Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Да сярэдзіны 1890х гг. рабочы рух у Беларусі меў пераважна эканамічны, абарончы характар, амаль ва ўсіх выступленнях гэтага часу рабочыя пратэставалі супраць парушэння ўмоваў найму.
3 другой паловы 1890х гг. стачачны рух беларускіх рабочых стаў масавым. Ён захаваў эканамічны характар. Разам з тым, паступова адбываўся пераход ад абарончага, эканамічнага руху рабочых да свядомай палітычнай барацьбы. Летам 1898 г. у Віцебску адбылася першая вулічная дэманстрацыя працоўных супраць свавольства паліцыі. У верасні 1899 г. у Гродне адбыліся дзве масавыя дэманстрацыі супраць пераследу ўладамі ўдзельнікаў эканамічнай забастоўкі на тытунёвай фабрыцы.
3 сярэдзіны 1890х гг. рабочыя Ашмян, Гомеля, Гродна, Брэста, Віцебска, Мінска, Смаргоні на тайных сходках пачалі адзначаць 1 мая як дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Першая вулічная дэманстрацыя, прысвечаная гэтаму дню, адбылася ў Мінску 1 мая 1890 г.
69
Такім чынам, у другой палове 1890х гг. у Беларусі назіраўся значны ўздым рабочага руху. Напачатку ён насіў абарончы, эканамічны характар. Паступова, пад уплывам агітацыі і прапаганды сацыялдэмакратаў, узрасла палітычная свядомасць і арганізаванасць рабочых, што знайшло сваё праяўленне ў з’яўленні першых палітычных выступленняў у форме стачак і палітычных дэманстрацый.
4. Палітычныя партыі і рухі. Да сярэдзіны 1880х гг. многія арганізацыі народнікаў у Расійскай імперыі былі ліквідаваны паліцыяй. Акрамя таго, стала зразумелым, што сяляне не ўспрымалі народніцкія ідэі сацыялізму і народніцкія прапановы аб пераходзе ад феадалізму праз сялянскую абшчыну да сацыялізму, прамінаючы капіталізм. Адбыўся ідэйны крызіс народніцтва: адна частка народнікаў перайшла на пазіцыі марксізму, другая на пазіцыі ліберальныя, рэфармісцкія.
Ліберальныя народнікі, спыніўшы рэвалюцыйную барацьбу, патрабавалі ад урада рэформаў, якія б прадухілілі збядненне сялян і рабочых. Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прадстаўляла газета «Ммнскнй лмсток».
Сацыялдэмакратычныя гурткі. Ужо ў 1880х гг. стала зразумелым, што рабочы рух мае свае, адрозныя ад сялянства, задачы і патрабаванні. Узніклі ўмовы для распаўсюджання марксізму, прыхільнікі якога пачалі называцца сацыялдэмакратамі. Пачатак гэтага руху ў Беларусі звязаны з дзейнасцю групы Г. Пляханава «Вызваленне працы» і першай польскай сацыялістычнай партыі «Пралетарыят». У сярэдзіне 1880х гг. у Мінску Э. Абрамовічам і I. Гурвічам былі створаны першыя групы, дзе рабочыя вывучалі марксізм.
У маі 1896 г. па ініцыятыве С. Трусевіча адбыўся з’езд прадстаўнікоў Мінскай, Віленскай і Смаргонскай рабочых арганізацый. На ім быў утвораны РСЛ (Рабочы саюз Літвы) інтэрнацыянальная арганізацыя беларускіх, польскіх, яўрэйскіх і рускіх рабочых на тэрыторыі Віленшчыны, Гродзеншчыны і Міншчыны. Праграма РЛС прадугледжвала звяржэнне царызму, прыняцце канстытуцыі і вядзенне барацьбы за сацыялістычны лад.
70
У верасні 1897г.уВільнібыўутвораныБунд (Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі) самая ўплывовая рэвалюцыйная арганізацыя ў Беларусі ў канцы XIX пачатку XX ст. Быў створаны з мэтай арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне іх эканамічнага становішча.
На хвалі ўздыму рабочага і сацыялдэмакратычнага руху ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. на I з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыялдэмакратычных арганізацый (Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага і Екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда была ўтворана РСДРП (Расійская сацыялдэмакратычная рабочая партыя). Яе прыхільнікі стаялі на пазіцыях марксісцкага вучэння аб класавай барацьбе як рухаючай сіле гісторыі і рабілі стаўку на пралетарыят. У 1903 г. на II з’ездзе ў РСДРП вызначыліся дзве фракцыі: бальшавікі, якія выступалі за рэвалюцыйны шлях пабудовы сацыялізму, і меншавікі, мэтай якіх было паступовае рэфармаванне грамадства.
5. Палітыка царскіх уладаў пасля паўстання 18631864 гг. Беларусь мела шмат асаблівасцяў сацыяльнаэканамічнага і палітычнага развіцця. Папершае, царскі ўрад ніколі не забываў, што гэта не расійскія, а «новадалучаныя» пасля падзелаў Рэчы Паспалітай землі. Падругое, людзі, якія жылі на гэтых тэрыторыях, не збіраліся падпарадкоўвацца новым уладам. Пра гэта сведчылі паўстанні 1794, 18301831, 18631864 гг„ удзел многіх беларусаў у французскарускай вайне 1812 г. на баку Напалеона. Патрэцяе, нягледзячы на значную русіфікатарскую дзейнасць уладаў і прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе, асноўная частка шляхты і простага насельніцтва беларускіх зямель зусім не лічылі сябе «рускімі», як таго хацелі ўлады. Больш за тое, вялікая колькасць насельніцтва спавядала каталіцызм, што ніяк не спалучалася з уладнымі ідэямі «рускасці». Пачацвёртае, да 1870 г. на тэрыторыі Беларусі і Літвы захоўвалася ваеннае становішча, уведзенае ў адказ на паўстанне 18631864 гг.
Як адзначалася ў папярэднім параграфе, у Расійскай імперыі
71
на працягу 18601870х гг. дзяржавай быў праведзены шэраг ліберальных рэформ. На тэрыторыі Беларусі яны былі ажыццёўлены некалькі пазней, бо пасля паўстання 18631864 гг. царызм баяўся новага выбуху тут нацыянальнадэмакратычнага руху. Так, напрыклад, земская рэформа ў Расіі была праведзена ў 1864 г., у Беларусі ж яе часткова дазволілі толькі ў 1911 г.
Пасля паўстання дзейнічалі следчыя камісіі і палявыя суды, ажыццяўляліся рэпрэсіі арышты ўдзельнікаў паўстання і тых, хто ім дапамагаў, адбіранне ў іх маёнткаў. Забаранялася жалоба па загінуўшых паўстанцах, выкарыстанне польскай мовы, нашэнне жалобнага адзення і да т. п. Аднавілася палітыка «разбору шляхты». Звальняліся са службы чыноўнікікатолікі, а на іх месцы прызначаліся праваслаўныя, выхадцы з цэнтральных губерняў Расіі. Працягвалася палітыка па насаджэнню рускага землеўладання.
Пасля таго,як 1 сакавіка 1881 г. цар АляксандрІІзагінуўадбомбы нарадавольцаў, наступіўперыяд контррэформаў,які суправаджаўся адкрытым наступам на іншадумцаў. У сярэдзіне 1860х гг. улады паспрабавалі арганізаваць перавод часткі беларусаўкатолікаў у праваслаўе, закрываліся каталіцкія касцёлы, частка якіх была ператвораная ў праваслаўныя цэрквы. Захоўвалася мяжа аселасці для яўрэяў.
19 жніўня 1881 г. цар Аляксандр III падпісаў «Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою», па якому мясцовыя губернатары і генералгубернатары надзяляліся надзвычайнымі правамі ў барацьбе з іншадумствам і недазволенай палітычнай дзейнасцю. Адным з інструментаў кантролю за паводзінамі грамадзян стала выдача пасведчанняў аб палітычнай добранадзейнасці, без якіх нельга было паступіць на службу ці вучобу.
У сістэме народнай асветы адбыўся адкрыты паварот да клерыкалізму, засілля праваслаўнай царквы ў сферы народнай адукацыі. Паводле цыркуляра міністра асветы, выдадзенага ў 1887 г„ забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, іншых прадстаўнікоў ніжэйшых слаёў грамадства. Гэты закон атрымаў ганебную мянушку «Цыркуляр аб кухарчыных дзецях». Уводзіліся абмежаванні для навучання яўрэйскіх дзяцей
72
для іх у гімназіях і вышэйшых навучальных установах уводзілася працэнтная норма, якую нельга было перавышаць.
Яўрэі і дробныя гарадскія ўласнікі страцілі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў у гарадскія думы.
Падагульняючы, неабходна заўважыць, што XIX ст. у еўрапейскай гісторыі характарызавалася хуткім развіццём капіталістычных адносін і фарміраваннем нацый. У Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, гэты працэс быў запаволены. Панаванне феадальнапрыгонніцкай сістэмы тармазіла эканамічнае развіццё, як і праведзеная ў 1861 г. аграрная рэформа, якая захавала шэраг феадальных перажыткаў. Беларусь у Расійскай імперыі з’яўлялася раёнам буйнога памешчыцкага землеўладання, і гаспадарчае развіццё беларускіх зямель мела ярка выражаны аграрны характар.
Гэты перыяд быў вельмі складаным і неспрыяльным для фарміравання беларускай нацыі. Абсалютная большасць беларусаў былі жыхарамі сельскай мясцовасці і належалі да сялянскага саслоўя.
Важнай асаблівасцю беларускага этнасу быў падзел паводле веравызнання на праваслаўных і католікаў, што шырока выкарыстоўвалася ў мэтах спачатку паланізацыі, а потым русіфікацыі краю: католікаў запісвалі ў «палякі», а праваслаўных у «рускія». Заможнае насельніцтва Беларусі, якое магло паспрыяць развіццю беларускай культуры і нацыі, не было беларусамі: памешчыкі паводле сваёй нацыянальнай самасвядомасці былі ў большасці сваёй палякамі ці рускімі, а ў гарадах і мястэчках пераважала яўрэйскае насельніцтва. У грамадскапалітычным і культурным жыцці дамінавала руская мова. Сацыяльнай апорай беларускага нацыянальнага руху былі нараджаючаяся нацыянальная інтэлігенцыя, сялянства, частка шляхты (пераважна дробнай і беззямельнай) і невялікая колькасць рабочых, якія карысталіся беларускай мовай.
Паводле перапісу 1897 г. сярод гарадскога насельніцтва беларускалітоўскіх губерняў беларусаў (па роднай мове) было толькі 14,5%. Разам з тым беларускую мову назвалі роднай больш за 50% усёй шляхты, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 20% медыцынскіх работнікаў. Ва ўмовах жорсткай русіфікацыі гэтыя паказчыкі сведчылі пра значны рост нацыянальнай самасвядомасці.
73
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
«Гоман» нелегальная народніцкая арганізацыя, створаная беларускімі студэнтамі ў Пецярбургу ў 1884 г.
Марксізм палітычнае вучэнне, створанае нямецкімі вучонымі К. Марксам і Ф. Энгельсам, адпаведна якому рухаючай сілай грамадскага развіцця з’яўляецца класавая барацьба прыгнечаных класаў супраць пануючых. Найвышэйшым праяўленнем класавай барацьбьг паводле тэорыі марксізму з’яўляецца сацыялістычная рэвалюцыя і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту.
«Мужыцкая праўда» нелегальная рэвалюцыйнадэмакратычная газета на беларускай мове, якая выдавалася ў 18621863 гг.
Народніцтва кірунак рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі, прыхільнікі якога лічылі, што Расія можа прыйсці да сацыялізму праз сялянскую абшчыну, мінуючы капіталістычную стадыю развіцця.
Рэвалюцыйныя дэмакраты прадстаўнікі рэвалюцыйнага руху, выразнікі інтарэсаў сялянства. Разглядалі сялян як галоўную рэвалюцыйную сілу. Спалучалі ідэю сялянскай рэвалюцыі з ідэяй утапічнага сацыялізму.