Гісторыя Беларусі старажытных часоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 117с.
Мінск 2000
ВОРЫЎНАЕ
РАЗВІЦЦЁ ПРЫЛАД ПРАЦЫ
МАТЫКА
БАРАНАСУКАВАТКА
РАЛА
5. Зак. 413.
65
Вертыкальны ткацкі станок (рэканструкцыя)
Пры ворыўным земляробстве павялічвалася колькасць культурных раслін, расла іх
ураджайнасць. Вырошчвалі мяккую пшаніцу, ячмень, проса, гарох, бабы, віку, лён, каноплі.
Старажытная вытворчая гаспадарка. Паляўнічыя, збіральнікі, рыбаловы пры спажывецкай (прысвойваючай) гаспадарцы карысталіся тым, што было ў прыродзе. Земляробы і жывёлаводы самі вырошчвалі тое, што потым маглі
Крамянёвыя наканечнікі стрэл (а), крамянёвыя сярпы (б)
66
выкарыстаць для ежы: новыя пароды жывёл, новыя гатункі раслін. Жыццё людзей цяпер менш залежала ад прыроды, а ў большай ступені ад іх уласнай працы. Такая гаспадарка называецца вытворчай.
З’яўленне вытворчай гаспадаркі было значным крокам уперад у развіцці грамадства. Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства забяспечваў тагачаснае насельніцтва прадуктамі харчавання, некаторымі відамі сыравіны для хатніх промыслаў.
9 1. Калі нашы продкі пачалі займацца жывёлагадоўляй? * 2. Якія дзікія жывёлы на тэрыторыі Беларусі сталі
свойскімі? 3. Назавіце спосабы старажытнага земля
6 7
робства, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі. Дайце ім характарыстыку. 4. Аб чым сведчыць драўлянае рала, знойдзенае на нашай зямлі? Карыстаючыся малюнкам, апішыце яго. 5. Параўнайце паміж сабой спажывецкі і вытворчы віды гаспадаркі. 6. Растлумачце паняцці: матычнае, падсечнаагнявое, ворыўнае земляробства, вытворчая гаспадарка.
§ 10. РОЛЯ МЕТАЛАЎ У ЖЫЦЦІ СТАРАЖЫТНЫХ ЛЮДЗЕЙ
Успомніце: 1. Ці ёсць на тэрыторыі Беларусі радовішчы медзі і волава? 2. Ці ёсць у вашай мясцовасці або побач населены пункт, назва якога ўтварылася ад слова «руда»?
Выкарыстанне медзі і бронзы. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся каля 2 тыс. гадоў да н. э. Гэта адбылося значна пазней, чым у краінах, дзе былі радовішчы медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Медзь і волава траплялі да нашых продкаў з поўдня (з Прыкарпацця, Каўказа). Адсутнасць уласнай сыравіны стрымлівала шырокае ўкараненне металічных вырабаў на тэрыторыі Беларусі.
Паступова на землях нашых продкаў узнікла бронзаліцейная справа. Бронза лёгка плавіцца пры тэмпературы, якая дасягаецца ў звычайным вогнішчы.
Выкарыстанне медных і бронзавых прылад павысіла выніковасць працы людзей. Паспя
68
Станок для свідравання адтулін у камені
хова замяняліся крамянёвыя прылады працы. З’явіліся медныя і бронзавыя нажы, наканечнікі дзідаў, шылы, сякеры, сярпы.
Аднак у бронзавым веку працягвалі ўжывацца і каменныя прылады. Яны нават дасягнулі сваёй дасканаласці. Пры іх вырабе яшчэ больш, чым раней, выкарыстоўваліся шліфоўка і свідраванне.
Яшчэ ў ледавіковую эпоху чалавек пракручваў адтуліны ў некаторых прыладах працы і ўпрыгажэннях. Затым было адкрыта свідраванне з дапамогай трубчастай косткі, у якую насыпаўся пясок. Поспех свідравання павялічыўся пасля таго, як трубчастая костка прыводзілася ў рух лучковай цецівой (прыстаса
69
Каменныя свідраваныя баявыя сякеры, якімі карысталіся нашы продкі 4000—3000 гадоў назад
ванне накшталт лука). Яго цеціва абкручвалася вакол косткі (стрыжня), што надавала ёй вярчальны рух. Прыстасаванне ўжывалася найбольш шырока ў бронзавым веку пры свідраванні адтулін у камені. У гэты час з’явіліся свідраваныя баявыя сякеры, якія добра трымаліся на доўгай драўлянай ручцы.
Здабыча жалеза. Каля 700 г. да н. э. на тэрыторыі Беларусі пачаўся жалезны век. Адкрыццё жалеза азначала пачатак велізарнага тэхнічнага перавароту.
Жалезныя руды вельмі распаўсюджаны ў прыродзе. Узяць хоць бы Беларусь. У кожнай вобласці існуюць вёскі, у назве якіх ужываецца слова «руда», — Рудня, Рудзенка, Рудакова. Руду можна знайсці на беразе ракі або возера, на балоце, пад дзірваном лугу. Яе дагэтуль так і называюць балотнай, ці дзірвановай, рудой.
7 0
У балоце або возеры злучэнні жалеза асядаюць бурай каламуццю на дно, утвараючы руду. Па бураму колеру травы людзі знаходзілі балотную руду.
Чаму ж так здарылася, што жалезная руда ёсць усюды, а людзі спачатку пачалі выкарыстоўваць больш рэдкія і менш трывалыя металы — медзь і бронзу? Усё тлумачыцца даволі проста. Жалеза плавіцца пры вельмі высокай тэмпературы. Яна ў два разы вышэйшая за адпаведную тэмпературу плаўлення медзі. Атрымаць такую тэмпературу тагачасныя майстры не ўмелі.
Яны знайшлі спосаб атрымліваць жалеза і пры параўнаўча невысокай тэмпературы. Сабраную жалезную руду «варылі» (награвалі) у печахдомніцах. Захаваліся рэшткі старажытнай домніцы каля вёскі Лабеншчына непада
Домніца для атрымання крычнага жалеза
7 1
лёку ад Заслаўя. Печ, зробленая з гліны, была невялікай, у дыяметры менш за метр. У ёй кавалкі руды спякаліся, утвараючы порыстую масу — крыцу.
Калі печ астывала, крыцу даставалі. Потым у кузні яе зноў награвалі і плюшчылі цяжкімі молатамі. Так атрымлівалі даволі якаснае крычнае жалеза.
Рэчы з раскопак грунтавога могільніка рубяжа нашай эры каля в. Чаплін Лоеўскага раёна: а) жалезныя наканечнікі дзідаў, б) спражка, в) рыбалоўны кручок, г) жалезны серп, д) драўлянае верацяно з гліняным прасліцам, е) жалезны нож з меднай ручкай
7 2
Вынікі адкрыцця жалеза. Працаваць жалезнымі прыладамі было значна лягчэй, чым каменнымі і бронзавымі. Імі можна было больш якасна і хутка апрацоўваць дрэва, косць, шкуру.
3 дапамогай жалезнай сякеры ачышчаліся ад лесу значныя дзялянкі для падсечнаагнявога земляробства.
Пры дапамозе жалезных сякер узводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
Жалеза было асноўным матэрыялам для вырабу зброі — наканечнікаў стрэл і дзідаў, баявых сякер, нажоў ды шмат чаго іншага.
З’явіўся новы спосаб здабывання агню. Ударамі металічнага крэсіва аб крэмень высякаліся іскры.
У раннім жалезным веку многія каменныя і бронзавыя прылады былі заменены жалезнымі. Жалезныя прылады працы, асабліва сякеры, былі неабходнай перадумовай для канчатковага пераходу да земляробства.
ў 1 Што стрымлівала ўкараненне медных і бронзавых * вырабаў на Беларусі ў старажытныя часы? 2. Чаму людзі пачалі спачатку выкарыстоўваць для вырабу прылад працы медзь і бронзу, а не жалеза, якое су« стракаецца паўсюдна? 3. Апішыце спосаб атрымання жалеза старажытнымі жыхарамі беларускіх зямель.
7 3
4. Калі пачаўся на тэрыторыі Беларусі жалезны век?
5. Растлумачце, што такое балотная руда, крыца, печдомніца.
§ 11. УТВАРЭННЕ БАЦЬКОЎСКАГА РОДУ
Успомніце: 1. У чым заключаўся прыродны падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі ў каменным веку? 2. Адкуль паходзіць назва «мацярынскі род»?
Узрастанне ролі мужчынскай працы ў бронзавым веку. На працягу многіх тысячагоддзяў каменнага веку мужчыны і жанчыны
Жалезная сякера і жалезныя сярпы ранняга жалезнага веку з тэрыторыі Беларусі
7 4
Высяканне дрэў на ўчастку для падсечнаагнявога земляробства
займалі амаль роўнае становішча ў здабыванні ежы. Пераход да жывёлагадоўлі і земляробства выклікаў важныя змяненні ў жыцці людзей.
У бронзавым веку мужчынскай справай сталі жывёлагадоўля і падсечнаагнявое земляробства, прыручэнне і догляд жывёл, паляванне і рыбалоўства. Працай мужчын ствараліся пастаянныя харчовыя запасы. Мужчынам таксама неабходна было ахоўваць абшчыну ад набегаў іншых плямён.
Праца жанчыны заўсёды была неабходнай і вельмі карыснай для свайго роду. Яе абавязкам было абаграванне жылля і гатаванне ежы. He менш часу жанчына траціла на выраб адзення і абутку. Яна займалася збіральніцтвам дароў прыроды, зборам ураджаю і шмат іншым.
7 5
Гліняныя гаршкі бронзавага веку
Значную ўвагу аддавала жанчына догляду дзяцей.
Аднак клопаты жанчыны былі абмежаваны хатняй гаспадаркай. Мужчынская ж праца ў параўнанні з жаночай вырашала далейшы лёс усіх суродзічаў. Цяпер мужчына, уступаючы ў шлюб, не пераходзіў у род жонкі, як было раней. Ён забіраў жонку да сябе. Мужчына быў зацікаўлены ў тым, каб перадаць маёмасць сваім дзецям, асабліва сынам. Роднасць пачала лічыцца па мужчынскай лініі. Вялікія сем’і, у якіх мужчына адыгрываў вядучую ролю, называюць бацькоўскім родам, або вялікай патрыярхальнай сям’ёй.
З’яўленне няроўнасці ў грамадстве. Людзі вынаходзілі металічныя прылады працы, апра
7 6
Каменная арнаментаваная булава (жазло) бронзавага веку — прыкмета ўлады яе валадара
цоўвалі зямлю, разводзілі жывёлу. Кожны жадаў лепш забяспечыць свае патрэбы. I ніхто не ведаў, да якіх новых важных змен у жыцці грамадства гэта прывядзе.
Ствараліся ўмовы для накаплення багаццяў у руках асобных людзей і сем’яў. Багацці пачалі нераўнамерна размяркоўвацца сярод іх.
Напрыклад, у адных сем’яў было больш жывёлы, запасаў зерня, футра, чым у другіх. У абшчыне земляробаў і жывёлаводаў з’явіліся першыя прыкметы расслаення на больш заможных і бедных абшчыннікаў.
Аб з’яўленні маёмаснай няроўнасці сведчаць пахавальныя помнікі таго часу. Пры раскопках у бедных пахаваннях знаходзяць адзін гаршчок ці адну прыладу працы. У іншых па
7 7
хаваннях рэчаў зусім няма. Некаторыя ж магілы налічваюць дзесяткі знаходак: медныя, бронзавыя і бурштынавыя вырабы.
Паміж абшчынамі, родамі, плямёнамі адбываліся сутычкі. Людзі імкнуліся захапіць як мага больш здабычы. Нечакана ўзнікалі войнй. Захопленыя палонныя выкарыстоўваліся для працы ў сем’ях старэйшын і ваенных кіраўнікоў. Так узнікла патрыярхальнае (хатняе) рабства.
Будаўніцтва гарадзішчаў. У раннім жалезным веку, каб абараніць сябе і сваю маёмасць, пачалося будаўніцтва ўмацаваных паселішчаў,
Умацаванае паселішча (гарадзішча) патрыярхальнага роду каля в. Малышкі Вілейскага раёна (рэканструкцыя)
78
Старажытныя людзі будуюць умацаванне на гарадзішчы так званых гарадзішчаў. Тут жылі сем’і былой родавай абшчыны.
Гарадзішчы будаваліся на ўзвышшах і ўмацоўваліся землянымі валамі, равамі, драўлянымі сценамі. Гэта рабілася з прычыны магчымага нападу суседзяў, якія маглі захапіць статкі жывёлы і іншую маёмасць роду.
На Беларусі ў кожнай вобласці захаваліся гарадзішчы. Найбольшая колькасць старажытных гарадзішчаў ранняга жалезнага веку выяўлена ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцях.