I чарам сніцца чалавек...
Міфалагічныя апавяданні
Ганна Навасельцава
Выдавец: Віцебская абласная друкарня
Памер: 272с.
Віцебск 2016
I яны, самыя простыя, паверылі ў Рыданаву мудрасць. Спакутаваныя, яны ўбачылі ў ім, дзіўным каралевічы, сваё ратаванне. Яны ўсё яшчэ памяталі яго. Яны не маглі паверыць, што цуду ўжо не будзе, што ніколі не вернецца каралевіч вужоў...
He змаўчаў малодшы сын на бацькавы словы. Крыкнуў гнеўна:
— А дзе ён, дзе ён цяпер, ьаш чаканы Вужыны каралевіч? Чаму не спяшаецца вас ратаваць? Чаму з тае часіны, як пайшлі мы з братам па залатую карону, ніхто не бачыў яго? Я лепшы з Рыданавых сыноў. Мне наканавана трымаць пасад. Я варты, бо валодаю чарамі. Я дазнаюся, што з маім братам.
3 гэтымі словамі прыклаў малодшы брат вуха да зямлі, пільна-пільна слухаў ды прамовіў:
— Цяжка бегчы майму брату. Точыць ягоныя сілы чужына, шум зямлёю ідзе. Усё далей ад яго цікунцы з каронай...
I мовіў Рыдан малодшаму сыну:
— Што ж, сыне, бяжы наўздагон за братам. Дапамажы яму, бо не праб’ецца ён адзін праз скалістыя горы...
I памчаў малодшы брат наўздагон за старэйшым. Паляцеў, толькі яго і бачылі. Няўжо ж так прагнеш залатой кароны,
малодшы? Ці гэтаму вучыў цябе Вужыч? Дзе ж ты сам, мой каралевіч? I чаму я болей не веру ў тваю дабрыню і мудрасць? Зноў нягоды апанавалі самы прыгожы край, і я болей не чакаю цябе. Ізноў шле мне Светавіт самы трывожны вяшчунны сон...
Сплываюць слязьмі тры вялікія ракі. I чамусьці я ўпэўнена, што б’юцца ў іх тры вялікія чалавечыя сэрцы. Гаворыць мне чалавечым голасам першае з сэрцаў:
— Ён хацеў, каб стаў я вялікім валадаром. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.
— Што ж ты зрабіў?
— Я забіў Вужынага каралевіча.
Гаворыць мне чалавечым голасам другое з сэрцаў:
— Ён хацеў, каб стаў я вялікім чарадзеем. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.
— Што ж ты зрабіў?
— Я забіў Вужынага каралевіча.
Заплакала трэцяе сэрца:
— Каб жа вы ведалі, каго вы забілі. Бадай нам, дзеткі, слязамі разліцца... Я хацеў, каб ён заўсёды быў побач. Але не суджана лёсам трымаць за руку ад маленства і да юнацтва... Няўжо ён ніколі не падаруе мне?
Бурляць вялікія рэкі. Мовіць мне Светавіт, што вужы заўсёды помсцілі за здраду. А я гляджу ў мінулае, дзе мяне няма. Бачу маладым таго, хто даўно ўжо сівавалосы. Ён абуджае чары, якімі нікому не заўладаць. 3 нетраў зямлі падымаецца той, каго ўсім нам трэба баяцца.
Пытаецца ў Рыдана Вужыны кароль, несмяротны кароль цмокаў:
— Чаго ты прагнеш, чалавеча?
— Каб заўсёды быў слаўным мой край...
— Што ж, аддай мне свайго першароднага сына...
I ты, Рыдане, не спытаў пра славу месіяў, не спытаў пра славу адкупіцеляў, але аддаў свайго першынца Вужынаму Ka-
ралю. Так стаў твой сын Вужыным каралевічам... Каралевічам, які вярнуўся да свайго народа. Вужыным каралевічам з чалавечым сэрцам.
— За што ж вы забілі яго? — пытаюся ў іх, у каго, спадзяюся, некалі былі чалавечыя сэрцы.
— За тое, што ведаў, дзе залатая карона, але нам не сказаў. А мы не маглі знайсці тую карону без яго, Вужыча...
Бурляць слязьмі вялікія рэкі. Гнеўна ўсміхаецца мне Сонца. He даруе і Светавіт, што не пакінула я чарадзеіць. Толькі цябе няма, мой каралевіч. Зоркі, месік і хмаркі даўно згубілі твае сляды. He азваўся ты мне, Вужыч. He азавешся мне ніколі. He стае змогі цябе клікаць, не стае волі чакаць...
Глянуў мне ў вочы вялікі Светавіт. Мне, ужо не светлай, мне, яшчэ не цёмнай. I спраўдзіўся вяшчунны сон.
Пабеглі далёка-далёка тры вялікія ракі. Пабеглі сінія-сінія, спадзеючыся сплысці туды, дзе меней пакут і адчаю. Толькі хіба можна збегчы ад свайго сумлення, ад братняй здрады? He хачу і я пазбаўляцца памяці... Хочацца пайсці ўслед за вамі, сінія-сінія. Але не пайду. Каб і магла вярнуцца ў вечна паўтаральнае кола часу, каб і магла знайсці цябе, мой каралевіч, каб і магла быць з табою... Вяртае кола расчараванні і страты. Вяртае кола нас саміх да пачатку. Вяртае, але нам не можа вярнуць.
Першым пабег магутны Дняпро. Пабег у сіняе мора, далёка ад бацькоўскага пасада. Ты ж хацеў быць валадаром. Можа, чужыя землі будуць табе мілейшымі, можа, здабудзеш там сабе чаканую карону...
Другім пабег цікаўны Сож. Ты заўсёды хацеў уладарыць чарамі. Што ж, шукай іх балотамі, шукай імхамі. Балоты хаваюць многа таямніц. Можа, падораць літасць схаваць тваё чорнае сэрца...
За імі павольна паплыла сцішна-самотная Дзвіна. Плысці табе шукаць сына. Плакаў ты, Рыдане, усё жыццё, плакаць
табе і цяпер, пакуль не знойдзеш яго, першароднага... He мінецца слава твайго і майго краю. He змагчы мне волю Вужынага караля, не зрабіць нясказанымі яго словы. Ніколі не пакіну самай прыгожай белай зямлі. Тут маё наканаванне. Зачарую азёрна-лясны край я, Вужыная каралеўна, каб ніколі не мінулася яго надзея. Як ніколі не мінешся ты, Вужыч, маё зямное каханне, мая нябесная радасць.
3 таго імгнення, як мовіў памятаць і чакаць, не бачыла цябе. Ты бясследна знік у сваім народзе. To здасца мне, мільгнеш сярод абаронцаў горада, калі той бяруць прыступам чужынсжія раці. Той горад застанецца няскораным... To суцешыш пакінутае дзіця, калі яно не можа дачакацца маці. I па тым, што дзіця вырастае спагадным і цярплівым, я здагадаюся, што гэта твой след. I гэта ты, Вужыч, ідзеш залатой восенню ў свой вырай. Скідаеш залаты ражок на белы абрус, калі ўкленчыць перад табою ён, самы просты. Даруеш яму цуды залатой вужынай кароны, як дараваў і мне. Нездарма ж шануюць вужоў людзі азёрна-лясной зямлі, шануюць тых, хто цябе выхаваў. Толькі шкадую я пра тое, што не дазнаешся ты, як спяваюць слаўныя песні пра магутны Дняпро. Як ласкава шэпчуць замовы імкліваму Сожу, як клянуцца роднай зямлі ў сыноўняй вернасці самым дарагім — Рубонам — шырокай Дзвіной... А цябе памятаць толькі мне адной, мне, Вужынай каралеўне.
Ляціць зараніца над азёрна-лясным краем. Успыхвае імгненна і ясна сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў. Змяняе ноч на дзень, змяняе зіму на лета. Але што мне да гэтага? Ведама ж мне, што спяць у лясных нетрах скамянелыя ў валунах цмоківолаты. Водзяць карагоды русалкі-азярніцы, смяюцца зманлівым рэхам лесуны. У вячэрняй тоні, у начной смузе сярод топкіх балот, можа быць, хаваецца яшчэ іскрынка святла. Хаваецца маё скамянелае сэрца, сэрца цёмнай Вужынай каралеўны.
НА ВЕКАВЕЧНЫХ МЕЖАХ...
Міфалагічна-легендавае
Знаёмы ясень крануў за плечы доўгімі галінамі, калі апошні водбліск сонца знікаў у начным змроку. I табе маё вітанне, высокі. Сем стагоддзяў стаіш тут, мудры, на ўзгорку, куды зладжана падступаюцца лясы і палі, балоты і азёры. Адно не зважаеш на іх, вартуеш крыніцу з жывою вадою. Цячэ яна праз сенажаці ды яловыя пушчы, і няма ў яе пачатку, як і няма ёй канца. Твая вечнасць — маё імгненне. Вартуеш жыццё, як і я не хачу адкрыць шлях смерці...
He, зусім не выпадае мне кранаць крыніцу, не мая яна. Хачу табе сказаць, што паважаю цябе за тое, што стаіш на шляху ўсіх вятроў. Навошта зноў сюды прыйшоў, парушыў твой узнёслы спакой? He, гэтым разам не прывёў за сабой цёмных навальніц. I не прагневаліся на мяне ані Белабог, лёгкіх яму шляхоў, ані Чарнабог, хай заблукае ў сваім вечным змроку... Пытаешся, ці буду замаўляць? He буду, мудры, высокі. Шмат я замовіў скарбаў, шмат закляў курганоў. I шмат людзей, якія нягожа чынілі, пусціў па белу свету ваўкалакамі... Толькі досыць ужо ўсяго гэтага. Дапамажы мне, ясны, блаславіць чалавека... Што, ты здзіўлены? He чакаў ад мяне такога? Я рады, што яшчэ магу цябе здзівіць. Павер у яго, высокі, не пакінь без мудрай парады. Так, я ведаю, што і ты ў мяне папросіш. He знікне крьшіца з жывою вадою. Я, ведны чарадзей, табе слова даю. Я ж разумею, што такое вечнасць...
Зацікаўлена ўзіраешся, ясны. Што, лёгка згадзіўся? Набясконцы жаль, не магу вас абодвух адчараваць, не пераўзысці мне бацькоўскай волі. Так, любое пакаранне мае межы, любая віна мае выкупленне. Усё мае свой пачатак, усё мае свой KaHeu... Вось і брат твой, разгалісты дуб, што мог ператвараць у найпрыгажэйшы бурштын чалавечыя слёзы, пашчапаны на дробныя трэсачкі... Ведама, злы ты з-за гэтага на людзей. Але зрабілі тое людзі з вялікага гора... Табе не зразумець яго, ты
занадта даўно быў чалавекам. Пытаешся, якое гора можа быць большым, чым сем вечнасцяў цягнуцца да сваёй каханай, чым сем вечнасцяў бачыць яе слёзы? Можа быць, убачыць, як закопваюць людзі крыніцу з жывою вадою? А можа быць, глядзець, як высыхае яна, як знікае яе гаючая сіла? Што злуеш? Хочаш дачакацца, калі з цябе зробяць сані? Так? Тады дазволь мне ўчыніць, каб жа наш жыццёвы скон ды стаў пачаткам... Я, ведны, усё прадбачу. Усё табе раскажу...
У самую чарадзейную ноч прыйдзе да цябе залатакосая дзяўчына. Ад нараджэння разумее яна галасы зямлі. Але мовіў я звярам ды птушкам, каб звялі яе да цябе, і не парушыць лясун маёй волі... Што мне да яе? Да яе нічога, але закаханы ў залатакосую хлопец, над лёсам якога варажылі зоркі. Яму прадказалі зашмат. Яго і хачу блаславіці чарамі, яму і прашу тваёй дапамогі. Якой дапамогі? А ўсё проста... Ты сам ведаеш, што значыць страціць каханую, ясны. Ведаеш найлепей. А ў тую чарадзейную ноч гойдаецца на тваіх галінах усялякая нечысць... Хай сабе, збірай такіх сяброў у сваім вялікім горы. Дык няхай твае сябрукі і зацягвуць золатавалосую ў ясную крону. Хоча яна чарадзеіць, няхай здзейсніцца тое. У мяне ж іншы клопат. Я хачу, каб ён быў гатовы на ўсё. Ты ж сам такое перажыў, ясны. Я хачу, каб стала яму балюча. Толькі ты можаш такое ўчыніць...
Гаворыш, што горшы я за роднага брата. Мы яшчэ памерымся сіламі. He раўнай нас, мы розныя. Гаворыш, што горшы я нават за бацьку... Што ж, табе лепей ведаць. Мой бацька замовіў вас у крыніцу і ясень, таму што быў закаханы, таму што помсціў за здраду. He плач, высокі ясень, я не ведаю такога пачуцця. Каханне... Але я скарыстаю яго вялікую сілу. Гэта проста. Як і ўладаць чарамі. Як і бараніць тое, што мне належыць. Дык ты са мною? Са мною. Я і не чакаў іншага. Ты япгчэ парадуешся за сваю вечнасць, за маё імгненне на гэтай зямлі... Што? Я таксама доўга жыву? He зайздросці. Няма чаму. Дык памятай, у чарадзейную ноч...
...Удалася яна пагоднай, самая чарадзейная ноч, тая ноч, пра якую складуць легенды. Ды што мне легенды! У іх жа ўсё прыхарошана так, што і цяжка дазнацца праўды. Але я быў сведкам таго, як усё рабілася. Скінуўшыся кажаном, незаўважаны нікім, акрамя самой ночы, кружляў я над закаханымі, над шляхам іх расстання, над высокім ясенем. Шмат я смяяўся, але не толькі смешна мне было...