• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі старажытных часоў

    Гісторыя Беларусі старажытных часоў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 117с.
    Мінск 2000
    107.13 МБ
    
    1 2
    
    лася падзея. 26 тыс. гадоў назад будзе адпавядаць 24 тыс. гадоў да н. э.
    
       Такім чынам, кропкай адліку часу лічыцца год нараджэння Хрыста (1 год н. э.). Падзеі, якія адбываліся да гэтага года, бы.лі раней, чым пачалася наша эра, гэта значыць да нашай эры. Цяпер наша эра налічвае 2 тыс. гадоў. Адсюль вынікае, што 26 тыс. гадоў назад (ад нашых дзён) адпавядае часу 24 тыс. гадоў да н. э. I гэтак далей...
    
    
    
    
    1. Што азначае тэрмін «сістэма трох вякоў»? Намалюйце ў сваіх сшытках «стужку часу» з вызначэннем гэтых вякоў. 2. У чым асаблівасць датавання падзей на «стужцы часу» да нашай эры? 3. Колькі гадоў і поўных стагоддзяў працягваецца наша эра? Калі яна пачалася? 4. Што было раней: X ст. да н.э. альбо I ст. н.э.? 5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся каля VII ст. да н.э. Якімі з’яўляюцца пачатковая і канчатковая даты гэтага стагоддзя? 6. Да якога стагоддзя адносяцца наступныя гады: 1040 г. да н.э., 1120 г., 1410 г., 865 г. да н.э., 1500 г., 1999 г. да н.э., 2001 г.? 7. Пісьменнасць узнікла прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э. Колькі гадоў назад гэта было? 8. Даследаванні археолагаў на старажытным паселішчы сведчаць аб тым, што людзі пачалі жыць тут прыблізна 4 тыс. гадоў назад, а завяршылі — каля 500 г. да н.э. Колькі гадоў пражылі людзі на гэтым паселішчы? 9. Да якога тысячагоддзя адносіцца 2001 год?
    
    
    Раздзел I
    ЖЫХАРЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў КАМЕННЫМ ВЕКУ
    
    
    Тэмаі. НАЙСТАРАЖЫТНЕЙШЫЯ ЛЮДЗІ
    
    § 1. ПРАНІКНЕННЕ ЛЮДЗЕЙ НА ТЭРЫТОРЫЮ БЕЛАРУСІ
      Успомніце: 1. Другое і трэцяе правілы вы вучэння гісторыі. 2. Калі на тэрыторыі Бела русі з’явіліся найстаражытнейшыя людзі?
      Абледзяненне і спробы пранікнення людзей. На працягу існавання Зямлі перыядычна адбываліся пахаладанні, утвараліся ледавікі. Таўшчыня лёду на поўначы УсходнеЕўрапейскай раўніны, уключаючы Беларусь, дасягала 2 кіламетраў.
      Разрастанні ледавіка змяняліся яго адступленнямі. На абшары, з якога сходзілі ледавікі, утвараліся азёры, аднаўляліся рэкі. На ледавіковых адкладах вырасталі бярозавыя, асінавыя і яловыя лясы. Тут пасвіліся жывёлы. Яны прыстасоўваліся да халоднага клімату, які паступова цяплеў.
      Але потым, праз шмат гадоў, з новым наступленнем ледавіка пачыналася новае пахаладанне. Зноў змяняўся раслінны і жывёльны свет. Здаралася, што холад і вечная мерзлата ахоплівалі нават поўдзень Беларусі.
    Аднойчы халодны панцыр ледавіка сваім буйным языком ледзь не дасягнуў Чорнага мора. Тады пад лёдам апынулася ўся тэрыто1 5
    
    
    Паўночныя алені, якія вадзіліся ў вялікай колькасці ў Беларусі і на якіх шмат палявалі ў тыя часы
    
    рыя Беларусі. У астатніх выпадках ледавікі спыняліся на нашай зямлі.
      Паступова найстаражытнейшыя людзі сталі рассяляцца на цёплым поўдні Еўропы. А на тэрыторыю Беларусі людзі праніклі пазней. Чаму ж так здарылася? 3за аддаленага геаграфічнага палажэння Беларусі. А таксама таму, што тэрыторыя Беларусі была пакрыта ледавіком.
    
    16
    
      Прылады працы. Найстаражытнейшыя людзі рабілі прылады працы з крэменю. Крэмень, як усялякі камень, належыць да карысных выкапняў, а ў Беларусі ёсць яго радовішчы. Крэмень лёгка расшчапляецца на вострыя кавалкі.
      У канцы ледавіковага перыяду звычайнай прыладай працы былі востраканечнікі. Іх рабілі з кавалкаў крэменю. Адзін канец быў старанна завостраны. Процілеглы тупы канец служыў як бы ручкай. Востраканечнікам можна было лягчэй пракалоць і разрэзаць тоўстую скуру жывёлы. Ім можна было свідраваць адтуліны ў костках і драўніне. Часам востраканечнікі прымацоўваліся да палкі з дапамогай сухажылляў і смалы. Атрымліваліся прымітыўныя дзіды (коп’і).
    
    Найстаражытнейшыя крамянёвыя прылады, якія знойдзены ў Беларусі: а), б) скрабкі; в) востраканечнік
    
    2.   Зак. 413.
    
    1 7
    
    
       Найстаражытнейшыя людзі выкарыстоўвалі таксама скрабкі — прылады працы для апрацоўкі скур. Адна з такіх прылад працы знойдзена каля вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна на Гомельшчыне.
       У той час сустракаліся прылады працы з дрэва і костак. Гэта драўляныя дубіны— палкі з патаўшчэннем на канцы. Такія прылады (даўбешкі) рабіліся і з костак буйных жывёл. «Чалавек разумны» мог вырабляць розныя прылады працы. Гэта дазваляла яму выжыць у суровых умовах прыледавіковай, амаль бязлеснай, зоны.
    
       Пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі пачалося пазней, чым на поўдзень Еўропы,. Яны карысталіся каменнымі прыладамі працы — востраканечнікамі і скрабкамі, якія неаднаразова былі знойдзены ў Беларусі. Час, калі асноўныя прылады працы рабіліся з каменю, называецца каменным векам.
    
    
       1. Якім было прыроднае асяроддзе ў час абледзянення? 2. Разгледзьце малюнкі, змешчаныя ў гэтым параграфе, і апішыце аблічча найстаражытнейшых людзей. 3. Пакажыце на карце, дзе былі знойдзены найбольш старажытныя прылады працы з крэменю ў Беларусі.
       4. Апішыце па малюнках прылады працы найстаражытнейшых людзей. 5. Растлумачце, што такое каменны век, ледавік, крэмень, востраканечнік, скрабок.
    
    
    18
    
    
            § 2. ПЕРШЫЯ СТАЯНКІ ЛЮДЗЕЙ I IX ПОБЫТ
    
      Успомніце: 1. Чаму пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі адбылося пазней, чым на поўдзень Еўропы? 2. Якімі прыладамі працы карысталіся найстаражытнейшыя людзі?
    
      «Чалавек разумны сучасны». Прыкладна 40—35 тыс. гадоў назад на тэрыторыі Еўропы з’явіліся новыя людзі, якіх вучоныя называюць «чалавек разумны сучасны». Гэтыя людзі мелі тую ж форму чэрапа і ўсяго цела, як і сучасны чалавек. «Чалавек разумны» быў здольны разважаць, размаўляць і мэтанакіравана працаваць. Новыя людзі — нашы непасрэдныя продкі. Яны з’явіліся першапачаткова на поўдні Беларусі.
      Чалавек навучыўся прыстасоўвацца да суровых умоў ледавіковай эпохі. Для пасялення ён выбіраў узвышаныя і цяжкадаступныя мясціны. Тагачаснага чалавека прываблівала блізкасць вады, багацце жывёльнага свету, сухі грунт для жылля. Яго цікавіла зручная для палявання мясцовасць.
      Паселішчы і жыллё. Паселішчы людзей у Беларусі пераважна размяшчаліся на берагах буйных рэк — Прыпяці, Дняпра, Сожа. Месца пасялення першабытнага чалавека называюць стаянкай.
    
    
    1 9
    
    «Чалавек разумны сучасны»
       Доўгі час гісторыкі не ведалі, як выглядала самае старажытнае жыллё, зробленае рукамі чалавека. Аднак цяпер рэшткі старажытнага жылля знойдзены на многіх стаянках у Еўро
    
    20
    
    ne i Азіі. У Беларусі такіх стаянак дзве. Самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку знаходзіцца на Прыпяці каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна на Гомельшчыне. Яна існавала 24 тыс. гадоў да н.э.
       У той час уся навакольная тэрыторыя была амаль бязлеснай. Таму тагачасныя людзі пры пабудове жылля выкарыстоўвалі буйныя косткі мамантаў, іх чэрапы, іклы. У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, дзе гарэў агонь. Яно абкладвалася камянямі. Вогнішчы размяшчаліся і знадворку.
       Другая стаянка адкрыта на беразе Сожа каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна. Тут людзі жылі
    
    
    Выгляд жылля старажытных людзей (21 000 гадоў да н.э.)
    
    2 1
    
    21 тыс. гадоў да н.э. У Бердыжы выяўлены рэшткі двух паглыбленых у зямлю жыллёвых памяшканняў. Іх форма авальная, пасярэдзіне раскладвалася вогнішча.
        Ніжнія часткі жылля людзі ўмацоўвалі чарапамі і іншымі буйнымі косткамі жывёл. Жыллё пакрывалася шкурамі жывёл. Яно было падобнае на будан (шалаш).
       Побыт жыхароў. Крок за крокам паляпшаліся ўмовы жыцця старажытных людзей. Удасканаленне прылад працы спрыяла стварэнню запасаў ежы. Чалавек меў магчымасць больш працяглы час знаходзіцца на адным месцы.
       Чалавек паступова навучыўся здабываць агонь з дапамогай трэння сухога дрэва. Гэтых спосабаў было некалькі. Адзін з іх — атрыманне агню з дапамогай хуткага свідравання.
    
    Спосабы здабывання агню з дапамогай трэння сухога дрэва: скабленне, піленне, свідраванне
    
    2 2
    
    Старажытны спосаб здабывання агню, які яшчэ нядаўна ўжываўся некаторымі плямёнамі
    
    
    На агні людзі пачалі гатаваць ежу.
       Старажытным людзям станавілася жыць крыху лепш. Па падліках вучоных, калі раней да саракагадовага ўзросту дажываў толькі 1 чалавек са 100, то цяпер — 12. Але большасць людзей паміралі або гінулі, не пражыўшы 20 гадоў. Занадта небяспечнае было жыццё. Людзі гінулі заўчасна ад холаду, хвароб і няшчасных выпадкаў, ад ран, нанесеных дзікімі звярамі або
    
    ворагамі.
    
    
    23
    
        Ва ўмовах ледавіковай эпохі чалавек вымушаны быў будаваць сабе жыллё. На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытныя стаянкі каменнага веку выяўлены каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці.
    
    
        1. Колькі тысяч гадоў назад існавалі першыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі? Якой будзе дата, што паказвае, колькі тысяч гадоўда н.э. існавалі гэтыя стаянкі? 2. Якое значэнне ў жыцці старажытных жыхароў мела валоданне агнём? 3. Апішыце старажытнае жыллё людзей каменнага веку на тэрыторыі Беларусі. 4. Растлумачце, што такое стаянка. 5. Раскажыце, чаму стаянкі першабытных людзей з’явіліся менавіта на поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі.
    
    
            § 3. ЗАНЯТКІ СТАРАЖЫТНЫХ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ
    
      Успомніце: 1. Якую ролю адыгрывала паляванне ў жыцці найстаражытнейшых людзей? 2. На якіх звяроў яны палявалі?
    
      Віды гаспадарчай дзейнасці. Для задавальнення сваіх патрэб чалавеку былі неабходны мяса, шкуры, косткі жывёл. Дзе іх узяць? У прыроды, у час палявання. Паляванне — гэта пошук і праследаванне дзікіх звяроў і птушак з мэтай іх здабычы.
      3 на   бліжэннем ледавіка многія цеплалюбівыя жывёлы вымерлі. На іх месца прыйшлі
    
    
    24
    
    Крамянёвыя прылады працы з Бердыжа: а), б) нажы; е)скрабок
    
    шарсцістыя маманты і насарогі, алені, мядзведзі і інш. Нашы продкі былі ўжо тады здольнымі паляваць на буйных жывёл.
       Марай паляўнічых стаў мамант. Гэта выкапнёвы слон, рэшткі якога цяпер знаходзяць у глыбокіх пластах зямлі. Ён быў вышынёй да трох метраў і меў закругленыя іклыбіўні.
       Мамант для чалавека — крыніца вялікай колькасці мяса. Ён важыў некалькі тон. 3 костак маманта і яго магутных іклоў будавалі жыллё, якое накрывалі шкурамі. Косткі жывёл ішлі таксама на паліва. Выкапнёвыя маманты выяўлены ў Беларусі і нават у Мінску.
    Зброяй нашаму продку служылі завостраныя палкі, камяні, драўляныя дубіны, крамянёвыя востраканечнікі. Пазней людзі сталі ўжы2 5
    
    
    ваць колючую або кідальную зброю ў выглядзе доўгай палкі з вострым наканечнікам. Сёння яе называюць дзідай, ці кап’ём. Тады ж пачалі выкарыстоўваць і невялікае кап’ё — дроцік. 3 такой зброяй паляванне было магчыма пры непасрэдным сутыкненні са зверам.