• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    Рады сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегаты выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе Савецкай Расіі. Але гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, і па рашэнню Аблвыкамзаха з’езд быў разагнаны сілай.
    Дэлегаты з’езда ратаваліся ад арышту ў мінскім дэпо, дзе працягнулі сваю работу і выбралі Раду Ўсебеларускага з’езда ў складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам. 21 снежня 1917 г. Рада абрала Выканаўчы камітэт, які ўзначаліў Язэп Варонка. У пытанні аб дзяржаўным будучым Беларусі Рада
    Язэп Лёсік.
    117
    Язэп Варонка.
    і Выканкам перайшлі ад ідэі аўтаноміі ў складзе Расіі да ідэі поўнага суверэнітэту.
    3.	Брэсцкі мір. Абвяшчэнне БНР. У студзені 1918 г. у Брэсце кіраўнік дэлегацыі РСФСР Л. Троцкі сарваў перамовы з нямецкім камандаваннем аб міры, і 18 лютага 1918 г. немцы распачалі наступленне па ўсяму Заходняму фронту. 19 лютага Мінск пакінулі прадстаўнікі ўлады бальшавікоў. У такіх умовах Выканкам Рады Ўсебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся
    да беларускага народа з 1й Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Выканкам вылучыў са свайго складу Народны Сакратарыят Беларусі (на чале з Я. Варонкам), які па сутнасці стаў першым беларускім урадам. Усе палітычныя рашэнні планавалася прыняць на Ўсебеларускім устаноўчым сходзе, але ўжо 25 лютага 1918 г. немцы захапілі Мінск і ўсталявалі акупацыйны рэжым, які не меў намеру прызнаваць іншую ўладу. У выніку зімовага наступлення немцы прасунуліся на ўсход аж да Дняпра.
    У такіх складаных умовах урад Савецкай Расіі 3 сакавіка 1918 г. падпісаў з Германіяй мір у Брэсце, па якому землі, якія знаходзіліся на захад ад лініі Рыга  Дзвінск  Свянцяны  Ліда  Пружаны Брэст, перадаваліся Германіі. Але рэальна немцы заставаліся на тэрыторыі, занятай пад час зімовай кампаніі 1918 г. Пры заключэнні Брэсцкага міру беларускае пытанне нават не закраналася. Беларускія землі ў мірным дагаворы называліся «абласцямі, якія раней належалі Расіі».
    Такім чынам, тэрыторыя Беларусі аказалася падзеленай на тры часткі. Заходняя Беларусь разам з Вільняй далучалася непасрэдна да Германіі і атрымала назву «Новая Ўсходняя Прусія». Цэнтральная Беларусь і частка ўсходніх раёнаў лічыліся тэрыторыяй, часова
    118
    акупаванай немцамі. Усходняя Беларусь па сутнасці далучалася да Савецкай Расіі.
    У адказ на гэта 9 сакавіка 1918 г. Выканкам Рады выдаў 2ю Устаўную грамату, у якой абвясціў стварэнне Беларускаіі Народнай Рэспублікі (БНР) у межах рассялення і колькаснай перавагі беларускага народа. Да склікання Ўсебеларускага ўстаноўчага сходу заканадаўчая ўлада перадавалася Радзе БНР, выканаўчая  Народнаму Сакратарыяту. Дзяржаўнымі сімваламі БНР сталі герб «Пагоня» і белачырвонабелы сцяг.
    15 сакавіка 1918 г. IV Надзвычайны Ўсерасійскі з’езд саветаў ратыфікаваў Брэсцкі мір. Тады 25 сакавіка 1918 г. Рада БНР прыняла 3ю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР і патрабавалася пераглядзець умовы Брэсцкага міру. Рада БНР адправіла імператару Германіі Вільгельму II тэлеграму з просьбай аб падтрымцы дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Але спроба абаперціся на Германію не прынесла чаканага выніку. Дзяржавы Антанты і ЗША ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі таксама не праявілі зацікаўленасці беларускім пытаннем. Савецкая Расія адкрыта выступала супраць БНР.
    Звязаная ўмовамі Брэсцкага міру, Германія дэюрэ не прызнала незалежнасці БНР, але разам з тым нямецкія акупацыйныя ўлады надалі органам БНР некаторыя рэальныя паўнамоцтвы. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, асвета, культура, сацыяльнае забеспячэнне. Дзякуючы дзейнасці Рады БНР выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут
    Герб і сцяг БНР.
    119
    угшш ram MIL НІШШІ ШЦНІ lltllillll
    Гм а<Ш м*Ым SeMW# Н*« * ««t4u< *м* «*>л I ■ра» >в<4йш» аммм>. ••• мЛмжН h*mw*;/ *чг Выаруец | * амтырммі n«f«v. *• /й»ц оай v«4 1 й»Вл» ».*•« «ш | «ШЯЙ «НІММЫМ >Ч»Ш » «ar# Amlhmw
    Цмф •* Fu# #»JMp; «m ІЦм»«ааа ?*мувМК «М*»м 1 I |до*ал> аума мхаамМ ^м» лМ|*ь4)(«* ммхмаіпмі, >«м і«м*»м I ннн>Г» ргМкай м»ы м >4« амаам і <й»жа»й «>м |
    Аа »mw w»j Снмармм* н«^4х.» F*H>RM«a ь4**ы~) | •40« HUe»4F»«4 * QrjmoA 8о*^ўваао& ' »ш »рмм Rmbrci. 6 | ММІ «ММШ VetiMeTWU е««і»»« ««гімамі» «0 tyjJOHl | НМуяа^мм ам*м< М.юдоі
    Ht м»цы і»Г*л> фжфчь n*j yw <чцм ы>рк*г«>« зша ! «ам м« мгмамм» trwat jiraj між«м» I « *ымн« | ярыам f Ьчвмаж ма*> амімвп ш <мк|ш Auyym мрпд aauano | ■мш м* *• w»#
    К« NMtM >amm ,|*а |u>^<*.« Na^M»# PMfftMl MM | ,«ыкс*м> ■ мнчіам • «ммм/мяіМ мнммц, прм«,*пы w I MRWMMtto іум «MMkW? ІМрммнОі.ьга Тра«т«» •— V» | •ш» luaf^ I шаякм*. нрмфк* )»—) * jHw нмм)аш>< | •MRkaMKi
    Ім*П«м* Маммші Гмі>с.«ш нммш Hu, jm *»< I MB ам« I вм jU*«№r» wfMMty *м«|^е» ыры a IMAM. I M>3i«m*w«mm* 6««ap«e*« •‘MMil Мвміммш. ГрмАмяшчмны | I] f>o4«*4. a»»**»»»*— I Йчмй l>M«w«w«M 6mrAw«wu> I &•<•■•■■«•«<><■■>>*. Чар«ігв«Ш4нм( i <7«мдв.ш« **ікЧІ •*(*>■>I/ I ftfep««t. «омл«м<а <«»в*м4мі.
    Вмв(Ф«*м Яарамм Р»м>Аа«ь мшкмамаыма >м «ш і ■мы I КйыасМ гр«шммі і мрмм кмотч. ■■* аімаыаы I W»***«4 Гнм«гай *• * мамім ЦМ roW
    АйММШПаІ •* «ыймшыаш Ьм^рема аарйашйі »мдфі«, | Раа» ■■ ШММ> «•»* "tem М W. ■»• »м «еАйчм м#а | мрсйіа І^ммгуч» <ЙЛР)С»«) Мріу у мр/мй м^м іаМам* I м* амйчлм>амрм|>ама ймш
    Ьм йндепі №ші МцШ
    і інш. Пасля капітуляцыі Германіі (11.11.1918 г.) урад Савецкай Расіі заявіў пра дэнансацыю (адмену) умоваў Брэсцкага дагавора і накіраваў Чырвоную Армію ў Беларусь. Урад БНР вымушаны быў эмігрыраваць.
    Абвяшчэнне БНР мела вялікае значэнне ў працэсе ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Урад бальшавікоў, зыходзячы з аб’ектыўных абставін рэальнай дзейнасці Рады і Народнага Сакратарыята БНР, не мог больш ігнараваць права беларускага народа на стварэнне сваёй дзяржавы і вымушаны быў пераглядзець свае пазіцыі па беларускаму пытанню.
    4.	Утварэнне БССР і ЛітБел. Падзеі, звязаныя з Усебеларускім з’ездам, сведчылі пра сур’ёзнасць беларускага пытання. У студзені 1918 г. у Петраградзе ў Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяўбыўствораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Бел
    Зміцер Жылуновіч.
    нацкам) (старшыня  А. Чарвякоў, сакратар  3. Жылуновіч). Белнацкам выступаў за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была створана на тэрыторыі Беларусі ў выніку рэвалюцыйных падзей 1917 г., у беларускую аўтаномію ў складзе РСФСР. Дзейнасць Белнацкама выклікала незадаволенасць Аблвыкамзаха, які адхіліў усялякія спробы стварэння беларускай дзяржаўнасці і перайменаваў Заходнюю вобласць у Заходнюю камуну. Толькі абвяшчэнне БНР і прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі з боку адноўле
    120
    най пасля Першай сусветнай вайны Польскай дзяржавы прымусілі ўрад Савецкай Расіі пайсці на ўтварэнне беларускай сацыялістычнай дзяржавы.
    Рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі было аформлена на VI ПаўночнаЗаходняй абласной канферэнцыі бальшавікоў, якая праходзіла ў Смаленску 3031 снежня 1918 г. і была перайменавана ў I з’езд камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. 1 студзеня 1919 г. быўутвораны Часовы рабочасялянскі ўрад рэспублікі, які ўзначаліў 3. Жылуновіч. У гэты ж дзень урад прыняў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. У дакуменце дэклараваліся сацыяльныя правы працоўныху новай краіне, але адсутнічалі дэмакратычныя правы і свабоды, паколькі яны не адпавядалі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту.
    Урад БССР не меў практычна ніякіх паўнамоцтваў, а ўсе асноўныя пытанні, якія тычыліся беларускага народа, вырашаліся ў Маскве. Так, былі зачынены ўсе беларускія навучальныя ўстановы, створаныя ў час нямецкай акупацыі, было адмоўлена ў вылучэнні сродкаў на выданне камуністычнай газеты на беларускай мове. Больш за тое, 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б), рыхтуючыся да падзелу сфераў уплыву з Польшчай, прыняў рашэнне аб вывадзе са складу БССР Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў і далучэнні іх да Расіі, а Гродзенскай і Мінскай губерням прапаноўвалася аб’яднацца з Літвой і ўтварыць адзіную дзяржаву. Зварот урада БССР у Маскву з надзеяй адмяніць гэтыя рашэнні поспеху не меў.
    23 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім было зацверджанае рашэнне аб аб’яднанні Беларусі і Літвы і ўтварэнні ЛітоўскаБеларускай ССР (ЛітБел ССР). На гэтым жа з’ездзе 3 лютага 1919 г. была прынятая першая Канстытуцыя БССР. Яна замацавала назву дзяржавы  Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ) і абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
    БеларускаЛітоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні ўзнікла 27 лютага 1919 г. Ва ўрад новага дзяржаўнага ўтварэння не быў уключаны ніводны беларус, а ў дзяржаўным справаводстве выкарыстоўваліся руская, літоўская і нават польская
    121
    ГербССРБ (1919).
    мовы, акрамя беларускай. ЛітБел ССР з’яўлялася буфернай дзяржавай, якую бальшавікі стварылі з мэтай выкарыстаць яе ў якасці пагранічнай зоны паміж РСФСР і Польшчай з мэтай прадухілення адкрытай вайны. Гэтае дзяржаўнае ўтварэнне не праіснавала і двух месяцаў. У жніўні 1919 г. тэрыторыя ЛітБел ССР была занятая польскімі войскамі, і дзяржава з такой назвай перастала існаваць.
    5.	Палітыка «ваеннага камунізму». Сацыяльнаэканамічнае становішча на беларускіх землях было вельмі складанае. У Савецкай Расіі бальшавікамі была ўведзена палітыка «ваеннага камунізму» (1918  сакавік 1921 г.), якая грунтавалася на сістэме надзвычайных мер і мела на мэце ўсталяваць дыктатуру пралетарыяту ў краіне з перавагай дробнабуржуазнага насельніцтва. Сваю назву палітыка атрымала з прычыны адмены таварнаграшовых адносін, свабоднага гандлю і прыватнай уласнасці і ўвядзення натуралізацыі аплаты працы. У прамысловасці была праведзена нацыяналізацыя ўсіх прадпрыемстваў, уведзена ўсеагульная абавязковая працоўная павіннасць («кто не работает, тот не ест»), а таксама цэнтралізацыя і каманднаадміністрацыйны стыль кіравання прамысловасцю.
    Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў сельскай гаспадарцы. Для таго, каб пракарміць армію, рабочых і непрацаздольнае насельніцтва гарадоў, улада ўвяла манаполію хлебнага гандлю і харчразвёрстку. Сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і іншых прадуктаў па фіксаваных цэнах. На самай справе ў сялян забіраліся не толькі лішкі, але і частка неабходных для спажывання прадуктаў. У большасці выпадкаў іх забіралі ў доўг, або за папяровыя грошы, якія не мелі ніякай пакупной здольнасці. Праводзіліхарчразвёрсткуспецыяльныяхарчатрады і прадстаўнікі мясцовых саветаў. Тых, хто адмаўляўся падпарадкавацца, хаваў