• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    9.	Лыч Г. М. Трагедыя беларускага сялянства.  Мінск, 2003.
    10.	Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі.  СанктПецярбург, 2003.
    ІІ.Мяснікоў А. Нацдэмы.  Мінск, 1993.
    12.	Правда нсторнн: память н боль.  Мннск, 1991.
    13.	Сарокін А. Церні калектывізацыі // Полымя.  1990.  № 2.
    14.	Шыбека 3. Ці былі кулакі на Беларусі? // Літаратура і мастацтва. 1991.22 сакавіка.
    15.	Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (17952002).  Мінск, 2003.
    16.	Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам.  Мінск, 1999.
    РАЗДЗЕЛ 9.
    ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ
    У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (19211939 гг.)
    1.	ЗаходняяБеларусьпасляРыжскагаміру (1921  пачатак 1930хгг.).
    2.	Нацыянальнавызваленчы руху Заходняй Беларусі.
    3.	Беларускае пытанне ў Заходняй Беларусі ў 1930я гг.
    4.	Беларуская культура ў Заходняй Беларусі.
    5.	Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі зБССР.
    1. Заходняя Беларусь пасля Рыжскага міру (1921  пачатак 1930х гг.). Беларускія землі, якія па Рыжскім мірным дагаворы 18 сакавіка 1921 г. апынуліся ў складзе Польшчы, былі ўключаныя ў склад 4х ваяводстваў (Віленскага, Беластоцкага, Навагрудскага і Палескага). Ваяводствы падзяляліся на паветы, паветы  на гміны.
    Памежная чыгуначная станцыя Негарэлае.
    153
    Гэтыя землі атрымалі неафіцыйную назву «Заходняя Беларусь», хаця польскія ўлады замацавалі за імі назву «ўсходнія ўскраіны» («крэсы всходне»), Плошча Заходняй Беларусі складала больш за 113 тыс. кв. км. Тут пражывала 4,6 млн. насельніцтва, 70% якога складалі беларусы.
    Эканоміка Заходняй Беларусі. Асаблівасці эканамічнага развіцця Заходняй Беларусі вызначаліся мэтамі польскіх уладаў  ператварыць усходнія ўскраіны ў аграрнасыравінны прыдатак больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы, у крыніцу таннай рабочай сілы і рынак збыту для польскіх прамысловых тавараў.
    Менавіта таму польскі ўрад нічога не рабіў для развіцця прамысловасці на гэтых землях. У Заходняй Беларусі амаль не было цяжкай прамысловасці. Пераважную большасць прадпрыемстваў тут складалі дробныя, якія займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Так, на долю харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці тут прыходзілася 2/3 прадпрыемстваў. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш чым 100 чалавек было ўсяго 19. Сярод іх  шклозавод «Нёман», запалкавая фабрыка «ПрагрэсВулкан» у Пінску, тытунёвая фабрыка ў Гродне і інш.
    Пэўнае ажыўленне прамысловай вытворчасці адбылося ў першыя пасляваенныя гады. Але ў 19241926 гг. краіну ахапіў эканамічны крызіс. У 1924 г. была праведзена грашовая рэформа, якая спыніла гіперінфляцыю. У ходзе рэформы замест маркі была ўведзена польская нацыянальная валюта  злоты.
    Адмоўна паўплываў на эканоміку Польшчы сусветны эканамічны крызіс 19291933 гг. Асабліва пацярпела прамысловасць у Заходняй Беларусі. Эканамічная дэпрэсія, якая характарызавалася агульным застоем вытворчасці, цягнулася да 1937 г.
    Рабаўніча польскія ўлады адносіліся да прыродных рэсурсаў на тэрыторыях, атрыманых па Рыжскім міры. Так, напрыклад, за перыяд 19211936 гг. было знішчана (высечана і вывезена на продаж) больш за 400 тыс. гектараў Белавежскай пушчы.
    Вядучым напрамкам у эканоміцы Заходняй Беларусі была дрэваапрацоўка (найбольш вытворчасць фанеры, паперы, запалак).
    154
    Згортвалася харчовая (за выключэннем мясамалочнай) вытворчасць. Гарбарная, тэкстыльная і металаапрацоўчая галіны прамысловасці прыйшлі ў заняпад. Акрамя таго, існуючая ў Заходняй Беларусі вытворчасць вызначалася тэхнічнай адсталасцю.
    Сельская гаспадарка. У Заходняй Беларусі захавалася памешчыцкае землеўладанне. Больш за 80% ад агульнай колькасці жыхароў тут складалі сяляне, якія пакутавалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прадукцыю прамысловасці і нізкіх на сельскагаспадарчыя тавары. У пошуках лепшага жыцця беларускае насельніцтва масава выязджала на заробкі ў Аргентыну, Бразілію, Канаду, ЗША.
    У ліпені 1925 г. польскім сеймам быў прыняты закон аб зямельнай рэформе, якая складалася з наступных мерапрыемстваў:
    •	парцэляцыя  падзел на дробныя ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і продаж праз банкі дзяржаўных, памешчыцкіх і так званых пакінутых земляў (земляў бежанцаў гадоў Першай сусветнай вайны, якія не вярнуліся на Радзіму);
    •	ліквідацыя сервітутаў;
    •	камасацыя  ліквідацыя цераспалосіцы і хутарызацыя сялянскіх гаспадарак;
    •	распаўсюджанне інстытута асадніцтва. Асаднікамі называліся ваенныя і грамадзянскія каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з тэрыторыі карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь для ўмацавання тут сваіх інтарэсаў. Асаднікі атрымлівалі на льготных умовах або задарма ўчасткі (асады) памерам ад 12 да 45 га, крэдыты і будаўнічыя матэрыялы. Да 1934 г. на землі Заходняй Беларусі былі пераселены 8742 асаднікі, якія з’яўляліся апорай польскага ўрада, падтрымлівалі палітыку паланізацыі, былі ўзброены і нярэдка выкарыстоўваліся ўладамі для падаўлення нацыянальнавызваленчага руху.
    Рэформа садзейнічала канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і развіццю ў вёсцы капіталістычных адносін. Яна паспрыяла з’яўленню беларускага фермерства, але не закранула памешчыцкага землеўладання і амаль не зменшыла колькасці малазямельных і беззямельных сялян. У выніку аграрнай палітыкі
    155
    ўрада ўзмацніліся пазіцыі польскага каланізацыйнага элемента і разам з гэтым пагоршылася становішча беларускіх сялян, асабліва вясковай беднаты. Паляпшэнне свайго становішча адчулі толькі заможныя сяляне.
    Палітычны рэжым. У міжваенны перыяд Польшча ўяўляла сабой буржуазнадэмакратычную рэспубліку з двухпалатным парламентам (сеймам). 3 1926 г. у краіне быў усталяваны аўтарытарны рэжым Ю. Пілсудскага, з абмежаваным і падпарадкаваным ураду парламентам, які атрымаў назву «санацыі» (аздараўлення). Дзяржаўны апарат у Заходняй Беларусі выступаў як частка каланіяльнай улады. «Крэсы всходне» павінны былі стаць своеасаблівым «санітарным кардонам» і выконваць ролю буфера паміж СССР і Заходняй Еўропай з мэтай не дапусціць распаўсюджвання на гэтых землях камуністычных ідэй.
    Культурнанацыянальнае жыццё. У польскім палітычным жыцці былі прадстаўлены дзве канцэпцыі вырашэння нацыянальнага пытання.
    Польскія нацыянальныя дэмакраты прапаноўвалі праграму ўтварэння нацыянальнай дзяржавы, у якой ролю адзінага суверэна павінен быў адыгрываць польскі этнас. Прадстаўнікі ўсіх іншых этнасаў павінны былі быць паланізаваны (беларусы і ўкраінцы), альбо эмігрыраваць з краіны (немцы, яўрэі).
    Сацыялісты ж і іх прыхільнікі лічылі, што нацыянальным меншасцям трэба гарантаваць права на свабоднае нацыянальнае жыццё, каб забяспечыць іх лаяльнасць у адносінах да польскай дзяржавы. Але рэальна ў Польшчы перамагла канцэпцыя ажыццяўлення дзяржаўнай праграмы асіміляцыі нацыянальных меншасцяў.
    Так, нягледзячы на ўмовы Рыжскага мірнага дагавору, Польшча не прадаставіла Заходняй Беларусі статуса культурнанацыянальнай аўтаноміі. Больш за тое, ва ўсіх сферах жыццядзейнасці адчувалася дыскрымінацыя беларусаў. У адносінах да беларускага насельніцтва польскі ўрад праводзіў палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі: беларусаў не бралі на дзяржаўную службу, да 1939 г. усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія; закрываліся і забараняліся беларускія газеты і часопісы, бібліятэкі
    156
    і выдавецтвы; забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах; большая частка праваслаўных цэркваў была ператворана ў каталіцкія касцёлы і інш.
    Палітыка паланізацыі найбольш яскрава праяўлялася ў закрыцці беларускіх школ і прызнанні каталіцызму адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Калі на землях Заходняй Беларусі яшчэ ў пачатку 1919 г. дзейнічалі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), 5 агульнаадукацыйных гімназій (Вільня, Клецк, Навагрудак, Нясвіж, Радашковічы), то ў 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі.
    Пад націскам нацыянальнавызваленчага руху і для заспакаення міжнароднай грамадскасці польскі сейм вымушаны быў прыняць 31 ліпеня 1924 г. «Закон аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцяў». Паводле закона беларускія школы маглі быць адкрыты ў тых паветах, дзе беларусы складалі не менш за 25% насельніцтва, і ў тым выпадку, калі гэтага хацелі не менш за 40 бацькоў дзяцей школьнага ўзросту. Але, калі б тут жа было б пададзена не менш за 20 заяваў бацькоў з падтрымкай навучання папольску, то адкрывалася двухмоўная польскабеларуская школа. Менавіта такія школы і ствараліся, яны былі зручнымі для польскіх улад, праз іх праводзілася адкрытая паланізацыя беларускага насельніцтва.
    Нягледзячы на тое, што ў 1922 г. Польская праваслаўная царква абвясціла аўтакефалію і разарвала ўсе сувязі з Маскоўскім патрыярхатам, абмежаванні да яе дзейнасці ў Польшчы працягваліся. Так, з 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі ператвораны ў касцёлы.
    У 1924 г. быў створаны спецыяльны рэпрэсіўны орган для насельніцтва ўсходніх ускраін «Корпус аховы памежжа», а прыняты 31 ліпеня 1924 г. Закон аб ужыванні беларускай, украінскай і літоўскай моў ва ўстановах і школах забяспечыў панаванне польскай мовы як адзінай дзяржаўнай. У адказ на пратэсты насельніцтва ўлады ўжывалі рэпрэсіўныя меры.
    На пачатку 1930х гадоў быў нават распрацаваны спецыяльны план асіміляцыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Поль
    157
    шчы. Гучалі прапановы аб надзяленні ўрада надзвычайнымі паўнамоцтвамі, якія б дазволілі ачысціць Польшчу «ад адкідаў грамадства і шкоднікаў», дзейнасць якіх перашкаджала хуткай асіміляцыі беларускіх масаў.
    2	. Нацыянальнавызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Узмацненне сацыяльнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту выклікала актывізацыю нацыянальнавызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Ён падтрымліваўся з боку як СССР, так і з боку ўрада БНР, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне.
    У першай палове 1920х гг. нацыянальнавызваленчы рух у Заходняй Беларусі меў пераважна форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Ім кіравалі ў заходніх раёнах беларускія эсэры, а на ўсходзе  камуністы. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. У 19241925 гг. імі было праведзена каля 280 баявых аперацый. Найбольш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы, спецыяльна прысланыя для гэтага з СССР К. П. Арлоўскі, С. А. Ваўпшасаў, В. 3. Корж, A. М. Рабцэвіч.