Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Ф. Багушэвіч пісаў пабеларуску і ўслаўляў беларускую мову, якую называў «бацькавай спрадвечнай мовай» і заклікаў ніколі не пакідаць «мовы нашай беларускай». Ф. Багушэвіч першы ў беларускай літаратуры выступіў як натхняльнік працэсу нацыянальнага самаўсведамлення і самаідэнтыфікацыі беларусаў, заклікаў народ да барацьбы за незалежнасць, за волю і шчасце.
Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) нарадзіўсяўМінску. Многапрацаваў, але лёс распарадзіўся так, што зборнік яго беларускамоўных вершаў пад назвай «Вязанка» выйшаў толькі праз шэсць гадоў пасля яго смерці. Я. Лучына таксама пісаў пра беларускага селяніна, пра яго цяжкую долю і гарачую любоў да радзімы. Найбольш вядомы верш паэта «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да роднай Бацькаўшчыны, з якой не жадаў ніколі развітвацца.
Значнымі постацямі ў беларускай паэзіі другой паловы XIX ст.
80
таксама былі Адам Гурыновіч з вершамі «Чаго спіш, мужычок?», «Перій душылі паны» і інш. (мастацкія творы паэта захоўваліся ў рукапісах і ўпершыню былі апублікаваны толькі ў 1921 г.) і Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) вершы «Прамова», «Наш сымболь», «Гадка пра Галубка» і інш. Аўтары таксама былі сялянскімі паэтамі, пісалі пра цяжкую долю селяніна, заклікалі да барацьбы за нацыянальную свабоду.
Шырокую вядомасць набыла творчасць Алаізы Пайікевіч (псеўданім Цётка). У 19021904 гг. яна вучылася ў Пецярбургу, дзе стала членам гуртка студэнтаўбеларусаў «Круг беларускай народнай прасветы». Тады ж пачалася і яе літаратурная творчасць. У нелегальных выданнях гуртка «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі». У 1906 г. выйшлі два зборнікі яе вершаў «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду». Вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» сталі сапраўднымі шэдэўрамі рэвалюцыйнаагітацыйнай паэзіі. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Цётка адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» друкавалася нават у якасці пракламацыі. Для дзяцей яна выдала буквар («Лемантар»), падручнік для чытання «Першае чытанне для дзетак беларусаў» і інш.
У гэты ж час раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павета. Першы яго верш, напісаны на беларускай мове «Мая доля» датуецца 1904 г. Першым апублікаваным беларускамоўным вершам стаў «Мужык» (1905 г.). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла зборнік паэта «Жалейка», які двойчы канфіскоўвалі. Другі зборнік вершаў «Гусляр» быў выдадзены лацінкай у Пецярбургу ў 1910 г. Шырокую вядомасць набылі паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна»
81
«Магіла льва». Аўтар драматычных твораў «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» і інш. П’еса «Тутэйшыя», у якой гучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі, доўгі час была ў ліку забароненых твораў.
Я. Купала ў сваіх творах выступаў сапраўдным патрыётам Беларусі, імкнуўся абудзіць у чытачоў пачуццё годнасці, гонару за гераічнае мінулае сваёй краіны, за сваіх продкаў.
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) адзін з класікаў і заснавальнікаў новай беларускай літаратуры нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Мінскага павета. Першыя зборнікі вершаў «Песні няволі» (1908 г.) і «Песні смутку».У 1911 г. Я. Колас пачаў працу над паэмамі «Новая Зямля» і «Сымонмузыка». Для творчасці Я. Коласа характэрна майстэрскае адлюстраванне роднай прыроды, глыбокае веданне псіхалогіі беларускага сялянства.
Значнай з’явай у беларускім культурным жыцці стала творчасць Максіма Багдановіча. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок» выйшаў у Вільні ў 1913 г. Паэт любіў родную Беларусь і пісаў пра гэта. Яго верш «Пагоня» стаў паэтычным гімнам Беларусі.
4. Мастацтва і архітэктура. У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIX ст. значна ўзрасла цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народу. Разам з тым, папулярнымі заставаліся таксама пейзажныя і партрэтныя жанры.
К. Альхімовіч «Найманне работнікаў».
82
Адным з вядомых жывапісцаў Беларусі ў разглядаемы час быў ураджэнец Лідскага павета, паўстанец 1863 г. Казімір Альхімовіч. Ён пісаў карціны на гістарычную тэматыку, пра лёс ссыльных паўстанцаў, а таксама паказваў жыццё простых беларускіх людзей, сялян. Найбольшую вядомасць набылі яго гістарычныя карціны «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Смерць Глінскага ў турме», палотны, звязаныя з высылкай у Сібір «На этапе», «Пахаванне на Урале», а таксама творы пра жыццё сельскага насельніцтва «Жніво», «Парабкава хата», «Найманне работнікаў».
Значным мастацкім дасягненнем К. Альхімовіча з’яўляецца серыя карцін, напісаная ім па матывах твораў А. Міцкевіча.
Апалінар Гараўскі нарадзіўся ў маёнтку Ўборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні. Працаваў пераважна ў пейзажным і партрэтным жанрах. У 1861 г. за свае працы атрымаў званне акадэміка. Лепшымі пейзажамі мастака лічацца тыя, дзе ён адлюстраваў краявіды роднай Міншчыны: «Вечар у Мінскай губерні», «Свіслач», «Рака Бярэзіна», «На радзіме», «Пінскія балоты». Сярод карцін партрэтнага жанру вылучаюцца працы «Жанчына з палітрай», «Жаночы партрэт» і асабліва палатно «Старая моліцца». Некаторыя з прац А. Гараўскага адабраў для сваёй галерэі вядомы расійскі мецэнат П. М. Траццякоў.
Жыццё беларускіх сялян у XIX ст. яскрава адлюстравана ў палотнах Нікадзіма Сілівановіча з вёскі Цынцавічы Вілейскага паве
А. Гараўскі
«Вечар у Мінскай губерні».
83
Н. Сілівановіч «Літоўская дзяўчынка».
та. Яго карціны «Стары пастух», «У школу», «Дзеці ў двары», «Гульня дзяцей вёскі Цынцавічы» прасякнуты надзвычайнай цеплынёй, добрымі пачуццямі да свайго народа, да Беларусі, разуменнем сялянскага жыцця. Мастак пісаў таксама партрэты і іконы, прымаў удзел у роспісе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу, у прыватнасці, у стварэнні мазаічнага пано для галоўнага іканастаса сабора.
Напалеон Орда, ураджэнец вёскі Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні атрымаў мастац
Напалеон Орда
кую адукацыю ў Парыжы. Многа падарожнічаў па Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы і стварыў каля тысячы замалёвак мясцін, якія ён наведваў. Сярод замалёвак палацы і замкі, гістарычныя помнікі. Так, вядомы зробленыя рукой Н. Орды малюнкі Камянецкай вежы, замкаў у Міры, Нясвіжы, Гродне, Лідзе і інш.
У Беларусі ў маёнтку Здраўнева пад Віцебскам некалькі гадоў працаваў вядомы рускі мастак Ілья Рэпін. Тут ён напісаў адну з найбольш вядомых сваіх карцін «Беларус».
Яркім прадстаўніком творцаў пейзажнага жывапісу быў Вітольд БялыніцкіБіруля. Прырода ў яго творах выглядала казкай, боскім тварэннем, нечым светлым і радасным. Мастак вельмі любіў маляваць вясеннія пейзажы, якіх у яго творчым багажы было каля 200 (сярод іх працы «Ізумруд вясны», «Вясна», «Ранняя вясна»,
84
В. БялыніцкіБіруля «Ранняя вясна».
«У канцы зімы» і інш). В. БялыніцкіБіруля атрымаў званне акадэміка жывапісу.
Пасля таго, як скончыў у 1886 г. мастацкую акадэмію ў Пецярбурзе, у 1891 г. пераехаў у Віцебск і пасяліўся там Юдаль Пэн. У 1892 г. Ю. Пэн адчыніў у Віцебску Школу малявання і жывапісу, якая існавала там да 1919 г. Гэтая школа стала першым у Расійскай імперыі яўрэйскім мастацкім вучылішчам. Вучнямі Ю. Пэна былі Марк Шагал, Заір Азгур. Ю. Пэна мастацтвазнаўцы называюць вялікім беларускім мастаком яўрэйскага паходжання.
У сваіх карцінах Юдаль Пэн паказаў жыццё яўрэйскай беднаты, стварыў цэлую галерэю вобразаў простых людзей, галоўным
Ю. Пэн «Домік з козачкай».
85
чынам рамеснікаў, паказаў абставіны, у якіх яны жылі і працавалі. Гэта карціны «Стары кравец», «Стары салдат», «Стары з кошыкам», «Яўрэйскі равін» і інш. Цікавыя і замалёўкі гарадскога побыту, зробленыя Ю. Пэнам, на якіх можна ўбачыць важныя дэталі тагачаснага жыцця простага люду («Дом у мястэчку Лёзне», «Вуліца ў Віцебску», «Млын на Віцьбе» і інш.).
Архітэктура. У другой палове XIX ст. адбыліся значныя змены ў сацыяльным і эканамічным развіцці краіны, што сказалася і на стане архітэктуры. З’яўленне фабрык і заводаў, вялікіх прадпрыемстваў з паравымі рухавікамі, чыгуначнае будаўніцтва змянілі архітэктурны воблік многіх населеных пунктаў.
Адбыўся хуткі рост і забудова гарадоў, што знаходзіліся на чыгуначных шляхах, змяніўся парадак іх планіроўкі. На знешні выгляд гарадоў уплывала будаўніцтва каменных шматпавярховых дамоў, з’яўленне вулічнага асвятлення, будаўніцтва водаправодаў і да т. п„ хаця масавая гарадская забудова характарызавалася, як і раней, аднапавярховымі драўлянымі пабудовамі.
Прыблізна ў сярэдзіне XIX ст. заўважаецца паступовы заняпад класічнай архітэктуры, у беларускім дойлідстве пачынае пераважаць эклектыка спалучэнне элементаў розных мастацкіх стыляў мінулага.
Віленскі вакзал у Мінску (эклектыка).
86
У беларускім дойлідстве (беларускай архітэктурнай эклектыцы) друтой паловы канца XIX ст. выкарыстоўваліся рознастылёвыя архітэктурныя формы: неаготыка, неабарока, неакласіцызм, неарамантызм, псеўдавізантыйскі стыль і інш. Гэтыя неастылі атрымалі назву «гістарычнай архітэктуры».
Звычайна будынкі банкаў і навучальных устаноў афармляліся ў стылі рэнесансу ці класіцызму, тэатры пад стыль барока, касцёлы пад готыку, праваслаўныя цэрквы у візантыйскім ці псеўдарускім стылі.
Пасля падаўлення паўстання 18631864 гг. па ініцыятыве ўладаў узнікла так званае праваслаўнае культавае дойлідства, у якім панаваў псеўдарускі і псеўдавізантыйскі архітэктурны стыль. Рускія архітэктары для таго, каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад Візантыі, распрацавалі тыповыя варыянты праваслаўных цэркваў, якія механічна былі скапіраваны з візантыйскіх храмаў. Ініцыятарам такога тыпавога будаўніцтва быў віленскі генералгубернатар М. М. Мураўёў, таму яны і атрымалі ў народзе назву «цэркваўмураўёвак». Для псеўдарускага стылю было характэрна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, знешні дэкор сцен у выглядзе какошнікаў. Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі можна сустрэць па ўсёй