• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    10 лістапада 1906  7 жніўня 1915 гг.  выданне газеты «Наша ніва», «нашаніўскі перыяд» беларускай гісторыі. Газета да 1912 г. друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней  толькі кірыліцай.
    20 люпіага  2 чэрвеня 1907 г.  дзейнасць II Дзяржаўнай думы.
    3 чэрвеня 1907г.  завяршэнне першай расійскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі, 3чэрвеньскі дзяржаўны пераварот.
    19141918 гг.  Першая сусветная вайна.
    1915 г.  утварэнне ў Вільні дабрачыннага Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны на чале з Антонам і Іванам Луцкевічамі і Вацлавам Ластоўскім.
    1915 г.  утварэнне ў Вільні Беларускага народнага камітэта (БНК).
    Кастрычнік 1915 г.  фронт стабілізаваўся па лініі ДзвінскСмаргоньПаставыБаранавічыПінск.
    Красавік і чэрвень 1916 г.  выступленне беларускай дэлегацыі на міжнародных канферэнцыях у г. Стакгольме і г. Лазане з ідэяй стварэння Злучаных штатаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны.
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Белявйна В. Н. Беларусь в годы Первой мнровой войны.  Ммнск, 2013.
    2.	Весялкоўскі Ю. Беларусь у Першай Сусьветнай вайне (Гістарычны нарыс).  БеластокЛёндан, 1996.
    3.	Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII  пачатак XX ст.).  Мінск, 2005.  С. 301486.
    4.	Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі.  СПб., 2003.
    5.	Смольянйнов М. М. Беларусь в Первой мнровой войне 19141918 гг.  Мннск, 2014.
    6.	Шабуня К. 14. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в революцмн 19051907 гг.Міінск, 1960.
    7.	Піыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (17952002).  Мінск, 2003.
    112
    РАЗДЗЕЛ 7.
    БЕЛАРУСЬ У 19171920 ГГ.
    УТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
    1.	Лютаўская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь.
    2.	Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і беларускі нацыянальны рух.
    3.	Брэсцкі мір. Абвяшчэнне БНР.
    4.	Утварэнне БССР і ЛітБел ССР.
    5.	Палітыка «ваеннага камунізму».
    6.	Беларусь у перыяд савецкапольскай вайны 19191920 гг. Другое абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).
    1.	Лютаўская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Урады практычна ўсіх краін, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне, спадзяваліся, што яна будзе мець «маланкавы» характар і былі не гатовымі да працяглых ваенных дзеянняў. Таму да пачатку 1917 г. у многіх краінах, што ваявалі, склаліся агульнанацыянальныя крызісы, якія ахапілі практычна ўсе сферы жыцця грамадства  эканамічную, ваенную, палітычную, культурную, сацыяльную.
    Велізарныя людскія, матэрыяльныя і маральныя страты, якія цярпела насельніцтва Расійскай імперыі на працягу трох год вайны выклікалі моцныя антыўрадавыя і антываенныя настроі.
    23 лютага 1917 г. з забастоўкі работніц тэкстыльных прадпрыемстваў у Петраградзе пачалася рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, у выніку якой было звергнутае царскае самадзяржаўе. Расія была абвешчана дэмакратычнай рэспублікай. Як і рэвалюцыя 19051907 гг., Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. мела буржуазнадэмакратычны характар. Асаблівасцю яе стала ўсталяванне двоеўладдзя: з аднаго боку, падчас рэвалюцыйных падзей рэальная ўлада знаходзілася ў руках Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў,
    113
    з другога боку, 28 лютага Часовы камітэт Дзяржаўнай думы, створаны з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы і кіраўнікоў Петраградскага Савета, абвясціў пераход да яго ўсёй улады ў краіне і стаў называцца Часовым урадам.
    Насельніцтва Беларусі сустрэла звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе масавымі мітынгамі і вулічнымі шэсцямі. У Беларусі таксама ўзнікла двоеўладдзе: саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў і падначаленыя Часоваму ўраду Часовыя грамадскія камітэты парадку.
    3 наданнем усім грамадзянам роўных правоў і свабодаў узнікла магчымасць вырашэння наспелых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармісцкім шляхам. Аптымістычнай падставай таму з’яўлялася шырокая падтрымка Часовага ўрада і яго палітыкі і ўзрослая актыўнасць усіх пластоў насельніцтва ў галіне абароны сваіх інтарэсаў. Важна адзначыць, што нідзе па краіне, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, не назіралася актыўнасці прыхільнікаў манархіі. Пасля адрачэння Раманавых ад трона вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызваляліся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду.
    Такім чынам, усе ўзброеныя сілы, у тым ліку паўтарамільённы Заходні фронт, размешчаны ў Беларусі, зрабіліся рэальнай апорай новых органаў улады, якія толькі пачалі фарміравацца. На пераходным этапе іх функцыі ўскладаліся на гарадскія і местачковыя грамадскія камітэты парадку, створаныя на базе мясцовага самакіравання і прадстаўнікоў ад усіх пластоў насельніцтва і арганізацый.
    У мэтах згуртавання вайскоўцаў і працоўных для падтрымання парадку і прадухілення контррэвалюцыі ў гарадах і мястэчках сталі ўтварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У сакавіку 1917 г. у ліку першых яны ўзніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Оршы, Віцебску. Крыху пазней, у красавікумаі сталі фарміравацца Саветы сялянскіх дэпутатаў. Паступова Саветы сталі самымі масавымі грамадскапалітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, але і дапамагалі органам Часовага ўрада.
    Усе палітычныя партыі, акрамя бальшавікоў, напачатку падтрымлівалі Часовы ўрад. У. I. Ленін выказаўся за недавер Часоваму
    114
    ўраду як «буржуазнапамешчыцкаму» і вылучыў лозунг «Уся ўлада саветам!». Становішча Часовага ўрада яшчэ больш пагоршылася пасля няўдалага наступлення рускіх войск на ПаўднёваЗаходнім фронце летам 1917 г. Пачаліся хваляванні, a 34 ліпеня часці Петраградскага гарнізона, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў і анархістаў, здзейснілі спробу звяржэння Часовага ўрада. У адказ з мэтай умацавання дысцыпліны на фронце ўрад А. Керанскага ўвёў пакаранне смерцю і забараніў антыўрадавую агітацыю.
    Палітычная напружанасць у краіне ўзрасла яшчэ больш, калі стала вядома аб накіраванні ў жніўні 1917 г. вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Л. Г. Карнілавым казацкіх і іншых часцей у Петраград для замены войск бальшавізаванага гарнізона. Аднак спроба Карнілава здзейсніць дзяржаўны пераварот і ўсталяваць ваенную дыктатуру не атрымала падтрымкі, і мяцеж быў падаўлены.
    У ліку важнейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што колькасць прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зменшылася, ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова адкінутая. Адначасова аўтарытэт бальшавікоў як змагароў за неадкладнае спыненне вайны і прыхільнікаў перадачы ўсёй улады Саветам істотна ўзрос.
    Актывізацыя беларускага руху. Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва і палітычных партый. Аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. 25 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З’езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Р. Скірмунту была пастаўлена задача дабівацца ад Часовага ўрада аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Аднак Часовы ўрад не падтрымаў аўтанамісцкіх захадаў БНК, матывуючы гэта складанасцю ваеннага часу, акупацы
    Раман Скірмунт.
    115
    яй часткі тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі і неабходнасцю склікання Ўстаноўчага сходу для вырашэння гэтага пытання. Нягледзячы на тое, што спадзяванні на атрыманне аўтаноміі не спраўдзіліся, Беларуская сацыялістычная грамада падтрымлівала Часовы ўрад з надзеяй на перспектыву. Яна падзяляла ідэю вядзення вайны да перамогі, за мір без анексій і кантрыбуцый, паколькі толькі ў такім выпадку можна было захаваць цэласнасць Беларусі. 810 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Язэпам Лёсікам (пазней, пасля далучэння да яе Беларускай вайсковай Рады, была перайменаваная ў Вялікую Беларускую Раду  ВБР).
    Разам з тым асноўныя пытанні рэвалюцыі  аб міры, аб зямлі, аб увядзенні рабочага заканадаўства, аб скліканні Ўстаноўчага сходу не былі вырашаныя Часовым урадам. Такім чынам, палітыка Часовага ўрада не ліквідавала агульнадзяржаўны крызіс, а яшчэ больш абвастрыла яго, што ў выніку прывяло да яшчэ адной рэвалюцыі.
    2.	Кастрычніцкая рэвалюцыя і беларускі нацыянальны рух. У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, у выніку якога ўладу ў свае рукі ўзялі бальшавікі. 26 кастрычніка на II Усерасійскім з’ездзе Саветаў былі прыняты «Дэкрэт аб міры», у якім прапаноўвалася неабходнасць неадкладных перагавораў з ваюючымі краінамі для заключэння міру без анексій і кантрыбуцый, і «Дэкрэт абзямлі», які абвясціў ліквідацыю прыватнай уласнасці і нацыяналізацыю зямлі.
    Атрымаўшы паведамленне аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе, 25 кастрычніка Мінскі Савет абвясціў сябе ўладай у Беларусі. Але процідзеянне яму аказаў Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным. Супраціўленне бальшавікам было аказана і ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У кастрычнікулістападзе 1917 г. савецкая ўлада перамагла ў Віцебску, Гомелі, Полацку. Адносна лёгкая перамога бальшавікоў тлумачыцца тым, што стомленае вайной
    116
    насельніцтва чакала, што з прыходам гэтай партыі да ўлады будуць вырашаны многія набалелыя пытанні.
    У лістападзе 1917 г. у Беларусі былі сфарміраваны органы савецкай улады: заканадаўчы  Аблвыкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту) на чале з М. Рагазінскім, выканаўчы  Саўнаркам (Савет Народных Камісараў) на чале з К. Ландэрам і кіраўнічая структура бальшавісцкіх арганізацый  ПаўночнаЗаходні абласны камітэт РСДРП(б) на чале з А. Мясніковым. Вялікая Беларуская Рада не прызнала гэтых органаў улады, створаных на тэрыторыі Беларусі недэмакратычным шляхам.
    У адпаведнасці з выдадзенай бальшавікамі 2 лістапада 1917 г. «Дэкларацыяй правоў народаў Расіі», дзе абвяшчалася права кожнага народа на самавызначэнне, ВБР пачала актыўную працу па скліканні I Усебеларускага з’езда для вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці. З’езд праходзіў у Мінску з 7 па 17 снежня 1917 г. У яго рабоце прынялі ўдзел 1872 дэлегаты, якія прадстаўлялі ўсе колы беларускага грамадства, розныя палітычныя арганізацыі з Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Смаленскай губерняў. У ноч з 17 на 18 снежня 1917 г. удзельнікі з’езда прынялі рэзалюцыю, у якой абвяшчаліся ўсталяванне на тэрыторыі Беларусі рэспубліканскага ладу і ўтварэнне Ўсебеларускай