Гісторыя Беларусі старажытных часоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 117с.
Мінск 2000
КАМЕННЫ >ВЕК НА БЕЛАРУСІ
Самы старажытны перыяд у развіцці чалавецтва. Прылады працы выраблялі з каменю (крэменю). На Беларусі скончыўся ў пачатку II тысячагоддзя да н. э.
а®я
СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ
Вучэбны дапаможнік для 4 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання
Пад рэдакцыяй прафесара Г. В. Штыхава
2е ВЫДАННЕ
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Народная асвета» 2002
УДК 94(476)(075.3=161.3=161.1)
ББК 63.3(4Бен)я72
Г46
А ў т а р ы :
Г. В. Штыхаў, У. К. Пляшэвіч, В. У. Фядута, С. В. Паноў
Гісторыя Беларусі старажытных часоў: Вучэб. дапам. Г46 для 4га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / Г. В. Штыхаў, У. К. Пляшэвіч, В. У. Фядута, С. В. Паноў; Пад рэд. Г. В. Штыхава. — 2е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2002. — 110 с.: іл., карт.
ISBN 9851205486.
УДК 94(476X075.3=161.3=161.1) ББК 63.3(4Бен)я72
© Штыхаў Г. В., Пляшэвіч У. К., Фядута В. У., Паноў С. В., 2001 ISBN 9851205486 © УП «Народная асвета», 2001
Слова да вучняў
Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік «Гісторыя Беларусі старажытных часоў». Тут словы «старажытныя часы» азначаюць тое ж самае, што і «першабытныя часы» — найстаражытнейшы перыяд гісторыі чалавецтва. У дапаможніку выкладзена гісторыя першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі ад з’яўлення чалавека да перыяду Сярэдневякоўя.
Што адбывалася ў далёкім мінулым на зямлі, дзе мы з вамі жывём? Калі тут з’явіліся людзі? Як былі арганізаваны іх грамадства і праца? Ці мела свае асаблівасці жыццё старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі?
На гэтыя пытанні дае адказ гісторыя Беларусі — навука, якая вывучае развіццё чалавечага грамадства ў мінулым на тэрыторыі нашай сучаснай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь. Ведайце гісторыю сваёй Бацькаўшчыны! Без гэтага немагчыма быць патрыётам сваёй зямлі.
Пачынаючы з гэтага вучэбнага дапаможніка, вы крок за крокам будзеце спасцігаць старонкі айчыннай гісторыі. Жадаем вам поспехаў у цікавай высакароднай справе!
з
Як карыстацца вучэбным дапаможнікам
Уважліва азнаёмцеся са структурай кнігі, яе зместам. Дапаможнік складаецца з раздзелаў, тэм і параграфаў. Раздзелы ахопліваюць пэўны адрэзак часу. Кожная тэма прысвечана змяненням у жыцці старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі, а параграф асвятляе пытанні, якія адпавядаюць яго назве. Для зручнасці чытання і складання плана параграфы падзелены на невялікія часткі, ці пункты.
Параграфы пачынаюцца з задання «Успомніце» і завяршаюцца пытаннямі да тэксту. Абавязкова адкажыце на кожнае з іх. Калі адказ не атрымаецца, звярніцеся яшчэ раз да тэксту параграфа, які вывучаеце, або папярэдняга.
Схема развіцця чалавека: ад малпы да «чалавека разумнага сучаснага»
4
Улічвайце, што ў тэксце ёсць словы, азначаныя тлустым шрыфтам. Гэта ключавыя словы — гістарычныя тэрміны і паняцці. Азнаямленне з імі і запамінанне дапаможа вам адказаць на пытанні. Гэтыя ж тэрміны знаходзяцца ў тлумачальным слоўніку ў канцы падручніка. Побач з кожным з іх пазначаны параграф, у якім тое ці іншае паняцце сустракаецца.
У кожным параграфе ёсць галоўная думка. Каб вылучыць яе, звярніце ўвагу на вывад, які змяшчаецца пасля невялікай працяглай рысачкі. Тое галоўнае, што вы прачытаеце ў тэксце, часта падаецца з дапамогай схем. Іх разуменне неабходна для таго, каб адказаць на пытанні да параграфаў і падагульняючага ўрока.
У падручніку ёсць малюнкі. Разгледзьце іх. Вызначце, што з прачытанага ў тэксце яны адлюстроўваюць. Складзіце апавяданне па кожнаму малюнку. He абыходзьце ўвагай і карты. Гэта своеасаблівы компас у падарожжы па краіне нашых продкаў. Пры згадванні ў тэксце назвы населенага пункта або ракі абавязкова знайдзіце іх на карце.
Калі вас зацікавіла тая ці іншая падзея з жыцця старажытных жыхароў нашай краіны, звярніцеся у школьную бібліятэку. Адшукаць неабходную кніжку дапаможа спіс літаратуры для пазакласнага чытання. У ім даюцца невялікія каментарыі (характарыстыка) да кожнай
5
кнігі. Будзе вельмі карысна і цікава для вас, калі вы наведаеце краязнаўчы, гістарычны музеі. У іх абавязкова ёсць зала (аддзел), які дапоўніць і ўдакладніць вашы веды па гісторыі Беларусі старажытных часоў.
Правілы вывучэння гісторыі. Гісторыя першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі як навука аб жыцці нашых найстаражытнейшых продкаў адказвае на чатыры асноўныя пытанні: што, дзе, калі, чаму адбылося? Адсюль вынікаюць чатыры правілы вывучэння гісторыі.
Правіла першае. Што адбылося? Усякая гістарычная падзея мае сваю назву. Неабходна імкнуцца зразумець назву, запомніць і ўмець яе растлумачыць. Звычайна ў тэксце яна выдзелена шрыфтам.
Правіла другое. Дзе адбылося? Кожная гістарычная падзея мае месца свайго ўзнікнення і межы распаўсюджання. Іх неабходна ведаць, каб не блукаць у прасторы. Дапамогуць вам гістарычныя карты, размешчаныя ў кнізе, а таксама атлас і контурныя карты.
Правіла трэцяе. Калі адбылося? Любая гістарычная падзея мае час свайго ўзнікнення, можа мець перыяд існавання. Усё гэта вызначаецца датамі. Цвёрда запомніць асноўныя даты вельмі неабходна, інакш можна згубіць арыенцір у часе. Дапаможа вам так званая «стужка часу», па якой можна навучыцца весці лік гадоў у 6
Раз’юшаная слонападобная жывёла — мамант
гісторыі. Асноўныя гістарычныя даты размешчаны ў канцы кнігі.
Правіла чацвёртае. Чаму адбылося? У гісторыі не бывае падзей, якія б не мелі сваіх прычын і вынікаў. Зразумець іх дапамогуць «лагічныя ланцужкі». Яны адлюстроўваюць заканамернасці развіцця чалавечага грамадства ў выглядзе пэўных схем. Падобна іншым навукам, гісторыя таксама мае свае законы.
УВОДЗІНЫ
Датаванне падзей
Успомніце: Што азначае слова «археалогія».
Адкуль ідзе адлік часу. Гістарычная навука немагчыма без выкарыстання дат. Дата — гэта час, калі адбылася падзея. Вы ўжо ведаеце, што вялікія адрэзкі часу лічаць з дапамогай гадоў. Сто гадоў складаюць стягоддзе (скарочана запісваецца cm.). Дзесяць стагоддзяў складаюць тысячягоддзе (скарочана — тыс.)'.
У розных краінах парознаму лічылі гады. Таму ў чалавецтва сёння не існуе адзінай кропкі адліку часу. У сучаснай сістэме летазлічэння, якой карыстаюцца краіны, дзе распаўсюджана хрысціянства (у тым ліку і мы), пачатковай датай лічыцца год нараджэння Ісуса Хрыста.
Нараджэнне Хрыста — гэта кропка адліку, момант, з якога вядзецца летазлічэнне і які мае назву эря. Лік гадоў вядуць ад першага года, у якім нарадзіўся Хрыстос. Тыя падзеі, што адбыліся пасля гэтай даты, уваходзяць у нашу эру (скарочана абазначаецца н. э. альбо ўвогуле не абазначаецца). Многія гістарычныя падзеі адбыліся да нараджэння Хрыста, гэта значыць да нашай эры. Яны запісваюцца да н. э.
«Стужка часу». Разгледзім сучаснае летазлічэнне з дапамогай «стужкі часу». На ёй год
8
XX ст. XV ст. Хст. Vct. Vct. Xct. XV ct. XX ct.
2000r. 1500r. ІОООг. 5ООг. Іг.н.э. 500r. 1000 r. 15OOr. 2000r.
2 тыс. г. да н. э. 1 тыс. r. да н. э. : 1 тыс. г. н. э. 2 тыс. г. н. э. W
Да нашай эры_ : Наша эра
нараджэння Ісуса Хрыста абазначаны літарамі «Р. X.» (Ражство Хрыстова). Яго лічаць першым годам нашай эры, a pyx часу разглядаюць злева направа (па накірунку стрэлкі), бо час рухаецца толькі наперад.
Гады да нашай эры прынята нумараваць у бок, процілеглы руху часу. Чым большая колькасць гадоў і стагоддзяў да нашай эры, тым падзея раней, старажытней, далей ад нашага часу, у якім мы жывём.
Гады і стагоддзі. Наша эра працягваецца ўжо дзве тысячы гадоў, альбо дваццаць стагоддзяў. Першае стагоддзе нашай эры пачынаецца з 1 г. і заканчваецца ў 100 г., другое — працягваецца са 101 г. па 200 г. і гэтак далей. Першае стагоддзе да нашай эры пачынаецца з 100 г. да н. э. і заканчваецца ў 1 г. да н. э., другое працягваецца з 200 г. да н. э. па 101 г. да н. э. і гэтак далей.
Пры вывучэнні курса «Мая Радзіма — Беларусь» вы даведаліся аб тым, як вызначыць, да якога стагоддзя адносіцца пэўная гістарычная дата і як стагоддзе абазначаецца арабскімі
9
Археалагічныя раскопкі. Расчыстка рэштак старажытнага вогнішча
і рымскімі лічбамі. Калі дата больш за тысячу, то да дзвюх першых лічбаў дадаём 1. Напрыклад, 1067 г. = 10 + 1 = 11 (XI) ст. Калі дата складае менш за тысячу, то адзінка прыбаўляецца да першай лічбы. Напрыклад, 862 г. = 8 + 1 = 9 (IX) ст. Гэтае правіла не тычыцца пачатковага году стагоддзя. Тут першая лічба ў трохзначнай даце ці першыя дзве лічбы ў чатырохзначнай даце абазначаюць стагоддзе: 800 г. = 8 (VIII) ст„ 1500 г. = 15 (XV) ст.
ю
Існуе яшчэ адзін спосаб. Дату трэба падзяліць на 100. Калі застаецца астатак, то да лічбы, якая атрымалася, дадаецца адзінка. Напрыклад: 862 : 100 (астатак 62). 8 + 1 = 9 стагоддзе. Калі ў астатку застаецца нуль, тады адзінка не дадаецца. Напрыклад: 800 год = 8 стагоддзе (800 : 100 = 8).
Лічэнне гадоў у гісторыі. Гісторыя першабытнага грамадства складае шмат тысячагоддзяў. Яе прынята падзяляць на тры вякі — каменны, бронзавы і жалезны. Такую гістарыч
КАМЕННЫ ВЕК
БРОНЗАВЫ ВЕК
каля 24 тыс. гадоў да н. э.
каля 2 тыс. гадоў да н. э.
каля 700 г. да н. э.
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК
каля 500 г. н. э.
ную паслядоўнасць вучоныя называюць «сістэмай трох вякоў». Іх назвы звязаны з матэрыялам, што служыў нашым продкам для вытворчасці прылад працы.
Вы будзеце вывучаць гісторыю першабытных людзей, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 26 тысяч гадоў назад. Як абазначыць гэтую дату на «стужцы часу»? Перш за ўсё звярніце ўвагу на словы «тысяч гадоў назад». Яны гавораць аб тым, што мы вызначаем час з таго моманту, у якім зараз жывём. Чалавецтва пражыло з году нараджэння Хрыста (у
11
Старажытныя людзі робяць прылады працы
нашай эры) 2 тысячы гадоў, таму менавіта гэтую лічбу трэба адняць ад даты са словамі «тысяч гадоў назад». Атрымаем дату, якая паказвае, за колькі тысяч гадоў да нашай эры адбы