Гісторыя Беларусі старажытных часоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 117с.
Мінск 2000
Праца вялася нескладанымі інструментамі — капалкамі, малаткамідаўбешкамі, кіркамі. 3 кавалкаў крэменю выраблялі сякеры. Яны распаўсюджваліся на тэрыторыі Панямоння.
У адной шахце знойдзены шкілет чалавека. Побач ляжала касцяная іголка для сшывання скураных мяшкоў. Каля ног стаяла невялікая гліняная пасудзіна. Гэта было пахаванне першабытнага шахцёра, які тут памёр. Па знойдзеным чэрапе вучоныя ўзнавілі выгляд чалавека. Ён не адрозніваўся ад сучасных людзей.
38
Шахты на беразе ракі Рось у Ваўкавыскім раёне каля 4000 гадоў назад
39
У каменным веку здаўна існавала спажывецкая, або прысвойваючая, гаспадарка. Чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Людзі займаліся паляваннем, збіральніцтвам, рыбнай лоўляй, бортніцтвам, лоўляй птушак. Асноўныя прылады працы рабілі з крэменю.
1. Які від гаспадаркі называюць спажывецкім (прысвойваючым)? 2. Растлумачце, чаму ў каменным веку існаваў такі від гаспадаркі, як спажывецкі. 3. Якія спосабы лоўлі рыбы ведалі нашы далёкія продкі? 4. Адкуль вучоныя даведаліся, што ў канцы каменнага веку рыбу лавілі вудамі? 5. Што такое бортніцтва? 6. Дзе знаходзяцца самыя старажытныя шахты на Беларусі? Што ў іх здабывалі? 7. Растлумачце, што такое про
мыслы.
§ 6. СУПОЛЬНАСЦІ ЛЮДЗЕЙ КАМЕННАГА ВЕКУ. МАЦЯРЫНСКІ РОД
Успомніце: Якія ўмовы жыцця найстаражытнейшых людзей прымушалі іх аб’ядноўвацца?
Родавая абшчына. Чалавек ведаў, што ў адзіночку ён будзе бездапаможны і загіне. У невялікай групе людзей існавала пачуццё згуртаванасці і ўзаемнай дапамогі. Таму найстаражытнейшыя людзі аб’ядноўваліся ў групы (20—30 чалавек), якія былі падобны на статак
40
Паселішча родавай абшчыны
жывёл. Такую групу людзей гісторыкі называюць праабшчына, альбо першабытны чалавечы статак.
«Чалавек разумны» жыў ужо родавымі абшчынамі. Родавая абшчына — гэта калектыў (невялікая група) старажытных людзей. Яна налічвала прыкладна 50—70 чалавек. Людзі, якія ўваходзілі ў родавую абшчыну, былі звязаны адзін з адным сваёй роднасцю, сваяцтвам. Усе яны былі блізкімі родзічамі і вялі агульную гаспадарку. Першапачаткова роднасць у абшчыне лічылася па жаночай лініі. Адсюль назва мацярынскі род. Свайго бацьку дзеці амаль не ведалі.
Адметнай рысай роду з’яўляеццараўнапраўнасць усіх кроўных сваякоў. Найбольш важ4 1
ныя пытанні іх жыцця вырашаў агульны сход дарослых членаў роду. Род выбіраў старайшыну — самага вопытнага чалавека, які ўплываў на родзічаў. Старэйшына клапаціўся аб інтарэсах роду. Ён карыстаўся агульным даверам, і родавая абшчына выконвала яго загады. Асаблівасцю абшчыны было сумеснае валоданне прыладамі працы. Людзі мелі агульную маёмасць.
Спрэчкі зза парушэнняў правоў на тэрыторыю, якую займаў род, вырашаліся ваеннымі сутычкамі. Сутычкі былі невялікія, звычайна да першых параненых ці забітых. Потым пачыналіся перагаворы аб міры.
Аб’яднанне родаў у плямёны. 3 павелічэннем колькасці насельніцтва некаторыя члены роду аддзяляліся і пераходзілі жыць на новыя месцы. Так утвараліся новыя роды.
Роды аб’ядноўваліся ў плямёны. Адбывалася гэта на тэрыторыі Беларусі 12—7 тыс. гадоў назад. Племя — трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, якія звязаны агульнасцю паходжання. Яно ўзнікала на аснове кроўных сувязей.
Роды аднаго племені размаўлялі на адной мове, мелі агульнае племянное імя. Найбольш важныя пытанні вырашаў агульны сход племені. Адбываліся нарады родавых старэйшын. Адзін са старэйшын быў кіраўніком племені.
42
Спосаб выкарыстання крамянёвай прылады працы (а); здабыча агню з дапамогай лучковай цецівы (б)
Прыкладна 6 тыс. гадоў назад на тэрыторыі Беларусі адбываўся значны прырост насельніцтва. Яго павелічэнне садзейнічала ўзнікненню новых супольнасцей людзей — груп плямён. Устанавіць гэта археолагам дапамагло падабенства прылад працы з каменю, косці, якія былі выяўлены пры раскопках стаянак таго часу. Асаблівае значэнне меў арнамент на гліняных гаршках. У кожнай групы плямён ён асобы. Адрозненні былі і ў формах пасудзін.
43
Суровая барацьба за існаванне прымушала людзей жыць сумесна — цесна з’яднанымі родамі, якія аб'ядноўваліся ў плямёны. У іх усё было агульнае — прылады працы, жыллё, ежа. Такі лад у гісторыі называецца першабытнаабшчынным, ці родаплемянным. Павольна, пераадольваючы вельмі вялікія цяжкасці, ішоў чалавек уперад у сваім развіцці.
1. Чаму першыя насельнікі Беларусі не маглі жыць паасобку? 2. Як гісторыкі называюць першыя невялікія групы найстаражытнейшых людзей? 3. Чым родавая абшчына адрозніваецца ад праабшчыны? 4. Хто распараджаўся маёмасцю ў родавай абшчыне? 5. Назавіце асноўныя прыкметы племені. 6. Калі на тэрыторыі Беларусі пачалі ўзнікаць плямёны? 7. Растлумачце паняцце першабытнаабшчынны, ці родаплемянны, лад.
§ 7. ЗАРАДЖЭННЕ ВЕРАВАННЯЎ I МАСТАЦТВА Ў ЛЮДЗЕЙ КАМЕННАГА ВЕКУ
Успомніце: У што верылі нашы продкі?
Вераванні першабытнага чалавека. Назіраючы змену дня і ночы, пораў года, маланку і гром, жыццё раслін і жывёл старажытнейшы чалавек не мог зразумець і правільна растлумачыць іх. Гэтыя з’явы прыроды, а таксама
44
хваробы і смерць замацоўвалі ў свядомасці нашых далёкіх продкаў трывогу і жах. Паступова ў людзей пачалі нараджацца ўяўленні аб звышнатуральных сілах, быццам бы здольных выклікаць такія з’явы. Гэта і было пачаткам рэлігійных уяўленняў.
Чалавек стаў шанаваць сонца, зямлю, ваду, агонь. Усю прыроду чалавек у сваім уяўленні адушаўляў — насяляў духамі зямлі, сонца, грому, маланкі, расліннасці.
Сон, непрытомнасць, смерць першабытныя людзі тлумачылі выхадам духа (душы) з цела. Узнікла вера ў загробнае жыццё. Аб гэтым гавораць пахаванні: разам з нябожчыкам у магілу клалі яго асабістыя рэчы — упрыгажэнні, зброю і запасы ежы. Па ўяўленню першабытных людзей, гэтыя рэчы павінны былі служыць нябожчыку ў яго замагільным жыцці.
Старажытная скульптура. 3 рэлігійнымі абрадамі звязана мастацтва. Паляўнічыязбіральнікі ў каменным веку ўжо ўмелі выразаць з каменю, косці, але
Статуэтка жанчыны, зробленая з ікла маманта (каля 20 000 гадоў назад)
45
супленасць
Статуэткі са стаянкі Асавец (каля 4000 гадоў назад)
невых рагоў фігуркі людзей і жывёл.
Прыкладам старажытнага мастацтва з’яўляецца скулыітура — стварэнне аб’ёмнага вобраза. У канцы каменнага веку ў скульптурах больш увагі аддавалася твару. Пра гэта сведчаць дзве галавы статуэтак, знойдзеных на стаянцы каля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна на Віцебшчыне.
Адна статуэтка драўляная. У ёй даволі дакладна адлюстраваны вобраз мужчыны таго часу. Аб суровым яго выглядзе гавораць глыбокія і нізкія вачаніцы і натвару. Другая выява выразана з
рога. Яна дае ўяўленне аб мужчыне з выцяг
нутым тварам, высокім ілбом і вострай барадой.
Рабіліся статуэткі звяроў і птушак. Паляўнічым было карысна ведаць іх асаблівасці ў час палявання. У той жа вёсцы Асавец знойдзена статуэтка лася. Жывёліна паказана ў напружанай позе, гатовая да скачка.
46
З’яўленне і ўдасканаленне ўпрыгажэнняу.
Ужо на першых вядомых нам стаянках людзей знойдзены падвескі — аздобы для адзення. Старажытныя людзі выраблялі падвескі з пласцінак біўня маманта. Знойдзены ўпрыгажэнні з зубоў ваўка, якія насілі на шыі. Першабытны чалавек надаваў зубам жывёлы чарадзейную сілу. Ён лічыў, што паляўнічы, на шыі якога красуюцца іклы мядзведзя, будзе дужы, як гэты звер. Аздоба з лісіных зубоў павінна была прыбавіць хітрасці яе ўладальніку.
У канцы каменнага веку насельніцтву Беларусі стала даступна новае рэчыва — бурштын. Трапляў ён да нашых продкаў шляхам абмену з берагоў Балтыйскага мора. 3 бурштыну вырабляліся падвескі, гузікі, пацеркі, кольцы на пальцы.
Упрыгажэнні насілі на шыі і запясці, нашывалі на вопратку. Адначасова яны адыгрывалі ролю амулетаў. Гэта значыць, іх нашэнне, па тагачасных уяўленнях, засцерагала чалавека ад небяспекі, надавала яму моц у барацьбе за існаванне.
Вытокі арнаменту. У канцы каменнага веку дасягае росквіту арнаментаванне гліняных пасудзін. Арнамент — гэта нанесены на паверхню прадмета ўзор. З’явіліся такія арнаменты, як круг, ромб, крыжападобныя фігуры. Гэтыя знакі былі сімваламі Сонца і іншых нябесных
4 7
Арнамент на старажытным гліняным посудзе з Беларусі
Міфалагічныя выявы а) чалавек танцуе перад качкай; б) выява чалавека, нанесеная на косці
48
свяціл, плоднасці, вечнасці прыроды, яе кругавароту.
Надзвычай цікавыя малюнкі змешчаны на некаторых гліняных пасудзінах. На стаянцы каля вёскі Юравічы знойдзены кавалак пасудзіны з малюнкам чалавека, які танцуе перад качкай.
Музычныя інструменты. Старажытнейшыя людзі ўдарамі палак адна аб адну адбівалі рытм сваіх першых танцаў. Чалавек выдзёўбваў паглыбленне ў кавалку дрэва і абцягваў скурай. Так узнік бубен. Ён быў вядомы ў каменным веку ўсім плямёнам. Без яго не абыходзілася ні адна важная падзея.
Нашы продкі ведалі і іншыя музычныя інструменты. На стаянках каменнага веку выяўлены кавалкі трубчастых костак з прасвідраванымі адтулінамі. Гэта рэшткі духавых інструментаў. Яны былі падобныя на сучасныя беларускія дудкі, ці жалейкі.
Уяўленні старажытных людзей аб звышнатуральных сілах прыроды, узнікшыя ў выніку немагчымасці растлумачыць прыродныя з’явы, прывялі да зараджэння рэлігійных вераванняў. Прыкладамі ўзнікнення першабытнага мастацтва з’яўляюцца ўпрыгажэнні, арнамент, скульптуры, музычныя інструменты.
4 Зак. 413.
4 9
1. Раскажыце аб тым, што стала пачаткам рэлігійных уяўленняў першабытных людзей. 2. Што сведчыць аб узнікненні ў людзей веры ў загробнае жыццё? 3. На якой стаянцы ў Беларусі знайшлі вельмі каштоўныя скульптуры з выявамі галавы чалавека? Да якога часу яны адносяцца? 4. Якое прызначэнне маглі мець у каменным веку статуэткі звяроў? 5. Назавіце музычныя інструменты, якія былі вядомы нашым далёкім продкам. 3 якіх матэрыялаў іх выраблялі? 6. Растлумачце, што такое амулет і для чаго ён прызначаўся.
Абагульненне да раздзела I
I. Пакажыце на карце:
1. Мяжу апошняга ледавіка, які спыніўся на тэрыторыі Беларусі.
2. Месцы выяўлення першых слядоў чалавека на тэрыторыі Беларусі, звязаныя са знаходжаннем археолагамі каменных прылад працы з крэменю.