• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Гісторыя Беларусі

    Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 254с.
    Мінск 2015
    211.82 МБ
    •	банкаўскія біпеты, якія атрымалі назву «чырвонец» і былі падмацаваны золатам. Залатоеўтрыманне чырвонца было роўным 7,7 г чыстага золата. 3 1923 г. чырвонец стаў адзіным цвёрдым плацёжным сродкам у СССР. 3 грашовага абарачэння чырвонец афіцыйна быў зняты ў 1947 г., але рэальна  яшчэ з пачатку 1930х г., падчас правядзення палітыкі індустрыялізацыі.
    У гады НЭП адбывалася станаўленне савецкай банкаўскакрэдытнай сістэмы. 3 1921 г. у Мінску пачала сваю работу Ўсебеларуская кантора дзяржаўнага банка, а праз пяць гадоў яна ўжо мела дзевяць філіялаў. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту, ашчадныя касы.
    Вынікі НЭП. Адносная эканамічная лібералізацыя ў гады НЭП стварала спрыяльныя ўмовы для адбудовы прамысловасці
    135
    і сельскай гаспадаркі. Да 1927 г. у асноўным была адноўлена сельская гаспадарка Беларусі. Разгарнуліся работы па асушэнні балот, павялічвалася колькасць хутарскіх гаспадарак (у асобных раёнах да 7080% ад іх агульнай колькасці). Аднак усё гэта дасягалася цяжкай працай сялян, якія добраахвотна змяншалі асабістае спажыванне. Нягледзячы на першыя поспехі, эканамічнае становішча заставалася складаным. У Беларусі паранейшаму пераважала дробная і саматужная прамысловасць.
    У другой палове 1920х гг. эканамічная сістэма НЭП працавала з вялікім напружаннем. Развязаўшы сілы рынку, НЭП стымулявала расслаенне грамадства. Разам з тым прыватная ўласнасць і іншыя капіталістычныя формы гаспадарання (арэнда, наёмная праца, свабодны рынак) не адпавядалі ўяўленням бальшавікоў аб сацыялізме. Да таго ж, для НЭП былі ўласцівы эканамічныя крызісы.
    Першы крызіс збыту ў прамысловасці ўзнік у 1923 г. Ён быў выкліканы тым, што прадпрыемствы ў імкненні атрымаць вялікія прыбыткі штучна завышалі цэны на сваю прадукцыю, у выніку склаліся так званыя «нажніцы цэн»  высокія цэны на прамысловыя тавары і нізкія на сельскагаспадарчыя. Гэта прывяло да таго, што сяляне пасля продажу на рынку лішкаў сваёй прадукцыі не маглі дазволіць сабе купіць дарагія прамысловыя тавары. Для таго, каб задаволіць свае патрэбы ў прамысловай прадукцыі, у наступныя гады сяляне, здаўшы дзяржаве фіксаваны харчпадатак, паступова пераходзілі да натуралізацыі сваёй гаспадаркі. У выніку ў 19251927 гг. быў сарваны план дзяржаўных нарыхтовак збожжа і ў краіне ўзнік збожжавы крызіс. Улада вымушана была купляць збожжа за мяжой.
    3	1927 г. НЭП пачала згортвацца хуткімі тэмпамі, і на змену ёй прыйшлі індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
    Беларусізацыя. 3 лета 1922 г. пачаўся пошук магчымых форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», згодна з якой усе рэспублікі павінны былі ўвайсці ў склад РСФСР як яе складаныя часткі. Аднак супраць гэтага выступілі кіраўнікі камуністычных партый рэспублік, у тым
    136
    ліку і БССР. Яны падтрымалі план У Леніна аб стварэнні федэрацыі, пры якой усе савецкія рэспублікі аб’ядноўваліся на раўнапраўнай аснове.
    Ha I Усесаюзным з’ездзе Саветаў у Маскве 30 снежня 1922 г. дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). У 1924 г. і 1926 г. адбыліся ўзбуйненні БССР, у выніку якіх Беларусі былі вернуты землі (акрамя Смаленшчыны), якія былі ўключаны ў склад Савецкай Расіі ў 1919 г. Тэрыторыя Беларусі павялічылася ў 2 разы, а колькасць насельніцтва  амаль у 3 і дасягнула 4,9 млн. чалавек.
    Увядзенне пэўнай эканамічнай свабоды ў часы НЭП патрабавала лібералізацыі і грамадскапалітычнага жыцця, а таксама вырашэння нацыянальнага пытання. У 1920я гг. у БССР праводзілася палітыка нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўніцтва, якая атрымала назву «беларусізацыя». Яна прадугледжвала правядзенне наступных мерапрыемстваў:
    •	развіццё беларускай культуры і нацыянальнай адукацыі: стварэнне навучальных установаў з беларускай мовай навучання, выданне на беларускай мове кніг, газет і часопісаў, развіццё беларускай літаратуры, арганізацыя навуковадаследчай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнню гісторыі Беларусі;
    •	перавод на беларускую мову дзяржаўнага апарату, партыйных органаў і Чырвонай Арміі;
    •	вылучэнне на дзяржаўную, партыйную і грамадскую работу карэннага беларускага насельніцтва, што атрымала назву «карэнізацыі».
    Як дзяржаўная палітыка беларусізацыя ажыццяўлялася ў 3 этапы:
    1)	19211924 гг.  падрыхтоўка фундаменту для нацыянальнага адраджэння. У кастрычнікулістападзе 1921 г. ЦК КП(б) Беларусі апублікаваў тэзісы «Беларускае нацыянальнае пытанне і камуністычная партыя», у якіх ставілася задача неабмежаванага ўжывання беларускай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. У 1921 г. быў адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 1922 г.  Інбелкульт (Інстытут беларускай культуры).
    137
    Згуртаванню творчых сіл народа садзейнічала абвешчаная ў ліпені 1923 г. амністыя ўсіх удзельнікаў антысавецкіх нацыянальных фарміраванняў і арганізацый 19181920 гг.;
    2)	19241928 гг.  рэальнае ажыццяўленне беларусізацыі як афіцыйнай палітыкі. Рашэннем ліпеньскага 1924 г. пленума ЦК КП(б) Беларусі была абвешчана шырокая праграма нацыянальнакультурнага адраджэння і правядзення ў рэспубліцы «нацыянальнай палітыкі»  беларусізацыі. Сярод найбольш важных яе дасягненняў
    можна вылучыць наступныя:
    •	да 1928 г. прыкладна 80% агульнаадукацыйных школ былі пераведзены на беларускую мову; беларуская мова была ўведзена ў дзяржаўных установах і вайсковых адзінках БССР. Асаблівасцю беларусізацыі было тое, што дзяржаўнымі мовамі адначасова былі абвешчаны беларуская, руская, яўрэйская і польская;
    •	каля 48% раённых кіруючых пасад да 1927 г. займалі беларусы;
    •	развіваліся беларуская літаратура, тэатр, утварылася выдавецтва «Савецкая Беларусь», у 1928 г. выйшаў першы беларускі фільм «Лясная быль»;
    •	гісторыкамі У. Ігнатоўскім, В. Ластоўскім, У. Пічэтам былі зробленыя першыя спробы стварыць нацыянальную канцэпцыю беларускай гісторыі;
    •	дзякуючы палітыцы беларусізацыі ў БССР паспяхова вырашыліся пытанні, звязаныя з ліквідацыяй непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, былі створаны рабочыя факультэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабочасялянскай моладзі да паступлення ў ВНУ Праўда, ажыццяўленне беларусізацыі адбывалася фарсіраванымі тэмпамі з выкарыстаннем адміністрацыйных метадаў;
    138
    3)	з 1929 г.  згортванне беларусізацыі. Палітыка беларусізацыі праіснавала нядоўга і была спынена разам з адмовай ад НЭП і зменай палітычнага курсу партыі. Праз палітыку беларусізацыі аднаўлялася ідэя беларускага адраджэння, але яна не адпавядала ідэі бальшавікоў аб хуткай сусветнай рэвалюцыі, пры якой нацыі не павінны мець істотнага значэння. У канцы 1920х гг. у БССР пачалася кампанія па выкрыцці так званага нацыяналдэмакратызму («барацьба з нацдэмамі»), пад якім разумелі варожую ідэалогію, накіраваную на рэстаўрацыю капіталізму ў БССР.
    Нягледзячы на хуткае згортванне, беларусізацыя заклала трывалыя асновы развіцця беларускай нацыянальнай дзяржавы, абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва, садзейнічала развіццю беларускай культуры, стварэнню першай нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.
    3.	БССР у перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі. У другой палове 1920х гг. на змену эканамічнаму лібералізму перыяду НЭП у прамысловасці прыйшла палітыка індустрыялізацыі, пры
    Чыгуначны вакзал Менска. 1920я гады.
    139
    ярытэтным накірункам якой стала стварэнне ў СССР машыннай вытворчасці. Правядзенне індустрыялізацыі тлумачылася неабходнасцю пераадолення тэхнічнай адсталасці і залежнасці СССР ад імпарту прадукцыі цяжкай прамысловасці. Індустрыялізацыя ў БССР была часткай агульнасавецкага працэсу ў прамысловасці, але пры гэтым мела свае асаблівасці. Яе правядзенне звязвалася з шырокім выкарыстаннем значных прыродных багаццяў Беларусі  лесу і торфу, а таксама рэзерваў рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, таму вялікая ўвага надавалася харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам.
    Курс на індустрыялізацыю быў узяты бальшавікамі на XIV з’ездзе ВКП(б) у 1925 г., але фактычнае яе ажыццяўленне пачалося з абвяшчэння першага пяцігадовага плана 19281932 гг. Для стварэння машыннай вытворчасці патрабаваліся вялікія сродкі. Сярод асноўных крыніц, з якіх чэрпаліся фінансы для правядзення індустрыялізацыі, можна вызначыць наступныя:
    •	калектывізацыя вёскі, у выніку якой былі створаны калгасы  вялікія фабрыкі па вытворчасці збожжа, якое прадавалася за мяжу, а аплата працы калгаснікаў была натуральная і адбывалася раз у год пасля збору ўраджаю, што дазваляла дзяржаве эканоміць вялікія грашовыя сродкі;
    •	дзяржаўныя абавязковыя ўнутраныя пазыкі і жорсткая эканомія пры аплаце працы рабочых;
    •	сацыялістычнае спаборніцтва («стаханаўскі рух»), якое патрабавала вялікай мабілізацыі сіл працоўных і арганізоўвала працу рабочых пад лозунгам: «Выканаць план  доўг, перавыканаць  гонар!»;
    •	продаж матэрыяльных каштоўнасцяў за мяжу, сярод якіх у асноўным былі прадметы мастацтва: залатыя і сярэбраныя вырабы, карціны і інш.;
    •	барацьба з рэлігіяй, якая яшчэ раней была абвешчана «опіумам для народа», а закрыццё цэркваў, касцёлаў і іншых рэлігійных устаноў і канфіскацыя прадметаў рэлігійнага культу ў канцы 1920х 1930я гг. давалі дадатковыя сродкі для правядзення індустрыялізацыі;
    •	бясплатная праца зняволеных ГУЛАГА.
    140
    Ажыццяўленне індустрыялізацыі адбывалася адміністрацыйнымі метадамі. У 1929 г. Сталіным былі папраўлены лічбы пяцігадовага плана ў бок іх павялічэння, што было эканамічна неабгрунтавана, а ў студзені 1930 г. для фарсіравання тэмпаў індустрыялізацыі была абвешчана палітыка «вялікага скачка». Для прыбліжэння да планавых лічбаў індустрыялізацыя праводзілася экстэнсіўнымі сродкамі: за гады першай пяцігодкі толькі ў БССР было пабудавана 78 буйных і 480 дробных прамысловых прадпрыемстваў, а ў другой пяцігодцы  1700 прадпрыемстваў.
    Індустрыялізацыя суправаджалася вялікім напружаннем сіл працоўных і значнымі цяжкасцямі. У 1929 г. была ўведзена картачная сістэма размеркавання прадуктаў ва ўсіх гарадах. Міграцыя, выкліканая індустрыялізацыяй, ахапіла вялікія масы людзей, што абвастрыла жыллёвую праблему, павялічыла колькасць беспрацоўных. Разам з тым не хапала кваліфікаваных рабочых. Насуперак рэальным вынікам 7 студзеня 1933 г. Сталін абвясціў пяцігодку выкананай за 4 гады і 3 месяцы. Гэта не адпавядала рэчаіснасці, паколькі план першай пяцігодкі, як і ўсіх даваенных пяцігодак, не быў выкананы.