Год беларуса  Стары Улас

Год беларуса

Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
25.02 МБ
Удзень тошна, ўноч не спіцца, Як катку ля плота.
Адзін жджэ, нібы зямліца Дожджыка ў спякоту.
Стане Богу ён маліцца Вольнаю часінай — Пачынае з вачэй ліцца Сляза за слязінай.
У змаганні траціць сілы, Ападаюць рукі.
Калі ж будзе, Божа мілы, Ужо канец разлукі?!
Мо ўзышоўшы ясна сонца 3 роднае старонкі, Прымчыць вестку пад ваконца Ад дзетак і жонкі?
А не знаў ён, мусіць, гэта, He думаў ніколі, Што цяпер яго кабета У цяжкай няволі.
Што ў сялібе засталіся Толькі пустка, смецце, Яго ж дзеткі распаўзліся Усе па белым свеце.
ЖАЛЬ
Неяк нядаўна адной нядзелі, Маючы часу вольнага шмат, Быў я з другімі разам ў касцеле, Гдзе памаліцца часамі рад,
Скрушаным сэрцам, як бы з налогу *, Уздыхнуць да неба як мае быць, Гора, цярпенне занесці Богу
I сваё сэрца прад ім адкрыць.
Я разглядацца стаў па святыне, Як бы нарокам, так, пакрысе.
Бачу, што й людзі па той прычыне Хіба што гэтак моляцца ўсе.
Аж разам песня там загрымела Па ўсім касцеле ў суладны тон I рэха ў неба там паляцела, Спеў і музыка ў кампаніён.
Уваччу слязінка мне заблішчэла, У сэрца надзея ўступіла зноў, I я паволі, як бы нясмела, Стаў усміхацца зараз да слоў.
Знаная нота, знаны і словы, I яе знае, пэўне, усяк.
Быў гэта польскі гімн нарадовы: «Boze, cos polskg...» і далей так.
Слухаў я, слухаў ды стаў маркотны, Далей падумаў: Божа ты наш!
Чаму ж на нашай зямлі народнай Аднаго сонца хоць бы — нямаш?!
I жаль зрабіўся мне непамерны Ды стала горка, як і падчас.
Ці ж гэта, Божа наш міласэрны, I ты забыўся ужо пра нас?
Ці ж мы таксама не твае дзеці, Ці ж не сыны мы гэтай зямлі, I ці не шлём мы штодня Вашэці Свой пот крывавы і мазалі?
Ці ж Це не молім кожну нядзельку I кожна свята суполам тут?
Выбаў жа, Божа, нашу зямельку Із-пад няволі — выбаў із пут!
БОЯЗНА
У цяжкім змаганні з цёмнаю сілай, Гдзе шмат мазольнай работы, Добрыя людзі вестачкай мілай Нам паддавалі ахвоты.
I часам слоўца адно, другое, Сказана добра у пору, Падніме духа, адгоніць злое I як бы зверне з плеч ropy.
Але і з верай, моцнай і правай, Ніхто прапасці не можа, I нашай чыстай і пэўнай справе Сам Бог напэўна паможа.
Адна рэч толькі у гэтай рабоце Варта дапраўды увагі, Каб нам пры нашай добрай ахвоце Ды не забракла адвагі.
Каб, як раслінка ў зелені дзікай, Мы так без сонца не счэзлі Ды гэтак з думкі надта вялікай Хаця б на печ не палезлі.
3 НОВЫМ ГОДАМ
3 Новым годам, родны браце, Няшчасны ваяча!
Па табе не раз мо ў хаце Там сямейка плача.
Выглядаюць дзеці, жонка У час непагоды, Ці не стукне у ваконца Іх татулька родны.
Або маці, як галубка, Праглядае вочы, Ці павернецца Якубка. Той сынок урочы *.
Вы, што біліся з варогам
I клалі галовы, Варачайцеся жа з Богам У гэты год Новы.
3 Новым годам, браце мілы, Хлебаробе з вёскі, Няхай Бог прыспорыць сілы I здароўя трошкі.
Няхай спорыцца вашэці Па мазольным трудзе У хляве, гумне і клеці, У гаршку, ў арудзе.
Гараваў ты восень, лета, Выліў многа поту,— Спажывай здароў жа гэта
I не знай клапоту.
3 Новым годам, браце стрэчны, Што сядзіш ў палацы, Ты, што сыты і бяспечны
I з чужой жыў працы.
Еў ты смачна, не на жарты, Ды ў віне купаўся, Гуляў ёмка, граў у карты I ў пуху качаўся.
Скінь атласы і ядвабы, Шубу з сабалямі
I забудзь, што быў ты «грабя» *, Параўнайся з намі!
Пакінь пыху, пане-браце, Бо яе не трэба,—
Будзем разам працаваці На кавалак хлеба!
АПОШНЯЕ ЖАДАННЕ
Век цэлы біўся я, трапятаўся, Бо гэтак, мусіць, судзіў мне Бог...
I тады толькі я ужо здаўся, Калі мяне немач зваліла з ног.
Ляжу ў пасцелі я адзінокі... Пакой вялікі, быццам стадол, А мае думкі блудзяць далёка, Хоць дакучае пракляты боль.
Цісне і ломіць старыя косці, Ды сэрца ные цяжэнька тут.
I як бы шэпча на вуха хтосьці, Што ўжо прыходзіць скора капут.
Ноч доўга... Сумна, о мой ты Божа!
У маім хароме мёртвая ціш.
А гэтай цішы не патрывожа Hi звонам муха, ні бегам мыш...
Ляжу і ныю адзін — бяздольны, Чужыя людзі, чужы куток.
Пара ўжо скончыць свой труд мазольны, Шкада мне толькі жонкі, дзяток.
Адно, прызнацца, хацеў бы штосьці (Такія думкі ў мяне былі), Каб после смерці ды свае косці У беларускай злажыць зямлі.
Дык пахавайце гдзе на кургане Паміж зялёнай кучкі дзярэў, Гдзе разлягацца будзе ў тумане Наш беларускі тужлівы спеў.
Толькі пастаўце крыжык дубовы Мне на магілцы, прашу я вас, А на крыжы напішыце словы: «Тут пахаваны Стары Улас».
ГОД БЕЛАРУСА
Край беларускі, край ты наш родны, Неураджайны ты і бязводны, Нечарназёмна твая зямліца: Глей, або гліна, ці камяніца.
Дробны загоны і скібы тонкі, А замест межаў дык баразёнкі, Доўгія ніўкі і надты вузкі, Як быццам мотуз ад добрай стужкі... Кажуць старыя, калі даць веры, Што былі пушчы, лясы без меры, Пчол надта многа, мёду — як гліны, Птаства без ліку, процьма звярыны, Дзікоў, мядзведзяў, гусяў і лосяў... Цяпер жа нешта усё звялося...
Народ наш ціхі, прытом нясмелы — Яго згубілі часты раздзелы.
Акром бядоты у беларуса Добрае сэрца, хоць часам куса, Вось, як той кажа, і з ім бывае, ён дае раду, не наракае.
Калі сашле Бог гадкі цяжкія, To вельмі мокры або сухія, Або паводка знясе, папсўе, Альбо нарэшце град адпітлюе, Альбо зладзеі абчысцяць скрынкі, Або пажарам змяце будынкі, Аставіць курсні і папялішчы, Або уб’ецца злая вяснішча...
Тады бываеш рад і мякіне, Як няма есці сабе й скаціне,
To ён прыкупіць, то прыпазычыць, Цяпла чакае, нядзелькі лічыць. А як Бог вышле лягчэйшу пору, Як пойдзе проста сонейка ўгору Ды снег растане, дык ужо скора Папрылятае вырай з-за мора, Як цёплы ветрык знізу павее, Нашаму брату шмат палягчэе. Як скрозь абсохне, спадуць і рэчкі, Пойдуць у поле цёлкі, авечкі, Пастушкі сядуць там за палянкай. Надойдзе хмарка з громам, з маланкай, Казаў бы, дзеці будуць баяцца, Яны ж са смеху стануць куляцца. Дожджык пакропіць, сонца прыгрэе, Цвяце вярбіна, рунь зелянее, Сыпнула ўсюды ж з зямлі травіца, Зямля абсохла, блішчыць расіца.
Вось жаварынка пяе дарэчы, Стары дзядуля вылез з-за печы I сеў на сонцы зубы пагрэці. А там кацелку качаюць дзеці, За сметнік пеўні дзяруцца ёмка, Шпачок і дроздзік шчабечуць громка; А там, на дубе, буслы клякочуць, Гагаюць гускі, куркі сакочуць, Бляюць авечкі, бычкі бадуцца, Пастух іграе на новай дудцы;
А там, у стадзе, волік бузуе, Зязюля ў белым садзе кукуе. Там салавейка, там і жаўтушка, Гудзіць і пчолка, звініць і мушка, Ідуць мурашкі, як сонца ўбачаць, Лятуць матылькі, і жабкі скачуць.
Гай, што быў цёмны, зазеляніўся, Сад, што быў голы, ужо распусціўся, Зацвіла яблынь, сліва і груша, Зацвіла вішня і какалуша *.
Ёсць многа красак у лузе, ў дуброве. Травы даволі ў полі карове, Пойдзе скаціна ў «табар» рагата. Паедуць з коньмі хлопцы, дзяўчаты: Юрка, Тамашка, Міхаська, Янка, Сымон, Нікіпар, Змітрок, Раманка, Андрэй і Юзя, Астап з Кандратам; Як сабяруцца ды перад святам Або ў суботу перад нядзелькай, Валы прыгоняць Наста з Марселькай, Тэкля з Даротай, прыйдзе Раіна, Доіць карову і Кацярына.
Уперад скацінку сваю агледзяць, Дояць кароўкі, малачко цэдзяць, Збанкі абвяжуць, у куст схаваюць, Ды ўсе пойдуць дроў назбіраюць, Ды як наложаць агонь вялікі!..
А з сваіх хлопцаў ёсць два музыкі: Адзін па струнах смыкам пілуе, Другі ў цымбалы ёмка пітлюе. Нашым дзяўчатам многа пацехі, Пачнуцца жарты, пачнуцца смехі, Пачнуць усе гуртам песенькі пеці, Скачуць, гуляюць, крычаць, як дзеці. Паднімуць гоман малойцы нашы, Як жыды тыя, што на кірмашы, Круцяць галовы з апошняй мочы I так дурэюць да позняй ночы Цёплай вясною так, як бы летам, А спаць кладуцца дык ужо светам.
3 Зак. 3144
65
Павесялела мужыча доля, Сыпнуў рабочы народ на поле, Працуюць людзі, поту не чуюць. Аруць і сеюць і барануюць Аўсы, пшаніцы, хоць яравыя, А хто гароху гонцы, другія, To стрэхі правяць, платы гародзяць, Ячмені сеюць, гнаі вывозяць 1 садзяць спешку або хунтоўку, Хто дарагону, хто асаноўку *, Урэшце на полі грэчкі і лёну, У гародзе рэпы і шабальбону *, Буракоў, морквы, цыбулі, маку, Бобу, капусты і пастарнаку.
I кожан весел, лёгак, як пташка, Хоць ён працуе так, як мурашка. He углянецца, як час пяройдзе, Вясна ўцякае, лета надойдзе. Тагды гарачы ўжо час настане, Наступіць жніва і сенаванне, Тагды ўжо годзе сядзець у хаце, Бо трэба брацца за сенажаці. Бліснуць на сонцы сярпы і косы, Звіняць мянтушкі, растуць пракосы. Хоць залівае з працы пот вочы, Кожан вясёлы, кожан ахвочы, Касой махае, аж яна свішча, Хоць бы у пояс расла травішча. Нарэжуць траваў і канюшыны, Хоць часам цягне пупа да спіны. Другому, праўда, некалі гладзіць, Каса не ўдасца або не ўладзіць.
А дзеўкі, бабы ім памагаюць: To вернуць сена, то разбіваюць,
Пасля пластуюць і заграбаюць I на астатку ў копы складаюць; Урэшце, якая служыць дарога, Возяць у гумны або да стога. А сена пахне ад розных траваў Лепш ад усякіх панскіх прыправаў, I як жа добра, зняўшы адзенне, Заснуць па працы на свежым сене! Яшчэ сенаванне не надаела, Глядзь, аж тут жыта ўжо падаспела. He час драмаці ні агіляцца, Але за жніва трэба ўжо брацца.
Дык і бяруцца нашы кабеты: Тэклі, Ганулі, Еўкі, Альжбеты! Жнуць, снапы вяжуць, шапкі ламаюць, Снапы падносяць, бабкі стаўляюць, Спяшае баба, спяшыць дзяўчына, Калом не гнецца і ў іншай спіна!
I цягнуць шнурам так, як салдаты, Як свет — на поле, з цёмным — дахаты. А як часамі ў каторай хаце Ёсць маладзіца, дык мой ты браце, Ну, дык снапшчыну тады спраўляюць, А усе жнейкі гулянкі маюць.
Яе ж дык робяць з такой парадай: Ідуць на поле усей грамадай, Стануць на ніве укругавую I выжнуць постаць адну, другую, Снапоў наносяць, браўшы ў ахапку, Дык як паставяць першую бабку, Пастануць навокал яе, як дзеці, Ды пачнуць песні ўсе разам пеці, А маладзіца сувой расшые Ды цэлым станам бабку накрые.
Пасля пасядуць кругом, як гускі, Маюць гарэлкі шмат і закускі, I лье другая, як у кадушку, Ці манапольку, ці саматужку. А як падвып’юць бабы і дзеўкі, Пачнуцца жарты, смехі, прыпеўкі, Пасля збяруцца усе да кучы Ды пяюць «жніва», дамоў ідучы: «Да ўжо сонца за бор зайшло. Я, малада, дамоў пайшла, Мне, маладой, не хочацца Каля печы варочацца...» Адны з парадку ўсё пачынаюць, Другія гэтым, бач, адпяваюць I так суладна — з боку здаецца, Як быццам поле звініць, трасецца. Цяжкая праца ўсім не да дзела, Аж тут і лета ўжо праляцела. Жніво ярное — гэта ўжо восень, I, як той кажа, работак восем. Ужо дні пахмурны і карацейшы, Халодны ночкі і шмат даўжэйшы, Раніцы мокры або туманны, Часам марозік выскачыць ранні, I на начлезе сцюжай не спіцца, I сам не знаеш, за што хваціцца. Бо яшчэ сена на сенажаці, Тут жыта сеяць, снапы ўбіраці, Араць на зіму і ляны рваці, Касіць атаву і забіраці, Лён убіраці ды ўперад сушыці, Каноплі рваці, пенькі мачыці, To ляны слаці, то падбіраці, Дамоў вазіці, а после мяці,