Гісторыя Беларусі старажытных часоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 117с.
Мінск 2000
Міфы нашых продкаў. Асобным відам творчасці з’яўляюцца старажытныя міфы — вусныя апавяданні з фантастычнымі (неверагоднымі) дзівоснымі вобразамі. Узорамі твораў пра далёкае мінулае беларускага народа, яго паходжанне з’яўляюцца міфалагічныя апавяданні пра волатаў і курганывалатоўкі, у якіх нібыта пахаваны людзі незвычайна вялікія і дужыя.
93
Бронзавая дыядэма з бурштынавымі падвескамі з пахавання (3500 гадоў назад)
На Беларусі былі шырока распаўсюджаны міфы пра дрэвы (дуб, бяроза), пра кветкі (папарацькветка), пра паходжанне асоб
ных рэк, азёраў, балот. Беларусы, як і іншыя народы, у міфах імкнуліся растлумачыць навакольны свет. Існавалі шматлікія паданні пра
русалак — маладых прыгожых жанчын з доўгімі, да пят, косамі, якія жывуць у лясах, балотах, пра лесавікоў, што валадараць над лясамі, і дамавікоў — гаспадароў у хаце.
Нашым продкам добра вядома імя Белуна. Народная прымаўка «Пасябрыўся з Белуном» азначае — «разбагацеў». Існуе цікавая легенда пра тое, як Бялун стварыў Сусвет.
Аднойчы ён убачыў шар, які плыў міма яго. Адтуль чулася жалобнае мяўканне. Заўсёды добразычлівы, Бялун вызваліў з шара вязня. Ім аказаўся чорт. Бялун расказаў яму пра сваё імкненне стварыць Сусвет і загадаў спусціцца на дно мора, каб узяць там жменю зямлі. Той падпарадкаваўся. Але, пакуль чорт спускаўся,
94
яму ў галаву прыйшла думка, што ён сам мог бы стварыць Сусвет. Таму чорт узяў у прыгаршчы зямлі з дна мора, а яшчэ крыху схаваў у роце, каб выканаць сваю задуму. Вярнуўшыся, ён аддаў зямлю Белуну. Той пракрычаў: «Зямля, расці!» Жменька зямлі пачала расці і расці і ператварылася ў сушу. Але ў гэты час зямля, схаваная чортам у роце, таксама пачала расці. Шчокі яго раздзьмуліся, і зямля пачала выпіраць з рота. Спалоханы чорт кінуўся наўцёкі, пакідаючы за сабой дарожку зямлі, якая сфарміравала горы і пагоркі.
Беларускія сяляне на Палессі расказваюць, што, калі чорт дасягнуў іх мясцовасці, запасы зямлі ў яго роце закончыліся, і таму іх зямля засталася нізіннай і тут утварыліся балоты.
Паводле паданняў, Бялун любіць прыходзіць на палеткі падчас жніва. Верагодна, ён упершыню «завітаў да нашых далёкіх продкаў, калі яны пакінулі пастухоўскі лад жыцця і пачалі займацца земляробствам. Магчыма, гэта здарылася ў той час, калі нашы продкі ўваходзілі ў індаеўрапейскую сям’ю. Назва «белы» паходзіць ад старажытнаіндыйскага слова, якое мае значэнне «бляск, зіхаценне».
Старажытныя статуэткі і фігуркі, арнамент на гліняным посудзе, жаночыя ўпрыгажэнні з’яўляюцца прыкладамі развіцця мас9 5
тацтва. Беларуская міфалогія стала каштоўнай крыніцай для вывучэння вераванняў і звычаяў нашых продкаў.
1. Апішыце, якімі былі старажытныя ўпрыгажэнні.
2. Як выглядалі бронзавыя бранзалеты? 3. Чым зашпільвалі верхняе аддзенне тыпу плашчоўнакідак?
4. Што азначаюць назвы лунніца, курганывалатоўкі? 5. Што такое міфы? 6. Чаму прысвечаны міфы, якія былі шырока распаўсюджаны ў Беларусі? 7. Як у легендзе пра Белуна тлумачыцца паходжанне балот вакол Прыпяці? 8. Раскажыце вядомыя вам легенды і міфы пра старажытных людзей і з’явы прыроды.
Абагульненне да раздзела II
I. Пакажыце на карце:
1. Асноўныя напрамкі засялення тэрыторыі Беларусі індаеўрапейскімі плямёнамі.
2. Тэрыторыю, дзе знаходзілася прарадзіма славян.
3. Тэрыторыю рассялення славян на рубяжы нашай эры. Паміж якімі буйнымі рэкамі знаходзілася гэтая тэрыторыя?
4. Вызначце, якія плямёны знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці да славян (гл. схему на с. 56).
5. 3 якой часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося распаўсюджанне жывёлагадоўлі і земляробства.
II. Адзначце на «стужцы часу»:
1. Працягласць бронзавага і жалезнага вякоў на тэрыторыі Беларусі.
2. Час, калі на тэрыторыі Беларусі пачаўся пераход да жывёлагадоўлі і земляробства.
III. Выпішыце ў адпаведныя слупкі табліцы і растлумачце змест наступных тэрмінаў, паняццяў, назваў: Купалле, прарадзіма славян, пахавальны абрад, індаеўрапейскія плямёны, вытворчая гаспадарка, гарадзішча,
7. Зак. 413.
9 7
курган, падзел працы, рала, лунніца, скульптура, сям’я, домніца, ворыўнае земляробства, маёмасная няроўнасць, бацькоўскі род.
Матэрыяльная куль
тура (прылады пра
цы, жыллё, гаспа
дарчая дзейнасць)
Духоўная культура
(вераванні, звычаі,
абрады, упрыгажэн
ні, прадметы мастац
тва, легенды і міфы)
Развіццё чалавека і
супольнасці людзей
IV. Запоўніце і растлумачце наступныя «лагічныя ланцужкі»:
1. Заняткі насельніцтва Беларусі:
98
2. Развіццё тыпаў земляробства і прылад працы старажытных земляробаў:
V. Выканайце наступныя заданні на развіццё гістарычнага мыслення:
1. Паразважайце, якія прычыны абумовілі пераход да вытворчай гаспадаркі.
2. Паразважайце, да якіх важных новых змен у жыцці першабытнага грамадства прывяло вынаходніцтва металічных прылад працы.
3. Паспрабуйце растлумачыць, якія прычыны абумовілі ўзрастанне мужчынскай працы ў бронзавым веку.
4. Растлумачце, чаму пасля ўзнікнення земляробства стала хутка расці старажытнае насельніцтва.
5. Складзіце апавяданне ад імя старажытнага хлопчыка або дзяўчынкі аб адным дні жыцця ва ўмовах першабытнага ладу. Раскажыце аб занятках і прыладах працы, сваіх супляменніках, адносінах паміж імі, іх вера
ваннях.
99
VI. Знайдзіце свой населены пункт (раён, вобласць) на карце Беларусі. Адкажыце на наступныя пытанні па гістарычнаму краязнаўству:
1. Даведайцеся, з якімі мясцінамі ў вашым краі звязаны цікавыя легенды і паданні. Якія яны даюць звесткі аб уяўленнях нашых продкаў пра навакольнае асяроддзе?
2. Апішыце адзін са старадаўніх звычаяў (абрадаў), якія захаваліся ў вашай мясцовасці. Паспрабуйце растлумачыць яго сэнс.
3. Якія месцы вашага краю звязаны са знаходжаннем руды і вырабам металічных прылад працы?
4. Ці ёсць у вашай мясцовасці гарадзішчы? У якім стане яны захаваліся да нашых дзён?
Заключэнне
Юныя сябры! Вы закончылі вывучэнне падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў каменным, бронзавым і жалезным вяках. Гэта многія тысячагоддзі існавання і дзейнасці нашых продкаў. Першабытнае грамадства заклала аснову, на якой развівалася ўся далейшая культура чалавецтва.
Веды, набытыя вамі, дазваляюць зразумець, як развіваецца чалавечае грамадства.
Старажытная гісторыя — першая агульная ступень у гісторыі ўсіх народаў свету. Гэты перыяд быў самым працяглым у гісторыі чалавецтва. Старажытная гісторыя Беларусі — неад’емная частка сусветнай гісторыі.
Далёкае мінулае пакінула нам у спадчыну разнастайныя археалагічныя і гістарычныя помнікі. Найбольш вядомыя і прыметныя з іх у Беларусі — гарадзішчы, умацаваныя равамі і валамі, і пахавальныя курганы.
Зберагаць гістарьгчныя помнікі — значыць выхоўваць у сабе павагу і любоў да сваёй Бацькаўшчыны. Няхай цікавасць да гісторыі захаваецца ў вас назаўсёды!
Тлумачальны слоўнік гістарычных паняццяў
Абрад (§ 12) пэўныя дзеянні, якія ча
лавек ажыццяўляе згодна
са сваімі вераваннямі.
Абшчына (§ 6) калектыў (невялікая група)
старажытных людзей, якія
вялі агульную гаспадарку
і сумесна валодалі прыла
дамі працы.
Амулет (§ 7) прадмет (невялікая рэч),
які людзі насілі на целе. Па
іх уяўленнях ён засце
рагаў старажытнага чала
века ад небяспекі, спрыяў
поспеху ў яго гаспадарчай
дзейнасці.
Археалбгія навука, якая вывучае жыц
(Уводзіны ) цё старажытных людзей па
знаходках слядоў іх дзей
насці.
Бацькбўскі род абшчына, у якой роднасць
(§ П) усіх яе членаў лічылася па
мужчынскай лініі.
102
Ббртніцтва
(§ 5)
Будан (§2,4)
Вбрыўнае землярббства (§ 9)
Вытвбрчая гаспадарка (§ 9)
Гарадзішча (§ П)
Гарпўн (§ 5)
Даліна (§ 4)
Дата (Ув.)
— здабыванне мёду дзікіх пчол.
— жыллё старажытных людзей конусападобнай формы, якое пакрывалася шкурамі жывёл. Было падобна на шалаш.
— земляробства, пры якім для апрацоўкі зямлі выкарыстоўваецца рала.
— гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця: выводзілі новыя пароды жывёл, вырошчвалі новыя гатункі раслін.
— умацаванае паселішча, якое ў Беларусі ўзнікае ў канцы бронзавага і пачатку ранняга жалезнага веку.
— кідальная зброя для палявання на звяроў і рыб.
— роўная прастора ўздоўж ложа, па якім цячэ рака.
— гэта час, калі адбылася падзея. юз
Дзіда (§1) прылада працы ў выглядзе
палкі, да якой прымацоў
ваўся востраканечнік, так
сама кап’ё.
Звьічай (§12) правілы паводзін, якіх пры
трымліваюцца людзі.
Індаеўрапёйцы плямёны жывёлаводаў
(§ 8) вандроўнікаў, якія рас
сяліліся на вялікай тэрыто
рыі, у тым ліку і ў Еўропе.
Пасля змешвання іх з
мясцовым насельніцтвам
утварыліся групы плямён:
балты, славяне, германцы.
Курган (§13) земляны насып над магі
лай памёршага.
Ледавік (§1) лёд таўшчынёй да 2 км, які
пакрываў зямную павер
хню.
Матьічнае земляробства, пры якім
землярббства апрацоўка зямлі ажыццяў
(§ 9) лялася з дапамогай ма
тыкі.
Мацярынскі абшчына, у якой роднасць
род (§ 6) яе членаў лічылася па жа
ночай лініі.
104
Міфы (§ 14) вусныя апавяданні з фан