• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    122
    збожжа, аказваў супраціўленне, па ўмовах ваеннага часу чакаў расстрэл. У Беларусі палітыка «ваеннага камунізму» ажыццяўлялася на тэрыторыі, якая ў той час кантралявалася бальшавікамі.
    У выніку гэтай палітыкі за два гады была зруйнавана гаспадарка былой Расійскай імперыі. Пагаршэнне становішча насельніцтва выклікала сацыяльную напружанасць у грамадстве і прыводзіла да антыбальшавісцкіх выступленняў сялян і салдат.
    6.	Беларусьуперыядсавецкапольскай вайны 19191920гг.Другое абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Пачатак 1919 г. быў перыядам дзяржаўнатэрытарыяльнай перабудовы пасляваеннай Еўропы і часам спадзяванняў для многіх еўрапейскіх народаў на стварэнне ўласных незалежных дзяржаў. Беларусь чарговы раз апынулася ў сферы спаборніцтва геапалітычных інтарэсаў Расіі і Польшчы. Прэтэнзіі прадстаўнікоў урада БНР на незалежнасць не былі падтрыманы на Версальскай канферэнцыі ў студзені 1919 г. Для барацьбы з савецкай уладай вядучыя краіны Еўропы і ЗША пайшлі на палітычны саюз з А. Калчаком, які на той час з’яўляўся кіраўніком белага руху ў Расіі, і выказаліся толькі за магчымасць аўтаноміяў народаў у складзе Расіі.
    3	другога боку, Юзаф Пілсудскі, кіраўнік адноўленай польскай дзяржавы, чарговы раз агучыў ідэю польскага нацыянальнавызваленчага руху XIX ст.  аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У адозве «Да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага» Ю. Пілсудскі запэўніваў, што «польскае войска нясе ўсім вольнасць і свабоду». Насельніцтва Беларусі, якое ў большасці было незадаволенае палітыкай «ваеннага камунізму», мабілізацыяй у Чырвоную Армію і рэквізіцыямі (у Расіі ішла грамадзянская вайна), з пэўным энтузіязмам успрыняло абяцанні Ю. Пілсудскага.
    Наступленне польскай арміі на беларускія землі пачалося ў лютым 1919 г. і мела вельмі імклівы характар: у сакавіку палякі ўжо кантралявалі тэрыторыю на захад ад лініі рэк Піна  Ясельда, 21 красавіка была занятая Вільня, у жніўні  Мінск, а ў верасні польскае войска апынулася на лініі Дзвінск  Полацк  Барысаў  Любань. Лідары ўрада БНР спадзяваліся на магчымасць аднаўлення
    123
    рэспублікі, аднак незалежная Беларусь не ўваходзіла ў планы Ю. Пілсудскага. На захопленай тэрыторыі быў усталяваны польскі акупацыйны рэжым: ліквідаваны органы мясцовага кіравання, аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне, праводзіліся рэквізіцыі, а многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху апынуліся ў турмах.
    Такая палітыка польскіхуладаўвыклікала масавы рух супраціву, які ўзначаліла самая ўплывовая на той час партыя на тэрыторыі Беларусі  БПСР (беларускія эсэры). Супраціўленне польскім акупантам арганізоўвалі таксама і бальшавікі. 14 мая 1920 г. Чырвоная Армія пад камандаваннем М. Тухачэўскага перайшла ў контрнаступленне. Пасля вызвалення Мінска 31 ліпеня 1920 г. адбылося другое абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). У жніўні 1920 г. быў вызвалены Брэст. Апанаванае ідэяй «сусветнай рэвалюцыі» войска М. Тухачэўскага рушыла далей на Захад, але было спыненае пад Варшавай і вымушанае было адступаць.
    Адначасова на беларускіх землях актывізаваўся антысавецкі ўзброены рух. На Палессі дзейнічаў атрад генерала С. БулакБалаховіча, а ў лістападзе 1920 г. адбылося ўзброенае паўстанне на Случчыне. 1415 лістапада 1920 г. адбыўся I беларускі з’езд Слуцка і Случчыны, які выказаўся за прызнанне ўлады БНР. Была створаная Першая Слуцкая брыгада стральцоў войск БНР, якая налічвала каля дзесяці тысяч добраахвотнікаў і ўтрымлівала ўладу ў 15 валасцях Слуцкага і Бабруйскага паветаў у перыяд з 27 лістапада па 28 снежня 1920 г. Паўстанні адбыліся таксама ў Койданаўскім, Ігуменскім і іншых паветах.
    Падводзячы вынікі, неабходна адзначыць, што першае 20годдзе XX ст. стала часам выпрабаванняў для беларускага народа. У складаны перыяд войнаў і рэвалюцый абуджалася беларускае грамадства, паскараліся працэсы самаідэнтыфікацыі беларусаў. Беларуская нацыя прайшла шлях ад непрызнання яе існавання ў складзе Расійскай імперыі, а потым і РСФСР, да ўтварэння нацыянальнай дзяржавы (БНР, БССР). АднакРыжскімір 1921 г., якізамацаваўпадзел Беларусі і ўваходжанне яе частак у склад розных у палітычных,
    124
    эканамічных і ідэалагічных адносінах дзяржаваў  Расіі і Польшчы, чарговы раз штучна затрымаў працэс кансалідацыі беларускай нацыі.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
    Бальшавізм  плынь у расійскай сацыялдэмакратыі, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы па пытаннях аб Праграме і Статуце партыі ў выніку галасавання на II з’ездзе РСДРП; прадстаўнікі гэтай плыні былі прыхільнікамі жорсткай партыйнай цэнтралізацыі. «Ваенны камунізм»  назва эканамічнай палітыкі Савецкай дзяржавы ў 19181920 гг., сістэма надзвычайных мер, выкліканых грамадзянскай вайной і ваеннай інтэрвенцыяй.
    Двоеўладдзе  своеасаблівая палітычная сітуацыя ў Расіі пасля звяржэння царызму ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі, прадстаўленая органамі Часовага ўрада і Саветамі дэпутатаў у перыяд з 2 сакавіка па 4 ліпеня 1917 г.
    Дыктатура  сістэма неабмежаванага палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага, духоўнага панавання на чале з лідарамдыктатарам. Характарызуецца палітычным тэрорам, абмежаваннем палітычных правоў і свабодаў грамадзян.
    Меншавізм  плынь у расійскай сацыялдэмакратыі, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы па пытаннях аб Праграме і Статуце партыі ў выніку галасавання на II з’ездзе РСДРП; прадстаўнікі гэтай плыні выступалі супраць стварэння строга заканспіраванай і цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых арганізацый цэнтру.
    Нацыянальнавызваленчы рух  навуковы тэрмін, які характарызуе грамадскі рух за вызваленне народа зпад каланіяльнага ўціску, за нацыянальнае адраджэнне, за свабоднае развіццё на аснове ўласнай дзяржаўнасці.
    Нацыяналдэмакратызм  кірунак грамадскапалітычнай думкі, які спалучае агульнадэмакратычныя ідэі і мэты з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў (на гэтай платформе, у прыватнасці, стаяла БСГ).
    125
    Рэвалюцыя  карэнны пераварот у жыцці грамадства, звязаны са зменай улады і з пераходам ад аднаго грамадскапалітычнага ладу да другога шляхам актыўных насільных дзеянняў.
    Сацыялізацыя зямлі  назва аграрнай праграмы эсэраў, сутнасць якой заключалася ў перадачы ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і ўраўняльным надзяленні зямлёй без права купліпродажу.
    Устаноўчы сход  найвышэйшы дэмакратычна выбраны орган улады, які мае паўнамоцтвы для вырашэння пытанняў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва краіны.
    Чарнасоценцы  назва прадстаўнікоў крайне правых, манархічных колаў у 19031917 гг. у Расійскай імперыі; адна з іх палітычных арганізацый  «Саюз рускага народа».
    НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
    23 лютага 1917 г.  пачатак Лютаўскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.
    2 сакавіка 1917 г.  цар Мікалай II падпісаў акт адрачэння ад прастола; на аснове Часовага камітэту Дзяржаўнай думы сфарміраваны Часовы ўрад на чале з князем Г.Я. Львовым.
    2527 сакавіка 1917 г.  першы з’езд беларускіх партый і арганізацый у г. Мінску. Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) на чале з Р. Скірмунтам.
    812 ліпеня 1917 г.  Другі з’езд беларускіх партый і арганізацый у г. Мінску. Стварэнне замест БНК ІДэнтральнай рады беларускіх арганізацый.
    2530 жніўня 1917г.  «карнілаўскі мяцеж» (Лаўр Георгіевіч Карнілаў Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскай арміі выступіў супраць Часовага ўрада і Саветаў).
    25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г.  узброенае паўстанне ў г. Петраградзе,звяржэннеЧасовагаўрада,пераходуладыдабальшавікоў.
    2527 кастрычніка (79 лістапада) 1917 г.  II Усерасійскі з’езд саветаў у г. Петраградзе. Утварэнне першага савецкага ўрада  Савета Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. Прыняцце дэкрэтаў аб міры і зямлі.
    126
    27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 г.  утварэнне Ваеннагарэвалюцыйнага камітэта (ВРК) Заходняга фронту; утварэнне ў г. Мінску Камітэта ратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным.
    Лістапад 1917 г.  утварэнне вышэйшага органа савецкай улады на тэрыторыі Беларусі  Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) на чале з М. Рагазінскім; выканаўчай улады  Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту на чале з К. Ландарам і кіраўнічай структуры бальшавіцкіх арганізацый ПаўночнаЗаходняга абласнога камітэта РСДРП(б) на чале з А. Мясніковым.
    717 (2030) снежня 1917 г.  Першы Ўсебеларускі з’езд (Кангрэс) прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый. Разагнаны па рашэнню СНК Заходняй вобласці і фронту.
    21 лютага 1918 г.  стварэнне Народнага сакратарыята Беларусі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езда Першай Устаўной граматы да народаў Беларусі.
    3 сакавіка 1918 г.  Брэсцкі мірны дагавор, падзел тэрыторыі Беларусі паміж Савецкай Расіяй і Германіяй.
    9 сакавіка 1918 г.  выданне Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з’езда Другой Устаўной граматы, абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
    15 сакавіка 1918 г.  IV Надзвычайны Ўсерасійскі з’езд саветаў ратыфікаваў Брэсцкі мір.
    25 сакавіка 1918 г.  выданне Радай БНР Трэцяй Устаўной граматы, абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    1 студзеня 1919 г. абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі ў г. Смаленску (ўтварэнне БССР). Утварэнне Часовага рабочасялянскага савецкага ўрада на чале з 3. Жылуновічам. Апублікаванне Маніфеста Часовага рабочасялянскага савецкага ўрада Беларусі.
    16 студзеня 1919 г.  пастанова ЦК РКП(б) аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі і ўтварэнні ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    127
    23 лютага 1919 г.  Першы Ўсебеларускі з’езд саветаў Беларусі. Прыняцце Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Зацвярджэнне герба рэспублікі. Прыняцце рашэння аб утварэнні ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    3 лютага 1919 г.  прыняцце першай Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) першым Усебеларускім з’ездам саветаў Беларусі.
    Люты 1919  кастрычнік 1920 гг.  польскасавецкая вайна.
    27 лютага 1919 г.  сумеснае пасяджэнне ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК Беларускай ССР. Стварэнне ЛітоўскаБеларускай ССР (ЛітБел).