Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
12 ліпеня 1920 г. падпісанне ў г. Маскве дагавора паміж РСФСР і Літвой. Быў заключаны ў час савецкапольскай вайны 1920 г. У выніку юрыдычна ліквідавана ЛітБел ССР. Была адзначана дзяржаўная граніца паміж РСФСР і Літвой, згодна з якой частка тэрыторыі Беларусі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з г. Вільняй, былі прызнаны часткай Літвы.
31 ліпеня 1920 г. другое абвяшчэнне БССР. Прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі» (ССРБ).
27 лістапада 28 снежня 1920 г. Слуцкае антысавецкае паўстанне.
ЛІТАРАТУРА
1. Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд. Мінск, 1991.
2. Нгнатенко 14. М. Октябрьская революцмя н самоопределенне Белоруссмм. Ммнск, 1992.
3. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мінск, 2000.
4. Краўцоў М. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі // Спадчына. 1998.№ 1.C. 75126.
5. Круталевіч В. А. Станаўленне дзяржаўнасці. Мінск, 1989.
6. Марченко 11. Е. Аграрные преобразованмя в Белоруссмм в 19171918 гг. Мпнск, 1959.
7. Мілеўскі Я. Е. Адносіны польскіх войск да насельніцтва Беларусі (19191921 гг.) II Беларускі гістарычны часопіс 1996. №4. С. 3243.
128
8. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. СПб., 2003.
9. Рудовіч С. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г. Мінск, 2001.
10. Савйцкйй Э. М. Революцнонное двмженме в Белорусснм (август 1914 февраль 1917). Ммнск, 1981.
11. Скалабан В.ХБелнацком. Мннск, 1989.
12. Сташкевйч Н.С. Прнговор революцмн: крушенме антмсоветского двнженмя в Белорусснн. 1917 1925. Ммнск, 1985.
13. Цвйкевйч А. Краткмй очерк возннкновенмя Белорусской Народной Республмкм. Ммнск, 1990.
14. Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (17952002). Мінск, 2003.
РАЗДЗЕЛ 8.
САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ
У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (19211939 гг.)
1. Рыжскі мір і Беларусь.
2. Новая эканамічная палітыка (НЭП) і беларусізацыя ў БССР.
3. БССРу перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі.
4. Грамадскапалітычнае жыццёў БССРу канцы 1920х 1930я гг.
1. Рыжскі мір і Беларусь. Яшчэ падчас наступлення на Варшаву ўрад РСФСР пачаў дзяліць беларускія землі. 12 ліпеня 1920 г., улічваючы, што Літва знаходзіцца ў стане канфрантацыі з Польшчай, ён схіліў літоўскае кіраўніцтва да падпісання ў Маскве мірнай дамовы. У адпаведнасці з ёю ўрад РСФСР прызнаваў незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, а Віленскі край (з Гродна, Шчучынам, Лідай, Ашмянамі, Смаргонню, Браславам) яе неад’емнай часткай. 14 ліпеня 1920 г. Чырвоная Армія заняла Вільню, а пры вераснёўскім адступленні саступіла горад літоўскай арміі. Бальшавікі дамагліся таго, што літоўская дзяржава ўцягвалася ў вострае супрацьстаянне з Польшчай, якая прэтэндавала на гэтыя ж тэрыторыі.
Да таго ж, 11 жніўня 1920 г. у Рызе быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і Латвіяй, па якому Масква перадала Латвіі памежную паласу беларускіх земляў Віцебскай губерні разам з Дзвінскам (Даўгаўпілсам).
16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне пад Варшавай, пацяснілі Чырвоную Армію і занялі значную частку тэрыторыі Беларусі, Ва ўмовах контрнаступлення польскай арміі і ўзмацнення антысавецкага руху на тэрыторыі Беларусі восенню 1920 г. урад РСФСР пайшоў на мірныя перагаворы з Польшчай.
12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі заключаны папярэднія ўмовы міру. Але падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў.
130
Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад камандаваннем С. БулакБалаховіча, прыхільніка БНР, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу ім Мазыра, Пінска, Петрыкава, Калінкавіч атрады С. БулакБалаховіча былі разбіты, а сам генерал перайшоў у Польшчу.
18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, якім было зафіксавана спыненне савецкапольскай вайны 1920 г. і заяўлены асноўныя прынцыпы пасляваенных адносін. Рыжскі мірны дагавор замацаваў падзел тэрыторыі Беларусі паміж РСФСР і Польшчай.
Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаны польскім бокам. Ад імя БССР выступала РСФСР. Для РСФСР удзел Беларусі ў перагаворах таксама быў непажаданым, таму што і яна прэтэндавала на некаторыя беларускія землі.
Паводле Рыжскага дагавора да Польскай дзяржавы адыходзіла тэрыторыя Заходняй Беларусі з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек. Са
Карыкатура на Рыжскі мір.
131
вецкапольская мяжа праходзіла за 30 км ад Мінска. Такім чынам, у складзе абвешчанай 31 ліпеня 1920 г. ССРБ засталіся толькі шэсць паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі), у якіх пражывала 1,5 млн. чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленскай губерні заставаліся ў складзе РСФСР.
132
У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам ад 18 сакавіка 1921 г., тэрыторыя Беларусі амаль на два дзесяцігоддзі аказалася штучна падзеленай: Заходняя Беларусь стала часткай II Рэчы Паспалітай (Польшчы), а БССР (у складзе шасці паветаў былой Мінскай губерні) фармальна з’яўлялася суб’ектам міжнароднага права, хаця рэальна апынулася ў эканамічнай і палітычнай залежнасці ад РСФСР. Умовы развіцця гэтых дзьвюх частак Беларусі вельмі адрозніваліся.
2. Новая эканамічная палітыка (НЭП) і беларусізацыя ў БССР. Першая сусветная і савецкапольская войны, змена акупацыйных рэжымаў, а таксама палітыка «ваеннага камунізму» прывялі да глыбокага эканамічнага крызісу ў Беларусі. Асабліва цяжкім было становішча ў сельскай гаспадарцы, дзе ў выніку рэквізіцыі коней, свіней, збожжа ўсімі арміямі і правядзення бальшавікамі харчразвёрсткі вясной 1921 г. фактычна не было чым сеяць. Гэта прывяло да сялянскіх хваляванняў і нават узброеных выступленняў.
Падобная сітуацыя склалася і ў расійскай вёсцы. Да таго ж, спадзяванні прыхільнікаў У Леніна на хуткую сусветную рэвалюцыю не спраўдзіліся, і далейшы працяг палітыкі «ваеннага камунізму» з яго сістэмай надзвычайных мер ствараў пагрозу ўладзе бальшавікоў і прымусіў іх пераглядзець свой эканамічны курс. У сакавіку 1921 г.наХз’ездзеРКП(б) былапрынятая «новая эканамічная палітыка» (НЭП), якая павінна была забяспечыць хуткі гаспадарчы ўздым, павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню насельніцтва і ў канчатковым выніку пабудову сацыялізму.
Сутнасць НЭП. Новая эканамічная палітыкаўяўляла сабой комплекс мерапрыемстваў Савецкай дзяржавы ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і фінансавай сферы.
У прамысловасці, якая ў першыя гады савецкай улады была поўнасцю нацыяналізавана, неабходным крокам стала яе дэцэнтралізацыя. Дзяржава не мела сродкаў для аднаўлення эканомікі, і на аснове існуючых метадаў гаспадарання дзяржаўная прамысловасць не магла забяспечыць дастатковага таварнага ро
133
сту, таму пачалі ўводзіцца розныя формы кіравання прамысловасцю. Буйныя і стратэгічна важныя прадпрыемствы аб’ядноўваліся ў трэсты і заставаліся ва ўласнасці дзяржавы, астатнія падлягалі кансервацыі або здаваліся ў арэнду прыватным асобам, а нерэнтабельныя дробныя прадпрыемствы закрываліся. Дапускаліся розныя формы ўласнасці дзяржаўная, прыватная, кааператыўная. Некаторыя прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік (у рамках дзяржбюджэту і фіксаваных цэн) і камерцыйны разлік (атрыманне прыбытку за кошт дагаворнарыначных цэн) і атрымлівалі шырокую гаспадарчую аўтаномію.
Адмянялася абавязковая працоўная павіннасць і фарміраваўся рынак свабоднай рабочай сілы. У аплаце працы рабочых ліквідавалася ўраўнілаўка, улічвалася прадукцыйнасць працы і кваліфікацыя. За гады «ваеннага камунізму» бальшавікі пераканаліся, што для кіраўніцтва прадпрыемствамі неабходны спецыяльныя веды. Таму ў перыяд НЭП да супрацоўніцтва прыцягваліся спецыялісты (эканамісты, бухгалтары, інжынеры і інш.), якія павінны былі перадаць свой вопыт і веды выхадцам з рабочых і сялян.
У канцы 1920 г. быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 1920х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый, першай з якіх стала Аршанская БелДРЭС.
У сельскай гаспадарцы харчразвёрстка была заменена натуральным харчпадаткам, памеры якога да сялян даводзілі яшчэ да пачатку сяўбы. Харчпадатак перыядычна памяншаўся спачатку ён складаў 20% ад ураджаю, потым 10% і 5%. Лішкі прадукцыі сяляне свабодна маглі прадаць на рынку, што, несумненна, стымулявала працу вяскоўцаў. Для сялян, якія распрацоўвалі пусткі і зараснікі, праводзілі меліярацыю зямель, памер падатку быў яшчэ меншы.
На вёсцы былі дазволены арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы, пры ўмове, што сам гаспадар таксама будзе працаваць на палетках. Развівалася і сялянская кааперацыя.
Аднак заставалася праблема сялянскага малазямелля, для вырашэння якой улада заахвочвала сялян да перасялення на ху
134
тары. У БССР гэтаму працэсу актыўна садзейнічаў народны камісар (наркам) земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў, які быў знаёмы з арганізацыяй фермерскай гаспадаркі ў Даніі і Германіі. Па яго ініцыятыве ў 19251928 гг. у рэспубліцы праводзілася камасацыя сельскагаспадарчых грунтаў, якая ліквідавала цераспалоснасць сельскіх гаспадарак шляхам стварэння хутароў. Такая аграрная палітыка стымулявала развіццё прыватнай гаспадарчай ініцыятывы і садзейнічала стварэнню заможных сялянскіх гаспадарак. Пазней, падчас правядзення калектывізацыі, Д. Ф. Прышчэпаў быў абвінавачаны ў стварэнні кулацкіх гаспадарак, да яго палітыкі быў прычэплены ярлык «прышчэпаўшчына», а сам наркам рэпрэсіраваны.
У фінансавай сферы важным крокам стала правядзенне ў 19221924 гг. грашовай рэформы. Яе неабходнасць тлумачылася, з аднаго боку, гіперінфляцыяй, абясцэньваннем савецкіх папяровых грошай, з другога патрэбай рынку ў новай устойлівай валюце і стварэнні адзінай грашовай сістэмы. Ініцыятарам рэформы стаў наркам фінансаў Г. Я. Сакольнікаў. У выніку была створана двухузроўневая грашовая сістэма:
• дзяржаўныя казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб., а таксама манеты: сярэбраныя (10, 15, 20, 50 кап.) і медныя (1, 2, 3, 5 кап.), якія выкарыстоўваліся для разлікаў унутры краіны;