Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікалі не верыць Маніфесту і працягваць барацьбу за звяржэнне царызму і скліканне Ўстаноўчага сходу. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску па загаду губернатара П. Курлова быў расстраляны мітынг рабочых па абмеркаванню Маніфеста (Курлоўскі расстрэл). Сутычкі з паліцыяй адбываліся і ў іншых гарадах Беларусі. У кастрычніку 1905 г. рэвалюцыйны рух пашырыўся на 53 гарады і мястэчкі Беларусі.
Каб спыніць рост рэвалюцыйнага руху, царскі ўрад выкарыс
99
тоўваў як прымус {армію і паліцыю), так і эканамічныя {сталыпінская аграрная рэформа 1906 г.ў і палітычныя агітацыі {выбары ў Дзяржаўную думу).
I Дзяржаўная дума {27.0409.07.1906 г.). Сацыялдэмакратычныя арганізацыі байкатавалі выбары, і большасць месцаў у Думе атрымалі кадэты. У ёй былі прадстаўлены і дэпутаты з 5 беларускіх губерняў. Найбольш актыўнай пазіцыі ў I Дзяржаўнай думе прытрымліваліся беларускія памешчыкікатолікі Р. Скірмунт, I. ДруцкіЛюбецкі і інш., якія патрабавалі прадастаўлення Беларусі і Літве шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання. Менавіта аграрнае пытанне стала асноўным у Думе. Пэўная радыкальнасць I Дзяржаўнай думы прывяла да яе роспуску царскім указам ад 9 ліпеня 1906 г.
II Дзяржаўная дума {20.02.02.06.1907 г.) дзейнічала ў 1907 г. ва ўмовах спаду рэвалюцыі, таму ўсе партыі прынялі актыўны ўдзел у выбарах. У Беларусі ў гэты перыяд выразна вызначылася барацьба дзвюх асноўных палітычных сіл: з аднаго боку, Рускага акраіннага саюза (саюза акцябрыстаў і чарнасоценцаў), які разгарнуў антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю, з другога так званых аўтанамістаў польскабеларускіх памешчыкаў і ксяндзоў, якія праз касцёл і друк даказвалі беларускім сялянамкаталікам, што яны палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе каталіцкую веру. Галоўным пытаннем у Думе паранейшаму заставалася аграрнае.
Вынікі рэвалюцыі. Па свайму характару рэвалюцыя 19051907 гг. была буржуазнадэмакратычнай за ўсталяванне рэспублікі і дэмакратычных свабодаў, але скончылася паражэннем. Стомленасць і расчараванне народных мас працяглай барацьбой і яе вынікамі прывялі да спаду рэвалюцыйнага руху, што падштурхнула царскі ўрад да рашучых дзеянняў. 3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II распусціў II Дзяржаўную думу і ўвёў новы выбарчы закон, па якому Дзяржаўная дума пазбаўлялася заканадаўчых паўнамоцтваў. Фактычна ў выніку так званага «трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту» ў Расіі адбылася рэстаўрацыя самадзяржаўя.
100
2. Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку XX cm. Сталыпінская аграрная рэформа. Як ужо адзначалася, асноўным пытаннем рэвалюцыі 19051907 гг. было аграрнае. Удзел шырокіх сялянскіх мас у рэвалюцыйных падзеях падштурхнуў царскі ўрад да свядомай ліквідацыі некаторых феадальных перажыткаў шляхам рэформ. Ініцыятарам і кіраўніком аграрнай рэформы быў старшыня Савета Міністраў і міністр унутраных спраў Расіі П. А. Сталыпін.
Мэты рэформы:
• адцягнуць сялян ад удзелу ў рэвалюцыі;
• павялічыць сярэдні слой сялянства і ўмацаваць слой сялянскай буржуазіі, якія створаць апору царскаму самадзяржаўю на вёсцы;
• даць магчымасць малазямельным і беззямельным сялянам выйсці на працу ў горад і павялічыць колькасць прамысловых pa604 ых;
• падтрымаць паскоранае развіццё капіталізму ў вёсцы пры захаванні памешчыцкіх латыфундый.
Сталыпінская аграрная рэформа пачалася ў адпаведнасці з царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. Асноўнымі мерапрыемствамі рэформы былі наступныя:
1) ліквідацыя сялянскай абшчыны шляхам ускладвання абавязкаў па выплаце падаткаў і адбыванні павіннасцяў на кожную сялянскую гаспадарку. На тэрыторыі Беларусі гэта было асабліва актуальна для Магілёўскай і Віцебскай губерняў, дзе пераважала абшчыннае сялянскае землекарыстанне;
2) адмена выкупных плацяжоў. 3 1 студзеня 1907 г. сяляне станавіліся поўнымі ўласнікамі сваіх надзелаў;
3) ліквідацыя цераспалосіцы і хутарызацыя. Узамен палосак зямлі («шнуроў»), якія сяляне атрымалі ў розных месцах паводле рэформы 1861 г., кожны селянін меў права патрабаваць выдзялення яму замест гэтых участкаў адзінага надзела ў адным месцы. Такі надзел атрымаў назву «водруб». Пры перасяленні сялянскай сям’і з вёскі на водруб гэты надзел называўся хутар;
4) прапаганда хутарызацыі. Каб паказаць сялянству перавагу хутарскога спосабу вядзення гаспадаркі, дзяржава стварала
101
паказальныя хутары, якія забяспечваліся сартавым насеннем, пародзістай жывёлай, мінеральнымі ўгнаеннямі, удасканаленым інвентаром і інш.;
5) арганізацыя масавага перасялення ў Сібір, Сярэднюю Азію і на Далёкі Ўсход. Гэтае мерапрыемства праводзілася ўрадам з мэтай змяншэння вастрыні зямельнага пытання ў еўрапейскай частцы Расіі. Каб заахвоціць сялян да пераезду, дзяржава выдзяляла сродкі на пераезд, забяспечвала спецыяльнымі цягнікамі, а таксама давала беззваротную грашовую дапамогу;
6) стварэнне Сялянскага пазямельнага банка, які выдаваў сялянам крэдыты на куплю зямлі, прычым для набыцця вялікіх участкаў пад хутары выдаваўся доўгатэрміновы крэдыт у поўным памеры іх кошту.
Вынікі рэформы. Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала паскарэнню развіцця капіталізму ў вёсцы:
• ліквідацыя сельскай абшчыны і выкупных плацяжоў, перадача зямлі ва ўласнасць сялян і перасяленне на хутары спрыялі інтэнсіфікацыі сялянскай гаспадаркі. Пашыраліся шматпольныя севазвароты, паглыблялася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі ў кірунку малочнай жывёлагадоўлі і вінакурэння, выка
П. А. Сталыпін.
рыстоўваліся мадэрнізаваныя прылады працы і сельскагаспадарчыя машыны;
• адбываўся працэс дыферэнцыяцыі сялянства. 3 аднаго боку, павялічылася колькасць сялянпрадпрымальнікаў, якія бралі крэдыты, набывалі зямлю і стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. 3 другога боку, узрасла лічба сялянбеднякоў, якія не здолелі наладзіць гаспадарку, вымушаны былі прадаць сваю зямлю і наймаліся на працу ў якасці парабкаў або папоўнілі шэрагі прамысловага пралетарыя
102
ту. Напярэдадні Першай сусветнай вайны сялянская бедната ў Беларусі складала каля 70%, сялянесераднякі 20%, а сельская буржуазія каля 11%;
• асаблівасцю рэформы на тэрыторыі Беларусі было ўвядзенне ў 1911 г. выбарных органаў мясцовага самакіравання земстваў. Земствы былі ўтвораны толькі ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губернях. 3 прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаўуГродзенскайіВіленскай губерняхземствыпаранейшаму не былі дазволены.
Разам з тым у самой рэформе былі закладзены некаторыя палажэнні, якія пэўным чынам стрымлівалі яе вынікі. Папершае, паскарэнне развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы П. А. Сталыпін хацеў правесці без разбурэння асноў латыфундыяльнага памешчыцкага землеўладання аднаго з асноўных перажыткаў феадалізму. Падругое, працэс хутарызацыі быў не вельмі эфектыўным з прычыны беднасці і непісьменнасці большасці сялян, якія прывыклі да сваіх «шнуравых» надзелаў і баяліся высяляцца на хутары (да 1914 г. на тэрыторыі Беларусі было хутарызавана каля 13% сялянскіх гаспадарак). Да таго ж, перасяленне сялян у Сібір, Казахстан і на Далёкі Ўсход не палепшыла іх становішча: часта дзяржаўнай фінансавай дапамогі было недастаткова, землі адводзіліся неўрадлівыя, у нязручных месцах (далёка ад дарог і вадаёмаў), сяляне не маглі прыстасавацца да новых прыродных умоваў і інш.
Такім чынам, нягледзячы на пэўныя станоўчыя вынікі сталыпінскай рэформы, яна не вырашыла галоўнага пытання рэвалюцыі 19051907 гг. аграрнага, і ператварэнні ў вёсцы да Першай сусветнай вайны адбываліся на фоне росту сялянскіх хваляванняў.
Прамысловасць. Пасля эканамічнага крызісу 19001904 гг. і перыяду дэпрэсіі (застою) 19041907 гг. наступіў прамысловы ўздым. У 19081913 гг. у Расійскай імперыі і Беларусіўяе складзе адбываўся працэс паскоранай мадэрнізацыі, і эканоміка набывала тэндэнцыю стабільнага росту. Прамысловасць Беларусі гэтага часу характарызавалася шэрагам адметных рысаў:
103
• канцэнтрацыя вытворчасці і стварэнне манапалістычных аб’яднанняў сталі магчымымі дзякуючы аб’яднанню капіталу (як мясцовага, так і замежнага) у форме акцыянерных таварыстваў і сіндыкатаў, а таксама дзякуючы павелічэнню рынку таннай рабочай сілы ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы. У 19091910 гг. былі арганізаваны Акцыянерныя таварыствы запалкавых фабрык, Мазырскай фанернай фабрыкі, Дняпроўскай мануфактуры, тытунёвай фабрыкі ў Гродне, ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна» ў Віцебску і інш.;
• рост галіновай разнастайнасці мясцовай прамысловасці. Паранейшаму вядучае месца на тэрыторыі Беларусі займала харчовая прамысловасць. Разам з тым вялікую ролю адыгрывалі дрэваапрацоўчая і тэкстыльная галіны прамысловасці;
• вялікая ўдзельная вага рамеснай вытворчасці. У Беларусі існавалі каля 90 тыс. рамесных майстэрняў, у якіх працавалі гаспадар і адзіндва рабочыя. Дробная і рамесная вытворчасць давалі больш за палову прамысловых вырабаў на ўнутраны рынак Беларусі і карысталіся вялікім попытам вяскоўцаў з прычыны таннасці тавараў;
• развіццё банкаўскай сістэмы. На пачатку XX ст. прамысловасць у Беларусі фінансавалі банкаўскія канторы і таварыствы ўзаемнага крэдыту. Найбольш значнымі былі канторы наступных банкаў: Дзяржаўнага, АзоўскаДанскога, Маскоўскага, Віленскага прыватнага камерцыйнага і інш.;
• у нацыянальным складзе сярод рабочага класа Беларусі выразна пераважалі яўрэі, што было наўпрост звязана з наяўнасцю на гэтых землях «мяжы яўрэйскай аселасці».
Паранейшаму ў межах Расійскай імперыі беларускія землі заставаліся аграрнай ускраінай, а прамысловая вытворчасць складала толькі каля 20% нацыянальнага даходу.
3. Беларускі нацыянальнавызваленчы і культурны рух у пачатку XX ст. Беларускі нацыянальнавызваленчы рух у пачатку XX ст. быў часткай агульнага рэвалюцыйнага руху ў Расійскай імперыі. Арганізатарам, а таксама ідэйным і палітычным натхняльнікам яго была Беларуская сацыялістычная грамада. Яна ставіла
104
сваёй мэтай нацыянальнае адраджэнне народа, яго мовы і культуры, даказвала права беларусаў на самавызначэнне і на ўласную дзяржаўнасць. Абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі шматлікія публікацыі, прысвечаныя беларускай мове, культуры, гісторыі.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. іўвядзенне Маніфестам ад 17 кастрычніка дэмакратычных правоў і свабод адмянілі на тэрыторыі Беларусі папярэднюю цэнзуру і стварылі магчымасці для заснавання нацыянальных выдавецтваў. Першае беларускае легальнае выдавецкае таварыства было створана ў Пецярбургу ў 1906 г. і мела назву «Загляне сонца іў наша аконца».