Гісторыя Беларусі
Ірына Кітурка, Валянцін Голубеў
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 254с.
Мінск 2015
Паэзія і барацьба спалучаліся ў жыццёвым лёсе П. Пестрака. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць ён правёў больш за 10 гадоў у польскіх турмах. У 1940 г., ужо пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, выдаў зборнік вершаў «На варце», прысвечаны барацьбе беларускага народа за сваё вызваленне.
3 тэмай барацьбы за незалежнасць звязаны творы паэтаўудзельнікаў нацыянальнавызваленчага руху В. Таўлая, М. Засіма. Рамантызмам, лірызмам, любоўю да Радзімы характарызуюцца
163
творы Н. Арсенневай (зборнік вершаў «Пад сінім небам»), К. Сваяка (паэма «Купалле»), У. Жылкі (зборнікі вершаў «На ростані», «3 палёў Заходняй Беларусі») і інш.
Значнай падзеяй у культурным жыцці Заходняй Беларусі стала выданне ў 1937 г. зборнікаў вершаў М. Васілька «3 сялянскіх ніў», М. Машары «3пад стрэх саламяных». Лепшым дасягненнем паэтычнага таленту В. Таўлая лічыцца яго паэма «Таварыш». У Заходняй Беларусі пачыналі сваю творчасць Я. Брыль, П. Граніт, А. Дубровіч, С. Крывец і іншыя.
Літаратурнай дзейнасцю займаўся М. Касцевіч (псеўданім М. Краўцоў'), які з 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Перш за ўсё ён вядомы як аўтар верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Гэты верш, пакладзены на музыку У Тэраўскім, выкарыстоўваўся пад назвай «Ваяцкі гімн». М. Краўцоў перакладаў з рускай мовы творы М. Лермантава, М. Гогаля, Л. Талстога, М. Горкага, з украінскай Т. Шаўчэнкі, з польскай А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча.
Выяўленчае мастацтва. Тэатр. Выдатнай асобай, чалавекам, які шмат зрабіў для беларускай культуры быў Язэп Драздовіч мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог. Я. Драздовіч супрацоўнічаў з Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча, займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. У другой палове 1920х гг. ён выкладаў маляванне ў Глыбоцкай школе, Наваградскай і Радашковіцкай беларускіх гімназіях. 3 1926 г. Драздовіч працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, пры якой стварыў мастацкую студыюмайстроўню. Ён зрабіў малюнкі старадаўніх замкаў у Крэве, Гальшанах, а таксама іншых архітэктурных пабудоў Беларусі.
Адметнай рысай Я. Драздовіча бы
Язэп Драздовіч.
164
У рамках каманднаадміністрацыйнай сістэмы дзейнічаў прынцып: «Забаронена ўсё, што не загадана». Узаемадзеянне апарата кіравання і мас ажыццяўлялася праз іерархічную сістэму сувязяў «загад выкананне», прычым зваротнай сувязі не існавала. Гэтая сістэма выхоўвала паслухмяных выканаўцаў, якія павінны былі верыць у бязгрэшнасць і беспамылковасць вышэйшага кіраўніцтва партыі і дзяржавы. У такіх умовах страчвалася роля саветаў, грамадскіх арганізацый, нізавых органаў самой партыі. Затое павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які выкарыстоўваўся для расправаў з праціўнікамі сталінскага курса. Дзяржава з грамадскапалітычнага інстытута ператваралася ў нейкі механізм, у якім чалавек, пазбаўлены ўласнасці, улады і кіравання, станавіўся простым «вінцікам» велізарнай машыны пад назвай «дзяржава»;
• адсутнасць дэмакратычных правоў і свабодаў. У 1936 г. у СССР была прынятая Канстытуцыя, якая задэкларавала права савецкіх грамадзян на свабоду слова, недатыкальнасць асобы, тайну перапіскі, незалежны суд і інш. дэмакратычныя правы. Але на самой справе гэта не выконвалася. Побач з усімі пералічанымі ў Канстытуцыі правамі ў Савецкім Саюзе існавала бязлітасная рэпрэсіўная машына, прымяняліся арышты і расстрэлы;
• масавыя рэпрэсіі з’яўляліся важным атрыбутам функцыянавання таталітарнай сістэмы. У краіне не існавала прэзумпцыі невінаватасці: на людзей прышчапляўся ярлык «ворагаў народа», яны падвяргаліся рэпрэсіям. Часта канчатковае рашэнне аб лёсе чалавека прымалі знакамітыя «тройкі». Яшчэ хутчэй закруціла рухавік масавых рэпрэсій пастанова ЦВК СССР ад 1 снежня 1934 г., якая прадпісвала праводзіць следства па справах тэрарыстычных арганізацый у 10дзённы тэрмін, разглядаць іх у судзе без прысутнасці адвакатаў, а прысуды выконваць адразу пасля іх абвяшчэння. Па абвінавачванню ў тэрарызме і супрацоўніцтве з варожымі разведкамі (у БССР пераважна з Польшчай) былі рэпрэсіраваны сотні тысяч людзей.
Барацьба з нацдэмамі. Сталіну для таго, каб трывала замацаваць свае пазіцыі, трэба было знішчыць найбольш адукаваную
147
частку грамадства, здольную разабрацца ў рэальнай сітуацыі інтэлігенцыю. На беларускую інтэлігенцыю прышчапілі ярлык «нацыяналдэмакратызму», абвінаваціўшы ў варожай савецкаму ладу дзейнасці з мэтай рэстаўрацыі капіталізму ў Беларусі. Ужо ў канцы 1920х гг. арыштам падвергліся тыя дзеячы, якія актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі: быў змешчаны з пасады старшыня ўрада БССР I. Адамовіч, пераследу падвергліся прэзідэнт Акадэміі навук БССР У. Ігнатоўскі і першы старшыня СНК БССР 3. Жылуновіч. 3 больш чым 800 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 19171927 гг. былі рэпрэсіяваныя ўсе, хто не з’ехаў у эміграцыю.
Вышэйшай кропкай барацьбы з нацыяналдэмакратызмам стала сфабрыкаваная справа, якая атрымала назву «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). У 1931 г. за «прыналежнасць» да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнікаў культуры, навукі, мастацтва. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу, але спробай самагубства ён сябе «рэабілітаваў» у вачах дзяржаўнай улады.
У 1930я гг. вялікі ўрон быў нанесены беларускай культуры, навуцы і беларускай нацыянальнай ідэі. Пасля палітыкі беларусізацыі, у канцы 1920х 1930я гг. савецкі ўрад праводзіў на тэрыторыі БССР цэлы комплекс мерапрыемстваў у галіне навукі і культуры, які атрымаў назву «культурнай рэвалюцыі». 3 аднаго боку, гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню адукаванасці насельніцтва і культурнага ўзроўню мас, а з другога рабілася ўсё для таго, каб знішчыць адметнасць і самабытнасць беларускага народа. Нават выкладанне на беларускай мове ў 1930я гг. магло быць пастаўлена ў віну і кваліфікавана як нацдэмаўшчына. Так здарылася з рэктарам БДУ У. Пічэтам.
У 1933 г. была праведзена рэформа беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да рускай. 1778 найменняў кніг на беларускай мове падлягалі знішчэнню. Былі расстраляныя больш за 100 навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, большасць выкладчыкаў БДУ, з 238 беларускіх пісьменнікаў больш за 200 былі рэпрэсіраваныя. Чарговы раз у гісторыі Беларусь па сутнасці апы
148
нулася без нацыянальнай эліты. Акрамя таго, рэпрэсіі зведала і простае насельніцтва: сяляне«кулакі» і абвінавачаныя ў «шкодніцтве» рабочыя. Ад маршала да хатняй гаспадыні ніхто не быў застрахаваны ад арышту.
Пік сталінскіх рэпрэсій прыйшоўся на 19371938 гг. Было абвешчана, што ў БССР існуюць антысавецкае падполле і нацыяналфашысцкая арганізацыя, у якія ўваходзіць вышэйшае партыйнае кіраўніцтва рэспублікі. У выніку праведзеных рэпрэсій рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла 40% свайго складу, а з 101 сакратара райкамаў Беларусі былі рэпрэсіраваны 99 чалавек.
У 1939 г., у час знаходжання на пасадзе кіраўніка НКУС БССР Л. Цанавы, было арыштавана 27 тыс. чалавек амаль па 900 чалавек у дзень. Толькі ў адным месцы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам было знойдзена больш за 100 тыс. пахаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Усяго, паводле падлікаў вучоных, у 1930я гг. у Беларусі было рэпрэсіравана больш за 600 тыс. чалавек.
Такім чынам, грамадскапалітычнае жыццё ў Савецкай Беларусі ў канцы 1920х 1930я гг. характарызавалася ўсталяваннем таталітарнага рэжьіму і культу асобы, якія суправаджаліся непрымірымасцю да любых спроб непадпарадкавання і масавымі рэпрэсіямі.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ
Беларусізацыя палітыка нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўніцтва ў БССР у 1920я гг.
Гаспадарчы разлік метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.
ГУЛАГ абрэвіятура галоўнага ўпраўлення лагерамі, якое існавала ў СССР у сталінскія часы.
Індустрыялізацыя палітыка ў СССР у канцы 1920х 1930я гг. па стварэнню буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
149
Кааперацыя форма арганізацыі працы, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працоўнай дзейнасці.
Калектывізацыя прымусовае аб’яднанне дробных аднаасобных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя (калгасы).
Карэнізацыя вылучэнне ўраджэнцаў Беларусі на дзяржаўныя пасады ў перыяд беларусізацыі.
Культ асобы узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.
Новая эканамічная палітыка (НЭП) шэраг мерапрыемстваў Савецкай дзяржавы ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і фінансавай сферы ў 1920я г., накіраваных на вывад эканомікі з крызісу з частковым ужываннем элементаў рыначнай эканомікі.
Рэпрэсіі неабгрунтаванае, незаконнае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за так званыя контррэвалюцыйныя дзеянні. Праводзіліся ў форме расстрэлу, турэмнага зняволення, высылак, накіравання на спецпасяленне за межы рэспублікі і інш.
Таталітарны рэжым форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забараняюцца дэмакратычныя арганізацыі і ліквідуюцца канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ
Лютысакавік 1921 г. антыбальшавіцкае выступленне ў крэпасці Кранштадт («Кранштацкі мяцеж»),
816 сакавіка 1921 г. X з’езд РКП(б), бальшавікі пачалі праводзіць «новую эканамічную палітыку» (НЭП).
18 сакавіка 1921 г. Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай з другога. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы (II Рэчы Паспалітай).
30 студзеня 1922 г. у г. Мінску заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).
30 снежня 1922 г. I Усесаюзны з’езд Саветаў у г. Маскве, падпісанне Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
150
3 сакавіка 1924 г. першае ўзбуйненне БССР: вяртанне ў склад Беларусі ад РСФСР пятнаццаці паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, у якіх пераважала беларускае насельніцтва.
Ліпень 1924 г. пачатак 1929 г. ажыццяўленне ў БССР палітыкі беларусізацыі.