• Газеты, часопісы і г.д.
  • I чарам сніцца чалавек... Міфалагічныя апавяданні Ганна Навасельцава

    I чарам сніцца чалавек...

    Міфалагічныя апавяданні
    Ганна Навасельцава

    Выдавец: Віцебская абласная друкарня
    Памер: 272с.
    Віцебск 2016
    62.86 МБ
    — Ах ты, злодзей вусаты! — пацягнуў гаспадар руку з-пад плота да кацінага хваста ды атрымаў кагцістай лапай. — Я табе паклічу! Ды ты яшчэ і драпацца ўздумаў?!
    — Што ты, гаспадарок! — аж прыўстаў на заднія лапкі кот. — Гэта ж я цябе ад чорных думак лекую!
    — Зараз і я цябе! Ад чорных думак...
    Чалавеча зноў пацягнуўся да кацінага хваста, перакаціўся на спіне, хваста не паймаўшы, але затое патрапіў у крапіву. Да таго ж аказалася яна высокай. Відаць, занятае важнымі справамі, сонейка не мела часу яе скасіць...
    — Усё роўна цябе дастану' Дастану! Дастану-у-у! У-у-у! — зароў нема няспраўджаны злодзей.
    Кот лёгка заскакаў па плоце, з кожным прыскокам прыгаворваючы:
    — А як добра! А як прыемна! А як смачна! Так! Так! Так!
    Гаспадар шоргаўся ў крапіве, баючыся ўстаць, бо сонца дапраўды магло яго заўважыць ды ўраз здагадацца пра не самыя сумленныя жаданні-летуценні...
    — Ну, каток, быць табе, дзе і хацеў, — на небе!
    — Гэта мы яшчэ пабачым! — скокнуў вусаты гаспадару на плечы, ад таго абодва прачнуліся.
    Расплюшчылі вочы — няма ні сонцавай хаткі, ні брычкі, ні кола. Ноч стаіць, лес шуміць, а кот у гаспадара на грудзях спіць, скруціўшыся.
    — А ты ж цяжкі, як камень! — сцепануўся гаспадар. — Чаго свае вусы мне за вушы закладаеш?
    — Мяў! А так цяплей! — не хацеў пакідаць нагрэтага месца кот.
    — Прэч пайшоў! — не схацеў песціць ката гаспадар. — Ад твайго вуркатання толькі сны дзіўныя сняцца... Нібыта я хацеў ад сонцавай брычкі кола сцягнуць. Гэта ж трэба, злодзеем мог зрабіцца... Ды нешта скура ўся свярбіць, як быццам па крапіве добра пакачаўся.
    Перакінуліся так слоўцам ды зноў паснулі. Ноччу ж што рабіць? Спяць ды зноўку бачаць сонцаву хатку. Само сонейка каля яе ходзіць, брычку сваю майструе. Стараецца-завіхаецца...
    — Вось зараз сонейка пойдзе ў хату! — кажа сам сабе каток.
    I праўда, за нейкаю патрэбаю сонейка патупала туды, а каток угаворвае гаспадара:
    — Чаго нам так сабе пад плотам сядзець? Добра было б ад сонцавай брычкі аглобліну сцягнуць...
    — Ды што ты! — ускінуўся гаспадар. — Сонейка высока ходзіць, усё бачыць, яно злодзеяў ураз пазнае!
    — А вось і не! — пляскае ў лапкі вусаты. — Сонейка на брычцы з адной аглоблінай не паедзе! I не ўбачыць! I не пазнае!
    — Ды навошта табе аглобліна? Ты ж яе адзін і не пацягнеш, — не можа дайсці да розуму гаспадар.
    — А ты дапаможаш!
    — Дапамагу, каток, дапамагу! — ды гоп на плот.
    — Ты чаго? На плоце сядзець... — спужаўся каток. — Па плоце толькі каты ходзяць.
    — А сонейка хачу паклікаць! Няхай яно пабачыць цябе ды тваю злосную задуму ўведае!
    — Я табе паклічу! — кот з-пад плота паспрабаваў дастаць гаспадара лапай. He ўдалося...
    — А чаго б мне і не сядзець? — між тым радуецца свайму спрыту катоў гаспадар. — Я і хадзіць па плоце магу! Лепей, чым ты...
    Узяў ды пайшоў. А кот як можа цягне да гаспадара лапы... Вось дацягнуўся, драпануў злёгку, праз сябе перакуліўся ды ў крапіву ўваліўся.
    — Авой! Пячэ! — загаласіў каток. Ды не, зусім не пячэ. У мяне ж поўсць густая. Заўсёды хадзіў па крапіве, нібы па дарозе. Чаго я гэта?
    Гаспадар, пабачыўшы катка ў крапіве, заспяваў:
    — А як добра! А як смачна! А як соладка! — ды паспрабаваў прыскокнуць. He ўтрымаўся на плоце, бо, ведама ж, чалавек не кот, ды ўляцеў з галавой у крапіву...
    — Салодка-а-а! А-а-а! А-а-а!
    — Мяў! Задушыў! Забіў! У зямлю ўвагнаў! — пачулася плясканне каціных лап аб нечую ці то спіну, ці то патыліцу. — Пайшоў прэч, a то стану лапай табе на вуха!
    — А як жа вы мне ўсё тут паламалі! — маленькі злосны жыгучнік удаўся вялізнай крапівінай ды прыторкнуўся проста да гаспадарскага носа. — Няма ад вас спакою'
    — Ды і не кажы! — спачувальна пагадзіўся каток. — Ходзіць абы-хто па плоце!
    Катоў гаспадар нешта мэкнуў у адказ. Выкараскацца з крапівы ніяк не ўдавалася.
    — Вось ты яго зразумеў? — як паскардзіўся каток жыгучніку. — Робіць абы-што! Слова сказаць не ўмее! Бяда ды і толькі!
    — А я ніколі не бачыў, каб чалавек так упарта шыўся як бліжэй да мяне! — адно сказаў жыгучнік. — Відаць, сапраўдны асілак!
    — Ды асілак, асілак! — каток цяжка ўздыхнуў і звярнуўся ўжо да названага асілкам. — Застаешся тут ці як?
    Катоў гаспадар мармытаў нешта зусім няпэўнае.
    — He, тут вам нельга заставацца! — прагучаў ціхі спеўны голас, і кот са здзіўленнем убачыў, што сонейка стаіць зусім побач.
    Усміхаецца ласкава:
    — Гэта не ява, а сон. У сне ж нельга заставацца доўга. To хутка я вас пабуджу, малойцы. Нечысць вас у зман хацела ўвесці, але не ўдалося таго. Раскажу, што ды як зрабіць, каб перамога была вашай. Слухай, каток! Дапаможаш свайму гаспадару, бо ён, бачу, пакуль што і не чуе мяне...
    I з першымі сонечнымі промнямі каток прачнуўся. Пазяхнуў, пацягнуўся, пра сонейкаў наказ успомніў. Аж бачыць, гаспадар яго сядзіць, вачыма лыпае, нічога зразумець не можа. Увесь у пульхірах — жах. Аж лісцікі крапіўныя з-за вушэй тырчаць.
    — Слухай, вусаты, што такога ноччу ўчынілася? Нічога нешта не памятаю.
    — Як што? Я не спаў, цябе ўсю ноч крапівой стракаў.
    — Ах ты ж злыдзень! — гаспадар нядобра паглядзеў на коціка. — I за што ты гэтак са мною?
    — А проста так! Проста так!
    — Зараз цябе за хвост і аб вугал!
    — А дзе ты, гаспадар, у лесе вуглы знойдзеш? Га? Нават малое кацянятка ведае, што ў лесе вуглоў не бывае. Мяў! A вось біцца нельга! А ты ўсё роўна... Ратуйцеся! Уцякайце! Слаўны асілак зусім з глузду з’ехаў! Б’е ўсіх направа і налева! Мяў! — ды бягом праз лес.
    Спяшаецца каток як хутчэй, праз пянькі ды калоды пераскоквае, за дрэвы там і тут хаваецца, а раззлаваны гаспадар за ім паспявае. Грозіцца, сварыцца, але дагнаць спрытнага вусатага не можа.
    — Ах ты нечысць! Звяду цябе са свету, звяду! — раве як не на ўвесь лес.
    “Ну, усё! He ўдалося Оху-Воху... — толькі і падумаў лясун, а ўжо бег да чорнага каменя. — Трэба ўсім хавацца. Ды надзейна”.
    — Хавайцеся! Уцякайце! Мяў!
    — Уцякаю! Хаваюся! Гыррр'
    — Уцякаю-ўцякаю! Ох!
    — Навошта? Ты ж можаш рабіцца нябачным! Наперад такім зрабіся! — прагукаў лясун.
    — А я спачатку ўцяку ды схаваюся, а пасля нябачным стану! Ох!
    — Глядзі, уведае асілак, што гэта ж ты яму сны дрэнныя насылаў, то і нябачнага цябе знойдзе! — пішчаць гаёўкі.
    — А я скажу, што гэта вы! Ох!
    — Куды вы ў кустоўе зашыліся? — тупае на гаёвак дзед. — Хуценька кветкамі скінуліся. Кветак жа процьма! He здагадаецца слаўны асілак, дзе вы ёсць...
    — Злаўлю! Знайду! Са свету звяду! — не сунімаецца слаўны.
    — А ты, шэры, чаго не бяжыш хавацца? — пытаецца лясун, а шэры-хіжы спакойна ляжыць каля чорнага каменя.
    — А я гляджу! Гляджу, як слаўны асілак і наш пушчавік...
    — Узяліся біцца?! — спалохаўся лясун.
    — He! Тройчы адзін каля аднаго прабеглі, але не спыніліся... Ці то асілак бачыў нямала дрэў, якія ходзяць сваімі нагамі, ці то пушчавік чалавека не пазнаў, але паскакалі далей кожны сабе!
    — Жудасць якая! — уразіўся лясун.
    — I не кажы! — цепануў агнёвымі вачыма шэры. — Вось ляжу ды баюся. Таму і не бягу.
    — Дык і я не пабягу! — лясун паважна сеў на чорны камень. — Калі ўжо такая невясёлая справа, што, відаць, канец усяму блізіцца, то куды ўжо бегчы... — маркотна ўздыхнуў.
    Ды нядоўга давялося пасядзець-паўздыхаць, туды-сюды сумна паазірацца... Каток жа кульком ляціць, а за ім слаўны асілак шыбуе. He зважае на гаёвак, якія, ці то не паспеўшы, ці то не схацеўшы скінуцца кветкамі, проста разбягаюцца куды каторая. Нават не глядзіць, што Ох-Вох сеў верхам на касалапага, дык жа сварацца яны на тры вярсты:
    — Адпусці вуха' Задушу! Гыррр!
    — Ох! Ты бяжы хутчэй, дык і вуха балець не будзе!
    — Адпусці, кажу! Чаго ты ўчапіўся?
    — Дык як на тваёй спіне ўтрымацца?! Тут жа можна згубіцца!
    — А ты зусім на ёй не трымайся! Пайшоў прэч!
    — Нікуды я не пайду! А ты, кажу, уцякай хутчэй! A то зловіць нас асілак, то не будзе ні мяне, ні цябе, ні твайго вуха!
    Дабег каток да чорнага каменя ды гоп праз шэрага. I далей уцякае. Дабег да шэрага і слаўны асілак ды таксама хацеў гопнуць. Але быў збіты на зямлю шэрай лапай. Дык бразнуўся, страсянуўся, сеў і па баках азіраецца, нічога не можа ўцяміць...
    — Чаго ты, чалавеча, праз мяне скачаш? Я ж табе не калода! — з пагрозай мовіць шэра-хіжы. — Як прыйшоў біцца, то будзем біцца! А як не, то давай мірыцца! Дарэмнага вэрхалу не падымай!
    Глядзіць слаўны асілак, аж велізарны мядзведзь на яго адно вуха натапырыў. За другое нейкі карузлік трымаецца, цяжка охае-ўздыхае, то паявіцца, то знікне, ажно страх бярэ... 3-за дрэў няйначай лясныя русалкі выглядаюць, усміхаюцца-
    зманьваюць. Пайдзі за такімі — у момант цябе заказычуць. Якісьці кавалак моху на чорным камені ляжыць, варушыцца, каб яго... Воўк агнёвымі вачыма цепае. Лютасць у іх, хоць і разважае, нібы чалавек... А над усім гэтым дуб узвышаецца, як неба падпірае, рукамі-галінамі водзіць, тудысюды пахаджвае. I з гэтымі ўсімі ён павінен біцца? Ну ўжо не! Вось і каток яго некуды падзеўся. Адзін ён застаўся...
    Боязь бярэ слаўнага асілка, але ж выгляду не падае:
    — He для таго я ішоў на край свету...
    — Які табе край свету? Ох! Мы ж у лесе! Край свету за лясамі, за гарамі...
    — He для таго я ішоў на край свету, каб з вамі, паганымі, што рабіць?
    — Гыррр! He замірыцца. Зараз скажа, што не для таго, каб мірыцца, а для таго, каб пабіцца!
    — Ды цішэй ты! — буркнуў лясун. — Ён яшчэ і сам не ведае, што рабіць...
    — He для таго я ішоў на край свету, каб з вамі, паганымі, біцца, а для таго, каб мірыцца!
    — Ведаем, чулі! — зашумеў пушчавік. — Зараз будзе некага выклікаць. Нямала і я пабіўся, ды старым ужо стаў! Ты, шэры, ці пойдзеш біцца?
    — Я-то пайду! Ды слаўны асілак хацеў мірыцца, а не біцца. Ці так? — чмыхнуў носам хіжы.
    — Мірыцца? — прашаптаў лясун, не верачы ў такое шчасце.
    — Мірыцца? Гыррр! — развёў ад радасці пярэднімі лапамі мядзведзь.
    — Мірыцца? Ох! — карузлік ад здзіўлення ўсё ж бразнуўся з мядзвежай спіны. — Ох! Пабіўся' Ох!
    — Мірыцца... — слабым голасам паўтарыў слаўны асілак.
    — Мірыцца, — пакрыўджана мяўкнуў каток, які з’явіўся невядома адкуль, па-заліхвацку натапырыўшы вусы. — Я вам заміруся! Сам усіх паб’ю: і цябе, асілак, і вас, нячысцікі!
    — А што ж нам перашкаджае замірыцца? — разважліва мовіў лясун. — Hi мы, нячысцікі, ні асілак слаўны нічога такога не зрабілі, каб смуткаваць ды шкадаваць...