Год беларуса
Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
Мужычая беднасць, п’янства, бойкі, калецтвы... I ўсё гэта, на думку дапісчыка,— ад беззямелля. «У нашай воласці вялікая зямельная цесната,— пісаў Стары Улас у «Нашай ніве» 7 мая 1909 года.— У нас мужыцкі надзел быў ад 8 да 12 дзесяцін, а цяпер многа людзей падзялілася на 6, 8, 10 і 16 часцей, не гаворачы аб трацінках і чацвярцінках. У Валожынскай воласці жыве 13 тысяч душ, хат усяго 2062; з іх 673 хаты маюць менш адной дзесяціны, 833 хаты маюць па дзве дзесяціны, 377 хат ад двух да трох дзесяцін, і толькі 178 хат маюць больш трох дзесяцін. На душу наогул выходзіць трохі больш як палавіна дзесяціны — з усіх валасцей павета Валожынская найбяднейшая». I тут жа дадаваў: «У нашым двары (відаць, меўся на ўвазе двор графа Тышкевіча.— В. Р.) прадаецца зямля па 100 рублёў дзесяціна, а банк дасць 40— 50 рублёў, дык багаты купляе зямлю, бо можа далажыць, а бедны не мае сілы купіць. Так і гінем ад малазямелля; хто можа, пераязджае ў Амерыку, Пецярбург і другія месцы».
Стары Улас прапаноўваў і свае рэцэпты ад хранічнай хваробы малазямелля: арганізацыя сялянскіх хаўрусаў, пераход
на хутары («Браты беларусы! Кідайма старыя парадкі, а пераходзьма жывей на хутары. Будзе менш няшчасцяў, а карысці многа»). Як на сённяшняе наша разуменне, такія «лекі» наўрад ці маглі б вылечыць такую хваробу. Аднак пісьменніку нельга адмовіць у шчырым жаданні дапамагчы братаммужыкам, паказаць некаторыя пуцявіны да больш культурнага і заможнага жыцця.
Шчырасць і праўдзівасць ўсяго, што было напісана Старым Уласам, напісана вершам і прозаю, яшчэ задоўга да рэвалюцыі прыцягнула да пісьменніка чытацкую ўвагу. Яго вершы і вершаваныя апавяданні сістэматычна перадрукоўваліся ў штогадовых «Беларускіх календарах», дзе змяшчаліся no634 з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і іншых выдатнейшых беларускіх паэтаў. Пяць яго вершаваных апавяданняў («Год беларуса», «Тры зладзеі», «Кумавы Магілы», «Не спанатрыў», «Цікавы») у пераважнай ступені абумовілі характар і вартасць тагачаснай мікраанталогіі беларускай паэзіі — зборніка «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў» (Вільня, 1914). Асобныя творы Старога Уласа ўключаліся ў розныя чытанкі, дэкламаваліся на літаратурных вечарах, нават за межамі Беларусі. На жаль, пазней імя паэта-самавука стала прызабывацца. Толькі пара яго вершаў трапіла на старонкі першага тома «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961) і зборніка «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967). Як слушна заўважыў Г. Каханоўскі, «ніхто ні разу не паспрабаваў сабраць яго творы хоць бы ў невялікі зборнічак, а гэта была б наша ўдзячнасць і павага да чалавека-самавука, які ў меру сваіх здольнасцяў спрыяў развіццю роднай літаратуры».
I вось нарэшце, у 125-ю гадавіну з дня нараджэння Старога Уласа, яго першая кніга з’яўляецца ў свет, выходзіць у людзі. Будзем верыць, што яе спаткае шчаслівы чытацкі лёс, працяглае жыццё. Яе з’яўленню спрыялі краязнаўцы Генадзь Каханоўскі і Генадзь Равінскі, бібліёграф Ніна Ляшковіч,
якія дапамаглі адшукаць некаторыя творы Старога Уласа, удакладніць асобныя моманты яго біяграфіі. Ім — мая шчырая ўдзячнасць. Нізкі паклон і двум аматарам роднага пісьменства, беларускім патрыётам у Літве Алесю Курчэйку і Вінцэнту Янушэвічу, якія даглядаюць сціплую магілу пісьменніка.
Вячаслаў Рагойша
A * л
Слоўца адно, а часам другое, Сказана мудра, у пору,
Душу адсвежыць, мысль заспакоіць Як бы адверне з плеч ropy.
ЗІМОЮ
I страху мала, Дзіва няма, Што ўжо настала У нас зіма.
Снегу ў калена I белы шлях.
Там дзядзька сена Вязе ў санях.
А другі — дровы Прэ на убой.
Гоняць каровы На вадапой.
Ніхто зімою He зол нічуць.
Дзеці капою Са школкі йдуць.
Гоман і смешкі У іх гарой, To зноў у снежкі Б’юцца парой.
To лепяць дзеда, Хоць ў рукі — зноб * А у суседа Малоцяць боб.
* Словы, пазначаныя зорачкай, тлумачаода ў каментарыях.
СВАТАУСТВО
Раз зімоваю парою,
Мусі, ў мясаедзе, Сабраліся між сабою
Нашыя суседзі.
А ці ўлетку, ці зімою
Так па людзях ходзіць, Што старыя між сабою Сватаўство заводзяць.
Дык як выпілі даволі
Крэпкай саматужкі, Янка наш хваліць паволі
Стаў свае дачушкі.
«Старша,— кажа ён,— гадамі
Мая Кацярына.
Каб вы, братцы, зналі самі — Анёл, не дзяўчына!
I паслушна, і набожна,
Ціхая, як рыба,
Дык хто возьме, сказаць можна, Скарб дастане хіба!
А малодшая Мар’яна
Да ўсякай работы, Як да шыцця, так да ткання, Mae шмат ахвоты.
Мо на горб яе другія
Звернуць з вас увагу, Але я ёй дам за тое
Сто рублёў пасагу».
Учуўшы гэта, ад парога
Юрка Мікалаеў
Падыходзіць да старога Ды скора пытае: «Ведаеце што, татуля, Можа, ў вас часамі
Есць Тацяна ці Настуля Ды з двума гарбамі?!»
НА ВЯСЕЛЛЕ СВАЯКУ
Маючы часу крыху нядзеляй, Дык пішу строчку адну, другу.
I выбачайце, што на вяселле Да вас прыехаць я не магу.
Хоць мне бяседы вашай, прызнацца, Як на сягоння дык будзе жаль, Але не можна памеркавацца, Калі нас дзеліць спорая даль.
Каб я меў крылы лёгкае пташкі, Дык як, здаецца, у гэты час Шпарка ляцеў бы, хоць стар і цяжкі, У сваю старонку, туды да вас!
Дык пасылаю да вас па слове 3 шчырага сэрца, хоць і за свет. Прыміце, сынку, у роднай мове Шчыра жаданне, шчыры прывет.
Дай табе, Божа, шчасця і долі, Каб быць багатым, не гараваць, Шчасця, здароўя, бяды ніколі, Бацьку і матку каб шанаваць.
He знаць ніколі калатні, сваркі, Век весяліцца, не гараваць.
I пільнавацца каб гаспадаркі Ды пры тым Бога не забываць.
I на астатку пры добрай волі 3 душы і з сэрца гэтак для вас — Хлеба і солі, грошай даволі Вам пажадае Стары Улас.
ЦЯРПЛІВЫ НЯБОЖЧЫК
Чуў я нядаўна, мае вы кветкі, Сапраўды дзіўны выпадак гэткі. Аб ім шырока усе казалі, Можа, і праўда, калі не салгалі. Быць мела гэта, скажам вашэці, Ды у Вілейскім недзе павеце. Неяк зімою, мусіць, пад поўня, Адзін там дзядзька памёр раптоўна. У гэткіх справах трэ асцярожна: Такіх вось трупаў хаваць не можна, Бо суддзя, доктар, як бы на кепства, Мусяць уперад правесці следства. Дык хоць прыбралі па смерці гарне, А палажылі толькі ў трупярні. Гэтак ці чулі без амбарасу *, Як быць павінна, толькі да часу. Пакуль да следства, то ж няма жарту, Дык у дадатку стаўлялі варту, Але, сказаўшы так, без галасу *, Суддзя прыехаць не меў ўсё часу. Усё збіраўся туды прыехаць.
А наш нябожчык высах, бы вехаць, Толькі смярдзеці пачаў ён вельмі, Покуль духоўнік прагнаў з трупэрні. Зноў тарапаты *, ды варта смехаў, Як той нябожчык дамоў прыехаў. Клопат вялікі: дзе ж яго дзеці? Ну дык унеслі зараз да клеці I там да часу супачывае Ды таго следства цярпліў чакае.
Яму такая, знаць, выйшла карта, Што днём і ноччу пільнуе варта. Хоць смурод душыць, сказаўшы ўперад, А можа, прыйдзе на следства чэрад? Пэўна ж, урэшце, як мне здаецца, Можа, няшчасны калі дажджэцца? Гэтак сказаўшы проста, без звадкі: У нашым краі дрэнь, брат, парадкі. Каб прыглядзецца толькі патросе, Пэўна, і болей чаго б знайшлося.
АБЯЦАДЛА
Абяцадла — рэч не цяжка: Бусел — гэта будзе пташка, Цар — ў пачоце быў калісьці, Дуб — зімою ёсць без лісця, Этна — то бугор агністы, Фельчар — то не арганісты, Грошык — дробная манета, Гусь — дамова пташка гэта, Іскра — жарка і пякуча, Ель — шуміць, калі растуча, Конь — баіцца шмат астрогі, Ліс — ёсць звер чацвераногі, Лось — вялікі ёсць, і годзе, Мак — красуе ў агародзе, Наста — дзеўка працавіта, Окунь — рыба смакавіта, Перац — горак будзе хіба, Рак — гавораць, то не рыба, Сучка — брэша, ёй уцеха, Торба — меншая ад меха, Улей — пчолам ёсць храміна, Воўк — то дзікая скаціна, X — закінем у загладу, У — чытаюць, але ззаду, Заяц — то лясная кошка, Жоўты — певень і какошка, Змей — сярдзіты вельмі, падла,— I ўсё будзе абя:цадла.
ВЯСНА
Ужо прайшла зіма цяжкая, Мароз, мяцеліца ліхая, Паплыў з вадою крыгай лёд, I снег ад сонца тае ў лёт. Ужо вады паўны разоркі, I зачарнеліся узгоркі, Як бы сухія лішайкі, Ды зашумелі ручайкі. А знізу лёгкі ветрык вее, Ды сонейка так цёпла грэе, Бор неяк весела шуміць, У лузё травіца зеляніць.
I ўсё ўжо будзіцца ад сна, Бо набліжаецца вясна! Аджылі дробныя мурашкі, Чарвякі, матылькі, а пташкі Шчабечуць, звоняць і пяюць, Людзям ахвоты паддаюць. Жавараначка ў прасторы Шчабеча, як у сінім моры, Плыве і бусел, і жураў, I дрозд запеў і засвістаў. А як тыкеля * ён засвішча, Ляціць глушэц на такавішча. Гудзіць лятучы тоўсты жук, Балбоча ёмка цецярук, Пішчаць дзесь чайкі на балоце, Пліска хвастом трасе на плоце, Гурчыць працяжна жабін хор, I дзеці пруцца з хат на двор.
Прайшла зіма, як не бывала, Усім лягчэй на сэрцы стала. Настаў любы і мілы час, Бо ўжо вясна прыйшла да нас!
СОНЕЙКА ПРЫГРЭЛА...
Сонейка прыгрэла, Растапіўся снег; Поле зачарнела, Ручаёк пабег.
Жучкі загудзелі, Распусціўся сад, Пташачкі запелі На вясёлы лад.
Красачкі стракаты Усюды зацвілі, 3 песняю араты Узяўся да зямлі.
Арэ, барануе Родны свой загон I трудоў не чуе, I ні поту ён.
Сыпнула травіца, Зелен кожны кут.
Урадзіць зямліца — Вернецца за труд.
Як бы з-пад няволі Выйшла ўсё з зімы. Калі ж лепшай долі Даждзёмся і мы?!
3 КУТКА ПРАУДЫ
На свеце многа наракання Ды многа слёз і многа бед, Але, як кажа нам пазнанне, Вядзецца гэта з даўніх лет.
На маладых старыя ўссеўшы, Ды вельмі брыдка ганяць іх;
Але, так з боку паглядзеўшы, Няма за што хваліць саміх.
He адзін бацька наракае, Што п’яніца яго сынок,— Але няхай прыпамінае, Як сам у водцы мокне, мок.
Другая маці зноў бядуе, Кляне і плача на свой лёс: Яе дачушка не шануе
I часта хвігі суне ў нос.
Сягоння гэта ёй не ліха, Увагі к старасці няма!
А тое, бедная, забыла, Што так рабіла і сама...
I часта голавы марочым, Хоць тут адказ, здаецца, прост, Што праўды толькі мы не хочам Казаць ніколі на свой хвост.
2 Зак. 3144
33
МОДА
Гаварыць тыкеля шкода, Што у нас цяпер за мода. А няхай яе мядзведзь! — Прост няхораша глядзець. Бо із гэнае прычыны Пані, панны і мужчыны, Шапянуўшы так, але Хоць стаўляй у канапле! Бо вось гляньце ж самі, людзі: Голы лыткі, голы грудзі Выстаўляюць кожан раз, Як бы рэчы, напаказ. Капялюшыкі таковы, Што, сказаўшы без адмовы, Выгляд будзе іх такі, Як да ночы ёсць гаршкі. Безрукавыя іх блюзкі Ды спаднічкі вельмі вузкі I кароткі, далібог, Што разняць не можна ног. Чаравічкі клінам трошкі I як рэзгіны панчошкі, Праз каторы, так сказаць, Цыбы * голыя відаць.