Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Сяргей Марозаў
ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУС КАГА Ў ГРАМАД СКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСИ (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
ІДЭЯ АДРАДЖЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСИ
(1795-1939 гг.)
Гродна «ЮрСаПрынт» 2019
УДК 94(476)+329.7
ББК 63.3(4Беі)5
М26
Рекомендована да друку Советам факультета гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы (пратакол № 1 ад 29.01.2019).
Навуковы рэдактар:
М. П. Касцюк, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар
Рецензенты:
В. Ф. Голубеў, доктар гістарычных навук, прафесар;
У. А. Сосна, кандидат гістарычных навук, дацэнт
Марозаў С.П.
М26 Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.) : манаграфія / С. П. Марозаў; пад навук. рэд. М. П. Касцюка. Гродна : ТАА “ЮрСаПрынт”, 2019. 446 с.
ISBN 978-985-7134-83-0.
Першая частка кнігі ўяўляе сабой даследаванне ў кантэксце тэорыі сацыякультурнай траўмы праблемы месца і ролі ідэі адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1795-1939 гг. Абгрунтавана палажэнне аб гістарычнай ўстойлівасці гэтай ідэі, устаноўлены прычыны яе прывабнасці і даўгавечнасці. Вылучаны і ахарактарызаваны асноўныя этапы руху па адраджэнню ВКЛ, вызначана яго сацыяльная база, раскрыты фактары ўплыву на ўзмацненне і згасанне адраджэнскіх настрояў. Прасочана месца пытання аб вяртанні дзяржаўнасці ВКЛ і яго атрыбутаў у дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў Беларусі ў 1795-1939 гг. Дадзена характарыстыка важнейшых індывідуальных і калектыўных праектаў, канцэпцый, палітычных платформ вяртання дзяржаўнасці ў форме ВКЛ, прапанаваных грамадска-палітычным рухам Беларусі ў тэты перыяд, і выпрацаваных імі мадэляў дзяржавы на аснове традыцыі Княства. Паказаны спробы іх рэалізацыі і праналізаваны прычыны няўдач. Удакладнены час адмовы ад гэтага намеру. Праведзена параўнанне праектаў пачатку XIX і пачатку XX ст. Паказана спецыфіка беларускага досведу выкарыстання дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у параўнанні з іншымі прэтэндэнтамі на яго спадчыну.
У другой частцы кнігі з.мешчаны дадаткі, якія адлюстроўваюць розныя аспекты і храналагічныя зрэзы гісторыі руху за вяртанне дзяржаўнасці ВКЛ: ілюстрацыі, карты, а таксама архіўныя і апублікаваныя крыніцы (прыведзены цалкам або фрагментарна).
УДК 94(476)+329.7
ББК 63.3(4Беі)5
ISBN 978-985-7134-83-0 © Марозаў С. П„ 2019
© ТАА «ЮрСаПрынт». Афармленне. 20
Пералік умоўных абазначэнняў і скарачэнняў
БАНЛ
Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, аддзел рукапісаў
БВілУ
Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта, аддзел рукапісаў
БВУ
Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, аддзел рукапісаў
БДАМЛІМ
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (Мінск)
БНК
Беларускі нацыянальны камітэт (у Вільні)
БНР
БРГ
БСГ
— Беларуская Народная Рэспубліка
— Беларуская рэвалюцыйная грамада
— Беларуская сацыялістычная грамада
БСДРГ
Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая трупа
ВБР
ВКЛ
ВНУ
— Віленская беларуская рада
— Вялікае Княства Літоўскае
— Вышэйшая навучальная ўстанова
ГАСА
Галоўны архіў старажытных актаў (Варшава)
ДАРФ
Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (Масква)
ДГАЛ
Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы (Вільнюс)
Карона
Княства
— Каралеўства Польскае
— Вялікае Княства Літоўскае
ЛітБел
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі
КЧУ ВК Л
Камісія Часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага
лдп
— Літоўская дэмакратычная партыя
з
лзкт лпк лсдп
— Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства
— Літоўскі правінцыяльны камітэт
— Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя
МБС
Міністэрства беларускіх спраў ва ўрадзе Літоўскай Рэспублікі
мзс
— Міністэрства замежных спраў
млн
— мільён
НБП
Нацыянальная бібліятэка Польшчы, аддзел рукапісаў (Варшава)
НГАБ
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (Мінск)
НГАБГ
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна
ППС
ППС на Літве
— Польская сацыялістычная партыя
Польская сацыялістычная партыя на Літве
РДАСА
Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў (Масква)
РДВГА
Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў (Масква)
РДГА
Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (Санкт-Пецярбург)
РНБ
Расійская нацыянальная бібліятэка, аддзел рукапісаў (Санкт-Пецярбург)
ЦНК
— Цэнтральны нацыянальны камітэт
Уводзіны
Важнай асаблівасцю гістарычнага працэсу канца XVIII першай чвэрці XX ст. ва Усходняй Еўропе з’яўляліся пошукі народамі былога Вялікага Княства Літоўскага, пазбаўленымі ўласнай дзяржаўнасці і інтэграванымі ў па літычную, сацыя л ьнакультурную і эканамічную прастору Расійскай імперыі, шляхоў свайго нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання. Шмат хто з лепшых прадстаўнікоў беларускага і літоўскага народаў, якія ўсведамлялі сябе пераемнікамі вялікай гістарычнай спадчыны, бачыў магчымасць аднавіць «натуральны» ход развіцця гістарычных падзей у вяртанні ВКЛ на палітычную карту Еўропы. Іх перакананасць у неабходнасці, немінучасці аднаўлення Княства і сваёй здольнасці гэта зрабіць нашмат перажыла самую дзяржаву і заявіла аб сабе як значная грамадска-палітычная сіла. Яшчэ сто гадоў таму (у 19151918 гг.) беларускія палітыкі прадпрымалі спробы прадоўжыць ранейшую дзяржаўную традыцыю, абмяркоўвалі пытанне пра адраджэнне ВКЛ з іншымі прэтэндэнтамі на яго спадчыну і выносілі на міжнародны ўзровень. У 20-я 30-я гг. XX ст., аж да сярэдзіны 1940-х гг. ідэолагі позняга краёвага руху выказвалі ўпэўненасць, што ВКЛ гэта не толькі мінулае, але і будучыня Беларусі і Літвы.
Але пры дамінаванні доўгі час погляду на гісторыю Веларусі скрозь прызму польскай або расійскай канцэпцыі рух за адраджэнне ВКЛ знаходзіўся «ў цяні» змагання за адбудову Рэчы Паспалітай. Непрызнанне савецкай уладай альтэрнатыўных мадэляў дзяржаўнасці беларускага народа ў першай чвэрці XX ст. разам з гіпнатычным уплывам на гістарыяграфію СССР 1917 г. як рубяжа, пасля якога пачынаецца «сапраўдная гісторыя», выключал! магчымасць правядзення навуковых даследаванняў гісторыі ранейшай дзяржаўнасці беларускага народа не толькі як рэальнасці, але нават як ідэі. Ігнараванне дзяржаватворчых сіл і інтарэсаў Беларусі канца XVIII пачатку XX ст. спрыяла замацаванню за беларусамі іміджу недзяржаўнага народа, вяло да адмовы ад гістарычнай спадчыны ВКЛ як сваёй, да прыніжэння яго ролі ў еўрапейскім цывілізацыйным працэсе і ў развіцці па літычнай думкі, спрашчала і не дазваляла ўсебакова асэнсаваць гісторыю беларускай дзяржаўнасці.
3 памежжа ХХ-ХХІ ст. набірае сілу гістарыяграфічная тэндэнцыя разгляду лёсу беларускага і літоўскага народаў у 1795-1939 гг. скрозь прызму палітычнай спадчыны ВКЛ (тэрыторыя, сталіца і інш.), на якую прэтэндавалі таксама Полыпча і Расія. Тэма выкарыстання гэтай спадчыны народаміправапераемнікамі ВКЛ была пастаўлена як самастойная навуковая праблема працамі замежных даследчыкаў Ю. Бардаха, Д. Шпопера, Т. Снайдэра. Апошнія 15-20 гадоў розныя аспекты і храналагічныя зрэзы гэтай праблемы актыўна распрацоўваюцца на беларускім матэрыяле айчыннымі гісторыкамі. Каталізатарам правядзення новых даследаванняў і пераасэнсавання ведаў сталі юбілеі гістарычных падзей і асобаў, з якімі звязана пастаноўка пытання аб рэстытуцыі ВКЛ: 200-годдзе вайны 1812 г. (2012 г.), 150-годдзе паўстання 1863 г. (2013 г.), 100-я гадавіна Першай сусветнай вайны (2014-2018 гг.), 250-годдзе нараджэння М. К. Агінскага (2015 г.).
Сучасная гістарычная навука, маючы пэўныя здабыткі па вывучэнні спробаў адраджэння ВКЛ у 1811-1812 і 19151916 гг., тэму змагання за вяртанне ВКЛ на палітычную карту Еўропы далёка не вычэрпвае. Да таго ж гэта змаганне не зводзілася да двух фрагментарных, храналагічна абмежаваных і падзеленых стагоддзем часу сюжэтаў палітычнай гісторыі Беларусі, але з’яўлялася своеасаблівым «сімвалам веры» яе грамадска-палітычнага руху і канстантай яе палітычнай думкі на працягу прыкладна 150 гадоў. Таму наспела патрэба правядзення спецыяльнага даследавання гісторыі пошуку грамадска-палітычным рухам Беларусі формаў уладкавання народаў былога ВКЛ на аснове яго дзяржаўнай традыцыі.
Падрыхтоўка такой працы набывае мэтазгоднасць і актуальнасць у кантэксце ўзмоцненай навуковай і грамадскай цікавасці да шматвяковага досведу, на які абапіраецца беларускі народ у сучасным нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве. Лагічна, што айчынную навуку цікавіць не толькі гісторыя развіцця дзяржаўна-прававых формаў у Беларусі, але і пошукі шляхоў яе дзяржаўнага будаўніцтва ў бездзяржаўны перыяд гісторыі. Вывучэнне гісторыі намераў і спробаў адрадзіць ВКЛ дапамагае лепш ацаніць яго спадчыну, якая дасталася ад мінулага нашым папярэднікам і нам, усвядоміць іх месца ў ланцугу пакаленняў і вызначыць сваё месца сярод іншых народаў і дзяржаў свету, пераадолець навязаны беларусам
комплекс гістарычна недзяржаўнага народа. Тэма працуе на суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
Мэта дас ледавання вызначыць месца і рол ю ідэі адра джэння ВКЛ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1795-1939 гг.
Рэалізацыя гэтай мэты ажыццяўляецца праз вырашэнне наступных задач:
— устанавіць прычыны прывабнасці і доўгавечнасці ідэі адраджэння ВКЛ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1795-1939 гг. і яе носьбітаў;
— вылучыць і ахарактарызаваць асноўныя этапы руху за адраджэнне ВКЛ, ракрыць фактары ўплыву на ўзмацненне і згасанне адраджэнскіх настрояў;
- даць характарыстыку важнейшых праектаў вяртання дзяржаўнасці ў форме ВКЛ;
— высветліць прычыны няўдач з рэалізацыяй праектаў адраджэння ВКЛ.
Аб’ектам даследавання з’яўляецца грамадска-палітычнае жыццё і палітычная думка Беларусі ў 1795-1939 гг.
Прадмет даследавання пошукі грамадска-палітычным рухам Беларусі ў 1795-1939 гг. шляхоў уладкавання беларускалітоўскага рэгіёна на аснове дзяржаўнай традыцыі ВКЛ.
Храналагічна даследаванне абмежавана перыядам з 1795 г., калі ВКЛ спыніла існаванне, па 1939 г. Верхняя храналагічная мяжа вызначаецца дэактуалізацыяй у грамадска-палітычным жыцці Беларусі пытання аб стварэнні дзяржавы на аснове традыцыі ВКЛ у сувязі са зменай у рэгіёне геапалітычнай сітуацыі, выкліканай утварэннем у 1918-1919 гг. народамі былога ВКЛ сваіх нацыянальных дзяржаў (у розных формах), падзелам беларускай тэрыторыі па Рыжскаму дагавору 1921 г. і згасаннем у 1939 г. краёвага руху. Аднак выяўленыя намі праекты-канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы 1942 г. і 1946 г. абумовілі выхад за вызначаныя храналагічныя межы даследавання.