Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
163 Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. 341 s.
161 Solak Z. Mi^dzy Polska a Litwa. Zycie i dzialalnosc Michala Romera. 1880-1920. Krakow: Wydawnictwo Arcana, 2004. 484 s.
160 Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. 153 s.
166 Sawicki J. Z dziejow «Wielkiego Wschodu Litwy» П Przegl^d Wschodni. 1997. T. IV, zeszyt 2 (14). S. 443-450.
167 Jurkiewicz J. Rozwoj polskiej mysli politycznej na Litwie i Bialorusi w latach 19051922. Poznan: Wydawn. Nauk. Uniw. im. A. Mickiewicza, 1983. 259 s.
168 Januszewska-Jurkiewicz J. Dwie «krajowe» inicjatywy bialoruskie na Litwie Srodkowej H Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 2001. Z. 16. S. 197-218.
169 Januszewska-Jurkiewicz J. Spor о Wilno w latach 1919-21 a proba wskrzeszenia Litwy historycznej, jako panstwa trzech narodow // Interstitio. East European Review of His30
Узрастаючая цікавасць да праблемы адраджэння ВКЛ характерна для л ітоўскай гістарыяграфіі. Месца «літоўскага пытання»ўміжнароднайпалітыцыеўрапейскіхдзяржаўу 17951815 гг. даследаваў Б. Дундуліс170, дзейнасць напалеонаўскай адміністрацыі ў Літве ў 1812 г. В. Пугачаўскас171. Барацьба народаў ВКЛ за дзяржаўнае самавызначэнне ў XIX пачатку XX ст. знайшла адлюстраванне ў працах Е. Александравічуса і А. Кулакаўскаса172, 3. Кяупы173, Д. Сталюнаса174 і інш.
Пытанне аб месцы дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у літоўскім руху ў 1904—1905 гг. закранаецца ў артыкуле Р. Мікныса, прысвечаным віленскім «аўтанамістам»175. Дзейнасць у 1915—1916 гг. тых палітычных колаў, якія намерваліся адрадзіць Княства; абставіны з’яўлення праграмных дакументаў Канфедэрацыі ВКЛ і развіццё ідэі літоўскай дзяржавы, якая спачатку выражалася ў дваякай формуле: дзяржаўнасць Літвы або змадыфікаванага ВКЛ у палітычнай сістэме Сярэдняй Еўропы, вывучаў Р. Лапата176.
Э . Гімжаўскас даследаваў беларускі фактар фарміравання літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг., паказаў развіццё літоўскабеларускіх адносін, прааналізаваў праявы беларускай нацыянальнай палітычнай думкі ў 1915-1918 гг., прасачыў
torical Anthropology. 2007. December. Vol. 1, № 2. P. 176-199; JanuszewskaJurkiewicz J. Stosunki narodowosciowe na Wilenszczyznie w latach 1920-1939. Katowice: Wvdawnictwo Uniwersytetu Slgskiego, 2010. 710 s.
170 Dundulis B. Lietuva Europos politikoje. 1795-1815. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijn leidybos institutas, 1998.121 p.; Dundulis B. Napoleon et la Lithuanie en 1812. Paris: Presses Universitares de France. 1940. 344 p.
171 ПугачаускасВ. Литва в войне 1812 года [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: estorussica/estica/ros_balt/2015/paguchauskas. Дата доступу: 24.01.2019: Pugaciauskas V Napoleno administracja Lietuvoje. Vilnius: Vagis. 1998. 205 p.
172 Aleksandravicus E., Kulakauskas A. Pod wladz^cardw. Litwa wXIX wieku. Krakow : Universitas, 2003. 414 s.
173 Kiaupa Z. Lietuvos valstybes istorija. Vilnius: Baltos lankos, 2006. 311 p.
174 Staliunas D. Konserwatywna szlachta litewska w polowie XIX w. kwestia podwojnej swiadomosci politycznej // Kultura Litwy i Polski w dziejach. Tozsamosc i wspolistnienie I red. J. Wyrozumski. Krakow, 2000. 204 s.; Сталюнас Д. Канцэпцыя персанальнай культурней аўтаноміі ў Літве і Беларусі (пачатак XX стагоддзя) // Палітычная сфера. 2012. № 18-19. С. 77-86.
175 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 //Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 97-112.
176 Lopata R. W kr^gu projektow odrodzenia Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (19151916) // Lituano-Slavica Posnaniensia: studia historica. 2001. Vol. VIII. P. 155-171.
абставіны адыходу літоўцаў ад супольнага з беларусамі праекта ўтварэння дзяржавы на аснове традыцый ВКЛ177.
Названыя аўтары і іх працы даюць літоўскі погляд на праблему з яго прэтэнзіяй на манаполію на спадчыну ВКЛ у наш час, як і ў пачатку XX ст.
У заходнееўрапейскай гістарыяграфіі грамадскапалітычная гісторыя Беларусі 1795-1939 гг. вывучана слаба. Прызнаючы гэта, аўстрыйскі гісторык А. Капелер у працы «Россия многонациональная империя: Возникновение. История. Распад»178 лічыць, што этнасы перыферыі імперыі не трэба разглядаць толькі як аб’екты дзяржаўнай па літыкі, а ле як сілы, што ў значнай ступені вызначалі яе гістарычнае развіццё. Сярод фактараў, якія падрывалі моц імперыі, даследчык называв дваранска-рамантычную традыцыю, «якая метадам узброенага паўстання разлічвала адрадзіць старую ягелонскую дзяржаву» і якой рухала ў тым ліку «пачуццё патрыятызму ў дачыненні да роднага краю і не страчаны гістарычны ўспамін пра Вялікае Княства Літоўскае»179.
А. Капелер скептычна ацэньвае шанцы на поспех і «магчымасці захавання і існавання ВКЛ, звязанага з Расіяй толькі дамовай-саюзам, прыкладна так, як гэта прапанаваў у 1811 г. М. Агінскі»180, атаксама спробу Ю. Пілсудскага «злучыць сацыяльныя і нацыянальныя мэты... з дваранска-рамантычнай традыцыяй»181. Затое даследчык прызнае ролю ў развале імперыі нацыянальных рухаў «старых» нацый (палякаў), а таксама нацый «мал а дых», да ліку якіх адносіць беларусаў з літоўцамі182.
Англамоўная гістарыяграфія прадстаўлена працай брытанскага гісторыка Н. Дэвіса аб зніклых каралеўства Еўропы з главой аб гісторыі, спадчыне ВКЛ і лёсе нацый, якія з яго выйшлі183; манаграфіяй амерыканскага прафесара Т. Снайдэра
177 Гімжаўскас Э. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг. Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. 216 с.; Гімжаўскас Э. Беларускі фактар утварэння сучаснай літоўскай дзяржавы. 1915-1917 гг. П Гістарычны альманах. Гародня; Беласток, 2005. Т. 11. С. 57-70.
178 Каппелер А. Россия-многонациональная империя: Возникновение, история, распад. -М.: Прогресс-Традиция, 1997. 344 с.
179 Тамсама. С. 161, 165.
180 Тамсама. С. 65.
181 Тамсама. С. 161.
182 Тамсама. С. 161-169.
183 Davies N. Vanished Kingdoms: The History of Half-Forgotten Europe. London: Allen Lane, 2011. P. 229-308.
«Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь, 1569-1999» аб досведзе выкарыстання дзяржаўна-палітычнай спадчыны ВКЛ прэтэндэнтамі на яе і прычынах пройгрышу беларусамі ідэалагічнай бітвы за спадчыну Княства літоўцам184; а таксама кнігай А. Залускага, прапрапраўнука М. К. Агінскага, пра свайго знакамітага продка185.
Н. Дэвіс адзначыў, што ў XIX ст. былое ВКЛ уяўляла сабой арэну бурнай і насычанай падзеямі палітычнай барацьбы. Першыя два-тры пакаленні ліцвінаў пад уладай Расійскай імперыі гісторык характарызуе як пасіўных змагароў з новымі парадкамі, хоць часам іх пратэст прымаў вельмі актыўныя формы. Наступныя тры ці чатыры пакаленні былі глыбока ахоплены новымі палітычнымі і нацыянальнымі рухамі. Па словах даследчыка, «людзі былога Вялікага Княства Літоўскага» зніклі з поля зроку ў самым канцы XVIII ст., з кароткім вяртаннем у гады рускай рэвалюцыі, і зноў з’явіліся на паверхні толькі ў канцы XX ст.
Такім чынам, праекты рэалізацыі бе л арускай дзяржаўнасці ў гістарычнай форме ВКЛ былі абыйдзены ўвагай гісторыкамі СССР. Мяжа ХХ-ХХІ ст. адзначылася прарывам і новымі падыходамі да вывучэння гэтай праблемы. Пастаноўка грамадска-палітычным рухам Беларусі 1795-1939 гг. пытання аб адраджэнні ВКЛ прываблівае ўвагу не толькі гісторыкаў краін, якія ў той час прэтэндавалі на спадчыну ВКЛ, г.зн. Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, але і даследчыкаў з Канады. ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстрыі. Намеры і спробы адраджэння ВКЛ разглядаюцца ў розных кантэкстах: гісторыі грамадскапалітычных, нацыянальна-вызваленчых рухаў народаў былой Рэчы Паспалітай, паўстанняў; гісторыі міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі, войнаў 1812 г. і 1914-1918 гг.; гісторыі беларускай нацыі і дзяржавы ў першыя дзесяцігоддзі XX ст.
Разам з тым дасягненні папярэднікаў, айчынных і замежных даследчыкаў, тэмы барацьбы за адраджэнне ВКЛ далёка не вычэрпваюць. Маюць да лейшую перспектыву для распрацоўкі наступныя праблемы: грамадскія настроі і пазіцыя эліт былога
184 Снайдэр Т. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь, 15691999; пер. з англ.; навук. рэд. Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2010. 424 с.
185 Залусский А. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского: пер. с англ. / А. Залусский. Минск: Четыре четверти, 1999. 191 с.
ВКЛ у канцы XVIII першай трэці XIX ст.; месца «ліцвінскага патрыятызму» ў «рэчпаспа літаўскім патрыятызме»; пастаноўка пытання аб адраджэнні ВКЛ у дзейнасці тайных таварыстваў, у паўстаннях XIX ст., краевым руху. Патрабуюць перагляду пытанні аб дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у поглядах лідараў партыі «белых» у Беларусі, аб часе адмовы беларускіх дзеячаў ад намеру стварыць дзяржаву на аснове традыцыі ВКЛ. Далейшая ўвага неабходна канцэпцыям геапалітычнага ўладкавання беларуска-літоўскага рэгіёна, вылучаным у 19151917 гг. беларускім нацыянальным рухам. Адсутнічае цэласнае даследаванне па праблеме грамадска-палітычнага руху ў Беларусі за аднаўленне ВКЛ ад яго зараджэння да зыходу з гістарычнай арэны.
2. Характарыстыка крыніц
Даследаванне грунтуецца на дакументальных і апавядальных пісьмовых крыніцах. 3 улікам сферы, у якой яны ўзніклі, гэта крыніцы асабістага паходжання (успаміны, дзённікі, эпісталярый); створаныя ў грамадскай сферы (літаратурныя, публіцыстычныя і палітычныя творы, перыёдыка); звязаныя з дзяржаўнай сферай (заканадаўства, матэрыялы справаводства і інш.). Па сацыяльна-прафесійнаму складу творцамі крыніц былі прадстаўнікі ўплывовых магнацкіх колаў, шляхта як інтэлектуальная эліта грамадства, разначынцы, чыноўнікі рознага рангу мясцовай адміністрацыі, вышэйшыя саноўнікі Расійскай імперыі, прадстаўнікі ваеннага камандавання розных дзяржаў (Францыі, Германіі і інш.), мясцовыя і замежныя палітыкі. Па стаўленню іх аўтараў да пытання аб адраджэнні ВКЛ крыніцы ўмоўна падзяляюцца на дзве трупы: 1) выйшлі з-пад пяра саміх удзельнікаў грамадскапалітычнага руху; 2) напісаны іх апанентамі і ганіцелямі.
Помнікі заканадаўства прадстаўлены загадамі і распараджэннямі цэнтральных і мясцовых расійскіх улад, галоўным чынам, на прадмет кантролю за грамадскай думкай, нейтралізацыі апазіцыйных настрояў, пакарання за намеры і спробы расчлянення імперыі. Да крыніц такога роду адносяцца, напрыклад, універсал правіцеля Літоўскай губерні М. Рапніна да «літоўскіх грамадзян» ад 2 (13) лістапада