Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Змест праектаў
Назва дзяржавы
Вялікае Княства Літоўскас
Сталіца
Вільня
Характар узаемаадносін з
Расіяй
Злучэннс або ўключэннс ВКЛ у склад Расійскай імперыі.
Нсгатыўныя адносіны ла прасктаў выхаду са складу імпсрыі расійскай эліты.
Разрыў палітычных сувязяў з Расіяй (незалежна ад яе ладу) і збліжэннс з цэнтральнасўрапсйскімі дзяржавамі.
Вызначальны ўплыў і ўздзеянне расійскіх партыі ў прыфрантавой Беларусі на ход і вынікі палітычнай барацьбы па пытаннях нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва ў краі
Тзрыторыя
ВКЛ складалася з васьмі губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцсбскай, Магілсўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай
ВКЛ стваралася на занятых нямецкімі войскамі тэрыторыях Літвы, Бсларусі (заходняй) і Курляндыі. Тэта губерні Віленская, Ковенская,
разам з акругамі Беластоцкай і Тарнопальскай.
Гродзенская, частка Мінскай,
Сувалкаўская, частка Курляндскай. Тэрыторыя мела плошчу 112 тыс. кв. км, сваімі межамі і абрысамі нагадвала ВКЛ 1793-1795 г. Не псракрэсліваліся магчымасць пашырэння новай
дзяржавы на ўсход.
Насельніцтва
8 млн чалавск
3 млн чалавск, з якіх амаль палову (каля 1,5 млн) складалі беларусы
Дзяржаўны лад
Манархія
Дэмакратычная рэспубліка
Органы ўлады і кіравання
На чале ВКЛ імператарскі намеснік. Пры ім -
Адміністрацыйная рада кіравання (складалася з дэпартаментаў). Уласны Сенат і Вярхоўны трибунал. Пасады ў дзяржаўным кіраванні замяшчаюцца толысі ўраджэнцамі ВКЛ. У Пецярбургу для кіравання справамі ВКЛ ствараецца Літоўская канцылярыя.
Вышэйшы орган улады сейм, выбіраны на аснове агульных, роўных, простых і тайных выбараў.
Заканадаўства
Статут ВКЛ, адрэдагаваны і адаптаваны да расійскага заканадаўства.
Нацыянальнае пытанне
Мова справаводства польская.
Роўныя правы ўсім нацыям.
Этнанацыянальны аспект праектаў
Праекты вынік усведамлсння адмстнасці Бсларусі і Літвы ад Польшчы.
ВКЛ мсркавалася адрадзіць як асобную дзяржаву (з усімі яс атрыбутамі), аднак у федэратыўнай сувязі з Польшчай у складзе Рэчы Паспалітаіі.
Унія з Польшчай не разглядалася.
Праскт 1915-1916 гг. 1) праява беларускага «інтэрнацыяналізму»
(літоўцы стаялі за монанацыянальную літоўскую дзяржаву, а бсларусы трымаліся за традыцыю поліэтнічнага ВКЛ); 2) выяўленне беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэі
(планавалася поліэтнічная дзяржава з дамінацыяй беларускага этнасу).
Характар узаемаадносінаў паміж народаміспадкаёмцамі ВКЛ
Адзінства дзеянняў спадкаемцаў Рэчы Паспалітай і ВКЛ пры наяўнасці пэўнага «літоўскага сепаратизму».
Разыходжанне інтарэсаў
спадкаемцаў ВКЛ і канкурэнцыя за яго спадчыну (тэрыторыя, сталіца), тэрытарыяльныя і нацыянальныя прэтэнзіі былых саюзнікаў па ВКЛ да Беларусі, якія ўяўлялі ці нс большую пагрозу, чым Германія і Расія.
Ступень рэалізацыі праектаў
Рэальна вярнуць да жыцця дзяржаву ВКЛ удалося толькі аднойчы і толькі на некалькі месяцаў 1812 г. Але тэта ажыццявілі не самі ліцвіны, але Напалеон разыграў «літоўскую» карту ў сваёй геапалітычнай «гульні».
Бачнасць пачатку адбудовы ВКЛ у канцы 1918 г. стварыла дзейнасць МБС ва ўрадзе Рэспублікі Літва і ўваходжанне ў яе склад Гродзенскай губсрні. Гэта быў хутчэй тактычны крок, праз які літоўцы і беларусы спрабавалі вырашыць свае палітычныя мэты без эскалацыі канфлікту.
У абодвух выпадках гэта было толькі ілюзіяй адраджэння ВКЛ.
Прычыны няўдачы праектаў
Агульныя прычыны:
1). Эліта, прыхільная да вяртання гістарычнай дзяржаўнасці, нс змагла кансалідаваць вакол гэтай ідэі большасць народа. Нс было адзінства ў
асяроддзі самой эліты.
2) . Абумоўленая слабасцю ўнугрнанага патэнцыялу арыентацыя на замсжныя сілы, якія мелі ў Беларусі ўласныя гсапалітычныя інтарэсы і доўга тут не затрымліваліся (напалеонаўская Франция, кайзсраўская Гсрманія).
3) . Негатыўныя адносіны да праектаў адбудовы ВКЛ расійскага грамадства, якос бачыла ў іх пагрозу цэласнасці імпсрыі.
4) . Фатальнае геаграфічнае размяшчэнне Беларусі паміж магутнымі імперыямі.
Адметныя прычыны:
1) . Нсўлік досвсду папярэднікаў стратэгія і тактика не зведала прынцыповых зменаў.
2) . Рашаючую ролю адыграла разыходжаннс інтарэсаў былых саюзнікаў па ВКЛ і канкурэнцыя за яго спадчыну.
У 1917-1918 гг. быў аддадзсны прыярытэт сацыяльным інтарэсам над нацыянал ьна-дзяржаўнымі.
Тэрмін, праз які намер вярнуць ВКЛ з’яўляецца зноў
Праз 15-20 гадоў
Узнята паўстаннс ў 1830 г.
Пытанне аб працягу дзяржаўнай традьтцыі ВКЛ было ўзнята зноў у 1939 г., калі ў Маскве вырашалася пытаннс аб прыналсжнасці Вільні і Вілснскага края.
ВЫСНОВЫ
Агульнае: назва дзяржавы, сталіца, сейм, уласныя органы ўлады і кіравання, свая армія.
Адметнае: тэрыторыя, колькасць насельніцтва, дзяржаўны лад, знешнепалітычная арыентацыя.
План М. К. Агінскага
Праект канфедэрацыі ВКЛ
Уся Беларусь, Літва, цэнтральная і заходняя Украіна
Тэрыторыя
Заходняя Беларусь, Літва, частка Латвіі
8 млн
Насельніцтва
3 млн
Манархія
Дзяржаўны лад
Рэспубліка
Саюз або аўтаномія ў складзе Расійскай імперыі
Знешнепаліты чная арыентацыя
Разрыў палітычных сувязяў з Расіяй і збліжэнне з Гсрманіяй
37. Запіска Людвіка Абрамовіча «Польшча і Літва» (1917 г.) адносна пытання гістарычнай Літвы ў сувязі з польскай дзяржаўнасцю
Крыніца: Abramowicz Ludwik. Polska a Litwa [1917] // БАНЛ. Ф. 79. Cnp. 767. 5 арк.
Признание гістарычнай Літвы як непадзельнай цэласнасці павінна быць асновай польскай палітычнай думкі.
Гэта не значыць, што межы гістарычнай Літвы павінны разглядацца як нешта непарушнае ад часу заняпаду Рэчы Паспа літай. Прайшоўшыя сто гадоў расійскага панавання ўнес л і значныя змены на тэрыторыі В. Кн. Літоўскага, заціраючы, у прыватнасці, сярод люднасці на ўсходніх крэсах пачуццё нацыянальнай і дзяржаўнай адметнасці. Большая частка гэтай тэрыторыі разам з былымі польскімі Інфлянтамі да гэтага часу ўяўляе адметную цэласнасць з выразнымі слядамі супольнай, але незалежнай дзяржаўнасці, сімвалам і трывалым помнікам якой у свядомасці насельніцтва да гэтага часу застаецца Вільня, як сталіца краю. ...
Пытанне дзяржаўнасці Літвы мела бы падпарадкаванае значэнне, калі б былі віды на адбудову пасля вайны польскай дзяржавы ў гістарычннх межах. Тадн бы адносіны Польшчы да Літвы былі ўнутранай справай і не вымагалі бы аднаўлення заміраючыхтрадыцый В. Кн. Літоўскага. Аднак... аптымізм не дазваляе жывіць надзею, што цэнтральныя дзяржавы, а тым болып еўрапейскі кангрэс хацелі бы рэстытуяваць польскую дзяржаву аж да Дзвіны....
Падзел гістарычнай Літвы, а дакладней той яе часткі, якая застанецца адарванай ад Расіі, паміж Германіяй і Польшчай, — на гэта ў нас глядзяць неахвотна. Насупраць, вельмі распаўсюджаны погляд, што этнаграфічная Літва даставіць Польшчы толькі клопат і нават лепей, калі яе забярэ Германія, тады як Беларусь з’яўляецца выдатнай тэрыторыяй для польскай каланізацыі, паколькі польскі элемент там нашмат лічнейшы і мае вялікія ўплывы. Памятаючы ўжо цяжкасці дакладнага размежавання ўласна Літвы і Беларусі з пункту погляду на значэнне абсягу тэрыторыі мяшанага насельніцтва і з пункту погляду пытання Вільні, якая з’яўляецца сталіцай абедзвюх
гэтых раёнаў, вышэй выкладзены погляд не вытрымлівае крытыкі з пункту погляду статыстычных дадзеных.
Дапусцім... Полыпча атрымаечастку Беларусі, яе асімілюе і каланізуе. Польскі этнаграфічны абшар тады павялічыцца на некалькі тысяч кв. км і пару мільёнаў галоў. Але ... Полыпча не зможа канкурыраваць з двума магутнымі суседзямі: Расіяй і Германіяй. Германія, захапіўшы Літву і Курляндыю, будзе іх каланізаваць і германізаваць. Расія, асцерагаючыся польскіх уплываў, прыступіць да энергічнай русіфікацыі засталай у яе валоданні ўсходняй Беларусі... . Полыпча акажацца тады заціснутай паміж прускім мурам на поўначы і не менш цвёрдай вялікарасійскай сцяной на ўсходзе.
Іначай справа выглядае, калі Літва і Беларусь, гэта значыць былое В. Кн. Літоўскае (хоць значна зменшанае) разам з Курляндыяй будзе ўяўляць сабой пэўную тэрытарыяльную цэласнасць у дзяржаўнай сувязі з Полыпчай. Мала верагодна, што гэта можа быць ажыццёўлена ў выніку цяперашняй вайны. Але ў далейшай будучыні ўсё можа адбыцца, аднак пры ўмове, што Літва не будзе разарваная, у прыватнасці, што палякі не прыкладуць да гэтага руку.
Мы павінны заняць пазіцыю выразную і паслядоўную: калі жа д аем для Польшчы самастойнага па літычнага быту, не можам выкарыстоўваць іншыя меры адносна Літвы і Беларусі. Гэта таму, што ў нашым разуменні польскі народ стаіць на ўзроўні еўрапейскіх народаў, а ў адносінах да ліцвінаў і беларусаў маем сур’ёзны сумнеў, ці трэба іх лічыць нацыямі ці толькі народамі.
Працягванне Полыпчай рук да заходняй Беларусі сустрэнецца з гучным пратэстам прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху, працягванне да Вільні выкліча крык на ўсю Еўропу з боку ліцвінаў.
Для нас ёсць толькі адзін шлях: прызнанне і гучнае абвяшчэнне В. Кс. Літоўскага, як гістарычнага дзяржаўнага фарміравання. Праўда, ужо слабыя традыцыя гэтай дзяржаўнасці, але цалкам не згаслі. На працягу вайны нават абудзіліся незалежніцкім памкненні ў розумах палітычных лідараў, літоўскіх і беларускіх, якія да гэтага задавольваліся ідэалам аўтаноміі ў Расійскай дзяржаве. У пачатку года ў Вільні была выдадзена друкам на польскай, літоўскай, беларускай і
яўрэйскай мовах наступная дэкларацыя, якая была вынікам паразумення мясцовых палітычных партый. *
У дзяржаўным польскім інтарэсе ляжыць як найгарачэйшая падтрымка пажаданняў, выказаных у гэтым Універсале. Цяжка праўда ўводзіць сябе ў зман, што эквівалентна з польскай дзяржавай паўстала бы незалежная літоўска-беларуская дзяржава. ... Для нас найважнейшая справа недапушчэнне анэксіі этнаграфічнай Літвы Германіяй... . Мы глыбока перакананы, што ў аддаленай або бліжэйшай будучыні можа наступіць аднаўленне уніі паміж Полыпчай і гэтым няздольным да самастойнага дзяржаўнага існавання літоўска-беларускалатышскім арганізмам.
Дзеля гэтага трэба, ... каб пагадзіліся паміж сабой літвіны і беларусы, верагодна, латышы, ... якія сёння ў асобах сваіх лепшых прадстаўнікоў выношваюць праекты польскалітоўска-балтыйскай федэратыўнай дзяржавы. ... Хто ведае, ці не атрымаецца стварыць з гістарычнай Літвы якойсьці буфернай дзяржаўкі пад скіпетрам некага з Гагенцолернаў? Любое рашэнне будзе лепшым за яе падзел і анэксію Германіяй Жмудзі і Курляндыі.