• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    46
    май мінімум. На тэрыторыі Беларусі цераспалосіца практыкавалася значна часцей, чым у цэнтральных раёнах Расіі. Так, у 1880х г. яна існавала ў 42% памешчыцкіх гаспадарак Гродзенскай і ў 51% гаспадарак Віленскай губерняў.
    Нягледзячы на атрыманне сялянамі асабістай свабоды, яны паранейшаму эканамічна залежалі ад памешчыка, паколькі вызначанага мінімальнага надзела часта было недастаткова для простага ўзнаўлення
    Памятны медаль аб адмене прыгоннага права.
    гаспадаркі, улічваючы, што пры па
    велічэнні сям’і надзел заставаўся нязменным. Да таго ж, з асабістай залежнасці ад памешчыка сяляне трапілі ў фінансавую залежнасць ад дзяржавы, паколькі выплачаныя са скарбу грошы (80% агульнай платы за зямлю) лічыліся сялянскім доўгам, які неабходна было выплаціць на працягу 49 гадоў пры 6% гадавых. Па падліках гісторыкаў, у выніку сяляне павінны былі заплаціць у 3,3 разы больш,
    чым зямля каштавала на рынку.
    Малазямелле сялян і іх павіннасны ўціск прывялі да шырокага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі сістэмы адпрацовак. Адпрацоўкі  форма працы сялян з уласным інвентаром і цяглай жывёлай у гаспадарцы памешчыка або заможнага селяніна, якая ажыццяўлялася ў якасці аплаты за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, збожжа, будаўнічы і інш. Наяўнасць адпрацовак, аплата за якія была значна меншай, чым пры вольным найме, не стымулявала павышэння агратэхнікі, прымянення машын і ўвогуле не садзейнічала інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі.
    Аднак, нягледзячы на захаванне пэўных феадальных перажыткаў, рэформа была значным крокам наперад у развіцці эканомікі Расійскай імперыі і Беларусі ў яе складзе. Пачыналася новая эпоха капіталістычных адносін.
    47
    2.Асаблівасці дзяржаўных ліберальных рэформ 18601870хгг. у Беларусі. Адмена прыгоннага права прымусіла царскія ўлады правесці шэраг рэформ дзяржаўнапалітычнага ладу.
    Земская рэформа. 1 студзеня 1864 г. у Расійскай імперыі пачалася рэформа органаў мясцовага самакіравання. Былі ўтвораны земствы, выбары ў якія ажыццяўляліся на падставе саслоўнага і маёмаснага цэнзу, што забяспечвала пануючае становішча ў іх памешчыкаў. Земствы займаліся мясцовымі гаспадарчымі справамі і былі падкантрольныя губернатару. Земствы не атрымлівалі фінансавых сродкаў са скарбу, а асновай іх бюджэту было абкладанне падаткамі нерухомай маёмасці: зямель, дамоў, фабрычназаводскіх прадпрыемстваў, гандлёвых устаноў. На атрыманыя сродкі яны адкрывалі школы, бальніцы, праводзілі агранамічныя мерапрыемствы, займаліся статыстыкай і ўвогуле садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры.
    Размах нацыянальнавызваленчага руху на тэрыторыі Літвы і Беларусі напалохаў царскі ўрад, які разумеў, што ў выпадку правядзення на гэтых тэрыторыях выбараў у земствы пераважную большасць галасоў атрымалі б памешчыкі, якія з’яўляліся ўдзельнікамі ці прыхільнікамі паўстання 18631864 гг. Па гэтай прычыне земская рэформа ў Беларусі і Літве была адкладзена і пачалася толькі ў 1911 г. Але і тады органы мясцовага самакіравання былі створаны толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях (у 25 беларускіх паветах з 35). На захадзе Беларусі, дзе апазіцыя ўрадавай палітыцы была найбольш моцнай, земствы так і не былі ўтвораны.
    Судовая рэформа. 3 адменай прыгоннага права ўзнікла неабходнасць рэфармавання і феадальнасаслоўнай судовай сістэмы. 3 1864 г. у Расіі ўводзіліся агульныя і мясцовыя судовыя ўстановы. Агульнымі былі акружныя суды (на адну губерню), судовыя палаты (адна на некалькі губерняў) і Сенат. Мясцовыя суды складаліся з міравых судоў і павятовых з’ездаў міравых суддзяў. Суд станавіўся ўсесаслоўным, адкрытым, галосным, быў створаны інстытут адвакатаў, а таксама прысяжных засядацеляў.
    Аднак на тэрыторыі Беларусі правядзенне і гэтай рэформы было прыпынена. Міравыя суды былі ўведзены толькі ў 1872 г., а міравыя
    48
    суддзі не выбіраліся земствамі, як гэта было ў Расіі, а прызначаліся міністрам юстыцыі па рэкамендацыі мясцовай адміністрацыі.
    Гарадская рэформа. У адпаведнасці з ёй з 1870 г. у гарадах Расіі ствараліся гарадскія думы і гарадскія ўправы  усесаслоўныя органы грамадскага кіравання, якія выбіраліся на падставе маёмаснага цэнзу. Выбарчыя правы надаваліся купцам, прамыслоўцам і ўладальнікам нерухомай маёмасці ў межах дадзенага горада. Дзейнасць гарадскога самакіравання абмяжоўвалася вырашэннем гаспадарчых пытанняў, арганізацыяй медыцынскага абслугоўвання і народнай адукацыі. У гарадах Беларусі і Літвы рэформа пачала дзейнічаць толькі з 1875 г.
    Школьная рэформа 1864 г. фармальна ўвяла прынцып усесаслоўнай адукацыі, аднак атрымаць яе паранейшаму маглі не ўсе, паколькі плата за навучанне была дастаткова высокай. На тэрыторыі Беларусі не было земскіх школ, і школьная справа кіравалася ўрадавымі чыноўнікамі. Мовай навучання была руская. Навучальныя ўстановы на землях Беларусі давалі адукацыю двух узроўняў: пачатковую  народныя вучылішчы, колькасць якіх у час рэформы была павялічана, і сярэднюю  рэальныя і класічныя гімназіі. Пасля закрыцця ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта, а ў 1864 г.  ГорыГорацкага земляробчага інстытута ў другой палове XIX ст. атрымаць вышэйшую адукацыю на тэрыторыі Беларусі ўвогуле было немагчыма. Але ў цэлым рэформа садзейнічала пашырэнню асветы сярод насельніцтва.
    Цэнзурная рэформа 1865 г„ у выніку якой некалькі пашырыліся магчымасці друку. Творы вялікіх аб’ёмаў, якія не чытала простае насельніцтва, маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры, а невялікія выданні, у тым ліку перыядычныя, абавязкова павінны былі яе праходзіць. Захаваліся абмежаванні на адкрыццё новых перыядычных органаў друку. Выданне літаратуры на беларускай, польскай і яўрэйскай мовах у Беларусі не дазвалялася.
    Ваенная рэформа, якая ў 1874 г. увяла замест рэкруцкіх набораў усеагульную воінскую павіннасць для мужчынскага насельніцтва з 21гадовага ўзросту. Тэрмін службы ў сухапутных войсках складаў 6 гадоў, на флоце  7.
    49
    Такім чынам, нягледзячы на тое, што рэформы 6070х гг. XIX ст. былі дастаткова абмежаванымі, усё ж іх ажыццяўленне было значным крокам наперад на шляху ператварэння Расійскай імперыі з феадальнай манархіі ў буржуазную. Але адносіны царскага ўрада да зямель Беларусі і Літвы падчас правядзення рэформ выявілі сутнасць палітыкі самадзяржаўя ў заходніх губернях. Тры важныя рэформы, якія давалі пэўную самастойнасць у некаторых справах на месцах  земская, судовая і гарадская, былі ажыццёўлены на тэрыторыі Беларусі са значным спазненнем. Забраныя падчас падзелаў Рэчы Паспалітай землі былога ВКЛ стваралі нямала клопату расійскім уладам на працягу XIX ст. Таму вышэйпералічаныя рэформы ўводзіліся з вялікай асцярожнасцю і значнымі абмежаваннямі.
    3	. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў паслярэформенны перыяд. Адмена прыгоннага права спрыяла паступоваму пераходу ад феадальнага да буржуазнага ладу ў Расійскай імперыі і стварала магчымасці для развіцця капіталізму ў эканоміцы, у тым ліку і ў Беларусі.
    Капіталізм  спосаб вытворчасці, заснаваны на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і прымяненні наёмнай працы. Развітому капіталізму папярэднічаў этап першапачатковага назапашвання капіталу, які вёў да хуткага пашырэння ўнутранага рынку. Для капіталізму ўласцівы наступныя рысы:
    •	наяўнасць дзвюх асноўных груп насельніцтва  буржуазіі (уладальнікаў капіталу) і наёмных рабочых;
    •	ператварэнне рабочай сілы ў тавар;
    •	канцэнтрацыя вытворчасці;
    •	стварэнне ў працэсе вытворчасці прыбавачнай вартасці і прысвойванне яе ўладальнікамі капіталу;
    •	панаванне таварнаграшовай гаспадаркі, якая яскрава была прадстаўлена ў формуле «таваргрошытавар»;
    •	наяўнасць развітога грамадскага падзелу працы;
    •	хуткае развіццё тэхнікі.
    Сельская гаспадарка. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадар
    50
    цы магло адбывацца двума шляхамі: «амерыканскім» (фермерскім) і «прускім» (юнкерскім ці памешчыцкім). Для «амерыканскага» шляху было характэрна хуткае ўкараненне капіталістычных адносін. Гэты шлях быў інтэнсіўным, развіццё адбывалася за кошт паляпшэння якасці апрацоўкі глебы, выкарыстання аплачваемай наёмнай працы, ужывання шматпольнага севазвароту, лепшых сартоў насення, правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў і інш. Уласнік зямлі  фермер сам яе і апрацоўваў, што абумоўлівала яго матэрыяльную зацікаўленасць у выніках працы.
    «Прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы быў больш марудны, бо пры ім укараненне капіталістычных адносін стрымлівалася існаваннем феадальных перажыткаў. Менавіта такі шлях быў уласцівы расійскай эканоміцы. Такімі рудыментамі феадалізму ў беларускай вёсцы другой паловы XIX ст. заставаліся:
    •	буйное, латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне, якое пры адсутнасці рынку свабоднай працоўнай сілы не магло хутка ператварыцца ў гаспадаркі капіталістычнага тыпу;
    •	малазямелле сялян і наяўнасць у сувязі з гэтым сістэмы адпрацовак, пры якой вяскоўцы не былі зацікаўленыя ў выніках сваёй працы;
    •	захаванне і нават павелічэнне ролі сялянскай абшчыны, якая была не толькі органам сялянскага самакіравання, але і адказвала за збор падаткаў і выкананне павіннасцяў на аснове кругавой парукі (калектыўнай адказнасці). Нягледзячы на дэкларацыю сялянам асабістай свабоды, яны не маглі ёю рэальна карыстацца, не маглі адмовіцца ад надзела, выдзеленага па рэформе 1861 г„ не маглі без дазволу абшчыны пакінуць вёску і інш.
    Разам з тым нават пры існаванні феадальных перажыткаў капіталістычныя адносіны ў вёсцы развіваліся. Усё больш з’яўлялася прадпрымальніцкіх гаспадарак, у якіх выкарыстоўвалася праца наёмных рабочых (падзённых, сезонных, гадавых), зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай жывёлай уладальніка, а гаспадарка мела ярка выражаны таварны характар.
    Паглыблялася сельскагаспадарчая спецыялізацыя раёнаў. У 80я гг. XIX ст. вытворчасць збожжа, якая была важнай тавар
    51
    най галіной памешчыцкай і сялянскай гаспадарак, саступіла месца малочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнню. Гэта было звязана з працяглым збожжавым крызісам, калі на рынкі Заходняй Еўропы трапіла таннае і высакаякаснае збожжа з Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі. Немагчымасць канкурыраваць на збожжавым рынку прымусіла памешчыкаў да пераарыентацыі накірунку сельскагаспадарчай вытворчасці. Хуткае рэагаванне сельскай гаспадаркі на змены рыначнай кан’юнктуры таксама з’яўлялася адным з доказаў развіцця капіталізму ў вёсцы.