Год беларуса  Стары Улас

Год беларуса

Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
25.02 МБ
Гэта будзе ўсё роўна, што іграць у карты. Вота ж з гэнага дзіва, як прыйшло да скутку, Выйграў «бацюшка» гэны па касцеле дудку. I здалося б, што трэба аб гэтым забыцца, Але non наш задумаў, каб на кім памсціцца I спагнаць сваю злобу на кім нязгледным: На дворным чалавеку, на лесніку бедным. Той, сказаць, дурнаваты, для Бога угодну Прыйшоў да баці споведзь адбываць велікодну. А папу таго трэба, і каб больш пранюхаць, Ен сказаў сваёй дзеўцы, каб прыйшла падслухаць.
I выцягнуў, вужака, з таго панямножку, Што той, быўшы на судзе, мусіць, прылгаў трошку.
1	як відзіш з даносам узяўся, як за ветку, Сваю дзеўку у «дзела» пасунуў за сведку.
I пайшла цяганіна, бачыў гэта кожны — Пракукор, следавацель, после суд акружны. А на судзе, вядома, зараз адвакаты Цягнулі з чалавека апошнія шматы.
I па ўсім па гэтым, як кажуць, нарэшце Бедны ляснік адсядзеў восем дзён урэшце! А з гэтага карысці не было нікому, Вось хіба адвакату ды папу рудому.
ГДЗЕ БЯРОЗЫ РАСАХАТЫ...
1
Гдзе бярозы расахаты
I вясною лужы,
Там стаяў двор старой даты, Багаты і дужы,
I дзяды як талкавалі, Помняць гэта ўнукі, Пераходзіў як, казалі, Ён із рук у рукі.
I,	бывала, ў двары гэтым
У дождж ці пагоду, Ці зімою, ці то летам Шмат было народу.
Аж раілася на полі Ад сваіх, нанятых, I работнікаў даволі Было прыганятых.
Быў вялікі у іх гоман, Хоць толк малаваты — Цівун, пісар, і акоман, I рымар куртаты.
I усе пад песню стару Жылі, пажывалі, Бралі пенсію ў ахвяру
I да тога кралі
I зярняткі, i мякіну Пакрысе, паволі, I ячмень, і канюшыну 3 мяшкамі на полі.
Доўгі час яны там дзесьці Цягалі, насілі, Аж пакуль такі нарэшце Іх не палавілі.
Дык праз гэтую прычыну, Як людзі казалі, Акомана, як тычыну, Із двара прагналі.
Дык цяпер, хай Бог бароніць, I жальба знайшлася.
Бедны, горкі слёзы роніць, Але ўжо — па часе!
2
Як акомана прагналі, Дык вялікі быў канфуз, Бо, як іншыя казалі, Быў у іх там свой саюз.
После ж — гэтака манера: 3 таго ж самага двара Выправіць магазынера Наступіла ўжо пара.
Дык яму там адказалі
У адвячораку адзін I бухгалтара паслалі, Каб прыняў ён магазын.
Пісар наш пры гэтым важкі Закруціў тыкеля нос
I сказаў, каб пляшку бражкі У магазын з сабой прынёс.
I вось гэтак не ў кампанні Гэты нашы бабылі Там удвух на пачаканні Тую бражку распілі.
Разышліся пасля тога, Штось пад носам бурчучы, I бухгалтар як нічога Узяў ад пісара ключы.
Даў іх касіру старому, Пачакаўшы, як відаць, I сказаў ён гэтак тому, Што аброк трэ выдаваць.
Той праз гэтаку прычыну На дзядзінец шмаргануў I прыйшоў да магазына, Ключом дзверы адамкнуў.
А пад то магазынера Як на ліха прынясло, Як убачыў ключы ў дзверах, Дык аж яго затрасло.
Доўга ён сабе не думаў, Так падсунуўся, як цень, Памаленьку і без шуму За ключы ды у кішэнь.
А касір стары у страху, Што рабіць, і сам не знаў, I каб часам не даць маху, За бухгалтарам паслаў.
Той, прыпёршы, хваціў тога (Відна, нораў меў брыдкі), Гэны ж зноў не думаў многа — I сцяліся ўзагрудкі.
Многа шуму нарабілі У магазыне тым яны, Але іх разбаранілі Там на шчасце хурманы.
I цяпер адны гамоняць, Што не пройдзе гэтак тут, Але хай сам Бог бароніць — Будзе дзела, будзе суд.
СВАТЫ
Адзін хлопец зухаваты He без дай прычыны Выбіраўся раз у сваты Да адной дзяўчыны. А дзяўчына та багата, I зусім не мала.
Дык узяў сабе за свата Добрага брахала.
Прыгаворка ёсць такая, Што «грэх душу муча». Дык ён свата падзывае Ды вось гэтак вуча: «Помні, кажа, маё слова, Сваце даўгавязы: Як скажу я то ці ова * — Дадавай два разы».
«Добра,— гэны так гамоне Адважна і смела,—
Ужо за гэтым ў нас сягоння Дык не стане дзела.
Толькі ты будзь, мой ты братка, Адважан і смелкі
I бяры з сабой ў астатку Чым болей гарэлкі». Наліваюць самагонам Цэлую баклашку
I для лепшага рэзону — Манаполькі пляшку.
Ды не простай манаполькі, Але гэткай лоўкай,
Што ўжываюць паны толькі — 3 белаю галоўкай.
Едуць сабе да засценка I заходзяць ў хату, Гдзе знаходзяць і паненку, I маму, і тату.
Іх там хораша прымалі, Як сватоў, канечне, Уміг абрусам стол заслалі, Напяклі яечні.
Выпілі і закусілі • ■ Так укругавую Ды інакш загаманілі У пару у тую.
Дык наперад стары баця Міргнуў на Марцэльку I пытаецца ў зяця: «Ці маеш зямельку?» Гэны хлопец небажаты, Сказаўшы не лішку, Лжэ урэчы як наняты, Кажа: «Маю крышку». А сват зараз зауважа, Падхапіўшы збоку: «То ж ты маеш, браце, кажа, Цэлую валоку!»
«Добра, добра,— стары мове.— Мой ты, кажа, сынку, Запытаўшы так па слове, Ці маеш скацінку?» Гэны ж зноўку не запнецца, Урэчы на кпінку, Але з месца адзавецца: «Маю і скацінку».
А тут сват ізноў без спрэчак Пад тое гамоне:
«Тры каровы, шэсць авечак, Парсюк і хаўроння».
А стары ізноў пытае: «А скажы, мой братку, Ці то ж гэта зяць мой мае Сваю ўласну хатку?» «Я і хату, кажа, маю Сваю ці чужую, У каторай пражываю Ды і не гарую».
А сват зараз падбягае, Кажа без абмовы: «Справа будзе вось якая: Ты ж маеш дом новы!» Тыя бачаць, што тут змова. Дык так, галубочкі! Зачынаюць тут ізнова, Але з другой бочкі: «А ці праўда гэта будзе, Мой зяціку статны: Да работы, кажуць людзі, Вашць так мала здатны?» «Гэта так, мой цесцю мілы. Часам да работы To нямашака і сілы, Або і ахвоты».
А сват зараз жа пад тое, Мусіць, з волі неба: «Ані то, ані другое: А гультай як трэба!» «А ці праўда гэта ж знову, Хоць васпан нам блізкі,
Бо гавораць так па слову, Што на вочы нізкі?» «Дзе там праўда! Баюць людзі I бабы сарокі...
Як прызнацца, праўда будзе: Крышку касавокі».
А сват зараз падыходзе. «Досыць, кажа, ныці. Ты ж сляпы зусім, і годзе. Няма што круціці».
«А яшчэ адно пытанне У гэтыя часы:
Быццам вашаць мосці пане Да гарэлкі ласы?»
«3 гэтым справа вось такая: He заходжу ў сварку.
Часам, скажам, так бывае, Што заломіш чарку».
А сват кажа: «Не трэ зліцца. Кварту ці касушку — Толькі трэба падзівіцца —Льеш, як у кадушку».
Дык па гэткім прывітанні, Урэчы карытам, Там сваты на пачаканні Ад’язджалі з квітам.
ТРЫ ЗЛАДЗЕІ
I цяпер, і бывала ёсць здарэнняў нямала, Як нямала на свеце народу,
Я йшчэ помню — ці чулі? — як нам правіў дзядуля Адну дзіўну і смешну прыгоду.
— Дзеткі,— так ён гавора,— ў адным месцы,
за морам,
У Нямеччыне, за часаў д-ауных,
Дзе край мудры, багаты і народ панаваты, Трох зладзеяў было вельмі слаўных.
Вось адною парою мелі раду з сабою, Куды кінуцца ім на ўздабычу?
Адзін кажа: «Да вёскі», другі кажа: «Да Моські», Старшы кажа: «Да пана, я зычу».
А яму гавораць тыя: «Там сабакі ліхія,
I замкі вельмі крэпкі да тога,
Ды жалезны аковы, мур высокі і новы, I дварні, як на ліха, там многа»..
«Э, няма што баяцца, толькі трэба уз.яцца, А ўжо добрыя будзем мець гулі!»
I, падкраўшыся ракам, сыпнуў зелле сабакам, Тыя зразу як відзіш паснулі.
I, вайшоўшы ад саду, дастаў нейку прыладу Ды акно з рамкай выняў без мукі, Сам палез у пакоі, стаў збіраць сёе-тое, Што папала наскора пад рукі.
Ён там доўга стараўся і да скарбца дабраўся, Што быў туга, як кіем, набіты,
У 'ім ляжала без конца і рублёў, і чырвонцаў, На дне пояс із золата літы.
Там яны, да астатка ўсё абчысціўшы гладка,
Усе чыста куточкі і шпаркі *, Выйшлі, ўсё пазбіралі ды дзяліціся сталі Між сабою без крыўды, без сваркі.
I ўзялі так класці на тры роўныя часці, Але пояс быў вельмі прыгодзен: За яго сталі брацца, пачалі тут спрачацца, А ўступіць то не хоча ніводзін.
Старшы кажа: «Паждзіце, калатні не рабіце, Бо дабра з таго пэўне не будзе, Як нямашака згоды — пойдзем да ваяводы, Ен нас хіба найлепей рассудзе».
Але ведаць не шкодзе, што таму ваяводзе,
Дзе згарнулі багацця нямала,
3 чарады быць суддзёю над таей стараною Акурат пад той час выпадала.
I суддзя той такую меў налогу брыдкую: Любіў вельмі ён казкі, бывала, Зіму, восень і лета трымаў хлопца на гэта, I той баяў яму што папала.
Спаць — здаровы ці хворы — мусіў ў панскай каморы, У кутку пры дзвярах на памосце,
Пан, як толькі прачнецца, на хлапца адазвецца, Каб ён баяў харошага штосьці.
Вот жа злодзей той старшы, пад вакном ціха стаўшы, Абыдвом сказаў пільна паслухапь,
Сам палез да пакояў, лёг за хлоіша спіною, Таму зелле пад нос даў панюхаць, А тады на трывогу нагой грукнуў ў падлогу Ды захроп на ўсю панску камору.
Пан як відзіш прачнуўся, на хлапца навярнуўся: «Кажы казку, ты шэльма!» — гавора.
Той, змяніўшы размову, пачаў казку такову: «За гарамі, далёка на свеце
Было некалісь сталых трох зладзеяў удалых, Двох малодшых, старэйшы быў трэці.
Яны ў ночку туманну к аднаму прыйшлі пану (Дазналіся, што грошай меў многа).
Старшы знаў загаворы, дык палез да каморы, На дварню сну навёўшы цяжкога.
Ен там лазіў і гнуўся, ажно ў скарбцы спынуўся,
Хоць той вельмі дарэчна быў схован,
Там, на самым вяршочку, як і ў нас, мой паночку, Ляжаў пояс, із золата кован.
Злодзей гэны ўсё з дому падаваў быў другому,
А ўжо трэці адносіў йшчэ далей,
I вось гэткім парадкам, вельмі спраўна і гладка, Таго пана начыста абкралі.
Па рабоце той смелай, як прыйшло да раздзелу,
Выйшла ў іх калатня немалая:
Раздзяліўшы ўсё гладка, за паяс выйшла звадка, Яго кожан сабе забірае.
Як здаецца, паночку (ды сыпнуў із мяшочка),
Каму пояс павінен дастацца?»
А пан цгха і скора ужо сонны гавора:
«Во! старшому! — няма што пытацца!»
Як той вылез адтуля: «А што,— кажа,— ці чулі, Што сказаў нам сам пан ваявода?»
Дык на тым асталося, што каму давялося,
I настала ізноў у іх згода.
Як дачуліся недзе ваяводы-суседзі,
Лезуць ў вочы і роўны, няроўны:
Людзі, к жартам ахвочы, кпяць, смяюцца за вочы, А найгорай мясцовы духоўны.
Дык таму ваяводзе стала слухаць ўжо годзе:
Ен пусціў пагалоску такую,
Каб старэйшы той злодзей к яму смела прыходзіў, Бо яму пан ўсё падаруе.
Неяк раз адвячоркам — серадой ці аўторкам,Як здаецца, вясенняй парою
Здаравенны мужчына, ростам са тры аршыны Паявіўся у панскім пакоі.
Пан той зразу спужаўся ды ў таго запытаўся:
«Ты адкуль тут узяўся, як з ямы?
Мо ты пояс мне сплавіў, дый шчэ казку тут
правіў?»
«Гэта я, мой паночку, той самы».
«Вота ж табе, мой братка, выбачаю на гладка, Можаш нат барыша спадзявацца, Калі зробіш ты штуку духоўнаму ў навуку, Каб я мог ды над ім адсмяяцца!»
«Добра! — гэны гавора.— Адсмяешся, і скора, Абы толькі хватала ахвоты...»
I, пазваўшы дружакаў, злавіў дзве торбы ракаў Ды забраўся да мудрай работы.