• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі старажытных часоў

    Гісторыя Беларусі старажытных часоў


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 117с.
    Мінск 2000
    107.13 МБ
       Пасля адыходу ледавіка людзі пачалі займацца збіральніцтвам. Палкамі і вострымі камянямі выкопвалі карані і клубні, якія былі прыгодны для ежы.
       Асноўны від збіральніцтва на Беларусі — нарыхтоўка лясных пладоў: ягад, грыбоў, лясных яблыкаў і груш, арэхаў, бярозавага соку.
    
      Спосабы палявання. Прыёмы палявання былі разнастайнымі. Месцазнаходжанне звера выяўлялі па яго слядах. Добры вынік быў зімою, асабліва на першым снезе, а летам на вільготнай зямлі. (Растлумачце чаму.)
      Найбольш пашыранай была аблава з загонам, якая бытуе і ў наш час. У мінулым загоншчыкі гналі жывёл у дрыгву, у глыбокія яры са стромкімі схіламі. Паляванне вялося
    
    26
    
       Паляванне на маманта: аблава з загонам у дрыгву вялікімі групамі людзей. Ужываўся агонь для запалохвання звяроў. Загнаўшы магутнага звера ў балота або роў, людзі дабівалі яго там камянямі і дзідамі.
       Паляванне было заснавана на веданні нораваў, звычак і паводзін звяроў. Людзі заўважылі, што алень вельмі цікаўны. Паляўнічыя пачалі прывабліваць яго надзетымі на галаву рагамі.
    
    
    2 7
    
    Паляванне першабытных людзей на мядзведзя
    Так паўночныя народы палююць на аленя і ў наш час.
       Прыродны падзел працы. Паляванне было справай мужчыны. Жанчына карміла дзіцё і несла яго на спіне. У такім стане яна не магла быць добрым памочнікам мужчыну на паляванні. Жанчына даглядала дзяцей, вяла хатнюю гаспадарку, падтрымлівала агонь у ачагу, займалася збіральніцтвам і рабіла яшчэ многае іншае.
       Дзеці ўжо з маленства збіралі зерне, плады, дапамагалі дарослым.
       Старыя людзі перадавалі маладым свой жыццёвы вопыт, захоўвалі тагачасныя звычаі і абрады.
       Такім чынам, у каменным веку існаваў прыродны падзел працы паводле полу (паміж муж
    
    28
    
    чынамі і жанчынамі) і паводле ўзросту (паміж дарослымі, дзецьмі і старымі).
    
      Першымі заняткамі найстаражытнейшых жыхароў сталі паляванне і збіральніцтва. Гэтыя заняткі называюць відамі гаспадарчай дзейнасці. Пры вядзенні гаспадаркі сярод паляўнічых і збіральнікаў узнікае прыродны падзел працы паводле полу і ўзросту.
    ў 1. Якімі былі спосабы палявання? 2. На якіх звяроў • палявалі? 3. Складзіце апавяданне пра паляванне першабытных людзей. Выкарыстайце ілюстрацыі ў параграфе. 4. Чаму менавіта паляванне было асноўным заняткам насельніцтва ў каменным веку? 5. Растлу: мачце паняцці: збіральніцтва, паляванне, прыродны падзел працы. 6. Як вы мяркуеце, чаму ўзнік падзел працы паміж старажытнымі людзьмі? Сваю думку растлумачце.
    
    Т э м a 2. ЖЫЦЦЁ СТАРАЖЫТНЫХ ЛЮДЗЕЙ У ПАСЛЯЛЕДАВІКОВЫ ПЕРЫЯД
    
            § 4. ПАСТУПОВАЕ ЗАСЯЛЕННЕ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    
       Успомніце: 1. Які ўплыў мела пацяпленне на Зямлі на жыццё людзей у Еўропе? 2. Для чаго людзі пачалі выкарыстоўваць дзіду і дроцік?
    
    
    29
    
       Засяленне далін рэк. Апошні ледавік адступіў з тэрыторыі нашай краіны 15—13 тыс. гадоў назад. Паступова клімат рабіўся больш цёплым. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі.
       Шматлікімі статкамі блукалі па дрымучых лясах зубры, туры, ласі. На зялёных лугах пасвіліся табуны дзікіх коней. У паветры ляталі чароды птушак. Прыродныя багацці Беларусі прываблівалі старажытных людзей.
    
    
    Каменны век у Беларусі
    
    зо
    
    
       Чалавек зрабіў чарговую спробу рассяліцца па далінах Дняпра, Прыпяці, Сожа. Нарэшце роўныя прасторы ўздоўж рэк, іх даліны былі заселены плямёнамі паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў. Яны буДавалі драўлянае жыллё — буданы конусападобнай формы.
       6—5 тыс. гадоў назад кліматычныя ўмовы на тэрыторыі Беларусі яшчэ больш палепшыліся. Людзі пераходзілі на аселы спосаб жыцця. Іх паселішчы знаходзіліся на берагах рэк, азёраў ці на прыбярэжных пясчаных невялікіх пагорках — дзюнах.
       Стаянкі таго часу нярэдка размяшчаліся групамі блізка адна ад адной. Памеры іх былі невялікія: некалькі паўзямлянак (такім быў новы тып жылля людзей) будавалася на ўзвышаным беразе ракі або возера.
       Новыя вынаходніцтвы. У лясах, балотах, рэках і азёрах заўсёды было дастаткова дзічыны і рыбы. Для таго каб здабыць лася або аленя ў лясной чашчобе ці забіць хуткага зайца, асцярожную птушку, патрабаваліся новыя прылады палявання.
       Вельмі зручнай прыладай для гэтага стаў лук. Яго вынайшлі прыкладна 12 тыс. гадоў назад. Стрэлы былі драўляныя. Яны мелі каменны наканечнік. Страляць з лука можна было на 80—100 метраў. Старажытныя людзі смела палявалі з ім на драпежных звяроў,
    
    з 1
    
    Каменныя сякеры, якія прымацаваны да драўляных ручак на ляту білі гусей, качак, чапляў і іншых птушак.
       У канцы каменнага веку часцей ужывалася каменная сякера. Спачатку сякеры былі вельмі прымітыўныя. Людзі бралі кавалак каменю і аббівалі яго, пакуль не атрымлівалася нешта падобнае на клін. Тупым канцом яго ўстаўлялі ў расшчэпленую палку або проста прывязвалі да яе. Пазней аббіты камень пачалі шліфаваць на каменнай пліце, на якую падсыпалі мокры пясок.
       He адной каменнай сякерай абыходзіўся тады чалавек. У яго было ўжо нямала іншых каменных прылад. Людзі ведалі зерняцёрку. Зерняцёрка — вялікі плоскі камень, на якім жанчыны меншым каменем расціралі цвёрдыя карані і зерне, расколвалі арэхі, драбілі косці жывёл. Клубні і карані спачатку вымочвалі ў вадзе, а затым падпякалі на вогнішчы.
    
    3 2
    
    Размол зярнят на зерняцёрцы
    
    Цясла, з дапамогай якой выдзёўбвалі лодкі (чаўны)
    
    
    
       З’яўленне глінянага посуду. Выраб гліняных пасудзін на Беларусі пачаўся звыш 6 тыс. гадоў назад. Да гэтага жыхары карысталіся драўляным посудам, які быў абмазаны глінай.
    
       Аб вырабе глінянага посуду сведчаць яго абломкі, знойдзеныя на шматлікіх стаянках канца каменнага веку. Спачатку посуд быў грубы і нетрывалы. Яго выраблялі ў кожным паселішчы. Паверхня пасудзін старанна загладжвалася. Яны пакрываліся ўзорамі (арнаментам),
    
    
    Арнаментаваны гаршчок з вострым дном
    
    3. Зак. 413.
    
    33
    
    прасушваліся на паветры, абпальваліся на адкрытым вогнішчы.
       Гаршкі таго часу мелі вострае дно. Тады людзі не ведалі яшчэ сталоў. Посуд з вострым дном добра стаяў на земляной падлозе жылля і ў вогнішчы. Ён зручна ўстанаўліваўся ў пяску ў час вандраванняў.
       Гліняны посуд значна палепшыў умовы жыцця чалавека. Цяпер ён мог варыць ежу і больш надзейна захоўваць харчовыя запасы. Посуд служыў і для піцця.
    
    
       Пасля адступлення ледавіка першабытныя плямёны паступова асвойвалі даліны рэк. У людзей з’явіліся новыя вынаходніцтвы: лук і стрэлы, каменная сякера, зерняцёрка. Распаўсюдзіўся гліняны посуд, які стаў для чалавека вельмі неабходным.
    
    ў 1. Чаму пасляледавіковы перыяд называюць «часам • лука і стралы»? 2. Пакажыце на карце важнейшыя напрамкі рассялення людзей у пасляледавіковы перыяд. 3. Для чаго першапачаткова выкарыстоўвалася 34
    
    
       зерняцёрка? 4. Якое значэнне мела вынаходніцтва глінянага посуду? 5. Як выглядалі найбольш старажытныя гліняныя пасудзіны? 6. Растлумачце, што такое арнамент.
    
            § 5.     ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
    
       Успомніце: 1. Якія спосабы палявання існавалі ў ледавіковы перыяд? 2. 3 дапамогай якіх прылад працы людзі займаліся збіральніцтвам?
    
       Існаванне першабытных людзей за кошт прыроды. У каменным веку чалавек мог існаваць толькі дзякуючы прыродзе. Нашы далёкія продкі атрымлівалі ад яе ўсё неабходнае. Яны ў пасляледавіковы перыяд займаліся паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Людзі, якім тады давялося жыць на беларускіх землях, не ведалі ні земляробства, ні жывёлагадоўлі.
    
    
    Апрацоўка крэменю
    
    Спосаб лепкі гаршка з гліны
    
    35
    
      Асаблівасцю каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называецца слажывецкім, або прысвойваючым. Ён дапамагаў людзям выжыць і паступова ўзняцца на новую гістарычную ступень свайго развіцця.
      Асобныя віды промыслаў. Промыслві — гэта заняткі, здабыванне сродкаў існавання. Сярод іх, напрыклад, рыбалоўства, бортніцтва (здабыванне мёду дзікіх пчол), лоўля птушак.
      Роля рыбалоўства ўзрасла неўзабаве ў пасляледавіковы перыяд, калі клімат зрабіўся больш цёплым і вільготным. У канцы каменнага веку рыбалоўства стала найбольш надзейнай крыніцай здабывання ежы. Нашы далёкія продкі ведалі розныя спосабы лоўлі рыбы. Яе маглі лавіць проста рукамі. Рыбу і ракаў лавілі ў норах, на мелях, у лужынах пасля спаду паводкавай вады.
      Для рыбалоўства выкарыстоўвалі лодкі (чаўны). Яны выдзёўбваліся з суцэльнага ствала дубу ці хвоі. Вясной, калі рыба ішла ў больш ціхія месцы на нераст (адкладванне ікры), яе білі гарпунамі з лодак. Гарпун — кідальная зброя для палявання на звяроў і рыб. Востры зубчасты наканечнік рабіўся з каменю ці косці і быў змацаваны з драўляным дзяржаннем.
    
    36
    
    Рыбалоўныя кручкі, якія зроблены з касцяных пласцінак, знойдзеныя пры раскопках стаянак у Беларусі
    
       Невялікія рэчкі перагароджвалі плятнямі з галінак. У плятні рабілася адтуліна для сеткі, у якую трапляла рыба. У канцы каменнага веку для лоўлі рыбы выкарыстоўва
    
    лі вуды. Вучоныя знайшлі на стаянках самыя разнастайныя па форме і памерах рыбалоўныя кручкі. Яны выразаліся з тонкіх касцяных пласцінак.
       Са старажытных часоў чалавеку быў вядомы мёд. Чалавек браў яго ў пчаліным гняздзе, якое выпадкова знаходзіў у дупле дрэва. Пры гэтым знішчалася пчаліная сям’я. Пазней чалавек навучыўся ахоўваць і даглядаць дзікіх пчол у выяўленых дуплах. Так узнікла бортніцтва.
       3 дапамогай самалоўных прыстасаванняў сіла (пятлі) і сетак (перавесаў) лавілі птушак. Сеткі плялі з суканых нітак. Ніткі рабілі з лыка — маладой кары ліпы ці лазы, садранай доўгай вузкай паласой.
    
    37
    
       Першабытныя шахцёры. Непадалёку ад Ваўкавыска, там, дзе цяпер знаходзіцца пасёлак Краснасельскі, 4 тыс. гадоў назад бераг ракі быў добра знаёмым месцам для многіх людзей. Іх усіх вяла сюды патрэба ў крэмені — незаменным матэрыяле для вырабу прылад працы. У гэтых месцах на невялікай глыбіні знаходзяцца радовішчы крэйды, у якіх сустракаюцца кавалкі якаснага крэменю.
       Спачатку мясцовае насельніцтва збірала крэмень на паверхні. У канцы каменнага веку людзі перайшлі да яго здабычы ў крэйдавай тоўшчы. Для гэтага капалі невялікія ямы. Затым ямы паглыбляліся і нагадвалі сабой прымітыўныя шахты, падобныя да калодзежаў. Глыбіня шахты складала 3—5 метраў. Здабыты крэмень змяшчалі ў мяшок, які на вяроўцы выцягвалі наверх.