Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
981 Мілаш Ч. Канец Вялікага Княства Літоўскага Н Быць або ня быць сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысленьне. Мінск: Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2000. С. 283, 284.
982 Тамсама. С. 287.
983 Бумблаускас А. Деление наследия Великого Княжества Литовского: взгляд на Могилев из Кретинги И Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць: зб. навук. прац VII Міжнар. навук. канф., Магілёў, 29-30чэрв. /уклад. А. М. Бацюкоў, I. А. Пушкін. Магілёў: УА«МДУ імя А. А. Куляіпова», 2011. С. 313-321 [Электронны рэсурс] //Mag­nus Dukatus Lithuaniae. Рэжым доступу: http://www.mdl.projektas.vu.lt/wp-content/ uploads/2013/02/201 l_delenie-nasledija-vkl-vzgliad-na-mogiliov-iz-kretingi.pdf. Дата доступу: 24.01.2019.
984 СмалянчукА. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны pyx у Зходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. И Homo Historicus 2012: Гадавік антрапалагічнай гісторыі I пад рэд. А. Смаленчука. Вільня: ЕГУ, 2012. С. 380-405.
985 Szpoper D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Mysl polityczna i dzialalnosc Konstancji Skirmuntt. Gdansk: Arche, 2009. 487 s.
пісьменніка «вялікалітоўскага» паходжання, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша (1911-2004) і інш., якім было ўласціва нязгаслае пачуццё прыналежнасці да ВКЛ, пачуццё спадчынніка ВКЛ як шматэтнічнай і шматкультурнай дзяржавы. Е. Гедройц называў сябе ліцівінам986. Калі Ч. Мілаша у 1990-я гг. спыталіся, дзе ён нарадзіўся, той адказаў, што дзяржавы, якая з’яўляецца яго радзімай, даўно няма, а называецца яна ВКЛ. Вядомы тэзіс Ч. Мілаша, што ён быў апошнім грамадзянінам ВКЛ987.
3.	Апошнія водгукі традыцыі ВК/1 (1940-я гг.)
Храналагічна апошнія гістарычныя крыніцы, нам вядомыя, што носяць характар праектаў-канцэпцый аднаўлення гістарычнай Літвы, датуюцца першай паловай сярэдзінай 1940-х гг.
У 1942 г. Юзаф Мацкевіч выклаў свой план стварэння «на ўскрайку Усходняй Еўропы, дзе здаўна панавала Вільня», дзяржавы, здольнай абараніць свае народы адначасна і з Захаду, і з Усходу, «Вялікае Княства Літоўскае (назавем як захочам)...». «Гэтае ідэалізаванае мною Вялікае Княства Літоўскае, пісаў Ю. Мацкевіч, мела б характар трохмоўнай і трохнацыянальнай дзяржавы з беларусамі, літоўцамі і палякамі»; іх«моўная роўнасць прадугледжвала першынство літоўскай мовы ў Коўне, польскай у Вільні, беларускай у Менску». Ён быў упэўнены, што прапанаваная ім канцэпцыя «адраджэння дзяржавы на тэрыторыі былога ВКЛ з апорай на Польшчу і Украіну» карысная для ўсіх трох зацікаўленых народаў і дасць ім сур’ёзныя эканамічныя выгоды. Так, беларусы «атрымліваюць доступ да мора і ўмовы для нармальнага развіцця». У той жа час разумеў, што гэта будзе няпростае паразуменне-рашэнне «народаў, абцяжараных махінай нацыянальна-канфесійна-гаспадарчых
986	Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S. 7,178.
987	Бумблаускас А. Деление наследия Великого Княжества Литовского: взгляд на Могилев из Кретинги И Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць: зб. навук. прац УІІМіжнар. навук. канф., Магілёў, 29-30чэрв. /уклад. А. М. Вацюкоў, I. А. Пушкін. Магілёў: УА«МДУ імя А. А. Куляшова», 2011. С. 313-321 [Электроннырэсурс] //Mag­nus Dukatus Lithuaniae. Рэжым доступу: http://www.mdl.projektas.vu.lt/wp-content/ uploads/2013/02/201 l_delenie-nasledija-vkl-vzgliad-na-mogiliov-iz-kretingi.pdf. Дата доступу: 24.01.2019.
імкненняў». Ён катэгарычна выступіў супраць прапановы «імперцаў» дасягнуць гэтага стварэннем вялікай «польскай» дзяржавы, бо іх падыход да беларускага або ўкраінскага пытання «ўтрымлівае нешта з погляду шляхецкай веранды на падуладнага мужыка»988.
Ю. Мацкевіч пазіцыяніраваў сябе прадаўжальнікам справы адваката Т. Урублеўскага і публіцыста, грамадскага дзеяча Л. Абрамовіча, якія «імкнуліся да адраджэння Вялікага Княства Літоўскага як незалежнай дзяржавы» і свае намеры «абгрунтоўвалі геапалітычным і гістарычным адзінствам земляў, што знаходзяцца ... паміж Дняпром і Балтыкай». Ён выказваў нязгоду з думкай пра ўтапічнасць, састарэласць і непапулярнасць краёвай ідэі аднаўлення ВКЛ і сцвярджаў, што нягледзячы на рамантычную афарбоўку, яна з’яўляецца рацыянальнай і практычнай. Тых, хто быў схільны бачыць у яго канцэпцыі «састарэлыя або «зношаныя» формы», Ю. Мацкевіч адсылаў да «навейшага ўзору» нацыянальнай палітыкі Савецкага Саюза, якую назваў «геніяльным, адзіным годным пераймання з усіх панурых эксперыментаў камунізму»989 (дадатак 56).
Змянялася эпоха. Мары аб вяртанні Вялікага Княства Літоўскага на палітычную карту Еўропы адыходзілі ў нябыт ў 1939—1945 гг. разам з іх апошнімі носьбітамі Р. Скірмунтам, Л. Абрамовічам, М. Ромерам, які назваў сваіх калег-аднадумцаў «апошнімі магіканамі гістарычнай Літвы»990. Апошнія сляды ВКЛ сцёрла Другая сусветная вайна. Але і ў гэтых умовах ідэйныя пераемнікі апошніх краёўцаў міжваеннай Літвы і Заходняй Беларусі, якіх пасля вайны лёс закінуў у эміграцыю, верылі, што ідэя адраджэння ВКЛ не вычарпала сябе, але мае перспектыву для рэалізацыі, хоць і адкладзена на болып позні час.
1946 годам датуецца палітычны твор «Вялікая Літва» плён калектыўнага стратэгічнага мыслення людзей, што і ў пасляваенны час захавалі сентымент да дзяржаўнай традыцыі ВКЛ. Гэта праект-канцэпцыя стварэння ва Усходняй Еўропе новай дзяржавы пад назвай «Літва» або «Вялікая Літва» на
988 Мацкевіч Ю. Ідэя двух франтоў// Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 294,295,297, 298,299,300.
989 Тамсама. С. 293-294, 298-299.
990 Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. S. 112.
тэрыторыі былога ВКЛ і на аснове яго палітычнай традыцыі991. Праект выйшаў з-пад пяра прадстаўніка пасляваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, імя якога ўстанавіць пакуль не ўда лося. Ды і толькі ў эміграцыі былым палітыкам бе ларускалітоўскага краю можна было тэарэтызаваць на прадмет геапалітычнага перакройвання заходняга рэгіёну СССР і «будаваць замкі на пяску».
Аўтар агаворвае, што гэта канцэпцыя ўладкавання і ўпарадкавання краю можа пераўтварыцца з мары ў рэальнасць адзіна пры ўмове, калі савецкая Расія (хутчэй за ўсё меўся на ўвазе Савецкі Саюз) «хутчэй ці пазней, звонку і з сярэдзіны, у выніку новай вайны ці ўласных дэструкцыйных працэсаў, заўтра ці праз 20 гадоў.. .перастане быць дзяржавай». Нават калі «гэта будзе шанец адзін з 99», мы павінны мець уласную папулярную, абмеркаваную і выспеўшую канцэпцыю дзяржаўнага ўладкавання нашых краёў992.
Новую дзяржаву меркавалася стварыць на тэрыторыі пражывання «ліцвінаў, што гавораць па-польску, па-літоўску і па-беларуску ў прапорцыі як 1:1:2». Гэта (у даваенных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках) — «Ковенскай Літва», Жмудзь з Клайпедскай вобласцю, Віленскае, Навагрудскае і 2/5 Беластоцкага (з Гродна і Сувалкамі) ваяводствы, усходняя частка Прусіі і ўся Савецкая Беларусь. Тэты край утварае адну геаграфічную, гістарычную і гаспадарчую цэласць і з’яўляецца воссю воднага шляху Нёмана да адзінага порта ў Клайпедзе («Рыга не мае таго значэння з-за неплавучасці Дзвіны»). Падзел краю ў папярэднія 20 гадоў дзяржаўнымі межамі насуперак яго гаспадарчай структуры абярнуўся эканамічным застоем Віленшчыны993.
У думках, размовах і дыскусіях яшчэ даваеннага перыяду, як адзначана ў праекце, акрэсліліся тры альтэрнатыўныя варыянты дзяржаўнай арганізацыі гэтай тэрыторыі: 1) «Вялікая Літва»; 2) «сціплейшая Вялікая Літва без Палесся, якое можа застацца Польшчы»; 3) утварэнне па абодва бакі «Рыжскай мяжы» беларускай дзяржавы, асобнай ад Расіі, Літвы і Польшы, але сфедэраванай з дзвума апошнімі. Аўтар
991 Wielka Litwa. 1946 // БВілУ. Ф. 257. Спр. 263. 20 арк.
992 Тамсама. Арк.1.
993 Тамсама. Арк.1, 2.
праекта абараняе і абгрунтоўвае першую канцэпцыю як «адзіна рацыянальную», «рэальную», «моцную»994.
Таму гэта дзяржава павінна быць павялічана «літоўскімі землямі», якія да вайны належалі Польшчы і Прусіі. Прадугледжвалася, што ўсходняя мяжа гэтага мадыфікаванага ВКЛ супадзе з усходняй мяжой Рэчы Паспалітай 1772 г., а заходняя з мяжой Расіі з Польшчай і пройдзе па Бугу. Па лесссе, «згодна з даўняй традыцыяй», на літоўскім баку, як і памежны Брэст, які «павінен вярнуцца да сваёй гістарычнай назвы «Брэст-Літоўскі», цалкам апраўданай». Белавежская пушча, «каб яе не дзяліць», цалкам застаецца на польскім баку, а Ваўкавыск, чыгунка Гродна-Аўгустоў-Сувалкі на літоўскім. На поўдні Вялікая Літва будзе межаваць з Украінай, на поўначы з Латвіяй. У такіх абшарах новая дзяржава будзе мець насельніцтва каля 8 мільёнаў чалавек і плошчу 400 тысяч кв. км у 10 разоў большую за Бельгію і ў 7 разоў большую за Швецыю995.
Меркавалася, што новая дзяржава стане самастойным фактарам міжнароднай палітыкі, а Беларусь у ёй «вернецца да сваёй традыцыйнай і гістарычнай ролі ўсходняй мяжы Сярэдняй Федэрацыі». Гэта будзе дзяржава, кіруемая самімі ліцвінамі з супольнай гаспадаркай, роўнымі правамі ўсіх яе народаў, іх моў і культур, роўнасцю культавых інстытутаў, трыма ўніверсітэтамі (літоўскі ў Коўне, польскі ў Вільні і беларускі ў Мінску) і трыма ўрадавымі мовамі: польскай, літоўскай і беларускай, кожнай з якіх павінен валодаць любы чыноўнік, у той час, як «прыватны чалавек» можа валодаць толькі адной996.
«Ліцвінаў, якія гавораць па-беларуску», у гэтай дзяржаве будзе болей, але «іх ураўнаважаць культурна і палітычна даспелыя палякі і літоўцы». Акрамя таго, беларуская мова, будучы адной са старэйшых моў, у той жа час «наймаладзейшая з пункту погляду культурнага развіцця». Таму, як перакананы аўтар праекта, колькасная перавага беларусаў, «не зможа навязаць усёй дзяржаве пераважана беларускага характару», як гэта было ў XV і XVI ст. Але, як падкрэслена ў праекце, не трэба забываць, што тэты народ даў Літве яе куміраў: «што Касцюшка быў беларусам, што беларусам быў Міцкевіч, што да
994 Wielka Litwa. 1946 П БВілУ. Ф. 257. Спр. 263. Арк. 3 -4.
996 Тамсама. Арк. 1-2, 4-5, 19.
996 Тамсама. Арк. 2, 4, 11-12, 13, 18.
гэтага дня ў Навагрудскім ваяводстве цэлыя вёскі беларускіх Сянкевічаў»997.
3 улікам рэлігійнай спецыфікі гэтай тэрыторыі прадугледжвалася не змяншаць ролі каталіцкай царквы, вярнуць царкоўную ўнію, устанавіць у Вільні ці, «згодна даўнейшай традыцыі», у Навагруд ку праваслаўную мітрапол ію, «пазбаўленую залежнасці царквы ад Расіі», і забяспечыць усім тром культавым інстытутам роўныя правы998.