• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    Вынікі індустрыялізацыі не былі адназначнымі:
    станоўчыя: у 1931 г. былі ліквідаваныя біржы працы і знікла беспрацоўе. У БССР узніклі новыя галіны прамысловасці, такія як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная вытворчасць і інш. За гады першай пяцігодкі былі пабудаваныя швейная і панчошнатрыкатажная фабрыкі ў Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, дрэваапрацоўчыя камбінаты ў Гомелі, Бабруйску і Барысаве, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш.; у другой пяцігодцы (19331937 гг.) былі пабудаваныя Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтаматорны завод і інш. 3 аграрнай краіны БССР ператварылася ў аграрнаіндустрыяльную;
    адмоўныя: індустрыялізацыя праводзілася фарсіраванымі тэмпамі і каманднаадміністрацыйнымі метадамі. Фактычна аднаўлялася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю перыяду «ваеннага камунізму». Прамысловасць Беларусі стала
    141
    часткай адзінага эканамічнага арганізму Савецкага Саюза і магла функцыяніраваць толькі ў ім, паколькі гаспадарчыя сувязі паміж прадпрыемствамі былі жорстка рэгламентаваны цэнтрам.
    Сацыялістычнае спаборніцтва суправаджалася павелічэннем норм выпрацоўкі і зніжэннем расцэнак выпускаемай прадукцыі, што патрабавала неверагоднага напружання сіл працоўных. Невыкананне плана разглядалася як наўмыснае «шкодніцтва», і па ўсёй краіне разгарнуліся масавыя кампаніі па выкрыцці «контррэвалюцыйных элементаў». У ходзе індустрыялізацыі пагоршылася матэрыяльнае становішча ўсіх слаёў насельніцтва і ў першую чаргу сялянства ў час правядзення калектывізацыі.
    Калектывізацыя  палітыка ў СССР у канцы 1920х  1930я гг., якая заключалася ў масавым пераводзе сялянскіх гаспадарак з індывідуальнай сістэмы гаспадарання на калектыўную і стварэнні калгасаў.
    Прычыны калектывізацыі былі абумоўлены неабходнасцю пошуку сродкаў для правядзення індустрыялізацыі. Разам з тым бальшавікамі была пастаўлена задача ліквідацыі прыватнай уласнасці ў вёсцы, а для гэтага неабходна было ліквідаваць заможныя (кулацкія) сялянскія гаспадаркі. Іх уласнікі, як свабодныя таваравытворцы, не «ўпісваліся» ў рамкі адміністрацыйнага рэгламентавання эканомікі, паколькі выкарыстоўвалі ў сваёй гаспадарцы наёмную сілу, мелі прыбытак і таму разглядаліся бальшавікамі як класавыя ворагі.
    Каапераванне сялянскіх гаспадарак адбывалася і раней у розных формах: спажывецкай, збытавай, вытворчай. Яны былі распаўсюджаны ў перыяд НЭП, а галоўным прынцыпам была добраахвотнасць. Курс на калектывізацыю быў узяты ў 1927 г. на XV з’ездзе ВКП(б), а з 1928 г. аб’яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калгасы стала генеральнай лініяй партыі.
    Першапачаткова калектывізацыя разумелася як добраахвотнае і паступовае аб’яднанне сялянскіх гаспадарак. Але сама ідэя аб’яднання ў калгасы на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах СССР, не знайшла падтрымкі не толькі сярод простага насельніцтва, але і сярод кіруючых партыйных работнікаў. Супраць яе правядзення выступіла большасць беларускіх камуністаў, сярод якіх быў
    142
    наркам земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў. Таму ажыццяўленне калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі стала магчымым толькі пасля іх арышту.
    Добраахвотна ў калгасы да сярэдзіны 1929 г. аб’ядналіся каля 13 тыс. сялянскіх гаспадарак Беларусі, што складала прыблізна 1,4% ад іх агульнай колькасці. Пераважна гэта былі гаспадаркі бяднейшых сялян, якім абагульняць у калгасную маёмасць па сутнасці не было чаго.
    Калектывізацыя ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, актывізавалася ў перыяд збору ўраджаю 1929 г., а вялікіх тэмпаў дасягнула ў снежні 1929 г. На паскарэнне тэмпаў калектывізацыі паўплываў артыкул Сталіна «Год вялікага пералому», які быў надрукаваны ў газеце «Праўда» 7 лістапада 1929 г. У ім сцвярджалася, што ў калгасы пайшлі асноўныя серадняцкія масы, што абсалютна не адпавядала рэчаіснасці, паколькі ў калгасах на той час было аб’яднана каля 67% сялянскіх гаспадарак, большасць з якіх былі бядняцкімі.
    Каб прывесці ў адпаведнасць сталінскія жаданні і рэальную сітуацыю, у СССР пачалася «гонка за тэмпамі». 5 студзеня 1930 г. ЦК ВКП(б) выдаў пастанову «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», у якой для БССР быў вызначаны тэрмін завяршэння калектывізацыі  да 1933 г. Ад прынцыпу паступовасці і добраахвотнасці бальшавікі перайшлі да прынцыпу суцэльнай калектывізацыі, якая ажыццяўлялася гвалтоўнымі, прымусовымі метадамі. У дапамогу партыйным і савецкім работнікам у сельскую мясцовасць па ўсім СССР былі накіраваны 25 тысяч найбольш актыўных рабочыхкамуністаў {«дваццаціпяцітысячнікі»).
    Такім чынам, за першыя тры месяцы 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, аб’яднаныхукалгасы,узраслада58%. Алегэтавыклікала супраціў сялянства: ад забойства жывёлы, каб не здаваць яе ў калгас, сяляне перайшлі да антысавецкіх узброеных выступленняў. 3 пачатку студзеня да сярэдзіны красавіка 1930 г. толькі ў БССР было зарэгістравана 520 сялянскіх выступленняў.
    Газета «Праўда» 2 красавіка 1930 г. апублікавала артыкул Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», у якім крытыцы была падвергнута
    143
    практыка прымусовай калектывізацыі. Сталін абвінаваціў ва ўсім мясцовыя ўлады («перагібы на месцах»). Сяляне зразумелі гэта як права выхаду з калгасаў, і да 1 чэрвеня 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах скарацілася да 11%, зніклі гвалтоўна створаныя калгасы.
    Аднак летам 1930 г. адбылася наступная хваля калектывізацыі. Дапамогу ў яе правядзенні аказвалі машынатрактарныя станцыі (МТС) і створаныя пры іх палітаддзелы. Гэтая хваля прыкрывалася лозунгам аб «класавай барацьбе ў вёсцы». Яшчэ 1 лютага 1930 г. была выдадзена пастанова, якая заканадаўча замацоўвала неабходнасць ліквідацыі кулацтва як класа. 3 гэтага ж года было забаронена прымаць у калгасы кулакоў. Працэс калектывізацыі быў падменены працэсам «раскулачвання». Лёс кулакоў быў цяжкі: ад перасялення на поўнач да турэмнага зняволення і нават расстрэлу. 1932 г. быў абвешчаны «годам суцэльнай калектывізацыі».
    Адсутнасць грашовай аплаты работы (сяляне працавалі за працадні) і ўласнай гаспадаркі ставіла пад пагрозу жыццё сялян. Разам з тым хутка падала прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці ў калгасах, як у галіне вырошчвання збожжа, так і ў жывёлагадоўлі. У 1932 г. для ўсіх грамадзян СССР была ўведзена пашпартная сістэма, якая давала свабоду перамяшчэння, аднак сяляне пашпартоў не атрымалі. Гэта была свядомая палітыка дзяржавы, накіраваная на спыненне масавых уцёкаў сялян у гарады.
    Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў 19321933 гг., калі ў многіх раёнах Расіі і ва Ўкраіне ўзнік страшэнны голад, выкліканы продажам за мяжу вялікай колькасці збожжа на патрэбы індустрыялізацыі. 7 жніўня 1932 г. СНК СССР прыняў закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці, які ў народзе атрымаў назву «закон аб трох каласках». Згодна з ім, за збор збожжавага калосся з калгасных палёў вінаватыя падлягалі расстрэлу, які ў асобных выпадках мог быць заменены на 10гадовае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці. У БССР па гэтым законе было асуджана амаль 11 тыс. чалавек. Каб некалькі палепшыць жыццё сялян, толькі ў 19371938 гг. ім былі выдзеленыя невялікія зямельныя ўчасткі для вырошчвання бульбы і гародніны.
    144
    Вынікі калектывізацыі. Да 1939 г. у калгасах на тэрыторыі БССР было аб’яднана больш за 90% сялянскіх гаспадарак. Усталявалася калгасная ўласнасць, і калгаснікі фактычна былі адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці. Невялікі працэнт аднаасобнікаў быў абкладзены нязноснымі падаткамі. У БССР было раскулачана 34 тыс. сялянскіх гаспадарак, каля 700 тыс. вяскоўцаў былі высланыя на поўнач.
    Такім чынам, за кошт каласальных ахвяраў да 1939 г. калектывізацыя ў БССР была завершана. Аднак вытворчасць у створаных калектыўных гаспадарках падала, скарачалася колькасць цяглавай і прадукцыйнай жывёлы, а праца, нягледзячы на стварэнне МТС, заставалася ў асноўным ручной.
    Але сваёй галоўнай мэты калектывізацыя дасягнула  прыватная ўласнасць на вёсцы была ліквідавана; за кошт стварэння калгасаў і арганізацыі калектыўнай працы дзяржава атрымала вялікія сродкі, неабходныя для правядзення індустрыялізацыі.
    4.	Грамадскапалітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920х 1930я гг. У канцы 1920х  сярэдзіне 1930х гг. з прыходам да ўлады Сталіна, у БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, адбывалася ўста
    —ІВЕААРУСКАЕ1“
    < шычлістычнй СШІВ'М
    —РЭСПуЬЛІКІ а=——
    ВЫЛАНЬШІ
    113111ІЧМЛАІД Вык VIЧЧАГЛ клнітэіу
    Ы \APyCWAF САІ1ЫЯУСІНЧН.М СЛВІЦкЛІ Рэаіуілікі
    ляванне таталітарнага рэжыму. Таталітарызм  гэта тып палітычнай і грамадскай сістэм, які характарызуецца імкненнем дзяржавы да поўнага (татальнага) кантролю над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронай дэмакратычных арганізацый і ліквідацыяй канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян. Сутнасцю таталітарызму з’яўляецца яго ідэалогія. У адрозненне ад іншых сацыяльных сістэм, напрыклад, феадалізму або капіталізму, якія ўзніклі натуральным шляхам развіцця гісторыі, таталітарны строй
    145
    Герб БССР 19261937 гг.
    ствараўся мэтанакіравана на падставе вызначанай ідэалагічнай дактрыны. Ёй з’яўлялася ідэя аб непазбежнасці пабудовы «светлай будучыні»  камунізму. Для гэтага неабходна было адмовіцца ад мінулага, а цяперашняе жыццё падпарадкаваць ажыццяўленню вышэйзгаданай ідэі.
    Таталітарызму ўласцівы наступныя прыкметы, якія мелі месца ў Савецкай Беларусі ў разгляданы час:
    •	манаполія дзяржавы на сродкі вытворчасці і вынікі працы. Такая сітуацыя стала магчымай з ліквідацыяй НЭП і ажыццяўленнем палітыкі індустрыялізацыі і калектывізацыі, пры якіх быў поўнасцю ліквідаваны прыватны капітал у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, а непасрэдны вытворца  рабочы і селянін адхілены ад валодання сродкамі вытворчасці;
    •	жорсткая дзяржаўная сістэма размеркавання матэрыяльных даброт. У выніку правядзення індустрыялізацыі ўзмацнілася эканамічная залежнасць БССР ад цэнтра. Усе даходы пералічваліся ў саюзны бюджэт, а там адвольна вырашалі, колькі сродкаў выдзеліць на развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Размеркаванне ажыццяўлялася і сярод кіраўнікоў партыйных і савецкіх органаў. Простае насельніцтва (рабочыя і сяляне) пераводзілася на сістэму самазабеспячэння за кошт выдзялення ім невялікіх зямельных надзелаў і прысядзібных участкаў;