Год беларуса  Стары Улас

Год беларуса

Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
25.02 МБ
Сеў па воз і добрым трухам дахаты пусціўся. Дома нашы трэслі бабы вушмі, быццам козы, Што прыехаў я з кірмаша дадому цвярозы.
У тым жа месцы больш ніколі ці хто йдзе,
ЦІ едзе, Аніякіх страхаў болей нідзе не угледзе.
ЛЕГЕНДА I ПРАУДА
I
Жыў сабе дзяцюк Яська на свеце калісьці
I здумаў жаніцца для сваёй карысці.
I так, доўга не чакаўшы, ён адной нядзелькі Сабраўся і паехаў да сваёй Анелькі.
Там яны, змеркаваўшы ўвесь свой стан сіроцкі, Заручыны зрабілі на манер шляхоцкі
I, паводле ўставы і свайго сумлення, Занеслі і два злоты на агалашэнне.
I Ясь у трэццю нядзельку, апрануўшы шубу, Узяў сваю Анельку і павёз да шлюбу.
Ехаць, ды ў парадзе, дык было прыемна, Але што ж, калі шлюбу не даюць дарэмна? Духоўнік таўстапузы, як аконам панскі (Відно, не знаў ён посту, мусіць, лютэранскі), Пазваўшы маладога у сваю камору
I доўга не чакаўшы, так ён гавора: «Слухай жа, Ясь міленькі, мой каханы сыну, Ты гэтаку падобну бярэш дзяўчыну
I хочаш, каб парадна цябе павянчалі, Дык дзесяць рублёў мусіш зараз даці Ды, апроч тога, яшчэ з дружбы вясельнай Трэба яшчэ што-кольвек для службы касцельнай». Даць то было б не штука, гэта кожны знае, Але штука ў гэтым, што не кожны мае.
I трэба яшчэ ведаць, што у пору гэну Чырвоная паперка мела добру цэну. Малады наш зжахнуўся, аж вышыблі поты, Кажа: «Войчанька мілы, будзе дзесяць злоты».
А «войчанька» гаворыць: «За такія пянёнжкі Mary табе шлюб даць, але з старое ксёнжкі. Дык падумай жа сам ты і зваж належыце: Якое ж тады ваша будзе усё жыцце?» Падумаўшы, наш Яська так сабе гавора: «Праз дзесяць рублёў на цэлы век гора? За марных рублёў дзесяць цэлы век абрыда?» Папёр як бачыш грошы пазычаць у жыда.
I хоць после Дыемны дзёр працэнт здаровы, Але Яська затое браў шлюб з «ксёнжкі новай».
II
Што вайна нарабіла ўсюды шкод нямала I што яна на свеце людзей папсавала, Што праз вайну ўсюды дарагоўля будзе — Дык аб гэтым не трэба капацца ў талмудзе. Да чаго ні даткніся, дык без перабору Ад мала і да вяліка ўсё пайшло ўгору: Уздаражалі тавары, работы ў час гэны, Але і на малітвы падняліся цэны.
У адным месцы зацішным і пэўным нібы Знаў я гэны закутак і тыя сялібы, Гдзе трэццім прыказаннем назбыт вельмі грэшаць
I адзін на другога, як сабакі, брэшуць. Народ там, як і ўсюды, на чужое ласы. Пры чужых людзях добрых, ад радні далёка, Жыла адна бабулька сабе адзінока.
Сёмы крыжык канчала, помніла «паўстанне», I закончыла жыццё у дзявочым стане.
Памерла, дык і годзе, так штодзень бывае: Адзін родзіцца на свет, другі памірае,
Прыходзяць і адыходзяць, як вада руч’ямі, Змяняюцца народы, але свет той самы. Знайшоўся і пляменнік — прыпёр без аглядкі, Так урэчы з жалю, на дзеле — па спадкі *. Але уперад трэба узяцца да дзела, Трэба месца ачысціць, каб не смярдзела. Дык з двара далі дошчак і пару мужчынаў, Тыя выкапалі яму, збілі дамавіну, Запраглі, як да звозкі гнілога тавару, У голую цялегу недабойкаў пару, Крыху старое саломы ўзяўшы на пасланне, I павезлі бабульку на вечнае спанне.
He было там спевакоў, ні з духоўных чыну, Толькі крыж, са тры бабы і са два мужчыны. Пляменнік жа наперад папёр як меў сілу, Хацеў, каб духоўнік пасвенціў магілу. А там не non, не пастыр быў евенгеліцкі, Але так, як патрэба — ды ксёндз каталіцкі. Праўда, што не сам старшы, але вельмі шпарак. «Плаці мне,— кажа,— зараз семдзесят пяць марак!» А гэны яму кажа: «Калі ж я не маю.
Пасвенці, войча, на возе, я сам пахаваю». I, завярнуўшы коні ад другіх фурманак, Падвёз бабу з дамавінаю аж пад самы ганак. «Войчанька» ўзлаваўся, нібы дастаў шылам, Хрысціўся вельмі шпарка і махаў крапілам Так, што кроплі сыпнулі, ажно загудзела I бадай што дасталі праз дошкі да цела.
ЦІКАВЫ
3 ліку ўсіх святаў у цэлым годзе, Мусіць, для нашага брата Адзін Вялікдзень у нашым народзе Будзе найбольшае свята.
Бо йшчэ прычына будзе такая, Што яго ждуць ўсей душою, Бо яно звеку так прыпадае Заўсёды ранняй вясною. Будзіцца са сну наша зямліца, Расце на кусце лісточак I зелянее тады травіца, Ажыў жучок, матылёчак.
Шэра зязюля зранку і ўвечар Яра кукуе у садзе, Павее ціхі і цёплы вецер, Пойдзе скаціна у стадзе.
I, акром тога, ў нашым народзе Ёсць успамінкі такія:
Сеўшы на сонцы ды пры пагодзе, Часта гавораць старыя, Штораз да году адна бывае На цэлым свеце часіна, Вось, як тыкеля поўнач настане Прад гэтым святам вялікім, У памяць Хрыстова з мёртвых устання Людскім скаціна гаворыць языкам. Учуўшы гэта мову такую, Адзін цікавы знайшоўся: Хацеў паДслухаць гутарку тую Ды ў хлеў на вышкі забраўся.
А яму ждаці прыйшлось не мала, Бо час паволі цягнуўся, Аж неяк жудка ўжо яму стала: Пад шапкай волас уздуўся.
Як толькі поўнач глуха прабіла, Цішыня стала нямая
I, уздыхнуўшы, загаварыла Сціха кабылка гнядая: «Ой, цяжка праца на мае грудзі! Маю работу не мілу: Гаспадара бо мне трэба будзе Везці пазаўтра ў магілу».
Ен, як асінка, увесь затросся, Хоць быў і смелай натуры, Зусім без духу ў хату панёсся, Мароз пачуўшы на скуры. Прыпёр у хату, паў на краваці, А там сямейка ўжо спала. Застагнаў толькі: «Ой, дзеткі! маці! Надта ж нядобра мне стала!» Знахара з вёскі пакуль пазвалі I варажбітку кабету, I хоць курылі і шмат шапталі, Ен скончыў жыццё да свету. Галосяць дзеткі, галосіць матка, Плача сямейка, ўздыхае, Радні, суседзяў прыйшла грамадка — Труну павезла гнядая.
Доўга аб гэтым усе даволі Успаміналі, прызнацца, Але затое ў хлеў слухаць болей Людзі хадзіці баяцца.
ІГОЛКА
Даўнымі часы гэтак бывала — Былі і дзейкі, былінкі.
I вады ў мора ўцякло нямала, Як гэты ходзяць ўспамінкі.
Што вот калісьці у часы даўны, На то ёсць доказ нязбіты, Жыў «се» на свеце — пан вельмі слаўны, Але затое сярдзіты,
У яго, бывала, бедны ці можны — Шырока дзверы наросцяж: Заязджай путнік ці падарожны, А ўжо напэўна угосціць.
Але пры першым зараз спатканні
У кожнага — так як быць мае —
Гэтак адразу на пачаканні: «Ці маеш іголку?» — пытае.
I калі маеш пры сабе голку, Дастанеш абед, сняданне, А як не маеш, тады без толку Дастанеш толькі трапанне.
«Я,— так гаворыць,— пан многіх
літосці,
Як то другому здаецца,
А маю голку, каб зашыць штосьці, Як толькі дзірка парвецца.
А ты, няшчасна, ліхая галота, Як жывеш гэта, не знаеш. Як падзярэцца твая капота, Дык, чым зашыці, не маеш».
I так упудзіў усіх нямала,
I так у знакі ўсім даўся, Што й за парог другі, бывала, Без голкі выйсці баяўся.
Адзін раз неяк, забыўшы чыста, Бо то ж было даўнавата, Прыехаў нейкі «ахфіцаліста» Туды у госці да брата.
А як не ведаў таго звычаю, Дык не асцерагаўся, I вот акурат, так як быць мае, На пана з голкай нарваўся.
Дастаўшы лазню сабе патросе, Навуку гэта ён мае, I зарубіўшы гэта на носе, Да пары толькі чакае.
А пан меў звычай сабе такоўскі, Што кожны месяц без мала, Наклаўшы на «се» убор дзядоўскі, Ішоў ў каплічку, бывала.
I там, як просты дзядок убогі, Пакорным вельмі рабіўся, Паводле гэткай сваей налогі За свае грахі маліўся.
Як той аб гэтым толькі дазнаўся, Дык і адплату ўжо чуе.
I на дарозе за куст закраўся Ды там ужо пана пільнуе.
Аж паказаўся дзед не на пуста У пору дажджліву і золку, А гэны вылез там із-за куста: «А маеш,— кажа,— ты голку?»
Дзед туды й сюды пачаў віляці, Як ў такіх разах бывае.
I калі гэны стаў прыставаці, Дык пасля кажа: «Не маю».
Дзядок адразу хацеў даць ходу, Вымкнуцца слізкім уюнам, А гэны скеміў дзядкову моду Ды пачаў чысціць бізунам.
Тады дзед гэны, зараз тут маеш, Успаў на помысел меншы,
Таму гаворыць: «Ці ж ты не знаеш? Я ж буду пан ваш тутэйшы».
А гэны дзеду зараз наскора: «Якіх хто, знаю, тут станаў».
Ды ўсё лупе, пасля гавора: «Знаю я гэтакіх панаў!»
I без усякіх такіх клапотаў
Так неяк ёмка і складна
Ягомасць гэны сабе ў ахвоту Адтрапаў пана парадна.
А пасля тога зблізка і здалі Было усякага толку.
Але пакінуў пан, як казалі, Болей хапацца за голку.
ПАТРАПІЛА КАСА НА КАМЕНЬ
Знаная рэч на свеце, што калі збяруцца Двое роўных, заўсёды, як каты, дзяруцца. Ды калі чорна ў роце альбо прутка ў лапе, Будзе так, як з касой, што на камень трапе. Гэтака ёсць прымаўка ў нашым народзе.
Быў сабе non сярдзіты у адным прыходзе. Меў жонку маладую, гладкую худобу, Косы саўсім рудыя і глядзеў з-пад лобу. А такія прыкметы ўсім знаны вельмі: Руды, крывы, вугнявы — то напэўна шэльмы. Вота ж ён так, як баша *, на сваім хвальварку Жыў раскошна без гора і вёў гаспадарку.
Як кожны з іх брата, меў таку патугу: Галіў сваіх «авечак» і маліўся Богу. А ў суседстве за рэчкай, гдзе млынок вясковы, Шумеў, стоячы здаўна, цёмны бор хваёвы.
У тым баку, гдзе дарогі сходзяцца у вілкі, Быў узгорак і на ім старыя магілкі.
А што вельмі старыя, можна па тым знаці, Што растучых там хвояў удвух не абняці. Бор той, як гаварылі, аддаўна быў дворны. I як non быў увесь рыжы, так ляснічы — чорны, Шпаркі ён быў без меры, гарачы ваяка, I казалі другія, быццам «аўстрыяка».
Ды, мусіць, была праўда, бо як настаў знова, Саўсім мовы нашай ён не знаў ні слова. Вота ж гэны ляснічы здумаў лес рубаці Каля гэных могілак, a non — не даваці.
Зрабіўся крык і гоман на увесь бярэзнік:
Ляснічы крычаў «каўтун», non крычаў «мяцежнік». Думалі, што з крыку пэўна драка будзе, Але і пасля крыку было «дзела» ў судзе. Бо non, нядоўга ждаўшы, напісаў прашэнне I за «самаўпраўства» і за «аскарбленне».
Суд як суд: завёў «дзела», паслаў па павестцы, Што будзе гэту справу разглядаць на месцы, I як для вінавацтва, так для абароны, Каб былі ў час на месцы сведкі і староны. Ляснічы сабраў стражу, узяў «прававеда», A non — дзяка, старасту і старога дзеда I так іх наўчае: «Юрка і Васілі, Глядзеце ж, каб вы гэтак усе гаварылі, Што тут яшчэ нядаўна ўсе крыжы стаялі, Што на гэтых могілках вы бацькоў хавалі, Што ўрэшце і сягоння ёсць такая мода Хаваць тут нехрышчоных з усяго прыхода». Сабраліся ўсе разам на той бугор спорны: Земскі, сведкі, non рыжы і ляснічы чорны. Зноў спрэчкі пачаліся, старыя рахубы *: Адзін глядзіць з-пад лобу, другі скаліць зубы. А земскі, пры медалі, ўрэчы на шнурочку, Пачаў пытацца сведкаў, але ў адзіночку. Дык правіць адзін гэта, а другі не тое, Той гаворыць да дзела, іншы што другое. Як спытаў старога: «Што ты знаеш гэтак?» «Мы тут,— кажа,— хавалі і бацькоў і дзетак». «Добра,— земскі гаворыць,— а пакажы ж, мілы, Гдзе будуць твайго бацькі і маткі магілы?» А стары, знаць, забыўся, што гаварыць мае, Паскрабаўшы за вухам, кажа: «Чорт іх знае!» Ну дык з гэтакіх сведак, як з лазовых лісцяў, He меў «бацька» для дзела вялікай карысці. Бо судзіцца — трэ ведаць і сказаць, не жарты,