Год беларуса
Стары Улас
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 174с.
Мінск 1990
Пайшлі ў поўнач глухую у бажніцу у тую, Што стаяла на краі ў аддалі,
Усім ракам на плечы наляпілі па свечы, Запаліўшы іх, поўзаць пускалі.
Ды прыбраўшыся самі ўдвох паслугачамі,
Усё святло запаліўшы на кепства,
Старшы ўздзеў дзеля віду духоўную хламіду, Пачалі разам правіць малебства.
Стораж, калі прачнецца, сам не знае, дзе дзецца, Кінуў вокам праз шчыліну ўсюды
I са страхам, з трывогай пёр да дому дарогай, Ледзь прамовіў ён: «Дзівы ў нас, цуды!» Пастар наш працёр вочы: «Што за ліха па ночы? Звар’яцеў чалавек мо часамі?»
Той склаў рукі на грудзі: «Там анёлы, не людзі, У бажніцы ў нас моляцца самі!»
Дык і ён прыпёр скора, «Fater Unser» *,— гавора,
На зямліцу упаўшы ніц тварам, 1 слязінкі уроне, ажно гэны гамоне Да яго, што стаяў прад алтарам: «Браце,— кажа,— мой мілы, з боскай моцы і сілы Табе ведаць сягоння патрэба Насамперад вось тое, за жыццё за святое 3 душой, з целам ты пойдзеш да неба.
Толькі помні, мой браце, што сваё ўсё багацце Для убогіх павінна астацца,
Ты ж праз месяц із дому, не сказаўшы нікому, У дарогу павінен сабрацца».
I, святло пагасіўшы ды ракаў палавіўшы, Пайшлі, смеючыся, дадому,
А наш пастар, што мае, усё скора збывае I не кажа нічога нікому.
А тут з ветрам, бы хмарка, праляцеў месяц шпарка I пара ўжо збірацца ў дарогу,
У адну ночку пануру, пад грымоты і буру Далі знаць у бажніцы трывогу.
А духоўнікаў неба будзіць доўга не трэба: Ен лічыў сябе госцем удому, Дык як бачыш прыходзе і таксама знаходзе Тое ўсё, што было месяц тому.
Яму госць напачатку кажа: «Вота ж, мой братка, Я ад Бога сягоння прысланы, Што ведаць патрэба, каб дастацца да неба, Трэба лезці у мех скураны».
1 духоўнік наш бача, як удвох паслухачы Падстаўляюць вялізны мех — з пуню! ён, няпэвен, што будзе, склаўшы рукі на грудзі, Сваю бедну галоўку ўжо суне.
Тыя, доўга не ждаўшы, крэпка мех завязаўшы, Пацягнулі яго ад парога,
Толькі з меха стагнала, як яго падкідала,
Пакуль скончылась ў неба дарога, Аж бурчэлі каменні, як цягнулі з сялення На гару, дзе вісельня стаяла, Там вяроўкай мех скора падцягнулі угору I пайшлі, як ні ў чым не бывала.
А назаўтрае з ранку ваявода з нагайкай
1 гасцей напрасіўшы сабранне.
Ды ўсёй грамадою акурат ў месца тое Здумаў ехаць на паляванне.
Быццам ўрэчы не знае ды уголас пытае: «А тут што? Йшчэ чаго не бывала!»
I, рубнуўшы палашам: «Я це,— кажа,— пастрашу!» Мех упаў, аж зямля застагнала.
А тут служкі прыпалі ды мяшок развязалі — Адтуль пастар вылазе паволі...
Ваявода ж пацеху меў вяліку і смеху, Жартаваў з бедака ён даволі.
I расказываць годзе, што найлепш выйшаў злодзей.— Стары баяў,— вось помніце, дзеці,
Як двох роўных збяруцца ды калі задзяруцца, Карыстае заўсёды там трэці.
СУД
Неяк леташняй вясною
Было гэта, раскажу: Два суседы між сабою Завяліся за мяжу.
Адзін дзёрзкі быў, хоць голы, Другі — слабай галавы.
Гэта Юзя Даўгаполы
I Казімер Канцавы.
Выставіўшы тоўста пуза Ды са злосці аж сапаў — Неяк з рання, мусіць, Юзя На Казімера напаў.
«Ты мяжу зараў, завіднік, Што няма дзе і ступіць.
Як табе не брыдка, стыднік, Гэтакім зайздросным быць!
I зараў яе дашчэнту, Ідзі толькі паглядзі.
1 ты з гэтага маменту Маім шнурам не хадзі!»
«Тваім шнурам? Во то дзіва! Пазавём зараз людзей I памерым, твая ніва Будзе шырша ад маей».
«Эх ты, чалавек хвальшывы! Лезеш ў вочы так, як гразь! Ты лепш, покуль мераць нівы, У мае яблыкі не лазь!»
«А ты, бесава сабака, Завёў гутарку яку? He брашы ты, як сабака, He узяўшы за руку!»
Зразу ціха і паволі Разміналі языкі, А паждаўшы, далей-болей Узяліся й за чубкі.
Наш Казімер быў слабейшы, Дык Язэп яго змалоў
I душыў, на грудзі ўссеўшы, Ды спусціў і з носа кроў.
I Казімер быў ваяка, Хоць нядуж, але хіцёр: Кусаў з долу, як сабака, Кіпцюрамі «маску» дзёр.
Тут суседзі крык учулі
Ды шмат біцца не далі, Так, як пеўняў, расцягнулі I вадою аблілі.
Наш Казюк з крывёй на твары, Каб убачыў гэта люд, Паляцеў да канцыляры Падаваць Язэпа ў суд.
Але там, як на пачатак, Пакуль дзела завясці, Трэба яек хоць дваццатак «Пану пісару» нясці.
Пані іх сама прымае, Лічыць некалькі разоў, Перад свечкай разглядае, Каб не было баўтуноў.
Два дзесяткі да Кабялы I да воласці павёз, Толькі яны былі малы — I крыўляла пані нос.
«Ты вось, мусіць, вінаваўца Альбо ліхі чалавек, Бо прынёс малыя яйца, Хіба толькі як на здзек!»
«А няхай мяне Бог крые! — Тут Казімер падхапіў.— Гэта куры ў нас такія, Каб іх ястраб залупіў!»
Пасля таго свет бы вымер, Было ціха нядзель пяць.
Толькі «ліхі» наш Казімер Пачаў «дзела» нарушаць.
Але «дзела» — як калёсы. Хоць ты праў будзь і дасуж I пазірай сабе скоса, He падмажаш — ані руш.
Дык Казюк наш добрай меры Прыцягнуў мядку збанок. Юзя ж праз другія дзверы Паўсланіны прывалок.
Там, як гэта атрымалі, Другі пайшоў разгавор: I павесткі атрымалі,.
I назначылі разбор,
А Казюк з Язэпам, гэтак Як дурныя бараны, Намаўляюць сабе сведак Кожын з сваёй стараны.
Суд прыпадаў на суботу, I народ з усіхніх мест, Дома кінуўшы работу, Пацягнуўся, як на фэст.
У святліцы памост мыты
I дзве лавы стаяць гэт, Стол, зялёным сукном крыты, На сцяне царскі партрэт.
За тым сталом пасядалі Самі суддзі ўчатырох.
На грудзях маюць медалі
I над кнігаю залог.
Сыт і гладак, не сухотнік, Бо здароў, як дуб лясны, I да баб добры ахвотнік — Гэта пісар валасны.
Ён законы усе знае,
I кіруе мазгаўнёй, I рашэнні састаўляе.
А хіцёр жа, о-ё-ёй!
Першы Якуб, прадсядацель, Пасярэдзіне сядзіць, Носам дзюбае, як дзяцел, He то дрэмле, не то сітіць.
Другі — Васіль. 3 см-ешнай мінай. Смярдзіць водкай, як з катла.
Ды і з рота яго сліна Аж на грудзі пацякла.
Трэці, Адам, знаць, набраўся, Выглядае як бы злы, Бо ўжо, відаць, засмаркаўся, Скора будзе драць казлы.
А чацвёрты, як угрэўся, Дык сапе, нібы мяшок, Ды парадна ўжо забздзеўшы I смярдзіць так, як шашок.
Усе яны падгулялі, Аж тыкеля пыл пайшоў. Толькі пісар наш, казалі, Да Трылесаў не дайшоў.
Ен і кажа: «Будзе трудна
Гэта дзела нам рашыць, Бо яно нам не падсудна, Лепей будзе адлажыць».
Але суддзі сталі дубам: Нашто маем адкладаць? Кажуць Змітрок з Якубам: «Трэба сведкаў запытаць».
«Клічце тады першу сведку!» Ды глядзяць на яе ўсе ■— Казімераву. суседку —
I пытаюць пакрысе:
«Дзе была: дома ці ў полі?
I хто ўперад пачынаў? Ды каторы гэта болей 3 іх катораму наклаў?»
«Я была там мімаходам Дык і бачыла крыху, Як Казюк быў падысподам, А Язэпка навярху».
«Многа было сукравіцы? Кажы праўду, не крыві!» «Былі поўны нагавіцы, Але, мусіць, не крыві.
Бо ў калошах было поўна, Няма тут чаго й казаць: Адна была мера поўна, I ў другой як завязаць».
Тут другога пазываюць
I з Язэпа стараны.
Той галавою целяпае, Упёр дупу да сцяны.
Пытаюцца: «Што бачыў?
Ці Язэп Казюка біў?» «Не, тыкеля акулачыў, Але мала яго біў».
«Ну, Язэп, напраўду шчыра,— Прадсядацель стаў казаць,— Прасі у Казюка міру, A то будзеШ шкаДаваць».
«Я прасіць ў яго не буду! Каб ён толькі не даждаў!
He даволен вашым судам! Мала гузу тады даў!»
Тут узяўся пісар прэціць: «Так няможна гаварыць, Каб пры царскім пры партрэце Пачаў кожан нам грубіць!»
А пад гэта нашы суддзі Падхапілі ў адзін лад, Што урэшце трэба будзе Запісаць яму «узад».
Шапнуў Якуб да Адама: «Яшчэ будуць барышы. Я У зад і ты таксама, Пан, у зад яму пішы».
ПРЫГАВОР
У валасное упраўленне Стаў збірацца наш народ, Бо тут, як на утрапенне, Сказаў земскі сабраць сход.
Уперад дальшыя сяляне Папрыходзілі таўпой, А нарэшце і мяшчане Прыцягнуліся парой.
Зборня поўна да парога, Усе громка гаманяць.
Накурылі дыму многа, Аж нічога не відаць.
Выйшаў земскі ды гавора: — Трэба будзе вам зрабіць Банчок сельскі, адкрыць скора, Манаполькі ўсе закрыць.
На банчок трэба спачатку Злажыць грошай адну часць, А другую — наастатку.
Гэну, кажа, казна дасць.
Прадсядацеляў і членаў Трэба будзе выбіраць, А ўжо яны, каму трэба, Будуць грошы пазычаць.
Банк зрабіўшы, ужо столькі 3 вас жыдкі не будуць драць, А закрыўшы манаполькі, Будзе п’янства уціхаць.
Зашумелі нашы брацця
I нарэшце загулі — Як касец на сенажаці Пырне ў купіне чмялі.
— Добра,— кажуць,— земскі радзіць: Нас не будзе драць Аўсей.
Але ж, пэўна, не пагладзіць Ані Сцёпка, ні Андрэй.
I папраўдзе тут прызнацца, Што, бадай, ці не ва ўсім 3 жыдам можна меркавацца Ці не лепей, як з сваім.
Хоць з вагой і мерай, самі Знаем добра, нас дзярэ, Пяньку і лён з канаплямі За нішто у нас бярэ,
To яго ты, як скаціну, Хоць у бараду наплюй, А вот банкаўскаму чыну Зрабіць гэтак паспрабуй!
Манаполькі, распіўныя —
Усё ліха, усё зло!
I тракціры, і піўныя —• Каб іх звання не было!
I крычалі yce людзі, Той ахрып, а той спацеў. Аж гукнулі: няхай будзе Так, як земскі захацеў!
I ў той час па добрай волі Распісаліся усе, Што гарэлкі ніхто болей Да губы не паднясе...
I падумаў бы хто, можа: Люд там добры мае быць. Але дзе! — барані божа! — Яшчэ горай сталі піць.
Хоць так моцна наракалі На папой гэны гаркі, Манаполькі як прапалі — Завяліся браваркі.
ПАЛЯВАННЕ
Пагінуў снег ужо на полі, Усюды стала гразь, вада. Стральцам жа гэта не бяда — Ёсць птаства ўсякага даволі: Пішчыць кулік і цягне сломка, Вабіцца шэры ярубок, Ды і глушэц ляціць на ток, I цецярук балбоча громка; Шпакоў, драздоў, чаек нямала, I стады качак ды гусей. Трудна злічыць дзічы усей, Што к нам яе папрылятала. А тут Вялікдзень наступае, Добра было б яно, але, Каб мець звярыну на стале, Бо чуць не кожны яе мае.
I вот не надта даўно, зрання, Прыслаў стральца мне неяк Бог, Дык мы як відзіш з ім удвох Пайшлі сабе на паляванне. Час нам папаўся непагодны, Дзень вельмі дужа слотны быў, Як цераз сіта дожджык ліў, I ветрык павяваў халодны.
I чуць успелі мы дабрацца, He затрымаўшыся нідзе, Брылі па гразі, па вадзе, Цераз раку паўзлі па кладцы. I хоць змарыліся, у поце — Угаварылісь, як рабіць:
Лупіць, што толькі падляціць. Заселі ў будках на балоце. Мінула поўнач ўжо глухая, На небе пачало шарэць, Было ўжо значна, што світае, Хоць і не надта, а ледзь-ледзь. Аж недзе там, сярод балота, Працяжна закрычаў жураў, А тут баранчык забляяў .
I чайкі рынулі, як слота. Цяцеркі скора заквакталі, Зараз зашыкалі самцы, Як на ігрышчы ў нас хлапцы, Уголас ўсе забалбаталі. To адлятае, то садзіцца, To хвост распусціць, як індык, To шыю выцягне, як бык, I схопяцца з сабою біцца. Вот мы нагледзеліся многа! Няма на што і наракаць, Але каб што упаляваць — Дык не ўдалося нам нічога! Праз меру доўга мы сядзелі, А чалавек — гэта не дуб.