• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

    Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

    Сяргей Марозаў

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 446с.
    Мінск 2019
    148.09 МБ
    3	кола даследчых праблем айчынных гісторыкаў былі выключаны таксама праграмы пачатку XX ст. дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, альтэрнатыўныя бальшавіцкай, у тым ліку ў гістарычнай форме ВКЛ. Інфармацыю пра такі праект, выпрацаваны ў Першую сусветную вайну нацыянальнымі дзяржаўніцкімі сіламі ў зоне акупацыі, першым з беларускіх гісторыкаў змясціў у сваёй працы 1986 г. I. М. Ігнаценка26.
    20	Самбук С. М. Общественно-политическая мысль Белоруссии второй половины XIX века (по материалам периодической печати). Минск: Наука и техника, 1976. 183 с.; Самбук С. М. Революционные народники Белоруссии (70-е начало 80-х годов XIX в.). Минск: Наука и техника, 1972. 247 с.
    21	Лушчыцкі I. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мінск: Выдавецтва Белдзяржуніверсітэта імя В. 1. Леніна, 1958. 367 с.
    22	Александрович С. X., Александрович И. С. Публицистика белорусских народников: нелегальные издания белорусских народников, 1881-1884. Минск: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1983. 132 с.
    23	Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Минск: Университетское, 1988. 239 с.
    21	Мохнач Н. Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30-40-е годы XIX в. Минск: Наука и техника, 1971. С. 109, 138.
    20	Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Минск: Университетское, 1988. С. 166.
    26	Игнатенко И. М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Минск: Наука и техника, 1986. 343 с.
    Сучасная беларуская гістарыяграфія, для якой гісторыя дзяржаўнасці стала прыярытэтнай тэмай, выйшла на прынцыпова новы ўзровень асэнсавання непасрэднай і аддаленай рэакцыі народаў ВКЛ на страту сваёй дзяржавы.
    Вялікае значэнне для разумения дзяржаваразбуральных і дзяржаваўтваральных працэсаў і фактараў, якія ім спрыялі або перашкаджалі, мае абагульняючая праца вучоных Інстытута гісторыі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.», якой уласцівая ўвага да праектаў адраджэння ВКЛ 1811 і 1915 гг.27. Узмацненне навуковай цікавасці да гэтай праблемы знайшло адлюстраванне ў шасцітомнай «Гісторыі Беларусі»28, калектыўнай манаграфіі «На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы»29, а таксама ў вучэбнай літаратуры па гісторыі дзяржавы і права Беларусі Я. Юхо, А. Ф. Вішнеўскага, па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі У. Е. Снапкоўскага30, па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі С. Ф. Сокала, В. Ф. Шалькевіча31, па ідэалогіі беларускай дзяржавы і інш. Так, 3. Шыбека адзначае вялікую гістарычную інэрцыю пры распадзе шматэтнічнай Рэчы Паспалітай настальгія па разбуранай дзяржаве прасочваецца ў беларускай гісторыі на працягу ўсяго XIX ст. і далей. Гэта інэрцыя на працягу цэлага стагоддзя пэўным чынам бараніла беларусаў ад русіфікацыі, спрыяла выпрацоўцы іх незалежніцкай палітычнай праграмы. Ен вылучае этапы развіцця справы адраджэння Рэчы Паспалітай у Беларусі, якая была тут «справай шляхецкай, каталіцкай і... ліцвінскай». У пачатку XX ст. гэта ідэя ўступіла ў супярэчнасць з ідэалогіяй белярускягя незялежніцтва. якую сама часткова і парадзіла32.
    27	Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. Кн. 1. 584 с.
    28	Гісторыя Беларусі: у 6 т. / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Экаперспектыва, 2005. T. 4: Беларусь у складзе Расійскайімперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.). С. 79-80,86-102,233-243,453-455.
    29	На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В. В. Яноўская: Нац. акад, навук Беларусі, Ін-тгісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. 311 с.
    30	Снапковский В. Е. История внешней политики Беларуси: пособие. Минск: БГУ. 2013.495 с.; Снапкоўскі У. Е. Псторыя знешняй палітыкі Беларусі: у 2 ч. Мінск: БДУ, 2004. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. С. 19-31, 72-75.
    31	Шалькевіч В. Ф. Псторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мінск: Маладзёжнае навуковае супрацоўніцтва, 2002. 248 с.
    32	Шыбека 3. Справа адраджэння Рэчы Паспалітай на землях Беларусі ў XIX ст. (па старонках неапублікаванага падручніка) /I Наш радавод. Гродна, 1999. Кн. 8:
    Згаданыя абагульняючыя працы Інстытута гісторыі НАНБ увялі ў кантэкст акадэмічнай навукі, а вучэбныя кнігі ўкаранілі ў навучальны працэс важнейшыя факты і постаці з гісторыі руху за адраджэнне ВКЛ, але яны пададзены ў гэтых выданнях фрагментарна і, як правіла, лаканічна.
    Шэраг сюжэтаў з гісторыі гэтага руху атрымалі некаторае развіццё на старонках фундаментальнага выдання Інстытута гісторыі «Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 17721917 гг.», якое разглядаецца ў двух галоўных вымярэннях: імкненне расійскага ўраду інтэграваць беларуска-літоўскія губерні ў агульнаімперскі арганізм і намаганні іх грамадства захаваць самабытнасць з тым, каб у адпаведны момант аднавіць страчаную дзяржаву33.
    Другі том акадэмічнай «Истории белорусской государственности» раскрывав заканамернасці ў барацьбе беларускіх палітычных партый і арганізацый за рэалізацыю ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці. У кантэксце гэтай ідэі разглядаюцца і важнейшыя праекты адраджэння ВКЛ. Аднак праблемы руху за вяртанне страчанай дзяржаўнасці і гэта грунтоўнае выданне не вычэрпвае34.
    Даследаваннем захадаў па захаванню ў канцы XVIII ст. цэласнасці ВКЛ і выратаванню яго дзяржаўнасці займаліся У Емельянчык35, Я. Анішчанка36, С. Таляронак37. Несумненнае значэнне для разумения спецыфікі «літоўскіх» інтарэсаў у паўстанні 1794 г. маюць працы Я. Анішчанкі. С. Таляронак на аснове выяўленых ім у РДАСА матэрыялаў следства па справе Беларуси і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.: матэрыялы міжнар. круглага стала, Гродна, 28-30 верас. 1999. С. 269-275.
    33	Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772-1917 гг. / А. У. Унучак [і інш.]; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2018. 573 с.
    34	История белорусской государственности. В 5 т. Т. 2: Белорусская государственность в период Российской империи (конец XVIII начало XX в.) / Н. В. Смехович [идр.]; Нац. акад, наук Беларуси, Ин-тистории. Минск : Беларуская навука, 2019. 413 с.
    30	Емельянчык У. Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск: Беларусь, 1994. 160 с.; Юхо Я., Емельянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 68 с.
    36	АнішчанкаЯ. К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772-1796)/пад рэд. У. А. Сосна. Мінск: ЗАО «ВЕДЫ», 1998. 220 с.; Анішчанка Я. К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск: Хурсік, 2003. 470 с.
    37	Таляронак С. Віленская асацыяцыя 1796-1797 гг. П Беларускі гістарычны часопіс. 1994. Ns 1. С. 24-31.
    «Віленскай асацыяцыі» рэканструяваў агульную карціну дзейнасці гэтай палітычнай арганізацыі, якая ставіла мэтай пазбавіць сваю зямлю ад чужога панавання38. Але літаратура і крыніцы, якія засталіся па-за ўвагай гэтага даследчыка, не дазваляюць ставіць кропку на вывучэнні ролі гэтай арганізацыі ў пачатку змагання за «новую» дзяржаву. «Акт паўстання», прыняты асацыяцыяй ў 1797 г., прааналізаваў Я. Анішчанка39.
    На мяжы ХХ-ХХІ ст. з’явіўся шэраг артыкулаў беларускіх гісторыкаў, прысвечаных асобным праектам адраджэння ВКЛ. Пры гэтым найбольшая ўвага была ўдзелена плану М. К. Агінскага і ВКЛ у 1812 г. Першым да вывучэння гэтага плана звярнуўся А. П. Грыцкевіч, які бачыў у ім адзін з момантаў палітычных узаемаадносінаў царызму і мясцовых памешчыкаў, зацікаўленых у адраджэнні страчанай дзяржаўнасці40.
    В.	В. Швед разглядае лёс зямель былога ВКЛ у кантэксце «польскага пытання», якое пасля падзелаў Рэчы Паспалітай набы ло міжнародны характар. У манаграфіі «Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)» ён прааналізаваў запіскі і праект указа, напісаныя М. Агінскім у 1811 г.41. Значна ўзбагаціў уяўленне пра адраджэнскія настроі шляхты беларускіх зямель у 1806-1811 гг. артыкул А. У. Ерашэвіча «Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г.»42. Але нават працы В. В. Шведа і А. У. Ерашэвіча ўсёй глыбіні праблематыкі, звязанай са спробамі вяртання дзяржаўнасці ВКЛ, не вычэрпваюць, разглядаючы яе, галоўным чынам, у кантэксце міжнароднай сітуацыі эпохі напалеонаўскіх войнаў.
    Год М, К. Агінскага, якім згодна рашэння ЮНЭСКА з’яўляўся 2015 г. у сувязі з 250-й гадавінай яго нараджэння, прынёс новыя бібліяграфічныя пазіцыі, цікавыя для асэнсавання скрозь прызму
    38 Тамсама.
    39 Анішчанка Я. Малавядомыя крыніцы пра «Віленскую асацыяцыю» 1797 года [Электронны рэсурс] // ARCHE. Рэжым доступу: http://arche.by/by/page/science/ kryinitsaznaustva/7593. Дата доступу: 21.12.2015.
    40 Адраджэнне: Гістарычны альманах / склад, і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. Мінск: Універсітэцкае, 1995. Вып. 1. 262 с.
    41 Швед В. В. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.). Гродна: ГрДУ, 2001. С. 14.
    42 Ерашэвіч А. Палітычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. И Гістарычны альманах. Гародня, 2002. Т. 6. С. 84-96.
    праблемы адраджэння ВКЛ. Сярод іх праца Л. Несцярчука «Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін, Патрыёт, Творца»43, выданні мемуараў М. К. Агінскага ў перакладзе на беларускую і рускую мовы44.
    Вывучэнне французска-рускай вайны 1812 г. узбагацілася ў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь такім аспектам, як арганізацыя Напалеонам ВКЛ на акупаванай тэрыторыі, дзейнасць Часовага ўраду Княства, стварэнне арміі Княства. Тэты бок вайны вывучалі С. Таляронак45, А. У. Ерашэвіч46, А М. Лукашэвіч47, С. У. Данскіх і В. В. Швед48. Пяру В. В. Шведа належыць першы ў айчыннай гістарыяграфіі артыкул, спецыяльна прысвечаны ВКЛ у 1812 г.49.
    Новая навуковая актуалізацыя падзей вайны 1812 г. у сувязі з яе 200-годдзем выявілася ў артикулах і кнігах А М. Лукашэвіча з іх моцным акцэнтам на дзяржаватварэнні на абшарах былога ВКЛ50, у тым ліку прысвечаных «польскаму пытанню» ў эпоху напалеонаўскіх войнаў51.