Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Ка лі б нехта пажадаў убачыць у маёй канцэпцыі састарэлыя або «зношаныя» формы, кантанальныя швейцарскія ўзоры, праекты Гіманса і г.д., то я б звярнуў увагу на навейшы ўзор, які мы грунтоўна пазнаем толькі зараз. Гэта нацыянальная палітыка Савецкага Саюза. Маю вялікае жаданне назваць тэты ўзор нават геніяльным, адзіным годным пераймання з усіх панурых эксперыментаў камунізму.
Аказваецца, што ўзаемная нацыянальная нянавісць не сядзіць настолькі глыбока ў чалавеку, а моўныя адрозненні не з’яўляюцца настолькі важнай часткай ягоных імкненняў, калі іх справядліва задаволіць праз раўнапраўе, аўтарытэт вярхоў, прапаганду. Усе могуць быць задаволенымі, і я асабіста
перакананы, што ў багатай, моцнай і незалежнай дзяржаве яны былі б асабліва задаволеныя, калі б моўная роўнасць прадугледжвала першынство літоўскай мовы ў Коўне, польскай у Вільні, беларускай у Менску.
... не адкідаю адразу ж прадбачаных і добра мне вядомых папрокаў, сур’ёзных і не вельмі контраргументаў, з якіх найбольш пашыранымі былі сцверджанне пра ўтапічнасць, састарэласць і, перш за ўсё, непапулярнасць ідэі, пра якую не хочуць чуць ні палякі, ні літоўцы, ні беларусы.
Гэта мая канцэпцыя, мая палітычная ідэя.... Гэта крэда маіх ідэалаў, за рэалізацыю якіх, здаецца, я маю права змагацца на ўскрайку Усходняй Еўропы, дзе здаўна панавала Вільня.
57. Вялікая Літва (1946 г.) *
Крыніца: Wielka Litwa. 1946 // БВілУ. Ф. 257. Спр. 263. 20арк.
Усе далейшыя развагі — гэта нерэальная мара, калі Савецкая Расія захавае сваю цяперашнюю сілу. Аднак верым, што хутчэй ці пазней, звонку ці знутры, у выніку новай вайны ці ўласных дэструкцыйных працэсаў, заўтра ці праз 20 гадоў Расія страціць магутнасць.
Калі ў тэты час, у выніку новай сітуацыі ў Сярэдняй Еўропе нас спытаюць: «Ці маеце вы якую ўласную канцэпцыю ўладкавання і ўпарадкавання вашых краёў», павінны такую канцэпцыю ўжо мець, папулярную, абмеркаваную, саспелую. Можа тэта будзе адзін шанец з 99. Але нават гэтага аднаго не можам упусціць з поля зроку.
Літва гэта не толькі Ковенскя дзяржава, Святая Жмудзь з выпадкова далучанай Клайпедскай вобласцю ці з чужой дапамогай далучанай вузкай палоскай Віленшчыны; тэта ў роўнай меры Вільня, Навагрудак, Гродна, Сувалкі, Мінск і ўся савецкая Беларусь, Палессе і усходняя частка Прусіі. Перад вайной на гэтай тэрыторыі пражывала 10 мільёнаў ліцвінаў, якія гавораць па-польску, па-літоўску і па-бе ларуску ў прапорцыі як 1:1:2. Пасля вайны, пасля заканчэння рээміграцыйных рухаў, ... колькасць насельніцтва зменшылася; ваенныя страты закранулі тэты край болып за які іншы, але ўзаемныя суадносіны трох моўных труп засталіся без змен.
Вялікая Літва, з павялічанай тэрыторыяй і насельніцтвам, якое размаўляе трыма мовамі, дае адзіную магчымасць арганізацыі іх згоднага сужыцця, без крыўднай перавагі аднаго над другім...
Паколькі малая Ковенская Літва заўсёды будзе залежаць ад ласкі ад наго з трох сваіх суседзяў, то Вя лікая Л ітва, павя лічаная літоўскімі землямі, якія да вайны на лежа лі Польшчы і Прусіі, Літва з насельніцтвам каля 8 млн чалавек і тэрыторыяй ў 400 тысяч кв. км стане самастойным фактарам міжнароднай палітыкі, здольным да адпору ўсім дэструкцыйным плыням, якія зыходзяць з Масквы ці з Берліна, і стане раўназначным партнерам Польшчы, і без боязі крыўднай залежнасці, як
* Пераклад С. П. Марозава
«вольны з вольным» уступіць у сужыццё з Полыпчай ў той ці іншай форме.
Літва мае прэтэнзіі да Вільні. I правільна. Гэта з’ява штучная і пярэчыць натуральнаму ходу спраў, што гістарычная сталіца дзяржавы знаходзіцца па-за яе межамі. Але не толькі Вільня. Усё Віленскае ваяводства, поўнасцю Навагрудскае, каля 2/5 Беластоцкага з Гродна і Сувальшчынай, усходняя частка Прусіі, урэшце ўся савецкая Беларусь — гэта Літва. Увесь тэты край, разам з Ковенскай Літвой, утварае адну геаграфічную, гістарычную і гаспадарчую цэласць. Адзін вялікі, пераважна аграрны край, які з’яўляецца воссю воднага шляху Нёмана да адзінага порта ў Клайпедзе. Рыга не мае таго значэння з-за неплавучасці Дзвіны... . Гаспадарчы застой Віленшчыны ў папярэднія 20 гадоў быў выкліканы найперш межамі, якія дзялілі Літву насуперак яе гаспадарчай структуры. ...
У думках, размовах і дыскусіях акрэсліліся тры альтэрнатывы арганізацыі літоўскіх зямель. ... 1) Вялікая Літва...; 2) сціплейшая Вялікая Літва без Палесся, якое можа застацца Польшчы, а на ўсходзе будзе абмежавана Рыжскай мяжой; 3) па абодва бакі Рыжскай мяжы ўтвараецца беларуская дзяржава, асобная ад Расіі, а таксама ад Літвы і Польшы, але сфедэраваная з Полыпчай і Літвой. ...
Адзіна рэальнаяканцэпцыя-Вялікая Літва, якая ахоплівае ўсю савецкую Беларусь, Ковеншчыну і польскую частку Літвы, супольна заселения, гаспадараваная і кіраваная ліцвінамі, якія гавораць па-польску, па-літоўску і па-беларуску.
Мяжа з Латвіяй застанецца без змен, у Вялікую Літву ўключаецца савецкая Беларусь, мяжа паміж Беларуссю і Расіяй дакладна супадзе з усходняй мяжой Рэчы Паспалітай 1772 г. Тады Беларусь вернецца да сваёй традыцыйнай і гістарычнай ролі, як усходняя мяжа Сярэдняй Федэрацыі. На поўдні Вялікая Літва будзе межаваць з Украінай... . На захадзе як мяжа Расіі з Полыпчай. Палесссе на літоўскім баку, згодна з даўняй традыцыяй.
Мяжа з Полыпчай пойдзе па Бугу, на літоўскім баку Брэст, сталіца Палесся. Названы афіцыйна апошнія 20 гадоў Брэстнад Бугам, ён можа і павінен вярнуцца да сваёй гістарычнай назвы «Брэст-Літоўскі», цалкам апраўданай. ... Белавежская пушча, каб яе не дзяліць, цалкам застаецца на польскім баку.
... Ваўкавыск на літоўскім баку. ... На Літве застанецца чыгуначная каляя Гродна Аўгустаў Сувалкі...
У такіх абшарах Влікая Літва будзе ў у 10 разоў большай за Бельгію, у 7 разоў за Швейцарию...
Ліцвінаў, якія гавораць па-беларуску, у Вялікай Літве будзе болей. Але іх ураўнаважаць больш даспелыя культурна і палітычна палякі і літоўцы.
Літоўская дзяржава павінна быць трохмоўнай: польская, літоўская і беларуская мовы павінны быць признаны ўрадавымі мовамі. Ураднікі павінны валодаць усімі трыма мовамі. Приватны чалавек можа валодаць толькі адной з іх...
Колькасная перавага беларусаў аднак не зможа навязаць усёй дзяржаве пераважаючага беларускага характару, як тэта было ў XV і XVI стагоддзях. Хоць адна са старэйшых, беларуская мова — наймаладзейшая з пункту погляду культурнага развіцця. ... Не трэба забываць, што Касцюшка быў беларусам, што беларусам быў Міцкевіч, што да гэтага дня ў Навагрудскім ваяводстве цэлыя вёскі беларускіх Сянкевічаў...
Жыхарам краю трэба вярнуць пачуццё ўласнай годнасці і свядомага грамадзянства, супольнай адказнасці за лёс сваёго краю.
У Вялікай Літве школы павінны культываваць усе тры мовы з перавагай адной з іх для прыватных школ....
Канцэпцыя Вялікай Літвы не з’яўляецца новай. Яе хацеў стварыць Пілсудскі. Але Пілсудскі не дацаніў вагі навейшай зброі прапаганды. Свае вялікія задумы выношваў у адзіноце і ў адзіноце спрабаваў іх рэалізаваць. Не зразумелі яго. ... Федэрацыйная ідэя ... успрымалася як здрада Польшчы. ...
3 польскага пункту гледжання, не з’яўляецца стратай уступка Літве як найбольшай колькасці зямель традыцыйна і гістарычна літоўскіх, этнічна змяшаных з перавагай польскага элемента. ... Вялікая Літва будзе для Польшчы заўсёды прыязным саюзнікам, верным і пэўным, незалежна ад таго, у якую форму складзецца палітычнае суіснаванне і ўзаемазалежнасць дзяржаў.
... ні Полыпча, ні Літва, ні бліжэйшыя ад поўдня суседнія дзяржавы не змогуць утрымацца доўга, будучы ў поўнай адсепараванай незалежнасці. Павінен з’явіцца федэрацыйны саюз народаў, блізкіх духам і культурай, Commonwealth паўночнай часткі Міжмор’я, Рэчпаспалітая федэральная.
... Гэта назва можа пужаць ліцвінаў.
Былая Рэч Паспалітая не мела прыкметніка «Польская». Польшча была толькі часткай Рэчы Паспалітай, і то нават не найбольшай. Літва была большай. Трэба ўлічваць, што Польшча з 1919 г. ужывае тытул «Рэч Паспалітая» праз сантымент да традыцыі, без сувязі з істотным зместам выразу. А сапраўды з’яўляецца толькі рэспублікай.
Гэта зусім немагчыма вяртанне Рэчы Паспалітай у той самай, што і раней форме. Зашмат адбылося змен, і вельмі значных. ...
... Унія не будзе патрэбнай. Затое федэрацыйная сувязь можа і павінна адпавядаць інтарэсам усіх бакоў. ... да яе могуць далучыцца Украіна, ... Славакія і Чэхія, ... Венгрыя і Румынія.
Але да таго трэба ўнутрана кансалідаваць розныя моўныя трупы Вялікай Літвы. Для гэтага няма перашкод.... Мы адной крыві, маем агульную гісторыю, хоць ужываем розныя мовы. Трэба толькі не змагацца паміж сабой за ўплывы і значэнне, але прызнаць роўныя правы і на гэтай роўнасці будаваць будучае жыццё.
Наша дзяржава павінна быць трохмоўнай ... мовы беларуская, літоўская і польская прызнаны за раўнапраўныя дзяржаўныя на ўсёй тэрыторыі. Указы выдаюць на трох мовах. У школах вывучаюць усе тры мовы з перавагай адной. Прыватныя школы могуць быць аднамоўныя. Вольны выбар бацькоў, без ціску, шантажу.
Павінен застацца літоўскі ўніверсітэт ў Коўне, польскі ўніверсітэт у Вільні. 3 часам абодва ўніверсітэты страцяць свой выключна літоўскі або выключна польскі характар, уводзячы выкладанне на дзвюх мовах Вялікай Літвы. Трэцяя вышэйшая навучальная ўстанова павінна з’явіцца ў Мінску.
Назва дзяржавы можа заставацца ў двух раўназначных варыянтах: Літва і Летува; першая з іх міла гучыць для моў польскай і беларускай.... або можа быць заменена лацінскай назвай «Lithuania». ...
Пагоня на блакітным полі не патрабуе сябе накідваць. Не ад сёння і не ад учора з’яўляецца яна нашым агульным гербам.
ЗМЕСТ
Пералік умоўных абазначэнняў і скарачэнняў 3
Уводзіны. 5
Глава 1.
Гістарыяграфія. Крыніцы. Метадалогія
1. Гістарыяграфічны агляд 9
2. Характарыстыка крыніц 34
3. Метадалогія і метады даследавання 56
Глава 2.
Палітычны рамантызм першага
пакалення спадчыннікаў Вялікага Княства Літоўскага: праекты і рэаліі (1795-1829 гг.)
1. Грамадскія настроі ў 1795—1798 гг. 69
2. Узмацненне рэстаўратарскіх памкненняў пад час напалеонаўскіх войнаў (1799-1815 гг.) 82
3. Ідэя адраджэння ВКЛ у дзейнасці масонскіх ложаў і тайных таварыстваў (1815-1829 гг.) 122
Глава 3.
Сепаратысцкія настроі і ўзброеная барацьба за вяртанне дзяржаўнасці (1830-1864 гг.)