Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
Так, 3. Абрамовіч, дачка Людвіка, пісала што землі былога ВКЛ, хоць і парэзаныя пастаянна штучнымі межамі, з’яўляюцца «адзіным арганізмам» і патрабуюць адметнага характару дзяржаўнасці970 (дадатак 55).
М. Ромер даў тлумачэнне прынцыповага адрознення паміж «краёвай» і «крэсовай» канцэпцыямі гістарычнай Літвы. Яно заключаецца «не ў болыпай ці меншай «любові» да гэтых земляў і пашаны да мінуўшчыны Вялікага Княства Літоўскага». Гэта адрозненне выяўляецца ў трактоўцы з’яў і працэсаў, што тут адбываюцца, праз прызму палітычнай асобнасці і цэласнасці (непадзельнасці) краю, чаго «найвыдатнейшым, найбольш гістарычным пацверджаннем ... з’яўляецца яго (самастойная С. М.) дзяржаўнасць» і незалежнасць, «ці толькі праз прызму нечых ускраін»971.
«Крэсовая» канцэпцыя разглядае край як «ускраіну»,
965 Абрамович Л. In Hoc Signo Vinces! // Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 287.
966 Абрамовіч 3. Некалькі слоў пра краёвую ідэю И Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 326-327.
967 Юндзіл 3. Трагедыя ідэі II Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 317-319.
968 Абрамовіч 3. Некалькі слоўпракраёвую ідэю//Краевая ідэя: канецXIX-пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 325-327.
969 Ромер М. Няма Людвіка Абрамовіча // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 320-324.
970 Абрамовіч 3. Некалькі слоў пра краёвую ідэю // Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 326.
971 Ромер М. Няма Людвіка Абрамовіча И Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня : Палітычная сфера, 2014. С. 321.
«рэгіянальны дадатак» да палітычнай канструкцыі па-за яго межамі. Для адных гэта былі заходнія ўскраіны, для другіх усходнія. «Крэсовая» канцэпцыя, паводле М. Ромера, выключав «грамадскую і палітычную асобнасць краю, звернутую ў будучыню». Ёй супрацьстаіць «цэнтраімклівая канцэпцыя Літвы як краю, які мае ўласную палітычную асобнасць і адметнасць у людской супольнасці свету», і яна катэгарычна аспрэчвае нацыянальна-адасабленчы шлях развіцця краю і раздрабленне яго народаў972 (дадатак 54).
Але станавілася відавочным, што прыхільнікі выкарыстання дзяржаўна-па літычнай спадчыны ВК Л і працягу яго гістарычнай традыцыі не дацанілі ролі нацыяналізму. Вядомы польскі пісьменнік «вялікалітоўскага паходжання» Чэслаў Мілаш звязваў канец ВКЛ з перыядам 20-30-х гг. XX ст., калі «ўзялі верх нацыяналізмы», змяніўся характар міжнацыянальных адносін на Віленшчыне, а сама Вільня пераўтварылася ў аб’ект спрэчак, і канчатковы канец з 1939 г.; астатнія ж сляды ВКЛ сцерла Другая сусветная вайна. «Не магло быць уваскрашэння ВКЛ, якое ўжо распалася на нацыі», -пісаў ён973.3 1939 г. звязвае канец існавання краёвага асяродка таксама Д. Шпопер974.
Паводле А. Смалянчука, апопінія праявы краёвасці назіраліся ў 1939-1940 гг. і былі звязаны з перадачай Вільні Літоўскай дзяржаве. Улагодзіць польска-літоўскія адносіны і дасягнуць нацыянальнай згоды на падставе адраджэння традыцый гістарычнай Літвы спрабавалі тады Зыгмунт Юндзіл, Браніслаў Крыжаноўскі, Юзаф Мацкевіч і інш. «Рамантычным донкіхоцтвам» назваў іх спробу М. Ромер нацыяналістычныя настроі аказаліся мацнейшымі975.
972 Ромер М. Няма Людвіка Абрамовіча // Краевая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня : Палітычная сфера, 2014. С. 320, 324..
973 Ostatni obywatele Wielkiego KsiQstwa Litewskiego I red. T. Bujnicki; K. St^pnik. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu M. Curie-Sklodowskiej, 2005. S. 34.
974 Szpoper D. Sukcesorzy Wielkiego KsiQStwa. Mysl polityczna i dzialalnosc konserwatystow polskich na ziemiach litewsko-bialoruskich w latach 1904-1939. Gdansk: Arche, 1999. S. 336.
975 Смалянчук А. «Краёвасць» у беларускай i літоўскай гісторыі. 1905-1940 [Электронны рэсурс] // Белорусская цифровая библиотека Library.by. Рэжым доступу: http://www.library.by/portalus/modules/belarus/show_archives.php?subaction=showfull&id=1290713066&archive=1291455490&start_from=&ucat=8&. Дата доступу: 24.01.2019.
2.	Апошнія грамадзяне Вя/іікага Княства /Іітоўскага
У навуковай літаратуры, публіцыстыцы, ва ўспамінах можна сустрэць выраз «апошні грамадзянін ВКЛ». Тэрмін, у якім чуецца настальгія і сум па страчанаму мінуламу, узнік тады, калі самой дзяржавы ўжо не існавала. Зразумела, размова ішла пра духоўную прыналежнасць да ВКЛ і творчасць, палітычную дзейнасць па яго вяртанню. У 20-30-я гг. XX ст. пачуццё гістарычнай настальгіі па ВКЛ яшчэ два дзесяцігоддзі жыло, хай сабе ўжо ў адзінках, у Заходняй Беларусі і міжваеннай Літве. Вялікі сантымент да ВКЛ зведвалі прыхільнікі краёвай ідэі з ліку прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія насуперак гістарычным рэаліям не жадалі губляць свой «Край», лічылі сябе грамадзянамі гэтай дзяржавы і працягвалі яе шляхецкія і грамадзянскія традыцыі. Яны былі ўпэўнены, што ВКЛ гэта не толькі мінулае, але і будучыня Беларусі і Літвы, а Рыжскі мір толькі адклаў магчымасць аднаўлення і працягу гістарычнай дзяржаўнай традыцыі гэтых зямель на больш позні час. «Апошнімі магіканамі гістарычнай Літвы» назваў іх М. Ромер976.
Ідэалы апошняга пакалення краёўцаў ці не найбольш яскрава ўвасобіў па-еўрапейску знакаміты віленскі юрыст і грамадска-палітычны дзеяч Тадэвуш Урублеўскі (18581925) пляменнік аднаго з лідараў паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве, а пазней генерала Парыжскай камуны Валерыя Урублеўскага.
У 1925 г. тады яшчэ малады юрыст С. Свяневіч, які сімпатызаваў палітычнай ідэалогіі краёўцаў, успамінаў у артыкуле «Грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага», як некалькі гадоў таму ён упершыню зайшоў да Т. Урублеўскага за парадай па «пытанню ўсходніх ускраін». Старац-мысліцель павітаў яго словамі: «Вы знаёміцеся з адным з апошніх магіканаў. Сёння засталося ўжо толькі тры сапраўдныя грамадзяніны Вялікага Княства Літоўскага і толькі тры сапраўдныя краёўцы. Я адзін з іх»977. Завязалася размова. С. Свяневіч, для якога эпоха ВКЛ была ўжо легендай, калі пачуў, з якой свабодай і натуральнасцю яго суразмоўца аперыраваў
976	Sawicki J. Michal Romer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun: TNT, 1998. S. 112.
977	Свяневіч C. Грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага П Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 248.
архаічным для цяперашніх пакаленняў тэрмінам «Вялікае Княства», зразумеў, што іх легенда была для Т. Урублеўскага «рэальнай гістарычнай рэчаіснасцю».
3 той сустрэчы-знаёмства С. Свяневіч заключыў, што славуты адвакат перажыў «сваю» эпоху на некалькі соцень гадоў. Яго месца было ў Вялікім Княстве Літоўскім XV ці XVI ст., «калі паны Літвы не хацелі поўнага разрыву з Каронай, але адначасова востра працівіліся ўсялякім паглынальным тэндэнцыям з боку апошняй»978. Ён і сам разумеў, як успамінаў С. Свяневіч, што сярод нас яму ўжо няма чаго рабіць; асуджаў тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, «якія маюць шмат сантыментаў да вялікіх момантаў нашага мінулага, але адначасова заражаныя і ўсёмагутным нацыяналізмам сучаснай эпохі»979.
Т. Урублеўскі быў катэгарычным і рашучым ворагам нацыяналізму і ідэі нацыянальнай дзяржавы. «Паляк сёння любіць польскую нацыянальную ідэю, літовец — літоўскую, беларус беларускую, пісаў пра яго С. Свяневіч. Урублеўскі ж любіў перш за ўсё наш край з усімі яго жыхарамі, без розніцы ўжыванай мовы, з усім яго багатым мінулым, ад слаўных паходаў Вітаўта аж да баёў Каліноўскага ў гарадзенскіх лясах»980 (дадатак 53).
Ураджэнец Віленшчыны, сусветна вядомы польскі пісьменнік «вялікалітоўскага» паходжання Чэслаў Мілаш (1911—2004) назваў апошнім грамадзянінам ВКЛ аднаго з найбольш вядомых пісьменнікаў і публіцыстаў міжваеннага дваццацігоддзя Юзафа Мацкевіча (1902—1985), які ў сваіх творах рабіў акцэнт на гісторыі і культуры зямель колішняга ВКЛ, крытыкаваў палітыку Варшавы на «крэсах» і вылучаўся вялікім рэгіянальным патрыятызмам.
Аўтар твора пра канец рэшткаў ВКЛ, якія дажылі да 1939 г., Ю. Мацкевіч пісаў аб «унутраным падзеле» Вялікага Княства, здзейсненым палякамі, літоўцамі і беларусамі: «Пераможца ўсіх не аб’явіўся. Папросту гэткага не было. Кожны хацеў урваць сабе кавалак». «Адсюль, канстатаваў Ю. Мацкевіч, узьнікла спрэчка, якая перарасла ў адкрытую бойку за мову, за культуру, за традыцыю, інтэрпрэтацыю гісторыі, за рэлігію.
978 Свяневіч С. Грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага II Краёвая ідэя: канец XIX пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Вільня: Палітычная сфера, 2014. С. 249.
979 Тамсама. С. 250.
980 Тамсама. С. 249.
Бойка адбывалася таксама і на кулакох, на аглоблях, на пісталетах...». На думку Ю. Мацкевіча, ці не найбольшую адказнасць за гэта нясе польскі бок, бо «пераможцы ў бойцы за спадчыну ўсіх земляў Вялікага Княства» былі спольшчаныя культурна і палітычна і ўзнікаючым нацыяналізмам, літоўскаму і беларускаму, сумелі супрацьпаставіць толькі польскі нацыяналізм981. За выказванне такіх ідэй А. Мацкевіч быў безупынна ўцісканы цэнзурай і абвінавачаны літоўцамі ў падрыўных тэндэнцыях маўляў, «што гэта за падступная балбатня аб Вялікім Княстве?»982. Выказаную ў 1940 г. Ю. Мацкевічам ідэю-шкадаванне, што палякі і літоўцы хочуць адхапіць большы кавалак спадчыны ВКЛ, але ніхто не клапоціцца пра цэлую, можна разглядаць як завяшчанне ВКЛ983.
Апошнім грамадзянінам ВКЛ называюць таксама Людвіка Абрамовіча (1879—1939) (А. Смалянчук984); Канстанцыю Скірмунт (1851-1934) (Д. Шпопер985) і інш.
Мары пра працягтрадыцыі ВКЛ памерлі разам са смерцю ў сярэдзіне 20-х сярэдзіне 40-х гг. лідараў і ідэолагаў краёвага руху Т. Урублеўскага, К. Скірмунт, Р. Скірмунта, Л. Абрамовіча, М. Ромера, якія да канца жыцця разумелі, што іх этнічна і культурна рознародны край, хоць і парэзаны штучнымі межамі, утварае адзін арганізм і патрабуе адметнага характару дзяржаўнасці.
«Культурнае і цывілізацыйнае выпраменьванне ВКЛ» у XX ст. узгадавала таксама асоб фармату публіцыста і палітыка Ежы Гедройца (1906, Мінск — 2000), сусветна вядомага