I чарам сніцца чалавек... Міфалагічныя апавяданні Ганна Навасельцава

I чарам сніцца чалавек...

Міфалагічныя апавяданні
Ганна Навасельцава
Выдавец: Віцебская абласная друкарня
Памер: 272с.
Віцебск 2016
62.86 МБ
— I нічога я не захопліваю. Падумаеш, тры яліны твае ў маё возера глядзяцца. Дык самі ж ваду маю і п’юць, — адказаў-прабурчэў вадзянік. Калі быў не ў гуморы, мог адно сварыцца ды папракаць. — Кажы, лесавы, п’еш маю ваду? Га?
— 3 цябе вып’еш! — зазлаваў адразу лясун. Хоць ён вадзяніка і меў за сябра, але ж быў пэўны, што розуму ў таго меней, чым у зайчаняці. — Сам шышкі ад тых ялін крадзеш!
— Дык ты ж у мяне тымі шышкамі кідаешся!
— Я не кідаюся, я баранюся. Бо ты ж злосны захопнік!
— Я? Я захопнік? — задыхнуўшыся ад абурэння, не адразу знайшоўся вадзянік.
— Ты! Ты захопнік!
— А ты?
— А я хто?
— А ты лясун!
— А я лясун!
— А я хто?
— А ты разумны, як прытопленае бервяно!
— Вось бачыш, сам кажаш, што я разумнік! — пераможна надзьмуўся вадзянік, запырскаў вадою з вусоў, горда прыўзняўшыся над азёрнай роўняддзю. Сядзеў так, ажно пакуль не пабачыў, як лесавік ціха заходзіцца ад смеху.
— Дык ты, братачка, з мяне злосна здзекуешся? — “ласкавенвка” прашаптаў пакрыўджаны вадзянік, зачэрпнуў жвіру шырокай жменяй ды з усёй радасці шпурнуў у лесавіка-“братачку”.
Жвір ды глей мякка абляпілі замшэлага лесавічка. Той страсянуўся ад нечаканасці ды перастаў смяяцца. Мыцца ж цяпер не адмыцца...
— Ах ты ж, вадзяніла шкоднае!!! — загукаў лясун, прычарадзеіў сабе ладную дубоўню ды з усёй шчырасці плёхнуў па вадзе там, дзе толькі-толькі быў вадзянік.
— А я ўжо тут! А я ўжо тут! He папаў, не папаў! Сам ты разумнік, як паваленае гнілое бервяно! — булькаў, падскокваючы, вадзянік.
Скасавурылася ўсё лясное валадарства. Пахмурна, як варожа, паглядаюць на возера цёмныя яліны. Пагрозліва-прытоена зашумелі, загулі магутныя дрэвы-волаты. Ды і возера ў адказ не маўчыць. Усхадзілася хвалямі, задрыжэла ад гневу. Вось-вось выплеснецца са сваіх берагоў!
Плешча лесавік па вадзе, кіпіць, злуецца. Ужо і вадзянік не бароніцца аднымі кпінамі. Зачэрпвае ў прыгаршчы тройчы болей, чым на вока здаецца, ды кідае-ліе проста ў твар лесавіку.
— Папаўся ты, вадзяніла!
— He, лесавічок, гэта ты цяпер не ўцячэш!
— Будзеш ведаць, як да мяне сунуцца!
— Сам атрымаеш!
Ой, накінецца вось-вось лес на возера! He, не саступіць возера лесу! Будзе немалая бойка. Будзе бяда і лесу, і вадзе...
Ды толькі, знянацку ступіўшы нагою на водмель, паслізнуўся лесавічок, выпусціў з нечаканасці дубоўню, якая плюхнулатакі проста на вадзяніка... Булькнуў азёрны валадар, спалохаўся, супыніўся. He чакаў ад свайго сябра-суседа такога спрыту. Ды і лесавік, мокры да апошняй махавінкі, крыху аціх. Як
застаўся без дубоўні, так і страціў усялякую ахвоту біцца. Ды і вымыцца азёрнай вадой паспеў. А вадзянік, аказваецца, упарты...
— Слухай, суседзік, ну чаго мы? — асцярожна глянуў на лесавіка вадзянік. — Ці ж нам прастору мала?
— I праўда, суседзік! Што ж мы? Ад палевіка вунь колькі хочаш, столькі і захоплівай, — адразу знайшоўся лесавік.
— Але ж! — пагадзіўся ўражаны лесавіковай кемлівасцю вадзянік.
Сябры-суседзі згодна памаўчалі.
— Дык, можа, і захопім? — не пакінуў важнай гутаркі лесавік. — Я наперад пайду, а ты мяне вадою падтрымаеш. Лес жа добра ідзе, калі ёсць вада.
— А чаму гэта ты першым? — не пагадзіўся вадзянік. — Няхай вада ідзе наперад, а лес — за ёю. I вада добра ідзе, калі з лесам разам...
Сябры-суседзі нязгодна памаўчалі. Паглядзелі адзін на аднаго. Зноў памаўчалі. Зноў паглядзелі.
— Слухай, сябрына, — прамовіў гэтым разам вадзянік. — Такая хвацкая ў цябе дубоўня! Гахнуў, як булавой, аж іскры з вачэй! Падары мне яе!
— Бяры, сябрына, — пагадзіўся лесавік, усцешаны тым, што яго дубоўню ды булавой назвалі. — Толькі глядзі, каб пра такі падарунак мне шкадаваць не прыйшлося...
— He, не, не! — аж затросся ўвесь вадзянік. — Хочаш, я табе за гэта адмыцца дапамагу?
I, не чакаючы згоды сябра-суседа, выліў на яго плюху вады.
— Досыць ужо! Досыць! — залямантаваў на ўвесь свет лесавічок. — I так усяго вымачыў. Тры дні цяпер сохнуць буду.
— Прабач, прабач, братачка, — адразу ж перапрасіў вадзянік.
— Я ж хацеў як лепей. Ты мне вось іпто скажы...
— Што табе сказаць? — падазрона зірнуў лесавік.
— Ды не імшыся ты! Чаго да мяне прыходзіў? — лагодна мовіў вадзянік.
— А... Чаго? — прыціх лесавічок. — To паслухай...
I распавёў даўняму сябру, што хоча ён, лясун-лесавік, стаць і чулым, і добрым... Да людзей, канешне ж. Каб пасябраваць з імі. I з вадзяніком-суседам на такую справу навечна замірыцца... Надакучыла, маўляў, сварыцца дыбіцца. Алепшымстаць даўно ўжо хацелася!
— Якая ж гэта дзіўная дума-знаходка, — прашаптаў усхваляваны вадзянік. — Сапраўды ты за мяне разумнейшы! Як жа я сам да такога не дакумекаў?!
Даўно ўжо была такая завядзёнка: тое, пра што марыў лесавік, жадаў займець і вадзянік. Тое ж, што было ў вадзяніка, не давала спакою і лесавіку. I пільна сябрукі адзін за адным цікавалі-сачылі...
— Ды што дзіўная-цудоўная... — цяжка ўздыхнуў лесавік. — Што цудоўная, я і без цябе ведаю. Але ж як гэта ды здзейсніць?
Паглядзелі сябры-суседзі адзін на аднаго. Падумалі. Яшчэ раз паглядзелі. Яшчэ раз падумалі... I раптам вадзянік ледзьве не выскачыў з возера.
— Чаго ты, вадзяніла, скачаш? — недаверліва хмыкнуў лясун. — Ці ўспомніў, што яшчэ аднаго залацістага карасіка можаш здабыць?..
Лесавік добра ведаў, як моцна падабалася ўсё бліскучае ды іскрыстае яго сябру.
— Ой, братачка! Хочаш — здзекуйся, хочаш — не, — аж задыхнуўся ад хвалявання азёрны валадар, — толькі ведаю пэўна, як нашую думу-мару ды спраўдзіць!
— Маю, маю думу! — паспрабаваў не саступіць лесавік.
— He, нашую, нашую! Іначай не скажу!
— Ды кажы ж ты!
— А не скажу!
— Добра, добра, нашую! Толькі кажы ж хутчэй!
Надзьмуўся ад пыхі вадзянік ды мовіў:
— Трэба запытаць у палевіка.
— Ах ты ж, вадзяніла! А я думаў, ён што разумнае скажа! Прытопленае бервяно! — усхадзіўся лесавік ды ў хуткім часе супакоіўся, разважыў.
— А што ж! Палявік гэты ледзьве не па ўсім свеце лётае. Многа бачыць, шмат чуе. Ведама, малады, хуценькі.
Вадзянік ды лесавік згодна заківалі галовамі, заўсміхаліся. Палевіка яны абодва не любілі.
— Можа, і дарадзіць чаго... А калі што якое, дык мы ж яго заўсёды падманём!
Разважылі так вадзянік з лесавіком. Пайшлі да палевіка ў госці...
Палявік
А палявік ні пра што не думаў, ні пра што не марыў, сядзеў сабе ў цені калючай ігрушыны, што адзінока глядзела на няблізкі лес, на далёкае возера. Такой цяжкай удавалася палевіку паўдзённая спякота. У яго ж няма ані шумлівай прахалоды лясоў, ані ласкавай сцюдзёнай вады. А лета ж выдалася гарачае. Апоўдні робіцца так млосна, што бачна, як дрыжыць паветра над узгоркамі. Цяжка яму, беднаму, цяжка... A пад вечар так стомішся сядзець ды ляжаць пад цяністай ігрушынай, што аж бакі забаляць. Ну і што гэта за валадарства такое, смех ды і толькі.
А тут яшчэ тая самая ігрушьша шыпіць раздражнёна, злосна:
— Дождж пакліч, каб палеткі твае паліў. Выгарыць усё!
He стрымаецца тут палявік:
— Каб ты кеміла так, як добра колішся сваім веццем! He можа палявік клікаць дажджоў. Лепш цень старанна трымай, a то мне сонца ўжо вочы засціць...
— Ах ты ж ляноціна! Ценю табе мала, сонца табе вочы засціць! Плыве сонца — бяжыць цень! Ніяк яго не ўтрымаеш. Як горача, дык сам перапаўзай! — і смачна кідала ў палевіка кіслай дзічкай.
— Ох-вох! — уздыхаў палявік. — Каб ты ссохла!
Але памалу пераходзіў у цень. Сонца сапраўды засціла вочы.
— Я з табой і так дашчэнту высахла, — не маўчала ў адказ ігрушына. — I здарылася ж мне не ў лесе вырасці. Вось жа непашчасціла. А мо ля хат, ля калодзежаў у садзе... Вось любата была б!
— Ды каму ты патрэбная, дзічка?! — салодка пазяхаючы, азываўся палявік.
— А ты каму патрэбны? — аж скаланалася ігрушына ад камля да верхавіны. — Нічога не робіш, не ўмееш, адно спіш, каб ты не прачнуўся!
— Я цябе не слухаю! He слухаю! He чую!
— А вось я табе! — шпульнула ў палевіка цэлую жменю маленькіх дзічак.
Палявік ратаваўся ўцёкамі. Падхапіўшыся, бег дарогай і бездаражжу, ажно пыл з-пад ног курэў... Але нядоўга. Спякота і не думала адступаць, наадварот, даймала ўсё мацней. Валадар палёў спыняўся, сядаў дзе-небудзь пры дарозе і разважаў пакрыху-паціху:
— Ну і што, як няма дажджоў? Канешне ж, яно лепей, калі паліць. I жыта добра расце, і трава. Ат, што паробіш! Пайду заміруся. Няма ж анідзе болей ценю. Так горача, хоць плач!
Мяркуе так палявік, аж бачыць, як з узмежжаў сваіх валадарстваў яму вадзянік ды лесавік рукамі замахалі. Маўляў, падыдзі да нас.
— I чаго ім спатрэбілася? — незадаволена чмыхнуў палявік.
Так ужо павялося, што ні лесавіка, ні вадзяніка ён не надта каб прывячаў. Часцей сварыўся з абодвума ледзьве не да бойкі. To лясун які кавалак поля адбярэ ды лес там вырасціць... Хоць і прыгожа зробіць, слаўна, ды і палёў у валадарстве столькі, што і не злічыць, але ўсё роўна шкада. To вадзянік гэты вясной поймы залье, трава вырасце там густая, высокая. Прыйдуць людзі на сенакос, песні пяюць, аж заслухаешся. Пра зямлю, пра крыніцу. А яму, палевіку, крыўдна. Гэта ж не яго, a вадзяніка славяць. Крыўдна. I ўсё тут.
— Ну, чаго хацелі, суседзікі? — палявік зычліва ўсміхнуўся. — 3 чым прыйшлі?
— А прыйшлі мы з добрай думай, — сказаў першым вадзянік.
— Ага, з добрай, — захітаў галавой лесавік.
— Ніводнай лапіны поля вам не аддам, — рашуча махнуў рукой палявік. — I думаць тут няма чаго!
— Ды ты паслухай...
— I слухаць не буду! — зверху ўніз паглядзеў на лесавіка і вадзяніка. I павесялеў: што і казаць, тыя нібы прысадзісты пянёк ды мокрая лужына. — Ну, што за дума такая? Га?
— А задумалі мы, суседзік, думу вялікую...
— Ага, вялікую.
“Вялікія думы з лесу ды вады, — падазрона азірнуўся па баках палявік. — Тут трэба быць асцярожным”.
— Задумалі мы, братачка, зрабіцца ласкавымі ды спагадлівымі.
— Чуйнымі і добрымі.
— А да каго? — асцярожна пацікавіўся палявік.
— Да ўсіх... — шчыра-шчыра мовіў вадзянік.
— Да ўсіх, — сумленна-сумленна прызнаўся лесавік.
“Тут нешта не тое, — упэўніўся палявік. — Ох, не проста ўсё гэта!..”
— Зрабіцца ўважлівымі, мілымі, чулымі, — гнуўсваёвадзянік.
— Па-чалавечы даравальнымі, — азваўся лесавік.
— Праніклівымі, — летуценна ўздыхнуў вадзянік.
— Хітрымі, — утрапёна прашаптаў лесавік.
— Чаго? — узбурыўся палявік. — Вы і так праніклівыя і хітрыя. Што адзін, што другі...