• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі старажытных часоў

    Гісторыя Беларусі старажытных часоў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 117с.
    Мінск 2000
    107.13 МБ
    
       3 развіццём жывёлагадоўлі і земляробства надзвычай узрасла роля мужчыны ў гаспадар
    
    
    7 9
    
    чым жыцці абшчыны. Утварыліся вялікія бацькоўскія (патрыярхальныя) роды. З’яўляліся прыкметы маёмаснай няроўнасці. Паміж асобнымі абшчынамі, родамі і плямёнамі адбываліся сутычкі і войны. Для абароны ў час нападзення будаваліся гарадзішчы.
    
    
       1. Чаму ў бронзавым і раннім жалезным вяках у грамадстве ўзрастала роля мужчынскай працы? 2. Пра якую з’яву ў грамадскім жыцці сведчыць распаўсюджванне гарадзішчаў на Беларусі ў жалезным веку? 3. Апішыце па малюнку знешні выгляд гарадзішча. 4. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне старажытныя гарадзішчы. У якіх месцах яны знаходзяцца? Як іх называе мясцовае насельніцтва? 5. Растлумачце паняцці: бацькоўскі род, гарадзішча.
    
    
    
    Тэма 4. КУЛЬТУРА НАШЫХ ПРОДКАЎ
    
    
     § 12. НАРОДНЫЯ ВЕРАВАННІ I СВЯТЫ
    
    
      Успомніце: Чаму старажытныя людзі па
    
    кланяліся з’явам прыроды?
    
    
       Пакланенне з’явам прыроды ў Беларусі. Старажытнаму чалавеку свет у цэлым уяўляўся адушаўлёным. Наш продак верыў, напрыклад, што дрэвы маюць душу, валодаюць пачуццямі і могуць дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Па гэтай прычыне ён пакланяўся дрэвам. Асабліва
    
    
    80
    
    Знак Сонца, агню і дамашняга ачага — характэрны арнамент для індаеўрапейцаў на бронзавым упрыгажэнні III—IV стст. з Лукомля Чашніцкага раёна
    
    Гліняныя прасліцы для верацён з арнаментам, у якім адлюстравана Сонца (ад цэнтра адыходзяць прамяні)
    
    6. Зак. 413.
    
    8 1
    
    Вужовы кароль у сялянскай хаце
    
    шанаваўся дуб. Яму прыносілі ў ахвяру жывёл і птушак. Лічылася, што такім чынам можна заахвоціць, угаварыць дрэва дапамагчы людзям у будучых справах.
       Існаваў звычай пакланення вужам. Звычай— гэта правілы паводзін, якіх прытрымліваюцца людзі. У вужах бачылі добрых пасланцоў. Таму да іх звярталіся з малітвамі (просьбамі) аб 82
    
    
    хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам аб простым чалавечым шчасці.
      У беларусаў існуе шмат легенд пра ваўкоў. Яшчэ старажытнагрэчаскі гісторык Герадот запэўніваў, што людзі з плямён неўраў, якія жылі паблізу ракі Прыпяці, былі чараўнікамі. Кожны з іх ператвараўся хоць адзін раз у год на некалькі дзён у ваўка. Такі пярэварацень меў сваю назву — «ваўкалак».
      На тэрыторыі Беларусі быў вельмі шырока распаўсюджаны культ пакланення камяням. Людзі называлі іх «Кравец», «Змееў камень», «Чортаў ступень». Лічылася, што ўсе яны маюць магічную сілу, лечаць хворых.
      Народныя абрады і святкаванні земляробаў. Магутныя нязведаныя сілы прыроды здаўна выклікалі ў чалавека не толькі страх, але і імкненне падпарадкаваць іх, прымусіць служыць сабе.
      Каб забяспечыць высокі ўраджай, дабрабыт сям’і, захаваць жывёлу, выконваліся розныя тайныя абрады. Абрад— гэта пэўныя дзеянні, у якіх праяўляюцца вераванні людзей. Разгледзім некаторыя народныя абрады і святкаванні.
      Каляды — пачатак святкавання ў гонар зімовага сонцастаяння. Сонцастаянне — гэта той момант, калі дзень пачынае памяншацца ці, наадварот, павялічвацца. Паводле народнага
    
    83
    
    Абрад здабывання «жывога» агню, які паводле народных вераванняў мае ўласцівасць ахоўваць чалавека ад шматлікіх бедстваў
    
    
    выразу, «ад Каляд Сонца паварочваецца на лета», гэта пачатак новага жыцця, аднаўлення прыроды. (Успомніце, чаму адбываецца змена вышыні Сонца, якая з 22 снежня да 22 чэрвеня ўзрастае, а затым змяншаецца.)
       На Каляды праводзілі ігрышчы. Танцавалі, гулялі, слухалі казкі, адгадвалі загадкі, спявалі песні. Вечарам моладзь хадзіла па вёсцы з віншаваннем. Усе сабраныя пачастункі дзялілі каляднікам пароўну.
       Масленіца — старажытнае свята, прысвечанае провадам зімы і сустрэчы вясны. На свята пяклі бліны, аладкі. Вадзілі карагод, спявалі веснавыя песні.
       Купалле — найбольш папулярнае летняе свята. Яго гісторыя пачынаецца з каменнага веку. Паходжанне купальскіх святкаванняў звязана з шанаваннем Сонца і раслін.
    
    
    84
    
       Распальвалася агнішча. Каля яго частаваліся абрадавай стравай. Моладзь пераскоквала цераз агонь. Ён лічыўся ачышчальным ад злых духаў. Купалле — свята моладзі і кахання.
    
    
    Старажытнае народнае свята
    
    8 5
    
       Народныя вераванні і святы звязаны з пакланеннем з’явам прыроды, клопатам аб зямлі і ўраджаі. Яны з’яўляюцца сапраўдным багаццем культуры беларускага народа.
    
    
       1. Якім з’явам прыроды пакланяўся старажытны чалавек (назавіце 3—4 прыклады). 2. Пералічыце народныя святы старажытных земляробаў, якія вам вядомы, і растлумачце іх назвы. 3. Як вы разумееце народны выраз «ад Каляд Сонца паварочваецца на лета»? Што такое сонцастаянне? 4. Як нашы продкі святкавалі Купалле? 5. Падрыхтуйце паведамленне аб адным з народных святкаванняў.
    
    
            § 13. БЫТАВЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ
    
      Успомніце: Што такое абрады?
    
       Шлюбнасямейныя абрады. У родавай абшчыне маладому чалавеку можна было жаніцца толькі з дзяўчынай з другога роду. Мужчыны аднаго роду бралі нявест з другога роду, a сваіх маладых сваячак туды аддавалі замуж.
       3 распадам родавых абшчын паступова ўсталёўвалася аднашлюбная сям’я. Яна больш трывала аб’ядноўвала мужа і жонку. Аднак становішча жонкі ў сям’і пагоршылася. У мужчыны заўсёды была перавага, напрыклад, мужчына меў больш маёмасці, чым жанчына.
      Уступленне ў шлюб лічылася надзвычай
    
    
    86
    
    важнай падзеяй у жыцці маладых людзей. У тыя часы зарадзіліся такія віды шлюбу, як «умыканне» (выкраданне) і «купляпродаж» нявесты. Малады мужчына адпраўляўся здабываць сабе жонку з другога роду. Пазней гэты звычай быў заменены шлюбам па дамоўленасці. Пасланцы маладога (сваты) дамаўляліся з бацькам маладой аб шлюбе і памеры выкупу. Праз некаторы час адбывалася вяселле.
      Маладую ўсаджвалі на звярыную шкуру. Гасцям раздавалі вясельны «калач» (каравай). Каравай — вельмі старажытны звычай, вядомы яшчэ індаеўрапейцам. Маладая развязвала мужу абутак. Гэта было прыкметай таго, што яна дае згоду поўнасцю падпарадкоўвацца свайму суджанаму. Вяселле з вельмі даўніх часоў суправаджалася карагодам, песнямі і рознымі маскарадамі.
      Выхаванне дзяцей. У першабытныя часы дзецям прывіваліся такія рысы, у якіх было зацікаўлена грамадства. Сэнс выхавання зводзіўся да наступных норм: павага да старэйшых і безагаворачнае падпарадкаванне ім, павага да жанчыны, гатоўнасць да ахвяры ў інтарэсах роду і племені, мужнасць і сціпласць, любоў да сваіх дзяцей.
       Парушальнікаў існуючых правіл грамадства жорстка карала, у некаторых выпадках нават смерцю.
    
    8 7
    
       Выхаваўчае значэнне мелі нават гульні. Асабліва стральба з лука, чым займаліся і хлопчыкі і дзяўчынкі. Калі яны дасягалі поспехаў, прымянялі свае навыкі ў практычным жыцці.
    
    
    Дзеці вучацца страляць з лука
    
    88
    
      Пахавальныя абрады. Звычай пахавання звязаны з узнікненнем вераванняў старажытных людзей аб тым, што душа памёршага працягвае сваё існаванне і пасля смерці чалавека. 3 аднаго боку, памёршага баяліся, ён выклікаў страх, з другога — яго імкнуліся задобрыць, улагодзіць, упрасіць не пакідаць родзічаў.
      Найбольш распаўсюджанымі былі два абра
    
    
    Рэчы з багатага курганнага пахавання бронзавага веку каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна: крамянёвыя наканечнікі стрэл, бронзавая сякера і наканечнік дзіды
    
    
    89
    
    ды. Па першаму абраду цела памёршага змяшчалася ў яму, ці, як кажуць, закопвалася ў зямлю. Яго клалі галавой на захад, тварам да ўзыходзячага сонца. Паводле другога абраду памёршага спальвалі на агні. Агонь лічылі свяшчэннай сілай. Яму і аддавалі нябожчыка.
       Старажытныя людзі верылі, быццам бы памёршаму «на тым свеце» неабходна ўсё, чым ён карыстаўся пры жыцці. Таму нябожчыку клалі яго рэчы, якія нібыта патрэбныя ў «замагільным жыцці». Гэта былі ўпрыгажэнні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку.
       На тэрыторыі Беларусі існаваў звычай насыпаць над магіламі курганы. Кургая — гэта насып з пяску ці з іншага грунту. Сярэдняя вышыня кургана складала 1—2 метры.
    
       3 усталяваннем аднашлюбнай сям’і зарадзіліся пэўныя шлюбнасямейныя адносіны. Клопат аб дзецях і іх выхаванне сталі абавязковымі нормамі (правіламі) у чалавечым грамадстве. З’яўленне веры людзей у бессмяротнасць душы паўплывала на пахавальныя абрады.
    
    
        1. Якія звычаі існавалі ў старажытнасці ў час вяселля? 2. Растлумачце, што такое ўмыканне. 3. Што такое купляпродаж нявесты? 4. Якія рысы прывіваліся дзецям у старажытным грамадстве? 5. Якімі былі пахавальныя абрады?
    
    90
    
    
            § 14. РАЗВІЦЦЁ СТАРАЖЫТНАГА МАСТАЦТВА
    
      Успомніце: Што такое «статуэтка», «арнамент»?
      Вырабы старажытных майстроў. У старажытныя часы асаблівае значэнне мела арнаментаванне гліняных пасудзін. 3 распаўсюджаннем жывёлагадоўлі і земляробства звязана з’яўленне такіх арнаментаў, як круг, ромб, крыжападобныя фігуры. Гэтыя знакі былі сімваламі Сонца, Зямлі, урадлівасці, вечнасці прыроды, яе кругавароту.
      У жалезным веку рабілі фігуры жывёл з гліны. Гліняныя статуэткі коней археолагі знайшлі на гарадзішчах у Гомельскай вобласці. Яны сведчаць аб шанаванні прыручанага каня.
      Тады жанчыны любілі аздабляць сябе, вопратку. У гэты час рабіліся бранзалеты ў вы
    
    
    
    
    
    Гліняная статуэтка каня, якая зроблена 2000 гадоў назад і знойдзена на Гарошкаўскім гарадзішчы Рэчыцкага раёна
    
    9 1
    
    Бронзавыя бранзалеты, якія ўжывалі праславянскія плямёны 3000 гадоў назад, выпадкова знойдзеныя каля в. Здзітава Бярозаўскага раёна на Брэстчыне
    
    
    
    
    глядзе вялікага кольца, якое насілася вышэй кісці рукі. Былі распаўсюджаны металічныя ўпрыгажэнні — шпількі (фібулы) для зашпільвання верхняга адзення тыпу плашчоўнакідак. Вырабляліся шпількі з кавалкаў дроту. Іх знешняя паверхня часта аздаблялася ўзорам.
      Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі, якія выраблялі старажытныя майстры. Іх насілі, як каралі. Называюць падвескі лунніцамі, таму што яны нагадваюць сярпок Месяца (Луны). У сярэдзіне кожнага вырабу былі невялікія паглыбленні. Яны запаўняліся шклопадобнай масай чырвонага колеру, якая называ
    
    
    
    Шпілька (фібула) з в. Чаплін
    Лоеўскага раёна (каля 2000 гадоў назад)
    
    9 2
    
    Бронзавая падвескалунніца з чырвонай эмаллю са старажытнага паселішча каля в. Адаменка Быхаўскага раёна
    
    
    
    ецца эмаллю. Многія ўпрыгажэнні адыгрывалі ролю амулетаў, якія быццам засцерагалі яго ўладальніка ад небяспекі.