I чарам сніцца чалавек...
Міфалагічныя апавяданні
Ганна Навасельцава
Выдавец: Віцебская абласная друкарня
Памер: 272с.
Віцебск 2016
мыя простыя, што такое вужыная кроў. Зайздросцяць. Баяцца. Але я ведаю, што даражэй ты Рыдану за родных сыноў. Можа, з гэтага ўсё пачалося...
— Вужыч, — чую тваё чалавечае імя з вуснаў братоў. — Раскажы нам пра свайго бацьку...
— Якім быў кароль твайго народа? — пытаецца старэйшы.
— Якія чарадзействы ён мог тварыць? — не маўчыць і малодшы.
— Ён быў слаўным? — гэта старэйшы.
— Ведаў усё пра чары і чарадзеяў? — гэта малодшы.
Хочуць быць падобнымі да цябе, і смяецца з сыноў стары Рыдан:
— Хтосьці жадае браць з цябе прыклад, Вужыч. Ці здолее толькі?
А ты, мой каралевіч, не быў бы тым, хто мне спадабаўся, калі б не адказваў:
— Здолеюць. I будуць слаўнымі валадарамі, і будуць спагадлівымі чарадзеямі. I будуць любіць свой народ, сваю зямлю.
Але нічога не расказваў ты пра свайго бацьку, пра вялікага Вужынага караля, каму проста было пахіліць майго брата — трысветлае Сонца. Нічога не расказваў, але ж хіба не думаў, не ўспамінаў пра яго, кроўнага, кожны раз, калі глядзеў ва ўсмешлівыя Рыданавы вочы...
Кароткія мае імгненні перад узыходам Сонца, але здолела я ўбачыць, як бясконцы смутак поўніць чалавечае Рыданава сэрца. Поўніць кожны раз, як ён глядзіць на цябе, Вужыч... Пра што ж ты смуткуеш, бацька добрых сыноў? He ведаю пра тое. I чамусьці маруджу паклікаць чары.
— Вужыч, раскажы... Вужыч, навучы... — не адпускаюць цябе тыя, кім ты болей за ўсіх ганарышся.
Я хачу дазнацца пра таямніцу, якую хавае стары Рыдан. Хто ж стане глядзець табе ў вочы, праніклівы чалавеча, калі
не могуць людзі надзівіцца з каралевіча вужынага народа... Угадае ён запаветныя мары і жаданні, слаўна парадзіць ды падкажа. I людзі болей вераць яму, Вужычу, чым самому Рыдану. Але і яны, каму не дадзены чары, нібыта ўведалі, што слухаюць яго слова азёры і крыніцы, палеткі і лясы. I почасту ты знікаеш, Вужыч, у цёмных балотах... Куды? Навошта?
Што ж, заўсёды вужы збіралі па драбніцах веды цэлага свету. Мабыць, ад таго і слухаюцца іх чары, і жывуць яны доўга-доўга, і будзе шчаслівым абраны імі народ. Мігціць жа недзе схаваная залатая карона, множыць сілы азёрна-ляснога краю. I здарыцца такая часіна, калі засвеціцца залатая карона ясна-ясна... He тое важна, што ноч стане днём, а зіма — летам. Будуць чары ў людскіх хацінах, будуць сябраваць мудрыя вужы з імі, самымі простымі. Трэба толькі дачакацца, але бясконца доўжыцца вужынае цярпенне. Вужы ўмеюць чакаць, пакуль вырастуць тыя, каму наканавана насіць залатую карону. Вужы разумеюць, што яна цяжэй, чым здаецца...
Я чакаю гэтага поруч з табою, Вужыны каралевіч. Захінаю заранкавым святлом Рыданавых сыноў. He ператварыцца ім у рэкі. Разарвуць веднасць і цярпенне зачараванае кола, і не скамянее ад гора аніводнае сэрца...
Толькі за тое, што з’яўляюся я побач з табою, усё часцей называюць мяне Вужынай каралеўнай. Тады, калі не ўстаў яшчэ мой брат, гляджу я на азёрна-лясную зямлю. He крануць яе буры, маланкі ды навальніцы. Вялікая сіла ў маіх чарах. Ты ж мяне так лёгка носіш, зямля майго каралевіча. Абраная, ласкавая, вартая залатых карон з усімі цудамі свету.
— Хлопчыкі, — кліча Вужыч за сабою Рыданавых сыноў.
— Мы не хлопчыкі, — адказваюць у адзін голас браты. — Мы дарослыя і табе роўныя.
Цешыцца стары Рыдан з сыноў, пазірае на Вужыча, сціскае трывога маё сэрца. Вядзе трывога за сабою прымройлівы сон, дзе з’яўляецца мне сам Светавіт — ясны дзень. Гаворыць мне, каб не большыла моцы чараў, бо не змяніць прызначанага лёсу... Кліча мяне дзень, кліча мяне святло, а Рыданавы сыны называюць мяне Вужынаю каралеўнаю. У захапленні ловяць кожны мой позірк.
— Усміхніся нам, каралеўна. Твая ўсмешка — ясная зараніца, — ходзяць за мной родныя браты.
А я ўсміхаюся аднаму Вужычу. Яму, які шэпчацца з зямлёй, прыходзіць са змрокам, знікае на золку. Што ж, хутка надыдзе час, калі найярчэй заіскрыцца самая чарадзейная карона.
Мне падалося, што зніклі з белага свету ўсе чары, што парвалася безупыннае кола часу, калі ты нарэшце сказаў Рыдану:
— Назаві імя годнага сына. Будзе яму залатая карона, будзе яму бацькоўскі пасад.
— А што будзе другому? — не змаўчалі браты.
— Другому будуць чары. Ад іх спазнае ён веднасць і хараство. I прымуць яго зямля і неба, і стане ўвесь вялікі свет яго домам...
Заспрачаліся браты, бо кожны хацеў атрымаць залатую карону. Зажурыўся стары Рыдан.
Але ты, Вужыч, не быў бы тым, з кім я стала поруч, каб не мовіў:
— He сварыцеся, браты, не смуткуй, бацька. He страціш ты другога сына, якому наканавана пайсці ў свет, а будзеш горды за абодвух. He мною і не табою, а толькі выпрабаваннем няхай будзе абраны годны...
— Што гэта будзе за выпрабаванне? — спытаў стары Рыдан.
I ты, Вужыны каралевіч, замовіў чалавечым сынам выпрабаванне:
— Той, хто прынясе залатую карону да слаўнага бацькоўскага пасада, і атрымае з ёю ў валадарства азёрна-лясны край...
Навыперадкі кінуліся бегчы Рыданавы сыны, зноў засмуціўшы свайго старога бацьку. I тады спытаў стары Рыдан цябе, каралевіч:
— Чаму адмовіўся ты ад таго, што было ад нараджэння тваім?
Я не забуду тваіх загадкавых слоў:
— He магу адмовіцца ад таго, што маё ад нараджэння, але і не магу ўладаць тым, што мне ўжо не належыць. Пайду за тваімі сынамі, Рыдане, стану іх надзеяй і пакараннем. Буду глядзець, каб не абмінулі яны кароны. Буду слухаць іх крокі. Буду спадзяваннем твайго краю. Памятай пра мяне, калі стане зусім цяжка...
Толькі стары Рыдан, пачуўшы такія словы, яшчэ болей зажурыўся. Які бацька мог выхаваць такога сына? Якім жа быў ты, Вужыны кароль, што не пабаяўся кінуць выклік самому Сонцу? Стаўся каралём лепшы з вужынага народа. Народа заступнікаў, народа абаронцаў... Але гэта вужы ценямі ідуць за тымі, хто задумаў учыніць нядобрае. За тымі, якія павінны стаць героямі і абраннікамі, ды воляй лёсу становяцца ўсяго толькі здраднікамі. Вужы — іхні боль і пакуты, апошняя кропля сумлення, апошні дарунак лёсу вярнуцца і вярнуць... Відушчыя, відушчыя нават болей, чым неўры-чарадзеі, якія таксама не абмінулі азёрна-лясной зямлі. Замірае ў ціхім прадчуванні сэрца. Чакае не чараў, не таямніц, нават не радасных сноў. Чакае нечага большага...
А ты, мой каралевіч, знік у раняшняй смузе. Сказаў мне:
— He забывай мяне, мая каралеўна. Я ніколі не пакіну цябе... Прашу, не перастань мяне чакаць.
Сказаў так, ды доўга-доўга няма цябе, доўга-доўга няма братоў. Ані слыху, ані следу. Ужо не вераць людзі, што вернуцца жывымі Рыданавы сыны. А яны ж абаронцы краю, нашы
абаронцы... Уведаўшы пра тое, прыйшоў бязлітасны вораг. Нішчыць ды рабуе зямлю. Смуткам ды галашэннем пацягнуліся раней вясёлыя песні. Дзе ж ты, Вужыны каралевіч? Няўжо не вернешся, няўжо не прагоніш ворагаў?
Калі зараніцамі пылаюць пажары, сняцца трывожныя сны. Нібыта разліваюцца з гора тры вялікія ракі, якія нясуць у далёкія землі ўсю прыгажосць і магутнасць азёрна-ляснога краю. Сніцца яшчэ, што як быццам бягуць тыя рэкі з бацькоўскага гора ды сыноўняй віны, з горкіх людскіх слёз ад кроўнай здрады... I мовіць мне ў тых снах прагневаны Светавіт, што не толькі слабыя чалавечыя сэрцы, але і мае чары таму віною: “Глядзі цяпер на тыя рэкі, Заранка-Зараніца. Забралі яны ўсе чары тваёй улюбёнай зямлі, і ўжо ніхто нічога не верне”. Толькі не збывайцеся, сны... Вярніся, Вужыны каралевіч, знайдзі шлях да паратунку. Ты адзін можаш зрабіць такое дзіва...
Цябе няма, Вужыны каралевіч. Нясцерпнымі робяцца страты. He аддамо самай белай на свеце зямлі. Дзе вы, лесуны, балотнікі, палевікі, вадзянікі, русалкі? Давайце будзем бараніцца разам... Зашумелі лясы-бары, праганяючы чужынцаў, топкімі сталі для іх балоты, пацягнулі іх у непраходныя нетры русалкі. Стала для іх разлівацца зараніца чырвонайчырвонай крывёю... Толькі мала ўсяго гэтага, каб ратаваць цэлы край.
Сплываюць сілы азёрна-ляснога краю ў няроўным змаганні, прыходзіць адчай у самыя мужныя сэрцы. I ўжо тады, калі няма надзеі некага чакаць, з’яўляецеся вы, сыны Рыдана, нашыя няспраўджаныя абаронцы. Ды каб жа з радасцю...
Жорсткасць і ўладалюбства ў такіх некалі прыгожых вачах таго, старэйшага. Бязмежная апантанасць чарамі і нецярплівасць у позірку малодшага. Доўга ж вандравалі вы на чужыне, мілыя браты... Ой не ласкава азваліся вам тыя шляхі-падарожжы!
I мовіць старэйшы брат роднаму бацьку:
— Прабач, што доўга нас не было. He ведалі мы, што трэба хутчэй вярнуцца. Але мусім дадаць жаль да жалю і смутак да смутку твайго. Хоць і знайшлі мы залатую карону, але скралі яе ў нас твае злыя ворагі. Тыя, што цяпер ваююць наш край. Скралі ды панеслі за скалістыя горы.
I мовіў сыну ў адказ сівавалосы валадар:
— Што ж, дарагі сыне, відаць, лёсам мне наканавана смуткаваць ды журыцца... Бяры хутчэй меч сталёвы, зброю гартаваную. Бяжы да скалістых гор за ворагамі нашымі наўздагон. Можа, і дагоніш іх, цікунцоў з каронай.
Якім не быў уладалюбным старэйпіы Рыданаў сын, але мусіў паслухацца бацьку. Пабег наўздагон за тымі, хто скраў такую доўгачаканую залатую карону. Стаіўшы дыханне, глядзеў увесь край, як скончыцца тая пагоня. Але не вяртаецца старэйшы сын, і зноў ліецца многа слёз. I мовіць тады Рыдан свайму малодшаму сыну:
— Пакліч свае чары, сыне. Даведайся, што з тваім братам. Ці не трэба яму падмога?
Прыклаў малодшы сын вуха да зямлі, паслухаў ды адказаў:
— Лёгка бяжыць мой брат за цікунцамі з каронай. Хутка мінае чужыя землі. He выбіўся яшчэ з сіл...
Уздыхнуў стары Рыдан, усё яшчэ спадзеючыся прычакаць сына. 1 толькі я, Вужыная каралеўна, толькі я адна здагадалася, што ўсё непапраўна змянілася. Ведаю, што не дапамогуць болей чары. Ізноў мовіць стары Рыдан малодшаму:
— Пакліч свае чары, мой сыне. Даведайся пра свайго брата. Ці не трэба паслаць яму падмогу?
Прыкладае малодшы сын вуха да зямлі, пільна слухае ды ціха гаворыць:
— Лёгка бегчы брату майму. He крануцца яго сэрца чужыя землі... I хоць не выбіўся ён яшчэ з сіл, усё далей і далей ад яго цікунцы з каронай.
Нічога не адказаў стары валадар малодшаму сыну. Адно загадаў клікаць людзей з усіх куткоў зямлі. Хутка паляцелі ганцы, панеслі загаднае Рыданава слова. He замінулі людзі з’явіцца перад высокім Рыданавым пасадам, і мовіў ім, самым простым, сівавалосы валадар:
— Доўга трымаў я ўладны пасад над гэтым краем. Зазналі вы славу і радасць, але зазналі і гора. Цешыць мяне тое, што радасці было болей. I адчуваю сваю віну за вашыя слёзы і кроў. Думаў я, што зойме мой пасад лепшы з сыноў, толькі не суджана таму адбыцца. Хопіць мне глядзець на цяжкія пакуты, аддамо свой пасад не старэйшаму сыну, не малодшаму сыну, а Вужынаму каралевічу...