Год беларуса
Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
Сям’я наша была вялікая. Апрача бацькоў, нас васьмёра дзяцей (чатыры сыны і чатыры дачкі) і дзве бабулі. Усе дзеці закончылі сярэднюю школу, а старэйшы сын Станіслаў і малодшая дачка Крыстына атрымалі універсітэцкую адукацыю. Бацька ў адносінах да нас, дзяцей, быў добры, але патрабавальны. Прысвячаў нам крыху часу. На свята гуляў з намі ў мяч, расказваў казкі, чытаў нам творы свае і іншых паэтаў беларускіх.
Пісаў шмат. Натхняўся светам прыроды, рознымі сямейнымі здарэннямі, працоўнымі перажываннямі, успамінамі, вопытам знаёмых і менш знаёмых людзей. Ці ведаў бацька беларускіх паэтаў, ці сустракаўся і кантактаваў з імі — таго не знаю...
Мой бацька кепска адчуваў сябе, выехаўшы з Валожына, тое асяроддзе, у якім вымушаны быў жыць, не было яму па душы. He меў там задушэўных сяброў, з якімі можна было б пагаманіць і пачытаць ім свае вершы. Апошнія гады ў жыцці бацькі былі цяжкія, бо ён вымушаны быў будавацца, але заўсёды быў у настроі
і неаднойчы, калі мы прыязджалі на канікулы, сустракаў нас сваімі сімпатычнымі творамі. Пісаў амаль да апошніх дзён свайго жыцця.
Восенню занядужаў. Захварэў на запаленне лёгкіх. Памёр 30 верасня 1939 года. Пахавал: яго на сужанскіх могілках. На магіле паставілі вялікі дубовы крыж без надпісу...
На заканчэнне некалькі ўрыўкаў з вершаў бацькі, якія запомніліся:
Бо там смяюцца з нашай мовы Капялюшныя галовы...
Нашы паны не так гуляюцз. Яны не па-нашаму пяк.ць. He нашу гутарку вядуць. Наш брат, калі распусціць ногі, Аж трэскі сыплюцца з падлогі, Тупнё нагой, як перуном, Аж пыл падымецца віхром...
18.XI.1967 г.
K A M E H T A Р Ы і
Творы Старога Уласа асобным выданнем ніколі не выходзілі, друкаваліся толькі ў перыёдыцы і асобных зборніках. У дадзенае выданне ўвайшло лепшае са спадчыны пісьменніка. Творы падаюцца, як правіла, па апошніх прыжыццёвых публікацыях (калі яны друкаваліся, а не захаваліся ў рукапісах), у сучасным напісанні. Лексічныя і некаторыя фанетычныя асаблівасці мовы аўтара (дзе гэта выклікаецца патрабаваннямі вершаванага рытму і рыфмы) захоўваюцца. Датуюцца творы (калі няма прамых аўтарскіх указанняў) годам першапублікацыі.
Усе творы, згодна іх жанравых характарыстык, групуюцца ў трох раздзелах: «Вершы», «Вершаваныя апавяданні», «Публіцыстыка». Унутры раздзелаў храналогія напісання твораў не захоўваецца (за выключэннем «Публіцыстьікі»).
Асобныя вершы і вершаваныя апавяданні Старога Уласа друкуюцца з рукапісаў, што знаходзяцца ў прыватных зборах. Перапісваючы свае творы ў агульныя сшыткі, паэт звычайна іх нумараваў. У некаторых рукапісах нумарацыя адсутнічае. Як правіла, адсутнічаюць і даты напісання твораў.
У каментарыях да асобных твораў паказваюцца іх першыя і ўсё найбольш значныя наступныя публікацыі.
ВЕРШЫ
...Слоўца адно, а часам другое (с. 21). Упершыню — «Наша ніва», 1910, 8 ліпеня, з паметкай: Валожын, Пры жыцці аўтара друкаваўся таксама ў Беларускім календары
«Нашае нівы» на 1913 год (Вільня, 1913, с. 95) і ў выдадзеным лацінскімі літарамі Беларускім календары на 1914 год (Вільня, 1914, с. 11). Уваходзіў у Анталогію беларускай паэзіі ў трох тамах.’т. 1 (Мн., 1961, с. 558) і зборнік «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (Мн., 1967, с. 451).
Зімою (с. 22). Перадрукоўваецца з рукапісу (№ 413). Пад вершам паметка: Сужаны, 5.1.1922 г.
3 н о б (рус. озноб) — дрыжыкі, холад.
Сватаўство (с. 23). Упершыню — «Наша ніва», 1911, 10 лютага, з паметкай: Валожын, 2.2.1911 г. Пры жыцці аўтара друкаваўся ў «Беларускім дэкламатары» (Мн., 1924, с. 300), «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры (ад 1905 году)», укладзенай I. Дварчанінам (Вільня, 1927, с. 234) і ў зборніку «Дэкламатар, IV» (Мн., 1928, с. 354—355), Перадрукоўваўся ў Анталогіі беларускай паэзіі ў трох тамах, т. 1 (с. 558—559) і «Беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (с. 452—453).
На вяселлесваяку (с. 25). Перадрукоўваецца з рукапісу (№ 854). He датаваны.
Цярплівы нябожчык (с. 27). Упершыню — «Новае жыццё» (Вільня), 1923, 30 мая, з паметкай: мяст. Сужаны.
Амбарас (польск.) — клопат.
Галас (польск.) — шум, гоман.
Тарапаты (польск.) — турботы.
Абяцадла (с. 29) Упершыню — «Крыніца» (Вільня), 1924, 15 сакавіка. Абяцадла (польск.) —азбука, алфавіт. У гэтым мнеманічным вершы, лёгкім для запамінання і адрасаваным перш за ўсё дзецям, кожны радок пачынаецца з чарговай літары лацінскага алфавіта: A, В, С і г. д. Дзякуючы мнеманічным уласцівасцям вершаванай мовы ў памяці чытача заставаліся ўсе літары алфавіта ў іх належнай паслядоўнасці. Лацінскі алфавіт, побач з кірыліцай, даволі шырока выкарыстоўваўся ў беларускім пісьменстве на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Гэта і прадвызначыла з’яўленне верша Старога Уласа.
Вясна (с. 30). Упершыню—«Наша ніва», 1911, 21 красавіка, з паметкай: Валожын.
Т ы к е ля (дыял.) — толькі.
Сонейкапрыгрэла (с. 32). Упершыню без назвы — «Наша ніва», 1909, 28 мая. Перадрукоўваўся ў «Беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (с. 450).
3 кутка праўды (с. 33). Упершыню — «Наша ніва», 1909, 4 чэрвеня, з паметкай: Валожын. Друкаваўся пры жыц166
ці аўтара ў Беларускім календары «Нашае нівы» на 1912 год (Вільня, 1912, с. 93).
Мода (с. 34). Перадрукоўваецца з рукапісу (№ 909). He датаваны.
Цыбы (дыял.) — доўгія худыя ногі.
Выгаварылася (с. 36). Перадрукоўваецца з рукапісу (Xs 824). He датаваны.
Спрытны адказ (с. 37). Упершыню— «Родная страха» (Вільня), 1922, 7 сакавіка.
Прамчаўся май... (с. 38). Упершыню без назвы — «Наша ніва», 1909, 2 чэрвеня, з паметкай: Валожын, 20.VI. Пры жыцці аўтара друкаваўся ў Першым беларускім календары «Нашае нівы» на 1910 год (Вільня, 1910, с. 60). Уваходзіў у Анталогію беларускай паэзіі ў трох тамах, т. 1 (с. 557).
3 а ц і ш н ы к у т о к (с. 39). Упершыню — «Беларусь» (Мінск), 1920, 3 чэрвеня, з паметкай: Паміж Асаўца і Беластоку м. Кнышын.
Урэчы (дыял.) — нібы, як быццам.
Паркоўка (дыял.) — плот, паркан.
У дажджлівы час (с. 40). Упершыню варыянт верша на чатыры страфы пад назваю «Рабочы час» — «Наша ніва», 1912, 24 мая, з паметкай: 1909 г. Гэты варыянт перадрукоўваўся ў Беларускім календары на 1914 год (Вільня, 1914, с. 95), «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры (ад 1905 году)» (с. 233). Публікуецца па газеце «Беларускае жывдё» (Вільня), 1919, 30 ліпеня.
Урода (дыял.) — тут у значэнні «ўраджай».
Пажар (с. 42). Упершыню — Беларускі каляндар «Нашае нівы» на 1911 год (Вільня, 1911, с. 83), з паметкай: Валожын, 17.IX. 1909 г. У аснову верша пакладзены, відавочна, рэальны выпадак — пажар у Валожыне (гл., у прыватнасці, «3 допісаў у «Нашу ніву», 140—141).
Пра паноў (с. 44). Перадрукоўваецца з рукапісу, які захаваўся не поўнасцю. He датаваны.
В о сен ь (с. 47). Перадрукоўваецца з рукапісу. He датаваны. Наступны варыянт гэтага верша пад назвай «Беларуская восень» змешчаны ў «Нашай ніве», 1909, 5 лістапада:
Мінула лета — гарачы час,
Восень за гэта прыйшла да нас.
Стала няроўна сонейка грэць, Затое поўна гумно і клець. Голае поле. Зняты пасеў.
He звоніць болей птушыны спеў...
Як бы заранне лета ўцякло. Неба туманам завалакло, Як цераз сіта сыпле рунец, Лета ўмірае, лету канец. Цёплыя летнія прайшлі дзянькі. Вецер заносіць лісцем цянькі, Круціць угору, заносіць удаль. Сэрца сціскае туга і жаль.
Пі.рог (с. 48). Упершыню — «Родная страха», 1922, 25 лютага.
Каму што (с. 50). Упершыню — «Крыніца», 1924, 2 лютага.
Дзяды — дзень памяці продкаў, які беларусы адзначаюць восенню, 1 лістапада (у адрозненне ад вясенняй Радаўніцы, якая прыходзіцца на другі аўторак пасля Вялікадня).
Д у мка б е ж а н ц а (с. 58). Перадрукоўваецца з рукапісу. Мяркуючы па невыразна напісанай даце—12.V.191...— напісаны паміж 1915 (пачатак масавага бежанства беларусаў на Усход пад націскам нямецкіх войск) і 1920 гг.
Учэсна (польск.) —рана.
Жаль (с. 54). Перадрукоўваецца з рукапісу. He датаваны.
Як бы з налогу —■ нібы па прывычцы.
Б о я з н а (с. 56). Упершыню — «Беларуская думка» (Вільня), 1919, 7 чэрвеня. У вершы выкарыстаны (у некалькі змененым выглядзе) радкі з верша «...Слоўца адно, а часам другое» (гл. другую страфу).
3 Новым годам! (с. 57). Упершыню без назвы — «Вольная Беларусь» (Мінск), 1918, 28 студзеня.
Урочы (польск.) —прывабны, чароўны.
Грабя (польск.) — граф.
Апошняе жаданне (с. 59). Упершыню «Крыніца», 1924, 4 студзеня.
ВЕРШАВАНЫЯ АПАВЯДАННІ
Год беларуса (с. 63). Упершыню—«Наша ніва», 1910, 23 снежня, з паметкай: Валожын, 12.IV. 1909 г. Друкавалася таксама ў кнізе «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў» (Вільня, 1914, с. 40—48).
Какалуша (дыял.) — чаромха.
Спешка, хунтоўка, дарагона, асаноўка — назвы гатункаў бульбы.
Пакрова (Пакровы) — асенняе рэлігійнае свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка.
Шабальбон—від фасолі, болып буйная фасоля.
Лавандрэк —лаванда.
Курган (с. 72). Упершыню— «Наша ніва», 1911,21 ліпеня.
Кумавы Магілы (с. 76). Упершыню— «Наша ніва», 1911, 28 красавіка. Друкавалася ў кнізе «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў» (с. 76—79).
Мярлог (дыял.) — бярлога.
Легенда і праўда (с. 80). Упершыню — «Беларусь» (Мінск), 1920, 3 чэрвеня.
Спадкі — спадчына.
Ц ікав ы (с. 83). Упершыню—«Bielavus» (Вільня), 1913, 11 красавіка. Друкавалася таксама ў «Нашай ніве», 1913, 3 мая, і ў кнізе «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў» (с. 92—94).
Іголка (с. 85). Упершыню — «Крыніца», 1924, 11 кастрычніка.
Патрапіла каса на камень (с. 89). Упершыню—«Беларусь», 1920, 3 чэрвеня.
Баша — паша.
Рахубы (польск.) — рахункі.
Г д з е б я р о з ы р a с а х а т ы... (с. 92). Перадрукоўваецца з рукапісу, дзе мае назвы «Абразок» (№ 855) і «Абразок 11» (№ 856). He датавана.
Магазынер — загадчык магазына, агульнага вясковага свірна, у які сяляне ссыпалі страхавы фонд зерня.
Сваты (с. 96). Перадрукоўваецца з рукапісу (№ 1034). Уваходзіць у рукапісны зборнік Старога Уласа «Беларускія вершы 1932—1933 гг.».
To ці ова (польск.) —тое ці іншае; што небудзь.
Тры зладзеі (с. 100). Упершыню — «Наша ніва», 1912, 3 жніўня, з паметкай: Валожын, 24.VII. 1912 г. Пры жыцці аўтара друкавалася ў Зборніку «Нашае нівы» № 2 (Вільня, 1912, с. 61—66), у кнізе «Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў» (с. 64—69) і ў Беларускім календары «Нашае нівы» на 1916 год (Вільня, 1915, с. 63—68).