I чарам сніцца чалавек... Міфалагічныя апавяданні Ганна Навасельцава

I чарам сніцца чалавек...

Міфалагічныя апавяданні
Ганна Навасельцава
Выдавец: Віцебская абласная друкарня
Памер: 272с.
Віцебск 2016
62.86 МБ
Зноў дакранаюся да тваёй шурпатай кары і зноў адчуваю, што не згублюся ў мінулым, што не стану палахлівым ценем свайго стагоддзя. Хоць ніхто мне ўжо не скажа, колькі табе гадоў, ды твой век вымяраецца жыццём, высокая, такая высокая, высокая-высокая ліпіна.
БУСЛІЧ
Міфалагічнае
Я гляджу на зямлю ў промнях сонца. Адкрываюцца таямніцы азёрнай і лясной, пра якія мне маўчаць давеку. А так хочацца хоць некаму расказаць пра асілкаў-волатаў, якія некалі хадзілі па гэтай зямлі. Будавалі гарады, засявалі нівы, журыліся і радаваліся. Даўно ўжо зніклі іх сляды, але не знікла волатава кроў. Засталася ў людзях азёрна-ляснога краю. У тых, хто любіць лясы, у тых, хто глядзіць на азёры. Робячы такое, самі не ведаюць, чаму так моцна трывожаць іх родныя краявіды... Чаму так шчымліва мрояцца ў сне недзе там, на далёкай чужыне. Доўга ім не зразумець, што не пазбыцца таго пачуцця. А я разумею, бо ведаю: кроў — не вадзіца... Ды яшчэ ведаю, чый жа гэта нашчадак той, каго няспынна вабіць таемны лясны гушчар. Усё, усё ад глухіх пушчаў... Я пабачыў гэта ў вачах таго, першага, які прабіраўся праз непраходныя лясы, шукаючы жытла сабе, свайму роду. Паляшук, ад якога пайшлі ўсе палешукі. Палешукі духу... Ішоў з ім поруч родны брат, спатыкаўся, падаў, таму не змог вытрымаць цяжкай дарогі. Змаладупінічаў, застаўся жыць на шырокіх прасторах. Палюбіў палеткі ды волю. Палевік, ад якога пайшлі ўсе палевікі.
Ды ці мала б яшчэ пра што мне хацелася расказаць?! Бачу ўсё навылёт, на тое ў мяне ўсёвідушчы позірк. Па вачах чалавека спазнаю яго душу. Азываюся яму белай надзеяй, напамінам пра ўсё слаўнае, што сталася ў жыцці ад самага пачатку. Мяне любяць, і клічуць, і берагуць, і толькі адна царэўнагадзюка па-чорнаму мяне ненавідзіць.
Бачу, бачу яе сляды ў водблісках зор. Зачаравала скарбы, спакусіла маладых, невінаватых, — і забыліся яны на дабрыню. Забыліся на праўду... Неспазнанкай пільнаваць ім ля цёмных ростаняў сваіх братоў. Выпрабоўваць чалавечую
веру... He хачу, каб так рабілася. Злаўлю царэўну-гадзюку, спыню яе чары. Толькі... спрытна ўцякае яна ад мяне, знікае ды хаваецца немаведама дзе... Зноў збірае злых... Зноў пакідае ўчыненае на маім шляху. Кпіць з мяне. Маўляў, як тады не злавіў, то ўжо не зловіш ніколі-ніколі...
He будзе ж так. He будзе... Хоць гэта праўда, што тады яе не злавіў. Ды не пакіну з ёю змагацца. Адно не магу пра тое, даўнішняе, не ўспамінаць.
...Я быў шчаслівым, як можа быць шчаслівым чалавек. Спазнаваў кніжную мудрасць, сябраваў, кахаў, радаваўся свету. Здавалася тады, што ўсё магчыма, што будзе так заўсёды, іначай адкуль жа ўсё добрае на зямлі... Прыгажосцю свяціліся золкі, заўсёды неслі з сабою новы дзень, a з ім новае спадзяванне... Я спадзяваўся тады стаць гонарам слаўнай у свеце зямлі, зямлі з яе задумлівымі лясамі, сінімі ўсмешлівымі вачамі азёр. Я моцна спадзяваўся, 6о ў сябе верыў. Дзіўна, але тая вера трымае мяне і цяпер, нібыта не мінуўся час, нібы я ні пра што не шкадаваў, нібы я нічога не страчваў...
Углядаўся ў чарадзейна-няўлоўную сінеч рэк, пытаўся, куды ж яны плывуць. Бег праз туманы, што цягнуліся ад сівых узгоркаў, хацеў дазнацца, якую таямніцу яны беражліва хаваюць. Шукаў позіркам у небе знічку, каб злавіць яе, каб не разбілася ясная аб зямлю, што нікому не зрабіла балюча. Дык навошта ж знічцы разбівацца? Я і цяпер думаю пра тое. Навошта яна разбіваецца, калі плытка бягуць сінія рэкі? Навошта, калі задуменна маўчаць, варожачы над сваімі таямніцамі, ведныя высокія ўзгоркі? Навошта пакуты? Навошта?.. Я толькі шкадую, што знічку мне так і не пашчасціла злавіць. Ведаў, колькі ні жыў на белым свеце, што множыць разбітая зорка чары. Тыя чары, ад якіх твораць чарадзействы ды цудныя простаму воку з’явы ўсе такія, як я.
Чары... Я імі дыхаў. He ведаю, як бы змог жыць без іх. Але... Няхай бы зусім не было чараў, бо спараджаюцца яны праз страты. Няхай бы і я не быў чарадзеем. Няхай бы не быў...
Ніколі не злавіць мне знічкі. Ніколі не супыніць чарадзействы ды цуды гэтай зямлі. Падаць ім, разбівацца. Там жа, дзе яны разбіліся, расце мяккі верас, расце як напамін пра тое, што трывожыць. Яшчэ адзін цуд лясной ды азёрнай... Услухайцеся, як шэпчуць верасовыя сцяблінкі. I вы пачуеце нешта знаёмае, але тое, чаго не можаце ўспомніць. I зробіцца вам сумна... Нібы страцілі штосьці, а што — і самі не скажаце. I пакуль вы будзеце глядзець на верас, гэтае пачуццё ніяк не пройдзе... He можа мінуцца памяць несмяротнай нябеснай знічкі.
Тады, калі сумаваў па знічцы, да якой, як мне здавалася, не дацягнуўся хіба што крыху, хацеў адшукаць яе разбітыя друзачкі-іскрынкі, паляцела над зямлёй навальніца. Можа, гэта ў гнеўным воклічы з-за яе, нявіннай, разбітай, ляснулі перуны, запалілі стары як свет ясень на лысым узгорку. Шуганула іскрыстае полымя, нібы нехта несмяротны зазірнуў у маю душу. Загаласіла нячыстая сіла, кінулася хавацца ў глыбокую багну. I ўсміхнуўся мне той, каго яна спалохалася, той, хто адвеку валодаў грымотамі.
— А ты, чарадзей, чаго ад мяне не ўцякаеш? Ты ж сябруеш з нячысцікамі...
He схавацца ад праніклівага агнёвага позірку. Толькі, ратуючы мяне, нечакана бліснулі іскрынкі разбітай нябеснай знічкі. I тады я ўспомніў, што ўсе чары дае і забірае мая зямля...
— Любіш сваю зямлю, чарадзей? Глядзі мне ў вочы!
Мне і так не адвесці ад цябе вачэй. А ў тваіх вачах коціцца па ўсёй зямлі грозны нябесны агонь. Хто ты? Сам Пярун? Навошта прыйшоў у чалавечы свет? He табе яго зразумець, не табе берагчы. Лаві мае думкі, глядзі маімі вачыма...
— Любіш сваю зямлю, чарадзей? Дык бачыць табе ўсё!
I зрабіліся мае вочы ўсёвідупічымі. Глядзець мне цяпер і бачыць, як хаваюцца ў цёмных лясных нетрах лютыя ваўкалакі, цікуюць сабе ахвяру. Доўга ісці праз жахі купальскай ночы. А людцы, самыя простыя, самыя палахлівыя, трымаюць у руках абярэгі, спадзяюцца, што нячыстая сіла — і я разам з ёю — іх не зачэпіць... He зачэпіць той Перуновы чарадзей, які не баіцца нябеснага гневу. He баіцца Перуна, які цаляе ў нячыстых, зводзіць іх са свету сваімі стрэламі. Тады сказаў мне ты, грымотнік:
— Прыгожая твая зямля. Толькі замнога на ёй усялякай нечысці... Збіраць яе трэба, збіраць усю чыста.
Ды пайшоў па белым свеце ў чалавечым абліччы. Збіраў у свой бяздонны мех і нячыстых, і жаб з гадзюкамі, і рознае плюгаўства. Шмат хадзіў, магутны, несмяротны. Натаміўся, ды панеслі мне чорныя гарцукі, слугі твае верныя, загаднае слова:
— Бяры мой вялізны мех, чарадзею, кінь у чорнае багністае вока, што хаваецца ў глыбокіх балотных нетрах. Дык утопіцца ўсё цёмнае, сабранае з тваёй зямлі. Прыгожай, чыстай... Цяпер такой, якой ты бачыў. Толькі не зазірай у мех, не развязвай яго.
Няцяжкім аказаўся твой мех, Пяруне. Панёс яго лясамідоламі, узгоркамі ды пралескамі, дарогай і бездаражжу. Праз увесь мой шлях там нешта сіпела, плакала ды прасілася адпусціць. Толькі я не зважаў на гэта...
Міналіся цёмныя лясы. Гнеўна пазіралі на мяне ваўкалачыя лютыя вочы. Абяцалі няшчасці, абяцалі пакуты. He спалохаўся таго. Заставаліся за маёй спінай ясныя азёры. Жаліліся баламутні з русалкамі, прасілі-малілі развязаць мех. He пашкадаваў іх. He засумняваўся. He адступіўся...
Знікла мая доўгая дарога ў малой сцяжынцы, а сцежка растала ў ніцай траве, калі падышоў да шэрых балотных пустэч. Тады ўпершыню непрыветным здаўся мне той абшар. Нават цяжкім, нават змрочным... Але не супыніўся я, не завагаўся. Пайшоў па топкай балаціне, што па добрай дарозе. Нібы адчуўшы гэта, заскавытаў мой мех і жаласна, і адчайна. I тады, як адкрыўся ўжо чорны балотны нерат, здалося мне, што за маёй спінай упала долу іскрыстая зорка.
Разбілася?..
Ціха паўстаў няясны прывід.
— He, не разбілася, — зазвінеў срэбным званочкам дзіўны голас. — Ды яшчэ ўведала твае думкі, Перуновы чарадзей. He толькі ж табе глядзець у людскія душы...
— Чаму вы падаеце? Чаму разбіваецеся? Што для вас не так на гэтай зямлі?
— Прыгожая зямля. Усё на ёй ладна, усё чынна. Я проста хацела зіхцець ярчэй за маіх сясцёр, ляцець хутчэй праз бяздонне Сусвету. Ты першы.м можаш мяне зразумець... А я ж, пэўна, цябе. Што, хочаш стаць найлепшым? За што так аддана служыш жорсткаму Перуну?
— Адкуль ты ўведала такое, ясная?
— Адтуль, што ўбачыла з неба, як цягнеш ты вялізны мех. Як уся зямля просіць цябе з таго меху адпусціць...
— Дзіўная, дзіўная знічка.
— Дзіўная, бо нябесная. А ты нікога не слухаеш, зацяўся. Скажы, што чыніш усё гэта па добрай згодзе. Скажы... Хіба твая зямля для цябе не прыгожая? Як любіў ты заўсёды сваю зямлю, як заўсёды бачыў яе прыгожай, дык не цягні гэты чарадзейны мех... Адступіся, адпусці...
— Чаму ты, нябесная, так адчайна просіш мяне пра гэта?
— Прашу, бо спачуваю. Бо не хачу цяпер, разбітай, амаль зніклай, амаль забытай, бачыць пакуты яшчэ некага. Паспачувай і ты... Ты ж заўсёды быў добрым...
Пішчаў і плакаў чарадзейны мех, адчуваў блізкае бяздоннае вока. Хутка здзейсніцца Перунова воля... Ды была мая зямля заўсёды і яснай, і прыгожай. He трэба плачу, не трэба жальбы...
— Ты хоцв развяжы гэты мех, ты хоць паглядзі, — зноў просіць мяне нябесная. — Ты ж не ведаеш, каго збіраешся раз і назаўсёды кінуць у багну...
Я не ведаю. А ты так просіш... Памалу развязваю мех. Змоўклі просьбы, сціхлі стогны. I радасна стала самому, што супынілася ўсё гэта.
Нядоўгім было маўчанне, а карацейшай за яго — мая радасць... 3 дзікім віскатам ды глухой грозьбаю сталі ўцякаць з чарадзейнага меха нячысцікі. Лясныя, азёрныя, палявыя. Загалёкалі ды здзекліва засмяяліся, маўляў, не даруем табе, чарадзей, што ледзьве нас не ўтапіў... Тады, як пусцілася ў вясёлыя скокі нячыстая сіла, убачыў сваім усёвідупічым позіркам, як вырываецца з чарадзейнага меха неіпта цёмнае... Страшнае... Няшчасці. Хваробы. Людскія звады. Усё тое, што здзекуецца з людства.
— Паглядзі на лепшых сяброў маіх, — кажа мне голас нябеснай знічкі. — Хоць прывечаны ты Перуном, ды не супыніць табе іх. Паглядзі цяпер, бо апасля будзеш бачыць адно іхнія дзеі на тваёй прыгожай зямлі.
— Ты не знічка. He зорка.
— Табе трэба было раней пра гэта здагадацца, чарадзей. Такі спагадлівы, такі шчыры...
— Хто ты, што смяешся са спагады ды шчырасці?
— Я тая, каго ты болей не ўбачыш. Царэўна-гадзюка. Даведалася, пра што табе баліць... Скінулася знічкай. He шукай мяне, а лепей бойся хуткай кары. Я не падманула пра тое, што Пярун жорсткі...