Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Згодна з праектам-канцэпцыяй, Вялікая Літва ў акрэсленых вышэй межах і з насельніцтвам, якое размаўляе трыма мовамі, дае адзіную магчымасць іх арганізацыі згоднага сужыцця, без крыўдзячай перавагі аднаго над другім. Вялікая Літва гарантыя суіснавання народаў. Усім жыхарам гэтай зямлі трэба вярнуць пачуццё ўласнай годнасці і свядомага грамадзянства, супольнай адказнасці за лёс сваёго краю. Трэба забяспечыць усім тром народам магчымасць свабоднага культурнага развіцця. Прывілеяў і пераваг не павінен мець ніводзін з іх, ніводная з нацыянальных культур — «тут не дапамогуць законы, паліцыя»: трэба толькі роўных правоў і вольнасці: мовы, школ, друку, правоў для ўсіх. Але дзеля гэтага трэба кансалідаваць розныя моўныя групы Вялікай Літвы. Перашкод для гэтага няма: «мы адной крыві, маем агульную гісторыю» і трэба толькі не змагацца паміж сабой за ўплывы, але прызнаць роўныя правы названых народаў, іх моў і культур, і на гэтай роўнасці будаваць будучае жыццё999.
Гербам Вялікай Літвы будзе Пагоня на блакітным полі, якая «не ад сёння і не ад учора з’яўляецца ... нашым агульным гербам» і таму «не патрабуе сябе накідваць»1000.
Канцэпцыя такой Літвы не з’яўляецца, па словах аўтара гэтага палітычнага твору, новай. У свой час такую дзяржаву хацеў стварыць Юзэф Пілсудскі, але не быў зразуметы сучаснікамі, а ў Полыпы ў 1920 г. яго федэрацыйную ідэю і наогул успрынялі як здраду. Прычына, па меркаванню аўтара, заключаецца ў тым, што Ю. Пілсудскі недаацаніў значэння такой «навейшай зброі» як прапаганд а—«свае вя л ікія за думы выношваў у адзіноце і ў адзіноце спрабаваў іх рэалізаваць»1001.
997 Wielka Litwa. 1946 // БВілУ. Ф. 257. Спр. 263. Арк. 11-12.
998 Тамсама. Арк. 14-16.
999 Тамсама. Арк. 1-3,13-18.
1000 Тамсама. Арк. 19.
1001 Тамсама. Арк. 16-17.
Hi Полыпча, ні Літва, ні бліжэйшыя суседнія дзяржавы, як гаварылася ў праекце, «не змогуць утрымацца доўга, будучи ў поўнай адсепараванай незалежнасці». Павінна з’явіцца федэрацыйная супольнасць народаў, блізкіх духам і культурай, «Commonwealth паўночнай часткі Міжмор’я, Рэчпаспалітая федеральная». Прычым вяртанне Рэчы Паспалітай у ранейшай форме немагчыма, бо з таго часу адбылося шмат значных змен. Унія не будзе патрэбнай, затое федэрацыйная сувязь павінна адпавядаць інтарэсам усіх бакоў. Аўтар дапускае, што да гэтай федэрацыі з часам могуць далучыцца Украіна, Славакія, Чэхія, Венгрыя і Румынія1002 (дадатак 57).
Логіку з’яўлення гэтага праекта ў замежжы, у асяроддзі ідэйных нашчадкаў краёўцаў Літвы і Заходняй Беларусі, тлумачыць палажэнне, сфармуляванае ў калектыўнай польска-беларускай працы «Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego» («Апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага»): «Зацёртыя сляды рэліктаў традыцыі Вялікага Княства Літоўскага звычайна знаходзяцца паміж утопіяй (гістарычнай, грамадскай і культурнай) і настальгіяй тых, хто на яго землях нарадзіўся і, пазбаўлены краю дзяцінства, вымушаны жыць далёка ад яго, на эміграцыі. Утопія, праектаваная ў бліжэй неакрэсленую будучыню, вырасла з канфрантацыі страчаных шанцаў (цяжка ацаніць, у якой ступені рэальных) рэстытуцыі Вялікага Княства Літоўскага у яго выглядзе перад падзеламі, з палітычна-грамадскімі рэаліямі, якія былі найперш вынікам Рыжскай дамовы, а потым Другой сусветнай вайны»1003. Пасля гэтай дамовы рэалізацыя ідэі адраджэння ВКЛ была адкладзена на болып позні час, але, як аказалася, — назаўжды.
Такім чынам, нягледзячы на моцныя ўдары, нанесеныя па канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы канкурэнцыяй за як спадчыну (захоп Ві льні войскам Польшчы бы лога саюзніка па ВКЛ; падзел тэрыторыі паміж дзяржавамі ў 1921 г.), лідары краёвага руху не лічылі гэту ідэю вычарпанай. Спачатку Рыжскі мір, а потым аб’яднанне ў 1939-1940 гг. беларускага і літоўскага народаў у адзіныя дзяржавы і іх уключэнне ў
Ю02 wiejka Litwa. 1946 // БВілУ. Ф. 257. Спр. 263. Арк. 17-18.
1003 Ostatni obywatele Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S. 10.
склад СССР выклікала новы віток актуалізацыі пытання аб палітычнай спадчыне ВКЛ і яго асэнсавання краёўцамі.
Ідэалогіі позняга краёвага руху ўласцівы культ дзяржаўнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага. Вялікую павагу да гэтай традыцыі прадэманстравала ў 20-х сярэдзіне 40-х гг. XX ст. апошняе пакаленне краёўцаў, упэўненае, што ВКЛ не толькі мінулае, але і будучыня Беларусі і Літвы. Л. Хамінскі, К. Скірмунт, С. Свяневіч і Л. Абрамовіч асудзілі «знявечанне» зямель былога ВКЛ у 1921 г. штучнымі дзяржаўнымі межамі як «выбрык новай гісторыі», а таксама недальнабачную «крэсовую» палітыку Полыпчы, якая ігнаравала адметнасць іх краю і яго дзяржаватворчыя сілы.
Магчымасць аднавіць «натуральны» ход развіцця падзей у рэгіёне краёўцы бачылі ў вяртанні ВКЛ на палітычную карту Еўропы. Яны лічылі, што ў новых гістарычных умовах і геапалітычнай сітуацыі, створаных Рыжскім мірам і Другой сусветнай вайной, не перасталі дзейнічаць прычыны геаграфічнага, эканамічнага, палітычнага і псіхалагічнага характару, якія ў свой час паклікалі да жыцця дзяржаву Ягелонаў. Рамантычнай афарбоўцы сваёй ідэі яны супрацьпаставілі яе рацыянальнасць, практычнасць і адпаведнасць эканамічным інтарэсам літоўска-беларускаўкраінскіх зямель. Скептыкам указвалі на тое, што іх ідэю аб’яднання народаў Балтыйска-Чарнаморскага рэгіёна перахоплівае СССР. Яго досвед нацыянальнай палітыкі 20-х гг. лічылі станоўчым і прывабным для беларусаў.
Сваёй праграмай-мінімум краёўцы акрэслілі дасягненне аўтаноміі ўсходніх зямель другой Рэчы Паспалітай, бо яна адпавяда ла іх эканамічным інтарэсам, праграмай-максімум аб’яднанне ўсіх зямель былога ВКЛ у шматнацыянальную дзяржаву, чаго, верылі, дачакаецца наступнае пакаленне. Апошнія вядомыя нам праекты аднаўлення гістарычнай Літвы датуюцца 1942 і 1946 гадамі.
Прадстаўнікі старэйшага пака лення краёўцаў (Т. Урублеўскі, К. Скірмунт, Р. Скірмунт, Л. Абрамовіч, М. Ромер) да канца жыцця разумелі, што іх этнічна і культурна разнастайны край, хоць і разрэзаны штучнымі межамі, утварае адзіны арганізм і патрабуе асаблівага характару дзяржаўнасці. Ім было ўласціва незгаслае пачуццё грамадзяніна, спадчынніка ВКЛ як поліэтнічнай і полікультурнай дзяржавы. Сучаснікі
называлі іх «апошнімі магіканамі гістарычнай Літвы». Будучы праціўнікамі нацыянальна-адасабленачага шляхту развіцця народаў гістарычнай Літвы, яны ў 1940 г. вуснамі 3. Юндзіла выказвалі шкадаванне, што «раскоша пакрытых гранітам ці мармурам сучасных гмахаў маладых дзяржаў», створаных на руінах ВКЛ, не можа параўнацца са шчарбатымі калосамі замка Міндоўга велічнай «архітэктурай» мінулага1004.
1004 Юндзіл 3. Трагедыя ідэі II Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 317.
Заключэнне
Насуперак рашэнню Расіі, Аўстрыі і Прусіі, якія выкрэслілі Вялікае Княства Літоўскае з карты Еўропы, яго патрыёты былі ўпэўнены, што патэнцыял іх дзяржавы не вычарпаны, а сябе лічылі здольнымі вярнуць яе і дзеля гэтага хапаліся за любую магчымасць. Траўма страты дзяржавы, зведаная ў канцы XVIII ст. і паглыбленая ў 1830-я г. знішчэннем апошніх атрыбутаў Княства: універсітэта, уніі, Статута 1588 г., і пошукі шляхоў яе пераадолення былі рэпрадуцыраваны ў шасці-сямі пакаленнях спадчыннікаў ВКЛ (лічыцца, што абнаўленне пакаленняў адбываецца праз 20-25 гадоў). У іх грамадскапалітычныя рухі трывала прапісалася перакананне ў неабходнасці і немінучасці аднаўлення Княства, абумоўленае жаданнем пазбавіцца залежнасці ад Расіі або атрымаць ў яе складзе аўтаномію, змяніць баланс сіл і геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне. Дзяржаўны досвед Княства заставаўся запатрабаваным у палітычных праектах па пераўладкаванні беларускіх і літоўскіх зямель на працягу прыблізна 150 гадоў.
Ідэя адраджэння ВКЛ, якая то затухала, то абуджалася зноў, прадэманстравала незвычайную гістарычную ўстойлівасць. Гэта ідэя нашмат перажыла самую дзяржаву і захоўвала актуальнасць у грамадска-палітычным жыцці Беларусі да канца Першай сусветнай вайны, пакуль не запанавала тэндэнцыя распаду імперый і стварэння нацыянальных дзяржаў; вясной 1918 г. пераўтварылася ў ідэю саюза з Літоўскай Рэспублікай, у лютым 1919 г. была выкарыстана савецкай уладай пры ўтварэнні ЛітБел, а пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. змянілася лозунгам аўтаноміі беларускалітоўскага краю ў другой Рэчы Паспалітай.
Намер вярнуць дзяржаўнасць ВКЛ ідэя інтэлігенцкая, элітарная, бо адукаваныя колы грамадства найболып востра перажывалі траўму страты дзяржавы. У залежнасці ад гістарычных абставін мяняўся толькі носьбіт ідэі. Першымі змагарамі за вяртанне Княства выступілі яго былыя палітыкі, потым — прафесары Віленскага ўніверсітэта, студэнцкая моладзь кожны з іх змагаўся за агульную мэту сваімі спосабамі..
У канцы XVIII 60-х гг. XIX стст. прыхільнай да адраджэння
ВКЛ зяўлялася народжаная ў ВКЛ і ўзгадаваная на яго традыцыях польская па мове і культуры, але ліцвінская па палітычнай свядомасці рымска-каталіцкая і ўніяцкая шляхта ва ўсіх яе сацыяльных і розных прафесійных пластах і яе нашчадкі (дзеці і ўнукі). Магнаты і шляхта марылі вярнуць былы статус у дзяржаве, свае правы і прывілеі, а таксама законы, якія іх ахоўвалі. Народы ВКЛ хацелі адрадзіць дзяржаву, якая абараняла іх нацыянальна-культурныя інтарэсы і рэлігійную адметнасць. Каталіцкае духавенства жадала аднавіць пануючы статус сваёй веры, уніяцкае самую веру. У тэты перыяд упэўненасць у далёка не вычарпаным патэнцыяле ВКЛ існава ла сярод інтэлектуальнай і палітычнай эліты ўсёй Беларусі, хоць у болыпай ступені выяўлялася на захадзе беларускіх зямель.
У першай чвэрці XX ст. грамадска-палітычны рух за адраджэнне ВКЛ кансалідаваў частку беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі шляхецкага паходжання, як правіла, з каталіцкага (постуніяцкага) асяроддзя. Ёй рухаў намер стварыць шматнацыянальную дзяржаву з дамінацыяй беларускага этнасу, а таксама жаданне пазбегнуць падзелу этнічнай беларускай тэрыторыі і спрэчкі з літоўцамі з-за Вільні. Найбольш зацікаўленымі такой формай вырашэння нацыянальна-дзяржаўных праблем Беларусі аказаліся заходнебеларускія дзеячы Вільні. Беларускія палітыкі праявілі большую адданасць прынцыпу непадзельнасці гістарычнай Літвы ў параўнанні з іншымі яе спадчыннікамі.