Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795-1939 гг.)
Сяргей Марозаў
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 446с.
Мінск 2019
неадназначна ўспрымалі працэс станаўлення літоўскай д зяржаўнасці, бо бачы л і ў ім пагрозу рэа л ізацыі свайго праекта. ВБР не прызнавала права Тарыбы выступаць на міжнароднай арэне ад імя былога ВКЛ, паколькі яна прадстаўляла голас і інтарэсы толькі 40 % насельніцтва гістарычнай Літвы898 (дадатак 41).
Дамаганні По льшчы на зем лі гістарычнай Л ітвы, яе прэтэнзіі на Вільню падштурхоўвалі і частку літоўскіх палітычных дзеячаў да супрацоўніцтва з беларускім нацыяна льным рухам у пытаннях перспектыў сумеснай дзяржаўнасці. Як адзначае Р. Мікныс, паміж літоўскімі прыхільнікамі канцэпцый гістарычнай і этнаграфічнай Літвы дыскусіі працягваліся нават тады, калі другая з іх была ўжо рэалізавана ў выглядзе Літоўскай Рэспублікі. Дыскусію жывіла разумение таго, што канчатковая рэалізацыя гэтай канцэпцыі адбудзецца не хутка, трэба было вырашыць шэраг складаных праблем і перадолець шмат перашкод. Сярод іх пытанні аб Вільні, Клайпедзе, вяртанні культурной спадчыны ВКЛ і інш. Р. Мікныс прызнае, што Літоўская Рэспубліка, хоць і лічыла сябе прадаўжальніцай дзяржаўнасці ВКЛ, аднак не магла ў поўнай меры выступаць у гэтай ролі. У той час, як канцэпцыя Літвы гістарычнай мела спосабы рашэння гэтых праблем. Таму яна захоўвала актуальнасць, асабліва ва ўмовах Першай сусветнай вайны899.
Беларускія палітыкі не адмовіліся ад ідэі ВКЛ нават пасля ўтварэння Беларуссю ўласнай дзяржавы.
Зварот ВБР 18 лютага 1918 г. да заходніх краін аказаць дапамогу ў справе адбудовы «дзяржаўнай незалежнасці колішняга Вялікага Княства Літоўскага, не ўзіраючы на яго цяперашні падзел мяжою фронту»900 (дадатак 40), прагучала тады, калі ў Мінску 9 лютага 1918 г. ужо было аб’яўлена аб стварэнні БНР. Як сцвярджае 3. Шыбека, у нацыянальным руху на гэтым этапе суіснавалі два праекты беларускай
898 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня; Нью Ерк; Менск; Прага: Беларускі Інстытут навукі й мастацтва Таварыства беларускага пісьменства, 1998. Т. 1, кн. 1-2: Фонд № 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»), С. 51.
899 Miknys R. Wilenscy autonomisci і ich projekty autonomii politycznej Litwy w latach 1904-1905 // Lithuano-Slavica Poznaniensia Studia Historica. 2001. T. VIII. S. 98-99.
900 Турук Ф. Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. Минск: Картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. С. 114-115.
дзяржаўнасці: федэратыўнае ВКЛ тэты шлях выбралі віленскія лідары і ўнітарная нацыянальная дзяржава, шляхам стварэння якой пайшлі мінскія лідары БНР і які тады выбіралі практычна ўсе народы былой Расійскай імперыі. Даследчык лічыць, што для віленскіх лідараў праект адраджэння ВКЛ са сталіцай у Вільні быў болып значным і лёсавызначальным, чым абвяшчэнне ВНР з цэнтрам у Мінску901.
У канцы кастрычніка пачатку лістапада 1918 г. адбылася яшчэ адна спроба аднаўлення ВКЛ групай беларускіх землеўласнікаў, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў Мінскай губерні (Э. Вайніловіч, А. Смоліч, Р. Скірмунт і інш.), якая выказалася супраць падзелу Беларусі на часткі па ўмовах Брэсцкага міру і выступіла з ініцыятывай стварэння з паўночна-заходніх губерняў Вялікага Княства ЛітоўскаБеларускага пад нямецкай апекай. Меркавалася, што гэта будзе канстытуцыйна-манархічная дзяржава са сталіцай у Вільні. Лідарам дваран выступіў іх прадвадзіцель граф Е. Чапскі, адзін з кіраўнікоў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Ен узначаліў дэлегацыю з 30 дваран да нямецкага генерала Эрыха фон Фалькенгайна з афіцыйным зваротам на імя германскага імператара аб такім імкненні (дадатак 43). Каб заручыцца падтрымкай самога Вільгельма II мясцовыя дваране накіравалі ў Берлін сваю дэлегацыю на чале з Р. Скірмунтам. Але спроба дамагчыся аўдыенцыі ў яго, як і сама ініцыятыва адраджэння ВКЛ пад апекай Германіі поспеху не мелі. Па меркаванню А. Смалянчука, гэта хутчэй за ўсё была апошняя спроба адстаяць краёвую канцэпцыю дзяржаўнасці, захаваць тэрытарыяльную цэласнасць гістарычнай Літвы і пабудаваць беларускую дзяржаўнасць на падставе беларуска-літоўскай федэрацыі або канфедэрацыі902. Станавілася ўсё болып відавочным, што ў новай сітуацыі рэалізацыя канцэпцыі беларуска-літоўскага федэралізму не мае шанцаў на поспех.
Наступны факт дае падставы падвяргнуць сумненню стэрэатып аб негатыўным стаўленні народа Беларусі да ідэі
901 Шыбека 3. Чаму Вільня не стала сталіцай ВНР? [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://old.belcollegium.org/lekcyji/historyja/szybeka_01.htm. Дата доступу: 24.01.2019.
902 Смалянчук А. Беларускі Нацыянальны pyx і краевая ідэя // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 2000. S. 113.
адраджэння ВКЛ. У датаваным студзенем 1918 г. звароце жыхароў-католікаў Гродзенскай губерні (Ваўкавыскага, Бельскага паветаў) на адрас Рады Польскага Каралеўства гаварылася: «У эпоху адраджэння прыгнечаных дзяржаў і народаў вітаем з радасцю ўваскрашэнне Вялікага Княства Літоўскага...», над якім разумелі «землі Гродзенскага, Мінскага і вядучага калісьці Наваградскага ваяводства, якое дало людзей такога вымярэння, як Міцкевіч, Касцюшка, Рэйтан і Солтан»903.
Тэндэнцыі незалежнасці ў беларускай палітычнай думцы ўзмацніліся пасля падпісання 3 сакавіка 1918 г. грабежніцкага для Беларусі Брэсцкага дагавора904, па якому савецкая Расія «падзялілася» яе землямі з Германіяй, і прызнання 23 сакавіка германскім кайзерам незалежнасці Літвы. Беларускім палітыкам тады здавалася, што няздольнасць Расіі ў лютымсакавіку абараніць Беларусь і адсунула Маскву як цэнтр іх палітычнай арыентацыі ў гістарычнае мінулае905.
Стаўшая тады відавочнай няўдача ВБР з рэалізацыяй канцэпцыі дзяржаўнасці ў форме ВКЛ схіліла яе дзеячаў да ажыццяўлення ідэі ўласна беларускай дзяржаўнасці. Напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Беларусі кааптаваныя ў склад Рады БНР прадстаўнікі ВБР (I. i A. Луцкевічы, В. Іваноўскі, Я. Станкевіч і інш.) узмацнілі незалежніцкія тэндэнцыі мінскіх палітыкаў906. А. Цвікевіч і М. ДоўнарЗапольскі не выпадкова назвалі тады Вільню «разумовым цэнтрам Беларусі, які найболып жыва ўсведамляе ідэю беларускай дзяржаўнай самастойнасці»907.
На абвяшчэнне Беларуссю, абуджанай вайной да дзяржаўнага жыцця, Народнай Рэспублікі ў межах рассялення і лічбавай перавагі беларусаў, газета 10-й нямецкай арміі
903 Odpis. 1917 г. // БАНД. Ф. 79. Спр. 892. Арк. 1, 4.
904 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. Паміж Усходам і Захадам: Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917-1939 гг.). Мінск: БДУ,
2003. С. 45.
906 Траццяк С. А. Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларуси лістапад 1917 -студзень 1919 г. Мінск: Беларуская навука, 2009. С. 77-78.
906 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня; Нью Ёрк; Менск; Прага: Беларускі Інстытут навукі й мастацтва Таварыства беларускага пісьменства, 1998. Т. 1, кн. 1-2: Фонд № 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»). С. 67.
907 Крах немецкой оккупации в Белоруссии в 1918 году: сб. документов из партархива ЦК КП(б) Белоруссии. Минск: Государственное издательство БССР, 1947. С. 148.
«Zeitung der X Armee» адгукнулася 20 сакавіка 1918 г. артикулам «Жаданні беларусаў». У ім гаварылася, што «беларуская адозва кідае яблыка раздору ва ўсх кірунках»: яна «дасць адказ украінцам», «робіць закід літоўцам у іх невырашальныя прэтэнзіі», «абвяргае анэксійныя жаданні палякаў». Адчуваецца, што гэтыя народы імкнуцца выбіцца да лепшага і гарантаванага існавання з-пад «брутальнай сілы расійскага кнута», якая «можа наймацней пакалечыла беларусаў», іх «зацерла ... амаль зусім»908. «Але беларускі пасад такім сціплым не ўяўляецца», адзначала нямецкая газета. Беларусаў налічваецца 8,5 млн. Трэба толькі выбраць, напрыклад, г. Вільню і Віленскую губерню, паглядзець, як там «адначасова палітычнаятрадыцыя, нацыянальная перавага і значэнне мовы, каб пераканацца»909.
Літоўская Тарыба і Рада ВНР узаемна прызналі незалежнасць новаствораных дзяржаў, але ніяк не маглі дамовіцца аб межах паміж імі. Гісторыкітрадыцыйна лічаць, што на гэтым беларусы знялі сваю канцэпцыю аднаўлення незалежнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў гістарычнай форме ВКЛ. Але віленскія лідары засталіся адданымі сваёй ідэі. Стаўка беларускага Мінска на ўнітарную нацыянальную дзяржаву не перакрэслівала іх гатоўнасці ісці на федэратыўны саюз з суседнімі краінамі (Літвой, Украінай, Расіяй) пры ўмове прызнання імі цэльнасці і непадзельнасці беларускіх земляў. Найбольш рэальным саюзнікам заставалася Літва. Для ВНР, на думку 3. Шыбекі, рыхтавалася падстрахоўка. Літоўска-беларуская дзяржаўная супольнасць магла быць у тых складаных умовах болып жыццяздольнай і хутчэй атрымаць міжнародную падтрымку. Не выключана, што Мінск ва ўяўленнях віленскіх палітыкаў адпавядаў тактычным мэтам дасягнення беларускай дзяржаўнасці, а Вільня стратэгічным910.
23 красавіка 1918 г., ужо пасля абвяшчэння незалежнасці ВНР, А. Луцкевіч, ініцыятар гэтага абвяшчэння і член Рады БНР, вёў перамовы з прадстаўнікамі літоўскага кіраўніцтва адносна агульнай дзяржавы. Ен заявіў, што ідэал беларусаў -
908 Z^dania Bialorusindw. 20.III.1918 // БАНД. Ф. 79. Спр. 897. Арк. 1-2.
909 Тамсама. Арк. 2
910 ШыбекаЗ. Чаму Вільня не стала сталіцай БНР? [Электронны расу pc]. Рэжым доступу: http://old.belcollegium.org/lekcyji/historyja/szybeka_01.htm. Дата доступу: 24.01.2019.
«адраджэнне ВКЛ як федэрацыі Літвы і Беларусі» (меўся на ўвазе саюз новых дзяржаў Літоўскай Рэспублікі і БНР), а «Літва ў межах, прадугледжаных Тарыбай, ёсць Малая Літва ці толькі завязка адраджэння ВКЛ». Такім чынам, як сцвярджае Э. Гімжаўскас, ён лічыў завязкай ВКЛ нават не БНР, а Літву. Калі б удалося дасягнуць згоды з літоўцамі адносна агульнай дзяржавы ў межах Обер Оста, то пры ўмове паспяховага развіцця БНР яго заходняя мяжа магла быць тоеснай заходняй мяжы гістарычнага ВКЛ з дамінаваннем беларусаў911. «Спрацоўвала і гістарычная настальгія, і прагматычны разлік», піша з гэтай нагоды 3. Шыбека912.
Змена сітуацыі ў Балтыйска-Чарнаморскім рэгіёне ў лістападзе 1918 г. рэвалюцыя ў Германіі, дэнансацыя Брэсцкага міру, адступленне нямецкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, прэтэнзіі на беларускія і літоўскія землі савецкай Расіі і Польшчы, слабыя пазіцыі Тарыбы на Віленшчыне і Гродзеншчыне — усё гэта вымусіла беларускіх палітыкаў зноў вярнуцца ў сваёй дзейнасці да ідэі канфедэрацыі ВКЛ, якую намагалася рэалізаваць у 1916 г. БСДРГ з А. Луцкевічам на чале913. Многія з іх лічылі, што супрацоўніцтва з Літвой пасадзейнічае адраджэнню беларускай дзяржаўнасці. У новых гістарычных умовах, калі болыпасць членаў Рады БНР пакінула Мінск і пераехала ў Гродна і Вільню, была зроблена спроба наладзіць плённае беларуска-літоўскае палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва914.