• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    У канфесійным складзе насельніцтва Беларусі пераважалі праваслаўныя (каля 2/3 ад агульнай колькасці насельніцтва), якія адчувалі вялікі культурны і маральны ўціск з боку Рускай праваслаўнай царквы, якая дзейнічала ў адпаведнасці з дэвізам «Самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць».
    Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя фарміравалася ў другой палове XIX ст. пераважна з ліку каталіцкай шляхты, сялян і мяшчан і таксама не была дастаткова арганізаванай і нацыянальна арыентаванай.
    Да канца XIX ст. склалася беларуская літаратурная мова, у якой пануючае месца заняла кірыліца.
    Узраслі працэсы самаідэнтыфікацыі беларусаў. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 29% паштоватэлеграфных служачых, 20% работнікаў медыцынскіх устаноў. Вясковыя жыхары, беларускія сяляне, якія пераехалі ў горад і значная колькасць бяднейшага яўрэйскага насельніцтва таксама гаварылі пабеларуску.
    93
    Такім чынам, у канцы XIX ст. беларускі этнас меў усе падставы для пераходу ў новую гістарычную форму свайго існавання і развіцця  нацыю.
    Зараджалася і фарміравалася беларуская нацыянальная ідэя сумеснае існаванне беларусаў у складзе ўласнай нацыянальнай дзяржавы.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
    Нацыянальная свядомасць  сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыю і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.
    Мадэрн  архітэктурны стыль, што ўзнік на мяжы ХІХХХ стст. Характэрна навізна, адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў.
    Псеўдарускі стыль  архітэктурны стыль, арыентаваны на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры. Характэрная прыкмета  цэрквы«мураўёўкі» з тыповымі купаламіцыбулінамі.
    Эклектыка  накірунак у архітэктуры, у якім характэрна спалучэнне (змешванне) разнародных стылёвых элементаў.
    НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
    1864 г.  за ўдзел студэнтаў у нацыянальнавызваленчым паўстанні быў закрыты ГораГорацкі земляробчы інстытут.
    1864 г.  школьная рэформа ў Расійскай імперыі. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Ствараліся народныя і гарадскія вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы і школы граматы (пачатковая адукацыя), мужчынскія і жаночыя гімназіі  класічныя і рэальныя (сярэдняя адукацыя) і інстытуты і ўніверсітэты (вышэйшая адукацыя).
    1864 г.  у г. Маладзечне адчынілася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая семінарыя.
    1887 г.  выданне міністрам народнай адукацыі Расійскай імперыі цыркуляра, па якому забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ні
    94
    жэйшых саслоўяў гарадскога насельніцтва (кухарак, прачак, дробных гандляроў і інш.). У грамадстве атрымаў назву цыркуляр «Аб кухарчыных дзецях».
    1889 г.  у газеце «Ммнскнй лмсток» упершыню была апублікавана паэма «Тарас на Парнасе».
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Архмтектурные памятннкн Белорусспм.  Мннск, 1982.
    2.	Капйлов А. Л„ Ахвердова Е. М. Музыкальная культура Беларусм XIX  начала XX веков.  Мннск, 2000.
    3.	Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі.  Мінск, 1997.
    4.	СамусікА. Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.  Мінск, 2004.
    5.	Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX  пачатку XX ст.  Мінск, 1998.
    6.	Трусаў А. Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі.  Мінск, 2015.
    7.	Чантурйя В. А. Нсторня архмтектуры Белорусснн.  Ммнск, 1969.
    РАЗДЗЕЛ 6.
    БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ РЭВАЛЮЦЫІ 19051907 гг.
    I ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
    1.	Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы XIX  пачатку XX cm. Рэвалюцыя 19051907 гг. і Беларусь.
    2.	Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку XX cm. Сталыпінская аграрная рэформа.
    3.	Беларускі нацыянальнавызваленчы і культурны рух у пачатку XX cm.
    4.	Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
    1.	Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы XIX  пачатку XX cm. Рэвалюцыя 1905 1907 гг. і Беларусь. Грамадскапалітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, у пачатку XX ст. была вельмі нестабільнай. У азначаны перыяд у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая вылілася ўрэвалюцыю 19051907 гг. Сярод асноўных прычын рэвалюцыі можна вылучыць наступныя:
    1)	эканамічны крызіс пачатку XX ст„ які прывёў да беспрацоўя, рэзкага пагаршэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і, як вынік, да росту рэвалюцыйных настрояў сярод як гараджан, так і сялянства. Паглыбленне эканамічнага крызісу адбылося з прычыны паражэння Расіі ў рускаяпонскай вайне 19041905 гг. Крызіс быў звязаны з вузкасцю ўнутранага рынку, рост якога тармазіўся наяўнасцю феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў у сельскай гаспадарцы і галечай вёскі. 3 вёскі выкачваліся велізарныя сродкі ў выглядзе выкупных плацяжоў, а таксама шматлікіх дзяржаўных і земскіх збораў. Тым самым рэзка скарачаліся магчымасці сялян набыць сучасныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады працы, штучнае ўгнаенне, сартавое насенне, пародзістую жывёлу, а таксама фабрычнае адзенне і абутак;
    96
    2)	нявырашанасць аграрнага пытання. Нягледзячы на праведзеную рэформу па адмене прыгоннага права, у Расійскай імперыі паранейшаму заставаліся феадальныя перажыткі: буйное дваранскае землеўладанне, сялянская абшчына, малазямелле сялян і інш. Сяляне не былі ўласнікамі выдзеленай ім у 1861 г. зямлі, паколькі працягвалі плаціць выкупныя плацяжы;
    3)	наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабодаў;
    4)	нявырашанасць нацыянальнага пытання. Расія з’яўлялася шматнацыянальнай краінай, аднак усе нацыі, акрамя рускай, не мелі ў Расійскай імперыі адпаведных умоваў, неабходных для забеспячэння нацыянальных інтарэсаў і развіцця нацыянальнай культуры. Пазіцыі царскага ўрада па нацыянальнаму пытанню паранейшаму вызначаліся лозунгам захавання «адзінай і непадзельнай Расійскай імперыі» і любыя патрабаванні свабоды нацыянальнага развіцця, а тым больш аўтаноміі і незалежнасці расцэньваліся як антыдзяржаўныя;
    5)	нестабільнасць палітычнай сітуацыі выяўлялася ў стварэнні вялікай колькасці палітычных партый, якія ставілі розныя патрабаванні. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала шмат сацыялдэмакратычных арганізацый, асноўнымі з якіх былі:
    •	Бунд («Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі»)  самая ўплывовая рэвалюцыйная арганізацыя ў Беларусі ў канцы XIX  пачатку XX ст. Утвораны ў Вільні ў 1897 г. з мэтай арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне іх эканамічнага становішча;
    •	РСДРП (Расійская сацыялдэмакратычная рабочая партыя) утворана ў 1898 г. у Мінску на I з’ездзе прадстаўнікоў сацыялдэмакратычных арганізацый. Стаяла на пазіцыях марксісцкага вучэння аб класавай барацьбе як рухаючай сіле гісторыі і рабіла стаўку на пралетарыят. У 1903 г. на II з’ездзе ў РСДРП вызначыліся дзве фракцыі: балыйавікі, якія выступалі за рэвалюцыйны шлях пабудовы сацыялізму, і меншавікі, мэтай якіх было паступовае рэфармаванне грамадства;
    •	Эсэры (ПСР  Партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў)  гэтая
    97
    партыя аформілася ў 1902 г., аб’яднаўшы народніцкія арганізацыі і групы, якія ў сваёй дзейнасці арыентаваліся на сялянства. Праграма эсэраў прадугледжвала сацыялізацыю зямлі  перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і ўраўняльнае надзяленне зямлёй без права купліпродажу;
    •	ППС на Літве (Польская сацыялістычная партыя на Літве) утварылася ў 1902 г. у выніку адасаблення ад Польскай сацыялістычнай партыі груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Як і іншыя сацыялдэмакратычныя арганізацыі, выступала за звяржэнне самадзяржаўя, усталяванне ўлады народа і пабудову сацыялізму шляхам народнай рэвалюцыі;
    •	БСГ (Беларуская сацыялістычная грамада)  першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Утворана зімою 19021903 г. на аснове маладзёжных культурнаасветніцкіх гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі Пецярбурга, Мінска і Вільні як Беларуская рэвалюцыйная грамада (пазней была перайменавана). Стваральнікамі і кіраўнікамі БСГ былі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі: Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Алесь Бурбіс, Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец) і інш. У сваёй праграме мела бліжэйшую мэту (звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі) і канчатковую (знішчэнне капіталізму і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацый).
    Пачатак рэвалюцыі і падзеі ў Беларусі. Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу з расстрэлу мірнай дэманстрацыі рабочых («крывавая нядзеля»), У беларускіх гарадах у студзені 1905 г. адбыліся акцыі салідарнасці з рабочымі Пецярбурга  забастоўкі ахапілі 31 горад Беларусі (Мінск, Гомель, Смаргонь, Гродна, Пінск і інш.). Пад уздзеяннем рабочага руху актывізаваліся таксама сялянскія і салдацкія выступленні.
    Удзельнікі рэвалюцыі былі аб’яднаны ў 3 лагеры:
    1)	урадавы (кансерватыўны, манархічны). Яго сацыяльнай базай былі дваранства, чыноўніцтва, буйная буржуазія. Выступаў за захаванне існуючага грамадскапалітычнага ладу і абапіраўся
    98
    на армію і паліцыю. Сярод праўрадавых палітычных партый былі «Саюз рускага народа» (чарнасоценцы) і «Русскйй окрайнный союз»,
    2)	буржуазналіберальны лагер быў прадстаўлены большай часткай буржуазіі, перадавымі памешчыкамі, часткай інтэлігенцыі. Іх мэтай было ўсталяванне канстытуцыйнай манархіі, стварэнне парламента і правядзенне палітычных рэформ;
    3)	дэмакратычны (рэвалюцыйны) лагер аб’яднаў сялян, пралетарыят і дэмакратычную інтэлігенцыю. Яны выступалі за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Ўстаноўчага сходу, а таксама за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. У гэты лагер уваходзілі пералічаныя вышэй сацыялдэмакратычныя партыі.
    Значнага ўздыму рэвалюцыйныя падзеі дасягнулі восенню 1905 г. У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі ўзялі ўдзел ва Ўсерасійскай палітычнай стачцы. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г., паводле якога ў Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя правы і свабоды (свабода слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы), а таксама стваралася надзеленая заканадаўчымі паўнамоцтвамі Дзяржаўная дума, пры наяўнасці якой расійскае самадзяржаўе ператваралася ў парламенцкую манархію.
    Маніфест ад 17 кастрычніка задаволіў прадстаўнікоў буржуазналіберальнага лагера. Яны адышлі ад рэвалюцыі, утварылі дзве палітычныя партыі  Канстытуцыйнадэмакратычную партыю (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты)  і далучыліся да ўрадавай кааліцыі.