Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Праекты і дакументы канца XVIII—XIX стст. з’яўляюцца сведчаннем рэстраспектыўнага ўсведамлення адметнасці ВКЛ ад Польшчы, а pyx за адраджэнне ВКЛ праявай ліцвінскага сепаратизму, які ў грамадска-палітычным жыцці беларускалітоўскіх зямель пастаянна змагаўся (і спалучаўся) з другой аднолькава моцнай тэндэнцыяй салідарнасцю інтарэсаў з Польшчай.
Праекты акрэслівалі тэрыторыю, межы, сталіцу, назву дзяржавы, яе палітычны лад, органы вышэйшай улады і кіравання, заканадаўства, сацыяльныя і эканамічныя асновы, узаемаадносіны з суседзямі, перспектывы развіцця і іншыя пытанні.
Грамадска-палітычным рухам Беларусі разглядаліся розныя мадэлі дзяржаўнасці ВКЛ у даі паслялюблінскім варыянце, у адзінстве або федэратыўным саюзе з Польшчай і без аднаўлення ўніі з ёй; на платформе канфедэрацыі Беларусі і Літвы (Канфедэрацыя ВКЛ) або больш шырокай федэрацыі дзяржаў з Латвіяй і Украінай (Балтыйска-Чарнаморскі саюз); у форме манархіі (праект Е. Чапскага) або дэмакратычнай рэспублікі (краёвы праект); пад эгідай Варшавы або Пецярбурга, Парыжа, Берліна ў залежнасці ад таго, якая з дзяржаў на той момант была больш рэальнай сілай.
Аўтары праектаў узводзілі «літоўскае пытанне» ў ранг еўрапейскай значнасці і даводзілі Расіі, Францыі і Германіі, што ад яго вырашэння залежыць зыход вайны, лёс дзяржаў, баланс сіл на кантыненце. 3 другога боку, пастаноўка мясцовымі палітыкамі гэтага пытання стварала для тых краін палітычныя праблемы. Праекты, у выпадку іх рэалізацыі, вялі бы да змены геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне і ў Еўропе.
Падзеленыя стагоддзем храналагічныя адрэзкі 18051815 гг. і 1915—1918 гг. маюць падабенства міжнароднай сітуацыяй і вастрынёй пастаноўкі пытання аб адраджэнні ВКЛ, калі дасягала свайго апагею «канцэнтрацыя» на адзінку часу праектаў; мысліцеляў і палітыкаў, у іх задзейнічаных; высокім палітычным узроўнем абмеркавання гэтых праектаў і настойлівасцю намаганняў па іх увасабленню ў жыццё. Эвентуальныя дзяржавы, згодна з праектамі 1811 г. і 19151916 гг., мелі ранейшую назву, сейм у Вільні, уласныя органы ўлады і кіравання, сваю армію. Але істотна розніліся тэрыторыяй і насельніцтвам (у першым выпадкуўся Беларусь, Літва, цэнтральная і заходняя Украіна з насельніцтвам 8 млн чалавек; у другім заходняя Беларусь, Літва, частка Латвіі і 3 млн жыхароў); а таксама знешнепалітычнай арыентацыяй (саюз або аўтаномія ў складзе Расійскай імперыі па праекту 1811 г.; разрыў з ёй палітычных сувязяў і збліжэнне з Германіяй згодна праекта 1915-1916 гг.).
Праекты адраджэння ВКЛ, як плён працы мысліцеляў і палітыкаў, гатовых узяць на сябе адказнасць за лёс беларускіх і літоўскіх зямель, яркая з’ява грамадска-палітычнай думкі і дыпламатыі Беларусі канца XVIII першай паловы XX ст., сведчанне існавання тут дзяржаватворчых сіл, паказчык адметнасці ідэалогіі беларускага грамадска-палітычнага руху ад ідэалогіі польскага руху, хоць яго «ліцвінскі сепаратизм» да сярэдзіны 1860-х гг. спалучаўся з салідарнасцю інтарэсаў з Польшчай. Ішоў пошук шляху развіцця беларускіх і літоўскіх зямель, адметнага ад Польшчы і Расіі і заснаванага на традыцыях гістарычнай дзяржаўнасці. Выпрацаваная ў 1915-1916 гг. праект-канцэпцыя канфедэрацыі ВКЛ, якая забяспечвала бы ў адроджанай шматнацыянальнай дзяржаве этнічную дамінацыю беларусаў, адыграла пэўную ролю ў працэсе станаўлення беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэі падчас Першай сусветнай вайны.
Інтэлектуалам і палітыкам канца XVIII першай паловы XX ст. не ўдалося «перанесці мінулае ў будучыню» і вярнуць ВКЛ. Ды і рэальныя ўмовы дзеля гэтага склаліся толькі аднойчы іх стварыў удзел Расіі ў Першай сусветнай вайне, падзенне царызму і абвешчаны прынцып права народаў на самавызначэнне.
Прычыны няўдач з рэалізацыяй праектаў адраджэння ВКЛ абумоўлены гістарычнымі ўмовамі і геапалітычнымі 287
фактарамі, якія абмяжоўвалі іх творцаў, і падзяляюцца на ўнутраныя і знешнія. Сказаўся недахоп уласных сіл для дзяржавастваральнай працы і знешняй падтрымкі. Творцы праектаў не здолелі кансалідаваць вакол сваіх лозунгаў большасць грамадства. Беларускае грамадства у пачатку XX ст. аказалася непадрыхтаваным да ўвасаблення гэтых праектаў.
Ракавым фактарам з’яўлялася геапалітычнае становішча Беларусі і Літвы паміж магутнымі імперыямі (Расійскай і Французскай, потым Расійскай і Германскай).
Намеры вярнуць дзяржаўнасць ВКЛ моцна закраналі інтарэсы Расіі, таму сустрэлі негатыўныя адносіны яе ўладных структур і расійскага грамадства, якое бачыла ў праектах пагрозу расчлянення імперыі. Імперыя жорстка карала любыя намаганні і нават намеры парушэння сваёй цэласнасці, хоць, вымушаная абапірацца на эліту далучаных зямель, у некаторых выпадках (1806-1815 гг.) выказвала гатоўнасць падтрымаць справу аднаўлення і аўтаноміі ВКЛ.
Не апраўдалася стаўка на замежныя сілы. Арыентацыя на іх, з аднаго боку, стварала ілюзію магчымасці адраджэння ВКЛ, а, з другога, абмяжоўвала мясцовыя дзяржаватворчыя сілы. Праекты адбудовы ВКЛ не стасоўваліся з геапалітычнымі інтарэсамі дзяржаў-агрэсараў (напалеонаўскай Францыі, кайзераўскай Германіі), якія на словах іх падтрымлівалі, бо бачылі ў іх зручны спосаб шантажу Расіі, а на справе выкарыстоўвалі стаяўшыя за імі групоўкі і арганізацыі для замацавання сваёй улады на захопленых тэрыторыях.
Ажыццяўленню праектаў не спрыяла развіццё міжнародных падзей.
Урэшце, беларускія праекты першай чвэрці XX ст. адраджэння ВКЛ перакрэсліла разыходжанне інтарэсаў народаў гістарычнай Літвы і іх канкурэнцыя за спадчыну Княства (сталіца, тэрыторыя). У Першую сусветную вайну адносіны былых саюзнікаў па ВКЛ эвалюцыянізавалі ад супрацоўніцтва да канфрантацыі, тэрытарыяльных і нацыянальных прэтэнзій.
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры
Архіўныя матэрыялы
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (Мінск)
1. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 134. Рэзалюцыі, дэкларацыі, звароты і іншыя дакументы Беларускага камітэта ў г. Вільня за 1917-1918 г. 54 арк.
2. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 145. Грыб Т. «Нашы мэты і заданні». Артыкул без канца. Машынапіс. Пачатак 1920-х г. 70 арк.
3. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 152. ВаронкаЯ. Заходняя Беларусь: Городзеншчына і Віленшчына. Палітычна-статыстычны нарыс з дадаткам дакументаў і пратэстаў проці польскай акупацыі. Коўна, 1919. Аўтограф, машынапіс, друкаванае выданне. 29 арк.
4. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 169. Дакументы беларускай нацыянальнай палітычнай нарады (пратаколы, рэзалюцыі, інфармацыі), якая адбылася 26-30 верасня 1921 г. у г. Прага. 117 арк.
5. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 200. Дакументы беларускага цэнтра ў Літве (г. Коўна). 1930-я г. 26 арк.Ф. 3. Воп. 1. Спр. 241. Артыкулы і даклады К. Дуж-Душэўскага аб беларускім нацыянальным руху і беларускалітоўскіх узаемаадносінах. 1918-1935 г. 347 арк.
6. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 257. Дакументы V асамблеі Лігі нацый, якая адбылася ў Жэневе ў верасні 1924 г. (Выступление В. Ю. Ластоўскага, бюлетэні, дэкларацыі і інш.). 92 арк.
7. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 292. Стэнаграма прамоў дэлегатаў народаў Расіі на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе ад 14-21 верасня 1917 г. Машынапіс. 89 арк.
Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, аддзел рукапісаў
8. Спр. 2381. До литвинов. Универсал Александра I, изданный в Вильно 12/24 декабря 1812 г. Арк. 10-11.
Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта, аддзел рукапісаў
9. Ф. 257. Спр. 263. Wielka Litwa. 1946. 20 арк.
Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, аддзел рукапісаў
10. Ф. 21. Спр. 276. Пратаколы беларускіх арганізацый. 1916 г. 36 арк.
11. Ф. 21. Спр. 277. Лістоўка № 3 Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.
12. Ф. 21. Спр. 319. Дзённік Антона Луцкевіча. 27.12.1918-23.03.1919. 59 арк.
13. Ф. 21. Спр. 332. Luckiewic, A. Ekonomicnaja ewolucija i bielaruski ruch. 1917. 8 арк.
14. Ф. 21. Спр. 334. Рукапісы Антона Луцкевіча. 1914-1921. 8 арк.
15. Ф. 21. Спр. 341. Рукапісы Антона Луцкевіча. 14 арк.
16. Ф. 21. Спр. 858. Унівэрсал Конфэдэраціі Вялікаго Князьства Літоускаго. 1915 г. Арк. 5-7 адв.
17. Ф. 21. Спр. 2068. Пратаколы беларускіх арганізацый. 1916 г. 16 арк.
18. Ф. 21. Его Эксцеллянции господину Имперскому Канцеляру. 1917 г. Арк. 1-12.
19. Ф. 79. Спр. 749. Jankowski Czeslaw. Pod bander^ Pogoni. 1919. 5 арк.
20. Ф. 79. Спр. 767. Abramowicz Ludwik. Polska a Litwa [1917]. 5 арк.
21. Ф. 79. Спр. 784. Smetona A. Geneza litewskiej rady krajowej. XI.1917. 3 арк.
22. Ф. 79. Спр. 787. Zawadski Wl. Memorial о sprawie litewskiej. 7.11.1917. 6 арк.
23. Ф. 79. Спр. 822. Літоўскі вечар у Берліне. 1917 г. Артикул. 9 арк.
24. Ф. 79. Спр. 824. Litwa a Niemcy. 1.IX.1917. 2 арк.
25. Ф. 79. Спр. 828. Memorial, zlozony przez grupa dzialaczy litewskich J. E. Panu Prezesowi Ministrow [1917]. 2 арк.
26. Ф. 79. Спр. 842. Polityka narodowosciowa [1917]. 5 арк.
27. Ф. 79. Спр. 857. Odpis. 27.X.918. 3 арк.
28. Ф. 79. Спр. 866. Sprawozdanie z zebrania dyskusijnego w sprawie Litwy [1918]. 5 арк.
29. Ф. 79. Спр. 892. Odpis. 1917 r. 9 арк.
30. Ф. 79. Спр. 897. Zpdania Bialorusinow. 20.III.1918. 3 арк.
31. Ф. 79. Спр. 898. Zgdania Litwinow. 31.VIII.1918. 8 арк.
32. Ф. 79. Спр. Спр. 869. Stosunki na Litwie [1918]. 5 арк.
33. Ф. 138. Спр. 2262. Riomerip seimos aktai [b.d.]. 33 арк.
34. Ф. 255. Спр. 1673. Унівэрсал Конфэдэраціі Вялікаго Князьства Літоускаго. 1915 г. Арк. 1—2 адв.
35. Ф. 255. Спр. 1674. Hramadziane! 1916 г. 2 арк.
Галоўны архіў старажытных актпаў (Варшава)
36. Ф. 202. Спр. 4. Дело по предписаниям г. минского временного военного губернатора о доставлении попечителем Белорусского учебного округа Карташевым сведений о молодеченских учителях. 2 сентября 1831 г. 8 арк.
37. Ф. 197. Спр. 217. О наблюдении за поступками поляков по случаю политических обстоятельств в 1815 году. 12 февраля 30 ноября 1815 г. 409 арк.
38. Ф. 197. Спр. 109. О переписке разных лиц на счет политических обстоятельств. 1814 г. 56 арк.
39. Ф. 197. Спр. 103. О шпионах и подозрительных людях. 5.4.18144.9.1815 г. 151 арк.
40. Ф. 200. Inventarz zespolu archiwalnego «Wladze Centralne Powstania
Listopadowego 1830-1831» z lat 1830-1833, 1828-1845. AGAD. Warszawa, 1953.
Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (Масква)
41. Ф. 102. Воп. 253. Спр. 120. Обзор деятельности Польской и Литовской социал-демократической партий. Б. д. Арк. 39-221.