Год беларуса
Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
У роце клікаў зуба зуб, Аж нашы стрэльбы акалелі. Цяпер успамінаць аж жудка, Як было холадна, дык страх! Трасліся стрэльбы у руках, Цецерукі ляцелі ў будкі. Праўда, ідучы каля мшару Аж па калені у вадзе, Хоць не было відно нідзе, Узагналі неяк качак пару.
Відно, былі праз меру смелы, Бо, ўзняўшыся яны ўгару, Кружылі доўгую пару, А мы далі чатыры стрэлы. I няхай хто як хоча судзе, Хоць не папалі мы у іх, А страхаў далі не малых, I жыцця, пэўна, ім не будзе! Нам пасля тога палявання Халодна было там сядзець: 3 парожнім брухам і мяшком Збіралася, мусіць, з вяршком Вёрст із пятнаццаць да трапання. Але мы там не асталіся Ды пацягнуліся дамоў, А мой кумпан саўсім прыстаў — Ледзь-ледзь паволі дапляліся. I на другі ўжо раз, бывала, Ніяк і ногі не ідуць, Як паляваць куды завуць: Саўсім ахвота ўжо прапала.
HE СПАНАТРЫЎ
Як чутно, дык гэтак, мусі, У нас на цэлай Беларусі Кожны двор і кожна хата Mae прыказак багата
У кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеля.
А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты He ліхой бываюць мэты, Іх прыкмеціць толькі штука, А там — кожнаму навука...
У адной вёсцы даўнавата Жыў адзін мужык багата, Так, як іншы раз бывае, Калі ў масле сыр плывае. Меў і грошай, і будынку, I харошую скацінку, Меў дачушку і сыночка — Удалога адзіночка.
А пражыўшы веку спора, Як прачуў канец свой скора, Залёг стары ў караваці Ды дзяцей к сабе стаў зваці. «Дзеткі,— кажа,— мае мілы, Я ўжо блізак да магілы! Табе, дочка, трэба будзе 3 волі божай пайсці ў людзі. А ты, сынку, як Бог здарыць,
Калі будзеш гаспадарыць Водле бацькаўскага ладу, Дык старога помні раду: Калі ты ідзеш з сахою, 3 возам, з бараной, з сяўнёю, He кажы, ідучы з дому, «Памажы, Божа!» нікому. А другое знай, ці чуеш? — Як арэш ці барануеш Ды дамоў будзеш адходзіць, Абгародзіць не зашкодзіць. I нарэшце помні гэта: Ці то восень, вясна, лета, Ці зіма — каб круглым годам Табе яда была з мёдам». Расказаўшы гэта сыну, Ён у тую жа часіну, Так казалі ўсе аб гэтым, I расстаўся з божым светам. Яго пекна пахавалі, Успамінкі, бач, спраўлялі, Прадаўшы на то карову, Далі на мшу трырублёву, А яшчэ тры разы столькі Заняслі у манаполькі. Прызабыўшы крыху гора, Сястра замуж выйшла скора. Брат быў справіў ёй вяселле I ўсяго на наваселле Даў і нават не скупіўся. Ды жаніцца сам жаніўся. А натуру меўшы шпарку, Узяўся сам за гаспадарку. Як ідзе ці едзе, можа,
To не дасць «Памажы, Божа!». А араць ідзе з сахою, Вязе плоту воз з сабою, 1 яктолькі араць годзе — Што ўзарэ, тое гародзе, После даў сабе выгоду: Накупляў і пчол і мёду, Есць уволю і сыцее, Але штось не багацее.
Парой не ўсее, не уробіць, Дык і збожжа ўжо не родзіць. I карысці няма з плоту, Ды сагнаў з мёду ахвоту. Спахмурнеў хлапец, казалі, Ды смяяцца з яго сталі: Ці пашкоджана сяліба, Ці з мазгоў сышоў ён хіба? Ен-то неяк раз вясною, Сеўшы ў полі пад мяжою, Аб сваім думаў няшчасці, Плакаць стаў і бацьку клясьці, Што не шэньціць і не родзіць. Аж мяжою падыходзіць Да яго дзядок старэнькі, Увесь, як галубок, сівенькі, Із кіёчкам, торба бела На плячах яго; вісела, Ды каптанік на ім новы, На нагах лапці ліповы. 3 яго вочак евятлом біла. Стала хлопцу неяк міла. А як стаў, разгаварыўся.
Дзядок стаў пытаць паволі, Чаго плача ён на полі:
«Ці бацькоў то смерць забрала? Ці няшчасце напаткала?
Ці жыццё табе дадзела? Гавары мне, сынку, смела!» «Не, не маю я нічога, Ані крыўды ні на кога, I ніхто мне не пашкодзіў — Мяне бацька мой сазводзіў». Ды прызнаўся перад дзедам, Як той есці казаў з медам, Гарадзіць пашню на полі, Прытым не казаць ніколі, Ідучы на поле з дому, «Памажы, Божа!» нікому. Паківаў дзед галавою: «Сынку, робіш ты не тое I на бацьку дарма брэшаш, А за гэта цяжка грэшыш. «Памажы, Божа!» не даці — Гэта значыць не заспаці I старацца, мой саколе, Чым найраней выйсці ў поле. Дык не ты ўжо дасі людзям — Табе кожны даваць будзе.
3 гарадзьбой рэчы такія: Узарэш гонцы, другія, Абжэнь сошкай ці баронкай, Абгародзіш баразёнкай.
3 мёдам то такая справа: Кожная салодка страва, З’ясі смачна, мёд пачуеш, Калі добра папрацуеш». Рэкшы гэта, дзед старэнькі Зноў мяжою праз засценкі
Ужо далёка апынуўся. Покуль з думак быў ачнуўся Наш хлапец, ніхто аднача Анідзе дзядка не бачыў. Скуль узяўся і дзе дзеўся, I што ён рабіць тут меўся, Хто ён быў, ніхто не знае. Быццам сам Бог, хлопец бае, Бо з той пары ў яго хаце Скора знайшлося багацце, Стала зноў радзіць на полі, I ўсяго было даволі.
А суседзі яго тыя, Людзі злосныя, благія, Што смяяліся, брахалі, Завідаваць яму сталі. Гэтак бывае часамі, Але ведаем і самі, Што на свеце так бывае: Хто працуе, той і мае!
ПРАДАУ
Паглядзеўшы, діык, здаецца, He найгорш у нас жывецца, А прызнацца, даліпан, Ўсюды лгарства ды'абман.
I не трэба многа рыцца, Каб шукаці ды дзівіцца. Паслужыць можа цяпер Хіба гэтакі прымер.
Пры сталіцы люднай, спорнай, На зямліцы жырнай, чорнай, Між узгоркаў і раўнін Там пасёлак быў адзін.
У тым пасёлку зухаваты Дык селянін жыў багаты, Бо ячмень хвацка радзіў. He найгорай дзядзька жыў! Меў скацінку, грошай, хлеба I ўсяго, чаго патрэба. Ды сказаўшы акурат, Быў той дзядзька скупават. А прымаўка ёсць, мой браце, Што скупы два разы траце. Дык і з ім, сказаць, падчас Так бывала іншы раз.
Раз было вось так аднака: Укарміў ён падсвінака, Як бы гэта вам сказаць, Пудоў шэсць, а можа. пяць,— Нібы вылепіў із цеста.
I павёз яго у места,
Спадзяваўся дзе, відаць, Вельмі дорага прадаць. А хацеў за свінку гэну Ды трайную узяць цэну. Таргаваў другі, глядзеў, А купіць то не хацеў. Прастаяў так торг, і годзе! Аж пад вечар падыходзе Да тавару сябра чыст, Кажа: «Буду арганіст I даўно хаджу па рынку, Для ксяндза шукаю свінку. Ваш тавар мне па душы, Дайце зробім барышы». I уміг, зараз без мукі Перабілі ў торгу рукі.
«А па грошы сходзіш, Вашць, Да касцёла — ксёндз аддасць. Тож не дома, а ў дарозе: Паляжыць свінчо на возе. Мы з Вашэцяю уміг Сходзім разам удваіх».
I вандруюць да бажніцы. Ажно там у спавядніцы Ксёндз вікары, дабрадзей, Спавядаў сваіх людзей. Пастаяўшы у народзе, Да ксяндза ён падыходзе. Стаўшы ціха пры акне, I на вуха шапяне Ды з вачэй пускае слёзкі. Кажа: «Я з далёкай вёскі, Тут дурнога брата меў I да споведзі прывеў.
I як там стаяў з ім радам, Адступацца узяў задам I убіўся у народ I з касцёла ды у ход! Ксёндз на сябра паглядае. Бачыць, нешта ён міргае, Дык гамоне: «Ну, кленцай!» А той кажа: «Грошы дай!» «Што за грошы?» — ксёндз пытае. А той зноўку паўтарае. Кажа: «Войча, не круці, А за свінку заплаці!
He патрэба было слаці Арганістага купляці, А так стаў, не варажы, Толькі грошы палажы». Здагадаўся ксёндз: ці чулі, Хіба жулікі надулі! «Вашэць, дык скарэй ідзі I ці конік ёсць, глядзі». Той на двор ў вялікім руху, Ажно свінкі ані духу. «Сябра» як упаў ў агонь. Шчасце, што астаўся конь.
ЖАЛЬБА УЦЕКАЧА
Гавораць людзі, што спрадвеку Жылося цяжка чалавеку: Цярпеў заўсёды бедны стан, Бо яго крыўдзіў цар і пан. Кажуць, што некалі, бывала, Крыўды і слёз было нямала, Але сказаць, і ў гэты час Бывае моташна не раз. Цяпер усюды ўголас баюць I надта многа абяцаюць Багацця і да'бра ай-вай! — Што ўжо на свеце будзе рай. Але, як кажуць, абяцанка Бывае для людзей спадманка I радасць толькі для... дурных — Такая гутарка старых.
Слабейшаму заўсёды цяжка. He — то і шэрая сярмяжка He раз твой карк худы сагне, А можа, іншы скажа: не? Даводзілася ўсім нам дужа, Але найгорш таму, хто служа. Той і сягоння пацярпеў, Каторы з службы хлеб свой еў, Хоць служба, як вялося здаўна, Адна другой была не раўна. He будзем тога разбіраць — Я аб сабе хачу сказаць.
*
У адной закінутай старонцы, Гдзе ў дзень пагодны свеціць сонца, Гдзе ўлетку — дождж, зімой — мароз, Там я радзіўся, там і рос.
Бацькі мае хоць і хацелі Мяне вучыць, але не мелі Адкуль бы спосабу узяць, Мяне ў навуку каб паслаць. Ацец мой быў чалавек працы, Служыў ў дварэ ён пры палацы I там за працу і свой пот Браў сарачню рублёў на год. Само сабой, ў такія часы He мог аддаць мяне у класы, Але затое, відзеў Бог, Што ён зрабіў тае, што мог. Дастаў надзел тры дзесяціны, Крыху пашні, крыху бяліны, У мястэчку шчупленькі пляцок I збудаваў для нас дамок. Матка мая, дык сказаць гэта, Была гаротная кабета, I вельмі мала светлых дней На долю выпадала ей.
Мяне яна вельмі любіла, Чытаць па кніжцы навучыла I ставіць, помню як цяпер, Кружкі і палкі на папер. I гэтак — без вялікай штукі — Усёй было маей навукі, Але й праз гэту ўжо навек Я стаў пісьменны чалавек.
Хоць я да гэтакай работы He вельмі многа меў ахвоты, I, праўду божую сказаць, Любіў я лепей пагуляць. Але хто з нас ды без укору, He быў такім у гэну пору, Калі нічуць не рупіць быт, Абы не голы быў, а сыт? Ой, гэты век! У людскім родзе Чаму так скора ён праходзе? I после той маленства час Багат ўспамінкамі не раз. Ен мне прамчаўся вельмі скора. Прыціснула адразу гора, Пазнаў адразу я бяду. Дано так, мусіць, на раду, А можа, баба, як купала, На ўрокі спосабу не знала? После і хрэст ўжо не памог. А можа, гэтак судзіў Бог? I, як усе з яго прыказу, Змярлі бацькі мае адразу, А я з парожняй калітой Астаўся круглай сіратой. Нягодныя насталі часы, Як выйшлі скора ўсе запасы, А тут якраз ішло к зіме — He сталі гульні науме. А стала, як гавораць проста, Нічога ўліць ані у вошта. Тады прыйшлося спусціць нос. Я думаў: згінуць трэба будзе. Але перш Бог, а потым людзі Сталі вучыць і памагаць,
Як трэба гора гараваць. Як стаў саўсім я адзінокі, Надумаў ехаць ў край далёкі, Бо акурат у гэны час За мора ехалі ад нас.
Але мужык — ён заўш варона: Жаль стала роднага загона Ды свайго ўласнага кутка, Старэнькай цёткі і дзядка. Вота ж я ў сваім хвальварку Узяўся сам за гаспадарку I папраўляцца стаў, але Чуць не папаўся ў маскале. I каб не дзед мой, каторы Памёр у тыдзень па наборы. He захацеў на свеце жыць — Пайшоў бы да цара служыць. Паволі я крыху абжыўся, Крыху паждаўшы, ажаніўся: Дастаў кабету не на жарт, Хоць, можа, быў яе не варт. Хоць не з вялікае навукі, Ды залатыя мела рукі, Усё зрабіць сама магла — I жонка добрая была.
*
Да вас, удалыя малойцы, Мне хочацца сказаць два слоўцы I раду добрую падаць, Як трэба жонак выбіраць. Звяртайце заўсягды увагу,
Каб многа не шукаць пасагу, Ані ўганяцца за красой, Hi за багатаю раднёй.