Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)  Сяргей Марозаў

Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)

Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
148.09 МБ
У пагадненні ВБР з Тарыбай 27 лістапада 1918 г. Я. Варонка бачыў арганізацыю падтрымкі БНР—«калі не абараніць БНР, то хоць бы ўтрымаць у рамках дзяржаўнасці беларускую справу ... з дапамогай будуемага літоўскімі дзеячамі
911 Гімжаўскас Э. Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915-1923 гг. Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. С. 73.
912 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. С. 200.
913 Ашарчук В. А. Попытки создания Литовско-белорусского государства (1915— 1923 гг.) И Актуальный праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці I рэдкал.: A. I. Андарала [i інш.]. Мінск: БДПУ, 2009. Ч. 1: Гісторыя беларускай дзяржаўнасці адстаражытнасці да 1918 г. С. 193; Щавлинский Н. Б. Государственно­политическое и национально-культурное самоопределение Беларуси в годы Первой мировой войны (1914-1918). Минск: ООО «Мэджик Бук», 2009. С. 143.
914 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. Паміж Усходам і Захадам: Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917-1939 гг.). Мінск: БДУ, 2003. С. 85.
на захадзе былога Вялікага Княства Літоўскага новага дзяржаўнага арганізму»915. Увядзенне ў склад Тарыбы шасці членаў ВБР, пачатак актыўнай дзейнасці ва ўрадзе Літвы МЕС, далучэнне Гродзенскай губерні на правах аўтаноміі да Літвы, пачатак фарміравання беларускага войска ўсё гэта стварала ўражанне, што беларускія нацыянальныя лідары вельмі блізкія да здзяйснення свайго плана. У справаздачы аб дзейнасці МБС за першыя 10 месяцаў гаварылася: «Так пачалася супольная праца беларусаў з ліцвінамі, пачалося адраджэнне старога Літоўска-Беларускага Гаспадарства, пад штандарам якога два народы праз пяць вякоў змагаліся за сваю супольную незалежнасць і дабрабыт»916.
У пачатку 1919 г., калі беларускія землі сталі арэнай барацьбы паміж адроджанай Польскай дзяржавай і савецкай Расіяй, значная частка дзеячаў БНР таксама схіля ліся да саюзу з Літвой з надзеяй захаваць беларускую дзяржаўнасць хоць бы ў форме канфедэрацыі Беларусі і Літвы. Абаронцам гэтай ідэі выступаў прафесар М. В. Доўнар-Запольскі. Ён указваў «на слабасць Літвы ў культурных і эканамічных адносінах, што выключала магчымасць занявольвання Літвой Беларусі». Пры гэтым спасылаўся на гістарычныя факты, якія сведчылі, што ў ВКЛ Беларусь мела пануючае становішча. Другі сур’ёзны аргумент прыхільнікаў літоўскай арыентацыі заключаўся ў магчымасці захавання за Беларуссю заходніх і паўночназаходніх абласцей, адабраных па Брэсцкаму міру. Апаненты прафесара (сярод іх А. Цвікевіч) перасцерагалі, што сувязь з Літвой прывядзе да непазбежнай германізацыі Беларусі і яе да канчатковага разрыву з Расіяй917 (дадатак 42).
Найболып паслядоўна ідэю Канфедэрацыі ВКЛ (фактычна канфедэрацыі Літоўскай Рэспублікі і БНР) адстойваў адзін з заснавальнікаў БНР, міністр беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы Я. Варонка. Ен працягнуў курс ВБР — «дамагацца злучэння ўсёй Літвы і ўсёй Беларусі, як этнаграфічных
915 Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. Менск: Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1991. С. 16.
916 ЗасецкіМ. Міністэрствабеларускіхспраўза Юмесяцаўіснаваньня. 1.XII. 19181.Х.1919. Кароткі нарыс. Коўна: Выдавецтва імя Ф. Скарыны, 1919. С. 4.
917 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня; Нью Ёрк; Менск; Прага: Беларускі Інстытут навукі й мастацтва Таварыства беларускага пісьменства, 1998. Т. 1, кн. 1-2: Фонд № 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»), С. 166,173.
адзінак, і адраджэнне ў апошніх граніцах Вялікага Княства Літоўскага»918. Але не толькі ён. 1-2 снежня 1918 г. з’езд насельніцтва Гродзенскай губерні выказаўся за яе аб’яднанне з Літвой на правах аўтаноміі919. Аднак не ўсе «айцы» БНР падзялялі ідэю аднаўлення ВКЛ.
«Адбылася пацешная метамарфоза, — піша гісторык С. М. Хоміч, Я. Варонка і яго прыхільнікі, многія з якіх стаялі ля вытокаў нацыянальнага руху ва ўсходняй Беларусі, нечакана знайшлі прывабным план сумеснай беларускалітоўскай дзяржавы. I наадварот, А. Луцкевіч, які доўгі час з’яўляўся прыхільнікам беларуска-літоўскай дзяржаўнасці, калі ўзначаліў урад БНР, стаў непрымірымым праціўнікам гэтай ідэі, магчыма, расчараваўшыся ў ёй за папярэднія гады. Адпаведнай была і пазіцыя Рады Народных Міністраў БНР яна болып не разглядала Літву ў якасці бліжэйшага саюзніка ў справе стварэння беларускай дзяржаўнасці. ... А. Луцкевіч і ўзначалены ім кабінет глядзелі на Літву далёка не як на саюзную дзяржаву. Падобным чынам А. Луцкевіч ставіўся і да Я. Варонкі, бачачы ў ім прадстаўніка ўрада сумежнай дзяржавы і абвінавачваючы ў здрадзе беларускім нацыянальным інтарэсам»920. Удакладнім: Я. Варонка праводзіў курс на ўваходжанне беларускіх тэрыторый у Літву на правах аўтаноміі, у той час як А. Луцкевіч выступаў за аб’яднанне з ёй на роўных у межах Канфедэрацыі ВКЛ921. Тым не менш, як канстатуе А. Ціхаміраў, да дзеячаў БНР таксама яшчэ не аднойчы прыходзіла разумение, што «толькі злучанымі ўсіллямі Літва і Беларусь здолеюць захаваць усю
918 Варонка Я. Заходняя Беларусь: Городзеншчына і Віленшчына. Палітычнастатыстычны нарыс з дадаткам дакументаў і пратэстаў проці польскай акупацыі. Коўна, 1919. Аўтограф, машынапіс, друкаванае выданне П БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 152. Арк. 25.
919 Варонка Я. Заходняя Беларусь: Городзеншчына і Віленшчына. Палітычнастатыстычны нарыс з дадаткам дакументаў і пратэстаў проці польскай акупацыі. Коўна, 1919. Аўтограф, машынапіс, друкаванае выданне // БДАМЛіМ. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 152. Арк. 15; Чарнякевіч А. Гарадзенскія апосталы. Беларускі нацыянальны рух у Гродна ў 1918-1920 гг. Гродна, 1999. С. 5.
920 Хомич С. Территория и государственные границы Беларуси в XX веке. От незавершенной этнической самоидентификации и внешнеполитического произвола к современному status quo. Минск: Экономпресс, 2011. С. 111.
921 Ашарчук В. А. Попытки создания Литовско-белорусского государства (1915— 1923 гг.) // Актуальный праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці / рэдкал.: А. I. Андарала [і інш.]. Мінск: БДПУ, 2009. Ч. 1: Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да 1918 г. С. 194.
паўнату свайго дзяржаўнага суверэнітэту», пакуль у сярэдзіне 1920-х гг. арыентацыя на Літву зусім не страціла для болыпасці з іх сваёй прывабнасці922.
Надзеі на незалежную Літву не спраўдзіліся. Літоўскі ўрад спа лохаўся «беларускага генера л-губернатарства»923 з цэнтрам у Гродна і з МБС на чале, якое, будучы адарваным ад Тарыбы, выконвала на беларускай тэрыторыі ролю паўнапраўнага ўраду.
Факт прысутнасці ідэі ВКЛ у грамадскай свядомасці пэўнай часткі насельніцтва Беларусі быў выкарыстаны савецкай уладай пры стварэнні ў лютым 1919 г. на тэрыторыі Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і часткі Сувалкаўскай губерняў ЛітБел з 6-мільённым насельніцтвам і сталіцай ў Вільні924. Акрамя ваенна-палітычнага фактару, галоўнага ва ўтварэнні гэтай буфернай дзяржавы паміж Расіяй і Польшчай, і сходства гаспадарчых характарыстык існавала яшчэ адна важная падстава: ідэя аб’яднання Беларусі з Літвой неаднойчы ўзнікала ў мінулым. У 1915-1917 гг. з канцэпцыяй канфедэрацыі ВКЛ выступала ВБР. У канцы 1918 г., калі яна пайшла на супрацоўніцтва з Тарыбай, было ўражанне, што беларускія палітыкі вельмі блізкія ад здзяйснення свайго плана. С. Хоміч дапускае, што «інфармацыя аб спробах беларускіх і літоўскіх дэмакратаў стварыць агульную дзяржаву магла навесці бальшавіцкіх лідараў на ідэю зрабіць нешта падобнае, але на савецкай аснове»925.
Лютаўскія карэктывы, унесеныя ў нацыянальнадзяржаўнае будаўніцтва беларускага народа, «лічыць унію Літвы з Беларуссю ў вышэйшай ступені жаданай»926 прывялі да з’яўлення на карце новай геапалітычнай канструкцыі, «что-то вроде советского ВКЛ», па выразу Ю. Туронка927. Гэта
922 Ціхаміраў А. Беларуска-літоўскія дачыненні ў 1914-1920 гг. И Спадчына. 2000. № 5-6. С. 15, 23, 26.
923 ЗасецкіМ.Міністэрствабеларускіхспраўза Юмесяцаўіснаваньня. 1.XII.19181.Х.1919. Кароткі нарыс. Коўна: Выдавецтва імя Ф. Скарыны, 1919. С. 12.
924 История беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII пачатку XXI ст.: у 2 кн. Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. Мінск: Беларус. навука, 2011. С. 409.
925 Тамсама. С. 408.
926 Круталевич В. А. История Беларуси. Становление национальной державности. Минск: Право и экономика, 2003. С. 154.
927 Туронок Ю. Нежеланная республика И Деды: дайджест публикаций о белорусской истории / сост., научн. ред. А. Е. Тараса. Минск: Харвест, 2011. С. 227.
была альтэрнатыва тым дзяржаваўтваральным працэсам, якія адбыва ліся на тэрыторыі, непадкантрольнай уладам РСФСР928. Новатвор Літ-Бел спыняў рознагалосссі паміж беларусамі і літоўцамі з-за спрэчных тэрыторый, з-за дзяржаўных межаў, сталіцы. Здымаліся пытанні этнічнай перамешанасці насельніцтва ў Гродзенскай і Віленскай губернях, а таксама правамернасці далучэння да РСФСР усходніх беларускіх зямель.
«Дзяржава абодвух народаў», як называлі ў прапагандысцкіх мэтах ЛітБел, фармальна маючы нібыта гістарычныя падставы, на самай справе зусім не адпавядала інтарэсам народаў былога ВКЛ. У ЛітБела не было нічога нацыянальна-беларускага, пачынаючы з мовы, бо ўсё яно лічылася контррэвалюцыйным; беларуская палітычная эліта не ўдзельнічала ў кіраўніцтве дзяржавай. Да таго ж разрывалася беларуская этнічная тэрыторыя.
Зліццё рэспуб лік было пададзена ў савецкай інтэрпрэтацыі як «волевыяўленне народу». Але тэты «балыпавіцкі твор», як назваў яго Ю. Весялкоўскі, не знайшоў падтрымкі ні беларусаў, ні літоўцаў929 (дадатак 44). Акрамя таго, ЛітБел не быў нікім прызнаны, акрамя савецкай Расіі; хутка выявіў сваю нежыццяздольнасць; не выканаў задачу, ускладзеную на яго бальшавіцкім кіраўніцтвам; праіснаваў кароткі тэрмін і не паспеў стварыць нават асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці; меў урад з чыста намінальнай уладай і быў скасаваны, калі са зменай абстаноўкі ў гэтай рэспубліцы знікла патрэба.
Падзеі 1918-1921 гг. наносілі ўдар за ўдарам па канцэпцыі аднаўлення гістарычнай Літвы. Канкурэнцыя за яе спадчыну абвастралася. Першым такім ударам, як ужо адзначалася, было стварэнне монанацыянальнай Літоўскай дзяржавы, якая заявіла прэтэнзію на частку беларускіх зямель і на манаполію на спадчыну ВКЛ. Другім ударам сталі ваенныя дзеянні паміж былымі саюзнікамі па ВКЛ і захоп Вільні Ю. Пілсудскім, а потым яе анэксія генералам Люцыянам Жалігоўскім. Іх, узгадаваных на традыцыях ВКЛ, «натхнялі федэралісцкія ідэі і спадзеў адрадзіць