• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    Геаграфічныя межы даследавання ахопліваюць беларускія землі ВКЛ, якія ў 1795-1921 гг. уваходзілі ў склад Г родзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Ковенскай губерняў, а ў 1921 г. адышлі да Польшчы або ў 1922 г. увайшлі ў склад СССР. Дзяржаўна-палітычная традыцыя ВКЛ у ідэалогіі «позняга» краёвага руху разглядаецца на матэрыяле Заходняй Беларусі і Віленскага краю — усходняй і паўднёва-ўсходняй
    часткай сучаснай Літвы з Вільняй і прылеглых да яе раёнаў Беларусі, якія ў 1920-я1930-я гг. належалі Польшчы.
    Манаграфія ўяўляе сабой першае сістэмнае даследаванне праблемы месца і ролі ідэі адраджэння ВКЛ у грамадскапалітычным жыцці Беларусі ў 1795-1939 гг. Гісторыя намераў і спробаў рэстытуцыі Княства прасочана ад першых праяў да дэактуалізацыі гэтага пытання і «прасвечана» скрозь прызму сучасных тэарэтыка-метадалагічных падыходаў: тэорыі сацыякультурнай траўмы, канцэпцыі нацыяўтварэння ва Усходняй Еўропе Т. Снайдэра, тэорыі трох фаз у нацыянальных рухах, тэорыі «старых» і «маладых» нацый, а таксама канцэпцыі А. Каўкі аб руху «ў сабе» і «для сябе» ў беларускім вызваленчым Руху.
    Падборка дадаткаў да манаграфіі: ілюстрацыі, карты, архіўныя, выяўленыя аўтарам, і апублікаваныя гістарычныя крыніцы (поўныя тэксты або вытрымкі) ахоплівае практычна ўсе храналагічныя зрэзы і шматаспектна характарызуе ідэа логію і практыку руху за а д раджэнне дзяржаўнасці ВК Л і вяртанне яго атрыбутаў. Сярод крыніц-даку менты палітычных арганізацый, афіцыйныя запіскі для ўладаў, творы публіцыстыкі, фрагменты ўспамінаў і дзённікаў, палітычныя праекты, канцэпцыі і інш., а таксама зведзенае ў табліцу аўтарскае параўнанне праектаў адраджэння ВКЛ пачатку XIX ст. і пачатку XX ст.
    Падборка крыніц мае на мэце пацвердзіць абгрунтаванасць галоўнага палажэння манаграфіі аб гістарычнай ўстойлівасці ідэі адраджэння ВКЛ і яе прываблівасці для многіх пакаленняў правапераемнікаў гэтай дзяржавы. Дакументы, якія распавядаюць пра разгляд палітыкамі Расіі, Францыі, Германіі пытання аб вяртанні ВКЛ яго спадчыннікам, сведчаць пра сілу гэтай ідэі. Урэшце, дадаткі пераконваюць у слушнасці прымянення да вывучэння руху за адраджэнне ВКЛ тэорыі сацыякультурнай траўмы з яе пастулатам: чым храналагічна далей ад траўмы, тым больш яна перажываецца. Як напісаў даследчык пачаткаў Княства А. К. Краўцэвіч, хоць самой дзяржавы не існуе ўжо больш за 200 гадоў, але яна і сёння прысутнічае ў нашым паўсядзённым жыцці як з’ява гістарычная, культурная, нарэшце, псіхалагічная1.
    1 Краўцэвіч А. К Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Беласток: Вышэйшая Школа Публічнай Адміністрацыі імя С. Сташыца, 2008. С. 9.
    Глава 1. Гістарыяграфія. Крыніцы. Метадалогія
    1. Гістарыяграфічны агляд
    Пачатак вывучэнню намаганняў вярнуць ВКЛ на карту Еўропы быў пакладзены дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіяй. Прыярытэт належыць А. Падвысоцкаму, які рэканструяваў гісторыю ўзаемаадносін М. К. Агінскага з Аляксандрам I у 1807-1815 гг.2. Іх сутнасць зводзілася да захадаў ліцвінскага палітыка як выразніка інтарэсаў жыхароў «Літвы» схіліць імператара аднавіць Княства.
    Афіцыйны расійскі погляд на «літоўскае пытанне» ў 30-я гг. XIX ст. адлюстраваў Д. А. Кропатаў у ранняй палітычнай біяграфіі М. Мураўёва3; у 1860-я гг. В. Ф. Ратч4. Д. А. Кропатаў, як і большасць яго расійскіх калег, лічыў Статут ВКЛ і Віленскі ўніверсітэт «гістарычнымі анамаліямі, якія дасталіся нам у спадчыну ад памерлай Рэчы Паспалітай». Ен ставіў у заслугу М. Мураўёву іх скасаванне, а таксама «механічнае спыненне смут, зацеяных крамольным духавенствам і блізарукай шляхтай» Беларусі, з мэтай а д раджэння дзяржавы-нябожчыцы5. Афіцыйны гістарыёграф паўстання 1863-1864 гг. В. Ратч заўважыў яго адрозненне ў Вільні і Варшаве, а прычыны разыходжання іх пазіцый убачыў у імкненні К. Каліноўскага з аднадумцамі да дасягнення незалежнасці гістарычнай Літвы.
    На мяжы ХІХ-ХХ ст. у Расійскай імперыі пачалося вывучэнне гісторыі тайных арганізацый на беларуска-літоўскіх землях:
    2 Подвысоцкий А. Граф Михаил Огинский и его отношения к императору Александру Павловичу (1807-1815) И Русский архив. 1874. Кн. 1, № 3. Стб. 637-710.
    3 Кропотов Д. А. Жизнь графа М. Н. Муравьева в связи с событиями его времени и до назначения его губернатором в Гродно. Биографический очерк. СПб.: Тип. Безобразова и К“, 1874. 549 с.
    4 Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России: Собрал В. Ратч. Вильна, 1867. Т. 1. 675 с.
    5 Кропотов Д. А. Жизнь графа М. Н. Муравьева в связи с событиями его времени и до назначения его губернатором в Гродно. Биографический очерк. СПб.: Тип. Безобразова и К°, 1874. С. П-Ш.
    масонскіх ложаў (С. Дабранскі6), тайных гурткоў 1819-1823 гг. (Ф. Вержбоўскі7), якія ад маральна-асветных мэтаў пераходзілі да палітычных. Праўда, у ідэалогіі і дзейнасці гэтых арганізацый і патрыятызме іх удзельнікаў аўтары бачылі толькі польскі кампанент.
    Адлік савецкай гістарычнай навукай пачаткаў беларускай дзяржаўнасці з 1919 г. і погляд на ВКЛ, як на дзяржаву беларусам чужую, не заахвочваў да распрацоўкі гісторыі змагання за яе адраджэнне. Сацыяльная база гэтага змагання паланізаваная шляхта і каталіцкая інтэлігенцыя абумовіла яго трактоўку ў рэчышчы панаваўшага кл асавага па дыходу як з яву рэакцыйную, антынародную. Разам з тым гэты падыход абумовіў цікавасць савецкай гістарыяграфіі, узмоцненую стагоддзем паўстання 1863 г., да рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху і яго дзеячаў: Ф. Савіча з яго ідэяй раўнапраўнай федэрацыі народаў былой Рэчы Паспалітай8; К. Каліноўскага, пастаноўку якім пытання аб самастойнасці Літвы-Беларусі прызнаў і станоўча ацаніў буйнейшы савецкі спецыяліст па паўстанню А. Ф. Смірноў9. Характарызуючы апазіцыю мясцовага дваранства ўраду, гісторык прыкмеціў сувязь паміж рознагалоссямі па сялянскай рэформе і яго патрабаваннем аўтаноміі «Літвы»10.
    Савецкія гісторыкі вывучалі найперш сацыяльныя праграмы грамадскіх рухаў, паўстанняў, а далікатныя пытанні гісторыі былых зямель ВКЛ, якія адышлі да СССР, іх падпарадкавання Расійскай імперыі і змагання за аўтаномію або за выхад з яе складу абыходзілі маўчаннем або падавалі аднабакова і ідэалагізавана. У гэтым сэнсе не заангажаваны савецкай метадалогіяй эмігранцкі гісторык А. I. Ляскоўскі (Берлін) звярнуў увагу на адметнасць заснаванай на дзяржаўнай традыцыі ВКЛ палітычнай праграмы ліберальна-дваранскай апазіцыі ў Беларусі и Літве ў 1861-1863 гг. у параўнанні з Польшчай11.
    6 Дабранскі С. Нарысы з гісторыі масонства ў Літве П Спадчына. 1997. № 3. С. 42-72.
    ' Вержбовский Ф. К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодежи в 1819-1823 гг. Варшава: Тип. Варшавского учебного округа, 1898. 98 с.
    8 Смірноў А. Ф. Франц Савіч: 3 гісторыі беларуска-польскіх рэвалюцыйных сувязей 30-40-х гадоўХІХ Мінск: Дзяржвыд. БССР, 1961. 172 с.
    9 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. 392 с.; Смирнов А. Ф. Кастусь Калиновский. Минск: Госиздат БССР, 1963. 200 с.
    10 Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М.: АН СССР, 1963. С. 76.
    11 ЛясковскийА. И. Литва и Белоруссия в восстании 1863 г. (по новым архивным материалам). Берлин: Архамасъ, 1939. 191 с.
    М. В. Доўнар-Запольскі ў працы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, першай ў айчыннай гістарыяграфіі, пісаў, што асновы дзяржаўнасці «выяўляюцца ва ўсёй мінуўшчыне Беларусі»; Беларусь іх «толькі зусім нядаўна ўтраціла» і мы «павінны дабівацца аднаўлення іх». У паўстаннях 1830 і 1863 гг., па яго словах, «справа ішла не толькі аб адбудове Полыпчы ў яе старых межах». Прафесар быў перакананы: «Тое, што Беларусь і Літва нейкі час знаходзіліся ва ўніі з Полыпчай, не пазбаўляе іх права на адбудову дзяржаўнай незалежнасці ў форме супольнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства ці нават у форме асобных дзяржаўных арганізацый»12.
    Работы періпых удзельнікаў дзяржаўнага будаўніцтва БеларусіМ. В. Доўнар-Запольскага13, Я. Варонкі14, Ф. Турука15, а таксама Т. Грыба16, напісаныя ў пераломныя 1918-1921 гг., калі вырашалася пытанне аб самім існаванні беларускай дзяржавы, ішоў выбар форм дзяржаўнага жыцця, выдаюць яўную сімпатыю іх аўтараў да ідэі адраджэння ВКЛ у выглядзе канфедэрацыі Беларусі і Літвы, чаго, аднак, нельга сказаць пра А. Цвікевіча17.
    Першы нарыс пра рэвалюцыйны рух у Беларусі С. X. Агурскага, пачатакякога аўтар выводзіць з 1863 г.18, уяўляе цікавасць трактоўкай палітычных поглядаў К. Каліноўскага.
    3 прац канца 50—80-х гг. XX ст. па гісторыі грамадскапалітычнай думкі і руху ў Беларусі ў XIX ст. Н. М. Мохнач19,
    12 Доўнар-Запольскі М. В. Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі. Мінск: ВПП Дзяржэканомплана Рэспублікі Беларусь, 1994. С. 6-7, 13-15.
    13 Довнар-Запольский М. В. Жребий брошен II Спадчына. 2002. № 5-6. С. 86-87.
    14 Варонка Я. Заходняя Беларусь: Городзеніпчына і Віленшчына. Палітычнастатыстычны нарыс з дадаткам дакументаў і пратэстаў проці польскай акупацыі. Коўна, 1919. Аўтограф, машынапіс, друкаванае выданне II БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 152. 29 арк.; Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. Менск: Беларускаекоопэрацыйна-выдавецкаетаварыства«Адраджэньне», 1991. 29 с.
    15 Турук Ф. Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. Минск: Картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. 144 с.
    16 Грыб Т. «Наши мэты і заданні». Артыкул без канца. Машынапіс. Пачатак 1920-х г. // БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 145. 70 арк.
    17 ЦвикевичА. Беларусь. Политический очерк; пер. с бел. Берлин, 1919. 29 с.
    18 Агурский С. X. Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917). Минск: Белгиз, 1928. 348 с.
    19 Мохнач Н. Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30-40-е годы XIX в. Минск: Наука и техника, 1971. 160 с.
    С. М. Самбук20, I. Н. Лушчыцкага21, С. X. Александровіча22, В. Ф. Шалькевіча23, якія шмат зрабілі для вывучэння праграм тайных таварыстваў, рэвалюцыйных арганізацый, паўстанцкіх камітэтаў і іх органаў друку, вынікае, што пытанне аб працягу дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у сферу разважанняў тагачасных мысліцеляў не ўваходзіла. Ідэалагічная заангажаванасць не дазволіла беларускай савецкай гістарыяграфіі распрацаваць гэту плынь палітычнай думкі. Пры гэтым, аднак, Н. М. Мохнач лічыла недапушчал ьным зводзіць ідэйны і грамадска-палітычны рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі і Літвы з канца 40-х гг. XIX ст., да выключна польскага нацыянальна-вызваленчага руху, бо, выступаючы за аднаўленне незалежнай Рэчы Паспалітай, яго ўдзельнікі у той жа час стаялі за свабоднае, незалежнае існаванне і тых народаў, якіх Польшча некалі прыгнятала24. А В. Ф. Шалькевіч згадваў пра «паслядоўную барацьбу з нацыяналістычнымі прыцязаннямі ... польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў» К. Каліноўскага25.