• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі старажытных часоў

    Гісторыя Беларусі старажытных часоў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 117с.
    Мінск 2000
    107.13 МБ
      3.  Месцы першых стаянак чалавека каменнага веку на тэрыторыі Беларусі.
      4.  Буйныя рэкі, уздоўж якіх сяліліся нашы продкі.
      5.  Асноўныя напрамкі засялення тэрыторыі Беларусі старажытнымі людзьмі.
      II.  Адзначце на «стужцы часу»:
      1.  Час узнікнення самых старажытных стаянак чалавека каменнага веку на тэрыторыі Беларусі.
      2.  Працягласць каменнага веку на тэрыторыі Беларусі з дапамогай азначэнняў «тыс. гадоў да н. э.» і «тыс. гадоў назад».
      III.  Выпішыце ў адпаведныя слупкі табліцы і растлумачце змест наступных тэрмінаў, паняццяў, назваў: збіральніцтва, гарпун, дзіда, каменная сякера, род, рыбалоўства, скрабок, паляванне, востраканечнік, старэйшына, племя, «чалавек разумны», ганчарства, ледавік, арнамент, бубен, будан, першабытны статак.
    
    Матэрыяльная куль  
    тура (прылады пра  
    цы, жыллё, гаспа   
    дарчая дзейнасць)   
    Духоўная культура   
    (вераванні, упрыга 
    жэнні, прадметы ма 
    стацтва)            
    Развіццё чалавека і 
    супольнасці людзей  
    
      IV.   Запоўніце і растлумачце наступны «лагічны ланцужок»:
    
    ФОРМА СУПОЛЬНАСЦІ (КАЛЕКТЫЎ)
    
    ПЕРШАБЫТНЫ ЧАЛАВЕЧЫ СТАТАК
    
      V.   Выканайце наступныя заданні на развіццё гістарычнага мыслення:
      1.   Паспрабуйце растлумачыць, якім чынам прыродныя з’явы паўплывалі на развіццё першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі.
      2.   Паразважайце, чаму гаспадарка ў час каменнага веку магла быць толькі спажывецкай (прысвойваючай).
      3.   Растлумачце, чаму нашы продкі гуртаваліся ў роды, плямёны, супольна працавалі, мелі
    
    52
    
    агульную маёмасць і былі раўнапраўнымі паміж сабой.
      4.   Паразважайце над прычынамі ўзнікнення ў нашых продкаў рэлігійных уяўленняў.
      VI    . Знайдзіце свой населены пункт (раён, вобласць) на карце Беларусі. Адкажыце на наступныя пытанні па гістарычнаму краязнаўству:
      1.   Прыблізна калі адбывалася засяленне вашай тэрыторыі найстаражытнейшымі людзьмі?
      2.   Якія сляды існавання найстаражытнейшых людзей выяўлены ў вашай мясцовасці?
      3.   Уявіце сябе ў ролі наведвальніка сваіх родных мясцін у найстаражытнейшыя часы. Сфармулюйце свае ўражанні на аснове ведання асаблівасцей у жыцці тагачасных і сучасных жыхароў вашага краю. Звярніце ўвагу на прыкметы падзелу працы, мастацкія вырабы, адносіны паміж супляменнікамі. Наведайце агульны сход племені. Паспрабуйце паўдзельнічаць у прыняцці рашэння, задаць пытанні сваім далёкім продкам.
    
    Раздзел II
    ЖЫХАРЫ БЕЛАРУСІ Ў БРОНЗАВЫМ I ЖАЛЕЗНЫМ ВЯКАХ
    
    
    Т э M a 3. СТАРАЖЫТНЫЯ ЖЫВЁЛАВОДЫ I ЗЕМЛЯРОБЫ
    
            § 8. РАССЯЛЕННЕ ІНДАЕЎРАПЕЙСКІХ ПЛЯМЁН
    
      Успомніце: Хто з’ яўляўся агульнымі продкамі сучасных беларускага, рускага, украінскага народаў?
    
      Індаеўрапейцы. Прыкладна 4,5 тыс. гадоў назад шматлікія плямёны жывёлаводаўвандроўнікаў рассяліліся на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі ад ніжняй Волгі да Рэйна. Гэта былі індаеўрапейцы. Першапачаткова яны жылі ў Малой Азіі побач з Іранам.
      Індаеўрапейскія плямёны таксама праніклі на тэрыторыю Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі і Цэнтральнай Еўропы. Пазней індаеўрапейцы змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Адна іх група аформілася ў балтаў, другая — у славян, трэцяя — у германцаў. Балты — гэта продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Славяне — продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, чэхаў, балгар, сербаў. Германцы — продкі сучасных немцаў, англічан, шведаў і іншых народаў.
      Такім чынам, у глыбокай старажытнасці продкі шматлікіх народаў Еўропы жылі бліжэй адзін да аднаго. Іх лёс быў адзіным. Мовы так
    
    
    55
    
    Схема размяшчэння індаеўрапейцаў
    
    сама былі больш падобнымі, чым цяпер. Але паступова народы далёка разышліся. Яны змешваліся з іншымі плямёнамі. У выніку стварылася тая разнастайнасць народаў Еўропы, якую мы назіраем цяпер.
       Рассяленне праславян у Еўропе. Прарадзімай славян, месцам іх пачатковага пражывання лічаць шырокі абшар. Ён ахоплівае вярхоўі рэк Одры (Одэра), Віслы, Днястра і часткова Прыпяці. (Знайдзіце на карце гэтыя рэкі.) Продкі старажытных славян (іх называюць праславянамі) паступова распаўсюдзіліся на значныя прасторы Еўропы.
    
    
    56
    
    Тэрыторыя рассялення славян каля 2000 гадоў назад
    
       Праславяне займаліся жывёлагадоўляй, якая зрабілася асноўнай і надзейнай крыніцай атрымання мяса, малака, шэрсці. На тэрыторыі Беларусі знаходзяць каменныя свідраваныя баявыя сякеры. Яны сведчаць аб частых сутыкненнях паміж родамі і плямёнамі зза пашы ў II тысячагоддзі да нашай эры.
    Разам з жывёлагадоўляй пашыралася і
    
    5 7
    
    Выгляд уязных варот паселішча праславян (Польшча)
    
    земляробства. Ураджай збіралі невялікімі сярпамі. Жанчыны пралі лён і воўну. Іншы раз вучоныяархеолагі пры раскопках праславянскіх помнікаў знаходзяць рэшткі невялікіх круглых свяцілішчаў, звязаных з культам бога ўраджаю.
    
    58
    
       Праславяне мёртвых хавалі як шляхам спальвання, так і простага пахавання ў магілах. Над магіламі часам насыпалі курганы.
       Групы плямён жалезнага веку. На тэрыторыі Беларусі прыкладна 2,5 тыс. гадоў назад у раннім жалезным веку склаліся некалькі новых вялікіх груп плямён. Адна група плямён жыла ў Паўднёвай Беларусі.
       У Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі жылі плямёны, адметнай рысай культуры якіх быў гліняны посуд. Яго знешняя паверхня пакрывалася штрыхамі. Вучоныя прыйшлі да высновы, што гэтыя плямёны належалі да балтаў. Таму шматлікія назвы рэк і азёраў на тэрыторыі Беларусі захавалі карані, якія ёсць у балцкіх (літоўскай і латышскай) мовах. Адсюль назвы Волча, Гайна, Друць, Нача, Эса і інш.
       Славяне на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі з’явіліся пазней. Яны выцеснілі балтаў або змяшаліся з імі. Новае насельніцтва карысталася старымі назвамі рэк і азёраў. Так вельмі старажытныя назвы дажылі да нашых дзён.
    
       У выніку рассялення індаеўрапейцаў і перамешвання іх з мясцовым насельніцтвам сфарміраваліся праславянскія плямёны — далёкія продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, чэхаў, балгар, сербаў і іншых наро
    
    59
    
    day. Славяне, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі пазней, паступова выцеснілі жыўшыя тут балцкія плямёны або змяшаліся з імі, што пазней паўплывала на паходжанне беларусаў.
    
    
      1. Я кія групы плямён аформіліся ў выніку перамешвання індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам? 2. Продкамі якіх сучасных народаў былі праславяне? 3. Якая тэрыторыя лічыцца прарадзімай славян? 4. На аснове чаго археолагі зрабілі вывад аб прыналежнасці часткі старажытнага насельніцтва Беларусі да балтаў? 5. Растлумачце паняцці: індаеўрапейскія плямёны, прарадзіма славян, праславяне.
    
    
            § 9. ПЕРАХОД АД СПАЖЫВЕЦКАЙ ДА ВЫТВОРЧАЙ ГАСПАДАРКІ
    
      Успомніце: 1. Якія віды гаспадарчай дзейнасці людзей існавалі ў каменным веку? 2. Якімі былі заняткі людзей каменнага веку?
    
      Узнікненне жывёлагадоўлі. Старажытны чалавек доўгі час задавальняўся тым, што яму давала прырода. Аднак паляванне і збіральніцтва не маглі пракарміць вялікую колькасць людзей. Старажытныя людзі часта і падоўгу галадалі. У першую чаргу ад голаду паміралі дзеці і старыя. Таму людзі імкнуліся знайсці сабе больш устойлівыя крыніцы здабывання ежы.
    
    
    60
    
    Лясны тарпан (конь), прыручаны чалавекам
    
      Людзі пачалі прыручаць жывёл. Першым прыручылі сабаку. Спачатку яго мяса выкарыстоўвалі для ежы. Потым свойская жывёла стала надзейным сябрам і памочнікам паляўнічага. Сабака папярэджваў аб небяспецы і высочваў звяроў.
      Часам паляўнічыя прыносілі з сабой маладых звяркоў, якіх даглядалі на стаянках. Пазней людзі заўважылі, што жывёлы пачалі размнажацца ў няволі. Народжаныя на стаянках
    
    61
    
    цяляты і ягняты станавіліся зусім свойскімі. Іх можна было пасвіць паблізу паселішчаў і выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах.
       Людзі перайшлі да развядзення жывёл у хатніх умовах. Асабліва хутка асвойваліся ў няволі свінні. Лясы Беларусі тады былі багаты дзікамі. Магчыма, свіння была першай пасля сабакі свойскай жывёлай.
    
    ПАЛЯВАННЕ
    
    ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
    
      3 палявання ўзнікала жывёлагадоўля. Першымі пачалі пераходзіць да жывёлагадоўлі жыхары Паўднёвай Беларусі. Яны разводзілі пераважна буйную рагатую жывёлу, свіней і коней. Пераход да жывёлагадоўлі адбываўся
    
                      за 3 тыс. гадоў да н. э.
         Жывёлагадоўля зрабіла чалавека больш незалежным ад навакольнага асяроддзя. Ён меў гатовыя
    
    
    
    
    Збор ураджаю дзікарослых культур з дапамогай касцянога сярпа з вострымі крамянёвымі ўкладышамі (4000 гадоў назад)
    
    
    6 2
    
    запасы харчавання. Быкоў і коней чалавек стаў выкарыстоўваць як рабочую (цяглавую) сілу.
      Першыя земляробы. Земляробства з’явілася на тэрыторыі Беларусі амаль адначасова з жывёлагадоўляй. Яно ўзнікла са збіральніцтва і спачатку стала вядома на Палессі.
    
    ЗБІРАЛЬНІЦТВА
    
    ЗЕМЛЯРОБСТВА
    
       Пра заняткі земляробствам сведчаць адпаведныя прылады. Археолагі выявілі на паселішчах таго часу матыкі і сярпы.
       Нашы продкі рыхтавалі пад пасевы невялікія ўчасткі ў поймах рэк. Апрацоўка зямлі ажыццяўлялася з дапамогай матык. Такое земляробства называецца магычным.
    
    Апрацоўка зямлі з дапамогай матык
    
    63
    
    Баранасукаватка (па даных этнаграфіі)
    
       Зусім іншым было падсечнаагнявое земляробства. Падсека, або ляда, — участак, на якім высякаўся лес. Высахлыя дрэвы спальваліся. У попел сеялі зерне і баранавалі поле кавалкам сукаватага дрэва. Такая прылада называлася баранойсукаваткай. Першыя дватры гады збіралі добры ўраджай. Праз некалькі
    
    
    
    Драўлянае рала, якое знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага раёна
    
    
    64
    
    гадоў для пасеву патрэбна было рыхтаваць новы ўчастак.
       Ураджай збажыны зжыналі крамянёвымі сярпамі. Іх выраблялі з драўляных ці касцяных апраў, у якіх замацоўваліся крамянёвыя ўкладышы.
       Праца земляроба стала больш выніковай, калі пры апрацоўцы зямлі для ўзрыхлення (разворвання) глебы пачало выкарыстоўвацца драўлянае рала. Узнікла ворыўнае земляробства.
       Рала рабілася з дубовага ствала з сукам, які ўтвараў ральнік (паўзун). Такое рала знойдзена ў тарфяніку паблізу вёскі Капланавічы Клецкага раёна. Драўлянымі раламі рана пачалі карыстацца на поўдні Беларусі, дзе глебы больш урадлівыя. Рала цягнуў бык ці конь.
    
    
    
    УЗНІКНЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ЗЕМЛЯРОБСТВА
    
    МАТЫЧНАЕ
    
    ПАДСЕЧНААГНЯВОЕ