкат  форма аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб’ёмаў вытворчасці і адзіных коштаў на прадукцыю.
    Хутарызацыя  аграрная палітыка падчас сталыпінскай рэформы, накіраваная на стварэнне аднадворных сельскіх паселішчаў хутароў.
    НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
    19051907 гг.  першая расійская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя.
    9 студзеня 1905 г.  «крывавая нядзеля» ў г. Петраградзе, расстрэл шматтысячнага мірнага шэсця працоўных, якія збіраліся перадаць петыцыю імператару Мікалаю II.
    бжніўня 1905 г.  Маніфест цара Мікалая II аб скліканні законадарадчай Дзяржаўнай думы (Булыгінская дума).
    17 каспірычніка 1905 г.  Маніфест цара Мікалая II аб стварэнні парламента  Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі, правам удзелу ў выбарах усіх слаёў насельніцтва. Былі ўведзены палітычныя свабоды  свабода слова, сходаў, друку, саюзаў.
    18 кастрычніка 1905 г.  Курлоўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў г. Мінску 20тысячнага мітынгу працоўных. Загінула 100 чалавек. Названы па імені тагачаснага мінскага губернатара П. Р. Курлова.
    24 красавіка  8 ліпеня 1906 г.  дзейнасць I Дзяржаўнай думы.
    18 мая 1906 г.  заснаванне ў г. Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца».
    111
    9 лістанада 1906 г.  указ цара Мікалая II аб праве выхаду сялян з абшчыны і замацаванні зямлі ў асабістую ўласнасць сялян, пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.