Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Сацыялдэмакраты прыхільнікі ідэй сацыялізму, класавай барацьбы пралетарыята, дэмакратызацыі палітычнага і грамадскага ладу. Падзяляліся на два асноўныя накірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
Вясна 1862 г. стварэнне ў г. Варшаве Цэнтральнага нацыянальнага камітэта (ЦНК) органа для падрыхтоўкі нацыянальнавызваленчага паўстання.
Лета 1862 г. стварэнне ў г. Вільні Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) органа па падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве.
Кастрычнік 1862 г. уступленне на пасаду старшыні Літоўскага правінцыяльнага камітэта Кастуся (Канстанціна Вікенція) Каліноўскага.
74
18621863 гг. выйшла 7 нумароў першай нелегальнай беларускай дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда».
18631864 гг. нацыянальнавызваленчае паўстанне ў Беларусі, Літве і Польшчы.
Красавік 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў ГорыГорацкага земляробчага інстытута захапіў г. Горкі.
24 красавіка 1863 г. бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета паміж паўстанцамі і царскімі войскамі.
Вясна 1863 г. найвышэйшы ўздым паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Восень 1863 г. спыненне ўзброенай барацьбы на тэрыторыі Беларусі.
29 студзеня 1864 г. арышт Кастуся Каліноўскага.
10 (22) сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі пакараны на смерць праз павешанне на Лукішкаўскай плошчы ў г. Вільні.
ЛІТАРАТУРА
1. Біч М. В. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 18631864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. №3. С. 3645.
2. Голубеў В. Ф. Люблю Беларусь! Пароль паўстанцаў 18631864 rr. Ц Беларускі гістарычны часопіс, 2013. №12. С. 1115.
3. Голубеў В. Ф. «Столік аднаногі з круглаю шашачнаю дошкаю...» (лёс рэчаў К. Каліноўскага, канфіскаваных пад час яго арышту). // Беларускі гістарычны часопіс, 2013. №12. С. 1624.
4. Восстанне в Лптве н Беларусн 18631864 гг. Сборнмк документов. М„ 1960.
5. Калйновскйй К. Нз печатного м рукопнсного нследня. Ммнск, 1988.
6. Самбук С. М. Полмтнка царнзма в Белорусснн во второй половмне ХІХв.Ммнск, 1980.
7. Публнцмстмка белорусскмх народнмков: нелегальные мзданмя белорусскмх народннков (18811884). Сборннк документов. Ммнск, 1983.
РАЗДЗЕЛ 5.
АДУКАЦЫЯ, НАВУКА I КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛOBE XIX ПАЧАТКУ XX ст. УМОВЫ I АСАБЛІВАСЦІ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
1. Змены ў сістэме адукацыі ў другой палове XIX cm. Школьная рэформа 1864 г.
2. Навука. Пашырэнне беларусазнаўства.
3. Новая беларуская літаратура.
4. Мастацтва і архітэктура.
5. Тэатр і музыка.
6. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.
1. Змены ў сістэме адукацыі ў другой палове XIX cm. Школьная рэформа 1864 г. Важныя змены ў сферу адукацыі былі ўнесеныя рэформай, якая пачала праводзіцца з 1864 г. Рэформа мела прагрэсіўны характар: абвяпічалася ўсесаслоўнасць адукацыі, уводзілася пераемнасць паміж рознымі ступенямі навучання, адкрывалася магчымасць для навучання ў сярэдняй і вышэйшай школе для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў.
Аднак на тэрыторыі Беларусі правядзенне рэформы супала з рэакцыйнай палітыкай царскага самаўладдзя, якая праводзілася тут пасля падаўлення паўстання 18631864 гг. У 1864 г. за ўдзел студэнтаў у паўстанні быў закрыты ГорыГорацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў Віленскай акругі (сярод іх Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі). У адрозненне ад расійскіх губерняў, у Беларусі не было земскіх школ. Тут дзейнічалі «Часовыя правілы для народных школ», распрацаваныя з удзелам віленскага генералгубернатара М. М. Мураўёва. У кожнай з беларускіх губерняў ствараліся
76
дырэкцыі народных вучылішчаў, якія кантралявалі праграмы і працэс навучання, набіралі і звальнялі настаўнікаў. Праводзілася адкрыта прарускае выкладанне гісторыі Беларусі і Літвы. Дзейнічаў лозунг: «Што не зрабіў рускі штык павінна зрабіць рускае пяро (школа)\»
М. М. Мураўёў імкнуўся поўнасцю русіфікаваць насельніцтва Беларусі і Літвы і заяўляў, што «для ўсталявання рускага ўладарання ў ПаўночнаЗаходнім краі неабходна ўмацаваць і ўзвысіць рускую народнасць і праваслаўе...» і таму трэба заняцца «... распаўсюджаннем грамадскай адукацыі ў духу праваслаўя і рускай народнасці...».
Навучальныя ўстановы на землях Беларусі давалі адукацыю двух узроўняў: пачатковую і сярэднюю. Пачатковую адукацыю можна было атрымаць у сельскай мясцовасці у народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы; у гарадах у прыходскіх, павятовых і гарадскіх вучылішчах. Народныя і гарадскія вучылішчы адносіліся да Міністэрства асветы і атрымлівалі дзяржаўнае фінансаванне.
Царкоўнапрыходскія школы і школы граматы знаходзіліся ў структуры праваслаўнай царквы і дзяржаўнага фінансавання не мелі. Навучанне ў іх адбывалася ў духу прапаганды праваслаўя і царскага самаўладдзя, таму насельніцтва каталіцкага веравызнання імкнулася не адпраўляць сваіх дзяцей для навучання ў такія школы.
Лепшую ад царкоўнапрыходскіх школ адукацыю давалі народныя вучылішчы, якія мелі адна і двухкласную структуру. Вучылі там Закону Божаму, рускай мове, арыфметыцы, рамёствам (хлопчыкаў) і рукадзеллю (дзяўчынак).
Для адукацыі дзяцей рамеснікаў, гандляроў і дробнай шляхты існавалі шасцігадовыя гарадскія вучылішчы. Пасля завяршэння адукацыі ў іх, можна было паступіць у гімназію ці настаўніцкі інстытут.
Сярэднюю адукацыю давалі мжчынскія і жаночыя рэальныя і класічныя гімназіі. У класічных гімназіях ішла спецыялізацыя па гуманітарных навуках, а ў рэальных на прыродазнаўчых
77
і тэхнічных. Выпускнікі класічных гімназій маглі без здачы дадатковых экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты, а выпускнікі рэальных гімназій у тэхнічныя інстытуты.
У 1864 г. у Маладзечне адкрылася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая семінарыя. У Беларусі настаўніцкія семінарыі адкрыліся таксама ў Полацку, Нясвіжы і Свіслачы, дзе атрымлівалі адукацыю будучыя настаўнікі пачатковых школ.
Настаўнікаў гарадскіх вучылішчаў і сярэдніх школ на тэрыторыі Беларусі не рыхтавалі, іх прысылалі сюды з Масквы, Пецярбурга і Кіева.
Пасля закрыцця ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта, а ў 1864 г. ГорыГорацкага земляробчага інстытута ў другой палове XIX ст. атрымаць вышэйшую адукацыю на тэрыторыі Беларусі ўвогуле было немагчыма. Беларускія студэнты вучыліся ў асноўным ва ўніверсітэтах Пецярбурга, Масквы і Кіева.
2. Навука. Пашырэнне беларусазнаўства. Праз некаторы час пасля нацыянальнавызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага значна пашырылася навуковае вывучэнне Беларусі (беларусазнаўства). Галоўнай прычынай гэтага стала тое, што царскі ўрад паставіў перад расійскімі вучонымі задачу даказаць, што Беларусь не мае права на самастойнасць, бо нібыта заўсёды была часткай Расіі, а беларусы не з’яўляюцца самастойнай нацыяй, а толькі часткай агульнага «рускага племені».
На працягу 18601910 гг. вучонымі Расійскай акадэміі навук, Рускага геаграфічнага таварыства, розных універсітэтаў і навуковых устаноў была праведзена руплівая праца па выяўленні дакументаў па старажытнай гісторыі Беларусі і Літвы. У выніку была апрацавана велізарная колькасць матэрыялаў, якія, насуперак устаноўкам царскага ўрада, сведчылі пра самабытнасць беларускага народа, пра існаванне самастойнага беларускага этнасу. Большая частка сабранага матэрыялу была апублікаваная. Сярод іх 39 тамоў «Актаў, якія выдавала Віленская камісія для разбору старажытных актаў», што выйшлі ў свет на працягу 18651915 гг., 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў, якія адносяцца да гісторыі
78
ПаўночнайЗаходняй Русі», выдадзеных у 18671904 гг., іншыя зборнікі гістарычных дакументаў.
Развівалася беларусазнаўства, даследавалася мова і культура беларусаў. Значную ролю ў правядзенні адпаведных даследаванняў адыграў ПаўночнаЗаходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, створаны ў 1867 г. у Вільні. Тут працавалі і выдавалі свае працы па гісторыі беларускага этнасу вядомыя этнографы і мовазнаўцы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі, Аляксандр Семянтоўскі і інш.
Так, мовазнаўца і этнограф, ураджэнец Быхаўскага павета I. Насовіч у 1870 г. выдаў «Слоўнік беларускай мовы», які ўключаў больш за 30 тысяч слоў.
П. Шэйн, родам з Магілёва, у 1873 г. выдаў зборнік «Беларускія песні», у якім змешчана больш за тысячу народных песень, загадак, казак, паданняў. Пры яго актыўным удзеле і кіраўніцтве ў 18871902 гг. выйшлі трохтомныя «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва ПаўднёваЗаходняга краю», у якіх утрымліваецца маса этнаграфічных апісанняў беларускіх абрадаў, звестак пра жыллё, адзенне, ежу, заняткі і звычкі беларусаў.
Ураджэнец Гомельшчыны Еўдакім Раманаў у 18861912 гг. выдаваў шматтомны «Беларускі зборнік», дзе публікаваў звесткі пра гарадзішчы і курганы на тэрыторыі Беларусі.
У вывучэнні беларускай мовы і беларускага народа шмат зрабіў Яўхім Карскі першы беларус, які атрымаў званне акадэміка Расійскай акадэміі навук. У сваёй трохтомнай працы пад назвай «Беларусы» Я. Карскі вызначыў этнаграфічныя межы рассялення беларусаў і склаў адпаведную карту, паказаў асаблівасці і самастойнасць беларускай мовы ў сям’і славянскіх моваў, вызначыў
Яўхім Карскі.
79
беларускі этнас як самабытны славянскі народ са старажытнай і самабытнай гісторыяй і культурай.
3. Новая беларуская літаратура. Пасля падаўлення паўстання 18631864 гг. беларуская літаратура перажывала крызісны перыяд. На гэта паўплывала агульнапалітычная сітуацыя ў краіне, звязаная з рэпрэсіямі ў адносінах да паўстанцаў і ўвогуле да мясцовай творчай інтэлігенцыі, а таксама фактычная забарона беларускага друку. Разам з тым, перадавыя людзі, галоўным чынам прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, пісалі свае творы, працягвалі працу па нацыянальнапатрыятычнаму выхаванню насельніцтва.
Найбуйнейшым нацыянальным паэтам другой паловы XIX ст. стаў ураджэнец фальварка Свіраны Віленскага павета Францішак Багушэвіч. Удзельнік студэнцкіх хваляванняў у Пецярбургскім універсітэце, паўстанец 1863 г., ён добра адчуваў жаданні і пачуцці свайго народа, найперш сялянства. У 18911894 гг. на тэрыторыі Польшчы, у Кракаве і Познані, былі надрукаваны два зборнікі яго вершаў: «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Падпісваў іх аўтар псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка зпад Барысава. Галоўнай дзеючай асобай твораў Ф. Багушэвіча быў беларускі селянін, жыццё і працу якога якрава паказваў паэт.