Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
Грамадзянамі ВКЛ лічылі сябе ўдзельнікі краёвага руху з ліку інтэлігенцыі і землеўладальнікаў Заходняй Беларусі і Віленскага краю. Асобныя краёўцы старэйшага пакалення (Р. Скірмунт, К. Скірмунт, Л. Абрамовіч, Т. Урублеўскі, Ю. Мацкевіч, С. Свяневіч, Л. Хамінскі і інш.) у міжваенны час захоўвалі свядомасць грамадзянства даўно неіснуючай дзяржавы і ў 1930-я гг. яшчэ верылі ў магчымасць яе адраджэння.
Нязменнасць жадання аднавіць ВКЛ абумоўлена комплексам прычын: гістарычных, геаграфічных, псіхалагічных, палітычных, сацыяльных, эканамічных, нацыянальных, культурных. Сказвалася 500-гадовая традыцыя сумеснага жыцця беларускага і літоўскага народаў у агульнай дзяржаве, агульная гістарычная сталіца.
Шматразовая актуалізацыя на працягу 1795—1939 гг.
пытання аб вяртанні дзяржаўнасці ВКЛ і яго забраных атрыбутаў з’яўляецца пошукам выхаду з сацыя льна-культурнай траўмы. Спрацоўвалі гістарычная настальгія, асабліва моцная ў першых пакаленнях правапераемнікаў Княства, рамантызацыя літаратурай і ідэа лізацыя гістарычнай навукай вобразу ВКЛ і месца ў ім беларусаў, а таксама прагматычны разлік, які быў дамінуючым у пакаленняў 1900-1930-х гг. Яго імкненне да дзяржаўнага адзінства Беларусі з Літвой мела пад сабой геаграфічныя і эканамічныя падставы: вякамі ўтвораны на гэтых землях цэльны гаспадарча-эканамічны і сацыяльны арганізм, супольная сістэма рэк, дарог, а таксама жаданне мець выхад да Балтыйскага мора.
Грамадска-палітычны рух за адраджэнне ВКЛ у сваім развіцці прайшоў наступныя пяць этапаў:
1795-1829 гг. -перыяд абвостранай сацыякультурнай траўмы і палітычнага рамантызму. Яго зместам з’яўлялася абуджэнне палітычнай думкі і дзейнасць першай тайнай арганізацыі «Віленская асацыяцыя» з мэтай падрыхтоўкі новага паўстання (1796-1799); вынас пытання на дзяржаўны ўзровень (1805-1810) А. Чартарыйскім, С. Нямцэвічам, А. Радзівілам; гуртаванне аднадумцаў вакол М, К. Агінскага і спроба выкарыстаць геапалітычную барацьбу Францыі і Расіі, ілюзія аднаўлення ВКЛ Напалеонам (1811-1815; праекты М. К. Агінскага 1811 г., М. Сакальніцкага 1812 г.; ВКЛ, якое існавала ў ліпені снежні 1812 г.); пастаноўка ў 1815-1829 гг. пытання ў дзейнасці масонскіх ложаў, тайных таварыстваў (студэнцкія арганізацыі шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў, прамяністых, «Патрыёты Айчыны»; «Дэмакратычнае таварыства», «Брацкі саюз літоўскай моладзі» і інш.) і ідэалагічная падрыхтоўка да ўзброенай барацьбы за вяртанне сваёй дзяржаўнасці.
1830-1864 гг. час сепаратизму і — у пачатку і ў канцы дадзенага перыяду узброенай барацьбы. Для яго характэрна бачанне залогу вяртання дзяржаўнасці ВКЛ у адбудове Рэчы Паспалітай (паўстанне 1830-1831); паглыбленне сацыякультурнай траўмы знішчэннем у 1831— 1840 гг. апошніх атрыбутаў ВКЛ (універсітэт, унія, Статут); рамантызацыя вобразу ВКЛ літаратурай і яго ідэалізацыя гістарычнай навукай (1830-1850-я); узмацненне ў 1861 пачатку 1863 гг. незалежніцкіх настрояў і дамаганне юрыдычнай адасобленасці беларуска-літоўскіх зямель
органамі шляхецкага самакіравання (Магілёўскі дваранскі сход; Мінскі дваранскі сход і інш.), легальным! арганізацыямі шляхты (ЛЗКТ) і ідэолагамі партыі «белых» (А. Аскерка, В. Старжынскі); «літоўскі сепаратызм» і пастаноўка пытання аб дзяржаўнай самастойнасці Літвы-Беларусі «чырвоным» крылом кіраўніцтва паўстаннем 1863-1864 гг. (К. Каліноўскі, 3. Серакоўскі і інш.).
1864—1904 гг. — згасанне грамадска-палітычнай актыўнасці на карысць адбудовы ВКЛ і з’яўленне перадумоў новай актуалізацыі пытання. Рэпрэсіі, пераслед усялякіх дэманстрацый памяці пра былую дзяржаву; адыход пакалення, якое нарадзіліся ў ВКЛ і за яго змагалася, і перакрыццё каналаў фарміравання патэнцыйных змагароў за яго вяртанне абумовілі затухание ў сярэдзіне 60-х 80-х гг. XIX ст. актыўнасці на карысць працягу гістарычнай дзяржаўнай традыцыі; пасіўныя формы грамадскага руху (несанкцыянаваныя з’езды памешчыкаў, патрыятычныя прамовы і спевы, распаўсюджванне патрыятычнай літаратуры і сімволікі) і яго «замыканне» ў шляхецкіх сядзібах. Вобраз ВКЛ ператварыўся з катэгорыі рэальнай у духоўную. Тэорыю адбудовы гістарычнай Літвы змяніў праект аўтаноміі беларускіх і літоўскіх зямель у межах расійскай дзяржавы.
На мяжы ХІХ-ХХ стст. на традыцыі ВКЛ пачалі аглядацца новыя палітычныя сілы (беларуская, літоўская, польская нацыянальныя эліты і створаныя імі партыі: БСГ, ЛДП, ППС). Спадчыннікам ВКЛ вяртаецца страчаная вера ва ўласныя сілы. Надзеі на аднаўленне яго палітычнай самастойнасці ажываюць у 1903 г. і ўзмацняюцца ў 1904-1905 гг.
Пачаўся распад адзінства народаў ВКЛ і разыходжанне іх інтарэсаў. Міф пра ВКЛ стаў часткай беларускай нацыянальнай ідэалогіі, аднак напярэдадні этапу новай пастаноўкі пытання аб уласнай дзяржаўнасці беларускі рух прайграваў нацыянальным рухам былых саюзнікаў па ВКЛ па маштабам і ўзроўню нацыянальнай кансалідацыі.
1904-1921 гг. перыяд ажыўлення на дзеі на аднаўленне ВК Л і спробаў яе рэалізацыі, звязаны з абуджэннем нацыянальных рухаў, расійскімі рэвалюцыямі, зменай геапалітычнай сітуацыі ў выніку Першай сусветнай вайны. Характэрныя рысы і тэндэнцыі гэтага перыяду: апеляцыя краёвага руху да дзяржаўнай традыцыі ВКЛ (Р. Скірмунт, К. Скірмунт, М. Ромер
і інш.); вызначэнне сваіх пазіцый адносна гэтай традыцыі народамі-правапераемнікамі ВКЛ (1904-1914); выпрацоўка іх палітыкамі адаптаваных да новых умоў і часу мадэляў дзяржаўнасці ВЕЛ і пошукі ў Германіі падтрымкі яе хоць бы частковай рэстытуцыі (1915-1918). Традыцыі дзяржаўнасці ВКЛ у тэты перыяд выяўляліся ў праграмных дакументах і дзейнасці палітычных партый і арганізацый беларускай нацыянальнай арыентацыі (БСГ, БНК (Вільня), ВБР і інш.).
Час новай актуалізацыі пытання аб адраджэнні ВЕЛ у 1915-1918 гг., у сваю чаргу, падзяляецца на тры этапы: 1) восень 1915 першая палова 1916 гг. выпрацоўка беларускім рухам асноўных канцэптуальных падыходаў, іх падтрымка літоўскім рухам, стварэнне і дзейнасць арганізацыі «Еанфедэрацыя ВЕЛ» для іх рэалізацыі; 2) другая палова 1916-1917 гг. змяншэнне з канца 1916 г. шанцаў на поспех беларускага праекта; другі (і апошні) сумесны беларуска-літоўскі праект адраджэння ВКЛ (студзень 1917); пошукі літоўскімі палітыкамі падтрымкі Германіі ў стварэнні сваёй монанацыянальнай дзяржавы, а беларускімі палітыкамі хоць бы частковага адраджэння ВЕЛ; 3) 1918 г. ухваленне курса на адраджэнне ВЕЛ Беларускай канферэнцыяй у Вільні (студзень 1918) і яго працяг ВБР; ініцыятыва трупы дваран Мінскай губерні аб стварэнні Вялікага Еняства Літоўска-Беларускага пад нямецкім куратарствам (кастрычнік-лістапад); з утварэннем Літвой і Беларуссю сваіх нацыянальных дзяржаў пасля канфрантацыі з кіраўніцтвам Літвы (сакавік-лістапад) вяртанне беларускіх палітыкаў да канцэпцыі канфедэрацыі ВЕЛ (лістапад) і ілюзія пачатку ажыццяўлення даўняй мары ў выглядзе дзейнасці МБС ва ўрадзе Літоўскай рэспублікі і ўключэння Гродзенскай губерні ў яе склад.
3 1919 г. адбываецца дэактуалізацыя пытання аб вяртанні дзяржаўнасці ВЕЛ.
У 1918-1921 гг. інтарэсы былых саюзнікаў па ВЕЛ разыходзяцца і ідзе канкурэнцыя за яго палітычную спадчыну (тэрыторыю, сталіцу); стварэнне Літоўскай дзяржавы і яе прэтэнзіі на частку беларускіх зямель; захоп Вільні войскам Польшчы ў 1919 г.; падзел у 1921 г. тэрыторыі гістарычнай Літвы паміж Расіяй і Польшчай.
1921-1939 гг. новы віток цікавасці да палітычнай спадчыны ВЕЛ у ідэалогіі позняга краёвага руху,
прадстаўленага польскамоўнай каталіцкай інтэлігенцыяй беларуска-літоўскага краю; культ традыцыі ВКЛ у асяроддзі прадстаўнікоў старэйшага пакалення краёўцаў (Т. Урублеўскі, Ю. Мацкевіч і інш.), перакананых, што час адбудовы ВКЛ наступіць, толькі адкладзены Рыжскім мірам на больш позні час; апошнія праявы краёвасці ў 1939-1940 гг. Краёвы рух асуджаў падзел спадчыны ВКЛ паміж яе правапераемнікамі, нацыянальна-адасабленачы шлях іх развіцця і палітычную «апеку» Варшавы над іх краем (Л. Хамінскі, К. Скірмунт, С. Свяневіч, Л. Абрамовіч і інш.).
Апошнія вядомыя нам праекты-канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы датуюцца 1942 г. (план Ю. Мацкевіча) і 1946 г. (палітычны твор «Вялікая Літва»),
Да традыцыі дзяржаўнасці ВКЛ звярталіся прадстаўнікі ўсіх накірункаў грамадска-палітычнага руху 1795-1939 гг.: «шляхецка-рамантычнага» (масонскія ложы, тайныя таварыствы, органы шляхецкагасамакіравання), рэвалюцыйнадэмакратычнага (К. Каліноўскі), сацыялістычнага (БСГ, А. Луцкевіч і інш.), краёвага (Р. Скірмунт, С. Свяневіч і інш., Краёвая партыя Літвы і Беларусі). За адраджэнне ВКЛ яны змагаліся рознымі спосабамі (палітыка-ідэалагічны, дыпламатычны, ваенны) і шляхамі: мірным (легальны: хадайніцтвы перад сваімі манархамі, дыпламатыя; тайнаканспіратыўны: масонскія ложы, тайныя таварыствы), а таксама ўзброеным. Разлік на вяртанне ВКЛ заўсёды ўзмацняўся ў эстраардынарных умовах, якія гэтыя сілы самі стваралі (паўстанні) або якія выкарыстоўвалі (напалеонаўскія войны, Першая сусветная вайна).
Схільнасць грамадска-палітычнага руху Беларусі да геапалітычнага ўладкавання беларуска-літоўскага рэгіёна на аснове дзяржаўнай традыцыі ВКЛ увасобілася ў шэраг індывідуальных і калектыўных праектаў: «Пулаўскі план» адраджэння Рэчы Паспалітай А. Чартарыйскага 1805-1810 гг.; план С. Нямцэвіча 1806 г.; ваенна-палітычны праект 1807 г. А. Г. Радзівіла; праектМ. Сперанскага 1811 г.; план Агінскага 1811 г.; праектМ. Сакальніцкага 1812 г.; ВКЛ 1812 г. (праект, рэалізаваны Напалеонам); праекты адміністрацыйнай і нацыянальнакультурнай аўтаноміі 3. Серакоўскага, В. Старжынскага 1861-1863 гг., праект ЛЗКТ пачатку 1860-х гг. (А. Аскерка); краёвы праект пачатку XX ст. (Р. Скірмунт, К. Скірмунт,
М. Ромер, Ю. Гарбачэўскі, Т. Урублеўскі, Б. Ялавецкі); праект Канфедэрацыі ВКЛ 1915-1916 гг.; праект «Злучаных штатаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны» 1916 г.; сумесная літоўскабеларуская палітычная платформа для нямецкіх уладаў (студзень 1917 г.); праект Е. Чапскага (1918); праграма-мінімум і праграма-максімум позняга краёвага руху (С. Свяневіч, Л. Хамінскі; палітычны твор «Вялікая Літва» 1946 г.). Прынцыпы ўладкавання адноўленага Княства былі таксама выкладзены ў шэрагу публічных і сакрэтных дакументаў (запіскі, мемарандумы, рэзалюцыі: мемарандум канцлеру Германіі (сакавік 1917 г.); рашэнне Беларускай канферэнцыі ў Вільні (студзень 1918 г.) і інш.).