• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    Праваслаўная царква, якая цярпела ўціск у Рэчы Паспалітай, атрымала дзяржаўную падтрымку, у Расійскай імперыі ёй надаваліся землі і багацці.
    Кацярына II пасля таго, як папа рымскі ў 1773 г. расфарміраваў ордэн езуітаў, дазволіла яго дзейнасць у Расійскай імперыі. Своеасаблівай сталіцай ордэна езутаў стаў Полацк, дзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (з 1812 г.  акадэмія з правамі ўніверсітэта). Пры калегіуме была аптэка, бібліятэка (больш за 50 тысяч кніг), друкарня, дзейнічаў школьны тэатр.
    26
    Полацкая езуіцкая акадэмія. Малюнак Напалеона Орды.
    У 1814 г. папа Пій VII аднавіўу правахордэн езуітаў і кіраўніцтва ордэнам ізноў стала ажыццяўляцца з Рыма. Расійскія ўлады баяліся заходніх уплываў і імператар Аляксандр I заявіў, што езуіты спрабуюць парушыць праваслаўную веру. У 1820 г. яны былі высланы з Расійскай імперыі, была ліквідавана і Полацкая езуіцкая акадэмія.
    Пасля падаўлення паўстання 18301831 гг. пачалося адкрытае пераследаванне каталіцкай і ўніяцкай цэркваў, іерархі якіх у сваёй большасці выступілі на баку ўдзельнікаў руху за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Закрываліся ўсе школы, што дзейнічалі пры каталіцкіх іўніяцкіх манастырах, аў 1832 г. выйшаўуказ аб ліквідацыі каталіцкіх манастыроў, якія не мелі поўнага складу манахаў і аб пераводзе іх зямельных уладанняў у склад дзяржаўных. Выкарыстоўваліся любыя падставы для таго, каб скараціць колькасць каталіцкага духавенства і зменшыць уласнасць каталіцкай царквы. Да сярэдзіны 1840х гг. ад каталіцкай царквы была адабрана асноўная маса яе зямельных уладанняў і яна страціла сваё становішча буйнога землеўласніка. У выніку гэтых мерапрыемстваў значна ўзрасла залежнасць каталіцкай царквы ад расійскіх уладаў.
    Узмацніўся наступ і наўніяцкую царкву. На працягу 18331839 гг. праводзілася палітыка па падрыхтоўцы злучэння ўніяцкай царквы з праваслаўнай. У пачатку 1839 г. царом Мікалаем I быў створаны Сакрэтны камітэт па ўніяцкіх справах, які падрыхтаваў праект
    27
    дакумента аб аб’яднанні ўніятаў Літвы і Беларусі з праваслаўнымі вернікамі Маскоўскай мітраполіі. Каля паловы ўніяцкіх святароў пад уціскам з боку ўладаў, далі падпіску, што яны згодны далучыцца да праваслаўя.
    12 лютага 1839 г. на царкоўным саборы ў Полацку вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з мітрапалітам I. Сямашкам падпісала падрыхтаваны ў Пецярбургу дакумент аб «аб’яднанні» ўніяцкай царквы з праваслаўнай. Баючыся людскіх пратэстаў супраць гэтага акта, у раёны, дзе пераважалі ўніяты, былі накіраваныя вайсковыя каманды. Але масавых пратэстаў не адбылося, праўніяцкія лозунгі з’явіліся пазней, падчас паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.
    У выніку скасавання ўніяцкай царквы і пераводу паўтара мільёна уніятаў у праваслаўе, абсалютную большасць вернікаў на тэрыторыі Беларусі пачалі складаць праваслаўныя.
    У адносінах да яўрэйскага насельніцтва праводзілася палітыка, якая стымулявала іх пераход з іўдаізму ў праваслаўе: новаахрышчаныя валодалі фактычна тымі ж правамі, што і астатняе праваслаўнае насельніцтва.
    2.	Культурнаеразвіццё. Змены ў сістэме адукацыі. Навука. Як і на ўсе галіны жыцця беларускага грамадства, вызначальны ўплыў на адукацыю, культуру і навуку аказала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Вектар развіцця беларускай культуры і адукацыі вызначаўся расійскімі ўладамі, іх палітычнымі інтарэсамі.
    У першай палове XIX ст. у палітыцы царызму на тэрыторыі Беларусі панавала тэорыя «заходнерусізму», згодна з якой беларусы не лічыліся самастойным этнасам, а разглядаліся як неад’емная частка рускага народа. Натуральна, што ім адмаўлялася ў праве мець свае мову і культуру.
    Умоўна ў развіцці культуры Беларусі ў XIX ст. можна вылучыць тры этапы:
    1)	канец XVIII cm.  18301831 гг. У першыя дзесяцігоддзі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уплывам пры расійскім імператарскім двары карысталася апалячаная шляхта былога ВКЛ. Дзеля паразу
    28
    мення з яе прадстаўнікамі царскія ўлады дазволілі праводзіць адукацыю на польскай мове, што прывяло да паглыблення працэсаў паланізацыі;
    2)	18301831 гг.  18631864 гг. Перыяд характарызаваўся ўзмоцненай русіфікацыяй у сувязі з тым, што шляхта не спраўдзіла надзей на супрацоўніцтва і не стала апорай царскага рэжыму, а арганізавала і правяла два вызваленчыя паўстанні за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай;
    3)	18631864 гг.  пачатак XX cm. У гэты час насуперак палітыцы русіфікацыі адбывалася станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі і фарміраванне беларускай нацыі.
    Змены ў сістэме адукацыі. У 18031804 гг. у Расійскай імперыі была праведзеная рэформа сістэмы адукацыі. Мэта рэформы увядзенне ў адукацыю прынцыпаў усесаслоўнасці і свецкасці. Было створана міністэрства народнай асветы і шэсць навучальных акруг, кожная на чале з універсітэтам. Навучальныя ўстановы Беларусі ўваходзілі ў Віленскую навучальную акругу, папячыцелем (кіраўніком) якой быў князь Адам Чартарыйскі. Цэнтрам Віленскай навучальнай акругі быў Віленскіўніверсітэт, створаны ў 1803 г. на базе Галоўнай Віленскай школы. Выкладанне ва ўніверсітэце вялося на польскай мове. У 1812 г. статус акадэміі з правамі і прывілеямі ўніверсітэта атрымаў і Полацкі езуіцкі калегіум. Такім чынам, на
    Астранамічная абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта
    29
    тэрыторыі Беларусі некаторы час дзейнічалі дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, прычым Віленскаму ўніверсітэту быў уласцівы дух рамантызму і непакорлівасці (яго выпускнікі, студэнты і выкладчыкі з’яўляліся ўдзельнікамі паўстання 18301831 гг.), а Полацкая акадэмія стала сапраўднай сталіцай езуітаў, дзе вучыліся дзеці кансерватыўна настроенай шляхты.
    Паводле школьнага статута 1828 г. адукацыя была саслоўнсш:
    	прыходскія вучылішчы (1 год)  для дзяцей «самых нізкіх саслоўяў»;
    	павятовыя вучылішчы (3 гады)  для дзяцей купцоў, рамеснікаў і іншых катэгорый заможных грамадзян;
    	гімназіі (4 гады)  для дзяцей шляхты і чыноўнікаў;
    	універсітэты (5 гадоў)  вышэйшая ступень адукацыі для дзяцей шляхты і чыноўнікаў.
    У 1820я гг. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі ў канцы XVIII  першай палове XIX ст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Паводле ланкастэрскай сістэмы (ад імя англійскага педагога Дж. Ланкастэра) адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, маёнтку графа М. Румянцава. У 1840я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары.
    У 1840 г. пачала дзейнічаць ГорыГорацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут  першую ў Расійскай імперыі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову.
    Навука. У пачатку XIX ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі. Адбылося станаўленне беларусазнаўства  навукі, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі і адметныя рысы жыцця беларусаў. Беларускія традыцыі вывучаліся выкладчыкамі Віленскага ўніверсітэта  Міхаілам Баброўскім, Ігнатам Даніловічам, Тэадорам Нарбутам. Сярод этнографаў, археолагаў і фалькларыстаў, якія вывучалі мінулае Беларусі і Літвы, былі таксама
    30
    3. ДаленгаХадакоўскі, А. Кіркор, Е. Раманаў, П. Шпілеўскі і інш. Сабраны імі этнаграфічны матэрыял, насуперак панаваўшай теорыі заходнерусізму, сведчыў аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.
    Адным з першых пачаў збіраць беларускі фальклор Ян Чачот. За ўдзел у Таварыстве філаматаў ён быў высланы з радзімы на 10гадоў. Вярнуўшыся з высылкі, ён сабраў і выдаў на польскай і, часткова, беларускай мовах 6 фальклорных зборнікаў пад назвай «Вясковыя песні».
    Адам Кіркор.
    Павел Шпілеўскі апублікаваў кнігу нарысаў «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», Іван Грыгаровіч выдаваў гістарычныя крыніцы  чатырохтомны «Беларускі архіў старажытных грамат» і «Акты Заходняй Расіі» ў 5ці тамах.
    Вялікі ўнёсак у развіццё ведаў аб Беларусі, у вывучэнне беларускай гісторыі і культуры зрабілі браты Тышкевічы: Канстанцін і Яўстафій. Граф Канстанцін Тышкевіч скончыў Віленскі ўніверсітэт, займаўся археалагічнымі раскопкамі і нумізматычнымі пошукамі. У 1842 г. ён стварыў у родавым маёнтку Лагойску першы на тэрыторыі Беларусі гістарычны музей. Па ініцыятыве Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў створаны Віленскі музей старажытнасцяў, у якім захоўвалася шмат помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Я. Тышкевіч вядомы таксама як аўтар «Апісання Барысаўскага павета», а Канстанцін  краязнаўчай манаграфіі «Вілія і яе берагі».
    Уздым цікавасці да гістарычнага мінулага беларускага народа сведчыў пра новы ўздым развіцця беларускага этнасу. Дзеячы навукі і культуры не толькі вывучалі мінулае, але, выкарыстоўваючы нацыянальную памяць і гістарычныя традыцыі, займаліся адукацыяй і асветай народа.
    31
    3.	Літаратура і мастацтва. Насуперак паланізацыі і русіфікацыі, адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове XIX ст. стала станаўленне новай беларускай літаратуры, якая ў сваім развіцці абапіралася на народныя традыцыі і фальклор. Галоўным героем літаратурных твораў у акрэслены перыяд быў беларускі селянін з яго турботамі, цяжкай штодзённай працай і павагай да роднай зямлі.
    Вінцэнт ДунінМарцінкевіч.
    Ля вытокаў нацыянальнакультурнага адраджэння стаялі такія знакамітыя пісьменнікі, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля і інш. Так, Я. Чачот у сваіх «Вясковых песнях знад Нёмана і Дзвіны» змясціў каля 30 сваіх вершаў, напісаных на беларускай мове. На аснове беларускіх народных казак і паданняў, але папольску, Ян Баршчэўскі напісаў твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Вядомы таксама тры вершаваныя творы Яна Баршчэўскага, напісаныя на беларускай мове.
    Вялікуюспадчынупакінуўпершы класік новай беларускай літаратуры Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, творчая тэматыка якога была вельмі разнастайная  ён пісаў пра жыццё сялян, шляхты, а таксама выдаваў працы на гістарычныя тэмы. Сярод яго асноўных твораў можна вылучыць наступныя: «Сялянка», «Пінская шляхта», «Гапон», «Славяне ў XIX стагоддзі», «Купала».
    32