I чарам сніцца чалавек... Міфалагічныя апавяданні Ганна Навасельцава

I чарам сніцца чалавек...

Міфалагічныя апавяданні
Ганна Навасельцава
Выдавец: Віцебская абласная друкарня
Памер: 272с.
Віцебск 2016
62.86 МБ
Загаласіў, застагнаў лес, як прыгнецца скрозь да зямлі і ўвесь чыста згіне. Адчулі тое вясковыя, сталі ласкава прасіць лесуна пра літасць... Без пупічаў што ж рабіць? Заплёхала, забілася возера, скаланулася да самага дна, вось-вось пойдзе ў зямлю. Здагадаліся пра тое людзі, сталі шчыра прасіць вадзяніка пра спагаду... Без возера што ж рабіць? Пачарнелі, як глыбокай восенню, зажурыліся палі, як не спляжыцца на іх ўсё. Пабачылі тое працавітыя, сталі прасіць-маліць палевіка пра спачуванне. Без палёў жа нічога не будзе!
Зноў кленчы ў вёсках. Гора горам паганяе... Ды не зважаюць на людскія слёзы лесавік, вадзянік і палявік. На чарадзея тупаюць, сварацца аж на тры валадарствы:
— Ах ты ж, чарадзейка, што ўчыніў! Хіба ад просьбаў-галашэнняў станемся мы добрымі? Box!
— Ах ты ж, чарадзейка! Хіба тыя слёзы зробяць мяне чулым? Буль!
— Трымайся, чарадзейка! Я ўжо так палі засушыў, што хай плачуць ці не плачуць, нічога не будзе... Прапала ўсё!
Доўга маўчаў чарадзей, слухаў гнеўныя папрокі ад лесавіка, вадзяніка, палевіка. А сябры-суседзі не адступаліся, патрабавалі, пагражалі.
— Добра, — урэшце пагадзіўся цёмны, — зайграю трэці раз. Бо зразумеў ужо, што па-добраму вы мяне не адпусціце. Толькі цяжка мне будзе: аддаў за першым, другім разам ледзьве не ўсю чарадзейную сілу. Дык вы чары-таямніцы ад лясоў, азёр, палёў збярыце, мне ў скрыпку ўкіньце, каб здолеў зайграць на ўвесь свет...
Hi пра што не запыталі болей лесавік, вадзянік, палявік, кінуліся збіраць чары. Мядзянай лістотай шугануў тыя чары ў скрыпку валадар пушчаў-гаёў. Срэбнай луской бліснуў-кінуў валадар азёр. Залатым зернем насыпаў як не поўную валадар палеткаў-абшараў. Учынілі так ды чакаюць, пакуль чарадзей зайграе.
Уздыхнула па-чалавечы чарадзейная скрыпка. Стала апяваць ясныя зоры, якія ў цемрадзі свецяцца ратавальнай надзеяй. Аддала пашану чарадзейнаму сэрцу, якое верыць і змагаецца ў самую цёмную хвіліну. Павяла ў зманлівую далеч нязведаных дарог... Можа, гэта там схавалася страчанае шчасце?.. Але не толькі пра гэта памяталі струны. Зазвінела мядзяная лістота ў іхнім голасе, і азваліся вячыстыя лясы, якія зведалі ўсё. I расказала скрыпка ўсяму свету пра самых мудрых. Нібы цымбалы, забіліся срэбныя лусачкі, і адгукнуліся незлічоныя азёры, якія ўсіх пояць вадою, якія берагуць жыццё. I расказала скрыпка ўсяму свету пра самых добрых... Загаманілі жніўнай песняй залатыя зернейкі, паднялі голас палёў, якія аддаюць людзям свой плён. I расказала скрыпка ўсяму свету пра самых працавітых, цярплівых, спагадлівых людзей на зямлі...
Іграла скрыпка, як узнялася па-над белым светам. Радавалася, журылася, плакала, смяялася. Клікала да лясоў і палёў, на ўзбярэжжы азёр, каб спазнаць іх міласэрнасць і гнеў, каб выпрабаваць сябе на чалавечнасць... Аддаў цёмны скрыпцы ўсе свае чары. Да апопшяй кроплі — дабрыню, да алошняй іскрынкі — спадзяванне-веру. I не шкадаваў пра тое... Ад таго гучала скрыпка і шырэй, і мацней, як заступаючы ўсе чыста гукі-зыкі... Клікала да літасці, да спагады, ронячы цёплыя пачуцці ў самыя халодныя сэрцы. Амаль зрабіла ласкавейшым белы свет...
I... знікла. Невядома куды, невядома як. He, яна не разбілася за тое, што падняла невыносны цяжар. Яе ж мацавала самае чарадзейнае сэрца. А чарадзей... таксама знік. Разам
са сваёй незвычайнай скрыпкай. Можа стацца, што здолеў уцячы з палону. Лесавіковага. Вадзяніковага. Палевіковага. Толькі чамусьці болей нідзе не з’яўляўся. Нікуды не прыходзіў. Хоць не аднойчы быў такім патрэбным.
Як прапалі чарадзей ды скрыпка, спынілася дзівоснае гранне. Са шкадаваннем уздыхнуў пра тое белы свет. Зноў цяжка засумавалі людцы. Ачомаліся лесавік, вадзянік, палявік. Згледзілі, што няма анідзе чарадзея, хоць моцна трымалі яго і лес, і возера, і поле. Загаласілі ў роспачы, абняўшыся, як сапраўдныя браты. Такімі роднымі зрабіла іх нечаканае гора...
— Падмануў, вох!
— Падмануў, буль!
— Падмануў-падмануў, ша!
Заліліся слязьмі, запрасілі літасці ў белага свету:
— Як жа нам цяпер ды стацца добрымі? Хто ж нам цяпер дапаможа? Падмануў нас чарадзей, падмануў!..
А ў пошуме лясоў, у плёскаце азёрных хваль, у шэпце палёў можна і цяпер пачуць гранне самай чарадзейнай скрыпкі. He знікла яна без следу. Пакінула зямлі сваю песню... Хочуць лесавік, вадзянік, палявік тую скрыпку знайсці. Як толькі ўчуюць — бягуць што сілы па сваіх валадарствах. Ды толькі, пакутуючы так, усё адно нічога не адшукалі. I тады зноў гучыць лясным рэхам, звонам азёрных хваль, палявым водгуллем:
— Падмануў... Падмануў... Падмануў...
А стомяцца сябрукі бегаць ды крычаць, тады сядаюць чынна, вядуць добрасуседскую размову:
— Некалі ж прыйдзе лепшы чарадзей ды знойдзе тую скрыпку.
— Чакае яна сваёй гадзіны.
— I вось тады мы ўжо не папусцім.
— Дацікуем, зловім.
— Скрыпку адбяром.
— I падмануць не дазволім!
САПРАЎДНЫЯ АСІЛКІ!
Казачнае
Жыў ды быў на свеце ласкавы чарадзейны коцік. Баюн, весялун, сябрына! Вушка залатое, вушка срэбранае. Лапка залатая, лапка срэбраная. А вусы і хвост такія ж зіхатлівыя-іскрыстыя, што і невядома якія... He верыце? To дарэмна. Свет вялікі, ці мала якой можа аказацца праўда. Ну, мабыць, не залатым-срэбраным быў той каток, a больш простым... Вушка шэрае, вушка белае. Лапка шэрая, лапка белая. Вусы цікаўныя: усюды паторкнуцца — куды просяць і не просяць. Хвост жвавы, увішны. Так і ходзіць у бакі. Гэта значыць чакайце, даражэнькія, шкоды-неспадзяванкі!
I любіў жа чарадзейны каток шкоды чыніць, як мышэй лавіць. “Ах, які ж ён дбайны, які старанны!” — скажаце ўсцешана. I гэта праўда... Хадзілі мышы па клеці, як па сваёй хаце. Зернейкі ў лапах насілі паважна. Злаваліся-сварыліся на тое гаспадары, але не самім жа на шэрых паляваць. Дык коцейка наш учыніў! Аж усе здзівіліся!
— Мышы-мышы! Слухайце мяне ды бойцеся, a то буду вас лавіць-хапаць!
— Слухаем цябе, слухаем! — запішчэлі ў адказ. Ніхто paHeft так ветла да іх не казаў. Адно пракліналі-гразіліся...
— Зайдзіце ўсе ў пустую пуню. А я гаспадароў прывяду паказаць, колькі вас налавіў. А вы ўсе бойцеся, дрыжыце.
Зайшлі мышы ў пуню, сена там ані звання, а сцены — дзірка на дзірцы. Коцік тым часам хуценька прымкнуў дзверы на замок ды пабег гаспадароў клікаць... Вядзе неўзабаве іх, здзіўленых, адмыкае ды паказвае... На мышэй як ліхаманка напала. Паваліліся дагары і лапамі трасуць.
— А які ж у нас чарадзейны каток! Колькі жывём, такога ў гаспадарцы не мелі! — запляскалі ў ладкі ад радасці гаспадар з гаспадыняй.
— A то! — важна надзьмуўся кот. — А вы ж мне, бывае, малака шкадуеце. Ці маеце сумленне?
— Ты прабач нас, каток. Будзе ў цябе малака даволі.
— А смятаны? А масла?
— I смятаны! I масла! Адно шэрым шкоднікам спуску не давай.
— Гэта ўжо мой клопат, — і водзіць пушыстым хвастом. — Будуць мышы ў рад хадзіць і паклоны вам біць.
Ходзяць мышы строгім радам, б’юць паклоны, як загадана. Усё ў нашага коцейкі дзеецца чынна. Знікае бульба, буракі, моркаўка. Меншае жыта, пшаніцы, аўса. Нават сала, на дроце да бэлькі падвешанае, некуды падзелася. Прабяжыць наш увішны каля збанка са смятанай — і смятаны няма. Дацягнецца да міскі з маслам — і ні масла, ні міскі. Чары нейкія. A вы не верыце, што каток чарадзейны!
Гаспадароў павучае ды выхоўвае. Раніцай гаспадыня падоіць карову, прынясе малака ў хату, а там ужо лаянка:
— Куды ты малако ў столік паставіла? Ды яшчэ на самы верх! Ці ведаеш, як цяжка туды ўзлезці!
— Куды ты ставіш малако на падлогу? Брудная яна ў цябе, як заўсёды. Хіба я не магу за сталом паесці? Зусім не чалавек?!
— Што ты мне ліеш поснага малака! Кажаш, малако не поснае? Маўчы лепей ды нясі з клеці вяндліны.
— 3 апошняга кубельца бяры! Там самае смачнае! А іншае ешце самі.
— Чаго ты мне даеш бульбіну з агурком? Ці зусім ужо? Гэтага каты не ядуць!
Шчаслівыя гаспадары з такім катом. Нездарма ж кажуць, што кот у хату радасць прыносіць. Дык радасці той поўны мех. Аж не ведаюць, куды ад яе падзецца з раніцы да вечара. А што мышы па хаце ўжо пайшлі, тое нічога... Таксама, мусіць, чарадзейныя, бо не хаваюцца ды кажуць адкрыта:
— Мы так сабе ходзім, нічога шкоднага не робім.
Ці яшчэ лепей прыдумаюць:
— To ж нам кот дазволіў! Мы не самі. У яго і пытайцеся.
Думалі-думалі гаспадар з гаспадыняй, што з такім чарадзейным катком рабіць. I здагадайцеся, да чаго даўмеліся? Так, самога аддаць на выхаванне. А каб коцейка і ў гасцях свайго не ўздзеяў, то хату выбралі найбяднейшую.
Зажурыўся кот з такой несправядлівасці, але нічога не паробіш. Наказаў мышам нікуды не сыходзіць, напакаваў сабе ядомага цэлую торбу, каб па дарозе з голаду не памерці, ды пайшоў да новага гаспадара. Выскачыў за парог, перабег двор, перайшоў цераз дарогу, перабег новы двор ды скок за парог! Цягне сваю торбу што сілы па хаце.
Натаміўся, сеў за стол ды палуднуе. Пабачыў тое новы гаспадар. А быў ён хоць і зычлівы, і вясёлы, ды сам галодны, то вырашыў з катка пажартаваць.
— А няхай, — кажа, — пакуль ты ў мяне, будзе, як быццам ты за гаспадара, а я за парабка.
— Няхай так! — адразу пагадзіўся коцік, бо вельмі ж яму карцела пабыць самым галоўным.
— Ну, гаспадар, кармі мяне! — ды цоп за каціную торбу. Глынуў ядомае, як цмок дыхнуў.
— Мяў! — адно паспеў сказаць каток, як чалавечую гаворку забыўся.
— Ты не мяўкай, гаспадар! — кажа ўяўны парабак. — A лепей думай, што нам далей рабіць. Няма ў мяне ні каня, ні каровы. Ды і зямлі зусім мала. Што паробіш, як самы бедны ў вёсцы. Цяпер твой клопат мяне карміць!
— А як не буду цябе карміць?
— Самога з’ем!
— Ах ты, прожар! Як жа мне, маленькаму, цябе, такога вялікага, накарміць?
— А я і не кажу, што гэта лёгкая справа! Але ты гаспадар! Вось і дбай.
I стала катку цяжка жыць у новай хаце. Прынясе ён малака, а гаспадар тое глык ды выпіў.
— А дзе ж малака табе набрацца? — бядуе шэранька-беленькі.
Прынясе каток смятаны, толькі ступіць у дзверы, а гаспадар ужо тут, збанок з лапак хапае.
— А дзе ж смятаны табе набрацца? — сумуе чарадзейны.
Прынясе каток кавалак масла. Цішком крадзецца, каб прыхаваць. Але гаспадар тую хованку знойдзе ды, ці ведаеце, усё з’есць.
— А дзе ж масла? — лямантуе на ўвесь свет пушысты.
А масла няма. I не шукай. Носіць-носіць каток дадому што-небудзь з ядомага, а ці то парабак, ці то гаспадар грабе ўсё сабе ды пасмейваецца. Што ж тут будзеш рабіці? I ўздумаў котка не аддаваць свайго панаватага парабка на выхаванне. He! Сам яго будзе перавыхоўваць. Але ж так атрымалася, што сышліся два роўныя...